• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    ліпеня 1940 г., калі на гэту пасаду быў прызначаны мітрапаліт Мікалай (Б.Д. Ярушэвіч, 1892 — 1961). Ёнпасяліўсяў Луцку. Панцеляймон узначаліў новаствораную Гродзенска-Віленскую епархію, куды ўвайшлі 307 прыходаў Баранавіцкай, Беластоцкай і Вілейскай абласцей. 73-гадоваму архіепіскапу цяжка было кіраваць справамі епархіі. Па яго просьбе 30 сакавіка 1941 г. у Маскве быў пасвечаны ў сан епіскапа настаяцель Жыровіцкага манастыра архімандрыт Бенедыкт (Бабкоўскі), вікарый Гродзенска-Вілейскай епархіі. Разам з архіепіскапам ён застаўся жыць у Жыровіцкім манастыры.
    Архіепіскап палескі і пінскі Аляксандр не адазваўся на прапанову прыехаць у Маскву, чым фактычна ўхіліўся ад фармальнага ўз’яднання з Маскоўскай патрыярхіяй. Гэты ўчынак азначаў звальненне на пакой. У першай палове чэрвеня 1941 г. на кафедру ў Пінск быў пасвечаны архімандрыт Пачаеўскай лаўры В.Навіцкі [19. С. 269, 270].
    3 першых дзён усталявання савецкай улады ў Заходняй Беларусі пачаліся рэпрэсіі духавенства. Разам з дэпартацыяй асаднікаў у лагеры накіроўваліся праваслаўныя святары [58]. У асобных месцах рабіліся заклікі да насельніцтва распраўляцца з імі. “Калі ваш non быў супраць народа, то забіце яго” [20. С. 73]. Ужо ў першыя дні ўсталявання савецкай улады былі забіты некалькі дзесяткаў праваслаўных святароў і значная колькасць вернікаў. Мясцовыя ўлады накладвалі на духавенства максімальныя нормы выпрацоўкі пры лесанарыхтоўках, пабудове дарог і іншых работах. Святары абкладваліся падаткам, які ў некалькі разоў перавышаў іх даходы. Зазначым, што нявыплата падаткаў у вызначаны тэрмін з’яўлялася падставай для абвінавачвання ў варожасці ў адносінах да савецкай улады. А гэта азначала арышт або расстрэл. Амаль ва ўсіх прыходах вернікі пачалі збіраць грошы на аплату непасільных падаткаў святароў. Органы НКУС арыштоўвалі збіральшчыкаў, загадвалі вяртаць ахвяраванні.
    На заходнебеларускіх абшарах разгортваўся уніяцкі рух. Калі ў пачатку 20-х гг. у БССР яго адраджэнне было падаўлена, то ў заходніх абласцях умовы для развіцця з’яўляліся больш спрыяльнымі. Польскія ўлады не без падстаў лічылі, што пашырэнне уніяцтва ў рэгіёне паспрыяе росту нацыянальнай свядомасці сярод беларусаў і ўкраінцаў. Ускладняла разгортванне гэтай справы няўдалая спроба львоўскага мітрапаліта А.Шаптыцкага адкрыць у 1917 г. Луцкую усходнекаталіцкую епархію. На кафедру ў Луцку быў прызначаны І.Боцян, якому прадпісвалася ўкараняць уніяцгва ва
    Украіне і на Беларусі. 3-за нежадання ўлад епіскап не прыступаў да працы. Але ў 1921 г. І.Боцян памёр і епархія была ліквідавана.
    Найбольш спрыяльныя ўмовы для стварэння уніяцкіх парафій існавалі да 1932 г. Немалую ролю ў гэтым адыграла прыхільнасць да уніяцтва пінскага каталіцкага біскупа Ж.Лазінскага. Пінск пераўтварыўся ў буйны місіянерскі цэнтр. Менавіта тут рэгулярна налаДжваліся уніяцкія канферэнцыі. Асаблівае значэнне мела II канферэнцыя (1 — 3 верасня 1931 г.), у пастановах якой настойліва рэкамендавалася ва уніяцкіх храмах выкарыстоўваць у набажэнствах родную мову вернікаў [59. С. 23].
    Адной з першых уніяцкая парафія ўзнікла ў в.Гола Слонімскага павета, якая стала цэнтрам беларускасці ў краі. У 1926 г. пачала дзейнічаць суполка ў в.Алпень на Століншчьше. Яе арганізатар айцец В.Аношка выклікаў незадавальненне польскіх улад правядзеннем казанняў на беларускай мове. Пад яго кіраўніцтвам быў пабудаваны клуб, дзе збіралася моладзь. Тут ставіліся п’есы беларускіх пісьменнікаў, працаваў духавы аркестр. У школе заняткі па вывучэнні Закона Божага таксама праводзіліся на беларускай мове. Па рэкамендацыі В.Аношкі больш дзесяці вучняў паступілі на вучобу ў духоўныя семінарыі. Такая руплівая праца на ніве беларусізацыі рэлігійнага жыцця не задавальняла як мясцовыя ўлады, так і праваслаўных святароў (палова в.Алпень і яе ваколіц з’яўляліся праваслаўнымі). Таму ў 1935 г. В.Аношка быў пераведзены на працу ў іншае месца [61. С. 21, 24]. Традыцыі, закладзеныя В.Аношкай, былі прадоўжаны П. Татарыновічам, які з 1932 г. амаль да пачатку другой сусветнай вайны праводзіў набажэнствы на Століншчыне: у Алпені, Гародні, Мерлінскіх Хутарах.
    За перыяд з 1923 па 1939 г. у Заходняй Беларусі было ўтворана каля 30 парафій, якія аб’ядноўвалі каля 17 тыс. вернікаў, заснавана больш за 10 мужчынскіх і жаночых кляштараў. Усходнекаталіцкі клір налічваў больш за 50 святароў. 3 1930 г. уніяты мелі свайго Апостальскага візітатара тытулярнага біскупа М.Чарнецкага. У 1928 г. была заснавана ўсходняя семінарыя ў г. Дубна [61. С. 3 — 4],
    Цэнтрам уніяцкага руху становіцца Альберцінскі манастыр каля Слоніма, заснаваны 26 верасня 1924 г. 40 айцоўезуітаў, прыняўшых усходні абрад, сталі яго гаспадарамі. Нягледзячы на тое, што сярод іх знаходзіліся прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў — беларусы, рускія, украінцы, палякі, славакі, балгары, французы, румыны, — набажэнствы
    праводзіліся на беларускай мове. У сувязі з гэтым айцы прыкладвалі намаганні для таго, каб добра яе вывучыць. Вось як аб гэтым пісаў тагачасны друк: “Некаторыя (езуіты), што не зналі або зналі кепска нашу мову, прыняліся са шчырым парываннем за грунтоўнае яе пазнанне, каб лепей і цэлай душой аддацца таму народу, над якім працуюць...”.
    Вялікі ўклад у дзейнасць манастыра ўнёс А. Неманцэвіч, які 13 верасня 1929 г. уступіў у езуіцкі навіцыянт і прыняў усходні абрад. Затым ён з’яўляўся пробашчам усходнекаталіцкай парафіі ў Альберціне. Да гэтага Неманцэвіч пасля заканчэння ў 1915 г. каталіцкай духоўнай семінарыі працаваў у касцёле Пятра і Паўла ў Маскве. Калі да ўлады прыйшлі бальшавікі, малады свяшчэннаслужыцель трапіў пад нагляд органаў ДПУ. Адукаванасць, эрудыцыя дазволілі Неманцэвічу з бляскам выступіць на дыскусійным вечары, які ладзіў тагачасны наркам асветы А.Луначарскі. Маскву не задавальняў ксёндз з такім шырокім кругаглядам і ўзрастаючым аўтарытэтам. Таму ў працэсе абмену вязняў з Подьшчай ён быў выселены ў Заходнюю Беларусь, дзе і ўключыўся ва уніяцкі рух.
    У студзені 1932 г. А.Неманцэвіч стварыў і стаў рэдактарам беларускага часопіса “Да злучэння”. Польскія ўлады не садзейнічалі развіццю уніяцкага руху, у тым ліку і дзейнасці часопіса. У 1938 г. яго закрылі па прычыне таго, што ён выдаваўся на беларускай мове. Неманцэвіч прыкладае намаганні, каб у 1939 г. у Варшаве стварыць новы часопіс “Злучэнне”. Вакол яго гуртуецца свядомае каталіцкае духавенства, каб супольнымі намаганнямі супрацьстаяць польскаму наступу. Выданне часопіса спыніла другая сусветная вайна [62. С. 50, 51].
    Важную ролю ў адраджэнні уніяцкага жыцця адыграла адкрыццё 10 жніўня 1923 г. беларускага кляштара айцоў Марыянаў у Друі. Першым адміністратарам быў назначаны ксёндз А.Цікота. Ужо ў 1924 г. там было 9 юнакоў — беларусаў па нацыянальнасці, якіх рыхтавалі для душпастырскай дзейнасці. Наладжванне жыцця кляштара праходзіла ў складаных умовах. Трэба было адбудаваць памяшканне, адкрыць гімназію. Гэта патрабавала грошай, якіх не хапала. 2 жніўня 1926 г. у Друю прыязджае ксёндз доктар філасофіі, быўшы рэктар Мінскай каталіцкай духоўнай семінарыі Ф.Абрантовіч. Ён прывозіць з сабой шмат літаратуры на беларускай мове, a таксама немалыя грошы. Справа ў тым, што ў руках Абрантовіча аказаўся падарунак княгіні Магдалены Радзівіл — дыямантавы нашыйнік, які яна ахвяравала ў
    1916 г. на развіццё уніяцкай царквы. Падарунак княгіні ў 1925 г. каштаваў 15 200 долараў. Гэтыя сродкі былі ўкладзены ў будаўніцтва кляштара. Княгіню задаволіла такое іх выкарыстанне. Паспяховае вядзенне спраў з’явілася падставай для абвінавачвання друйскіх марыянаў у тым, што яны атрымліваюць грошы ад бальшавікоў з БССР.
    3 1923 г. пры кляштары працавала гімназія, якую ўзначальваў А.Цікота. Ф.Абрантовіч праводзіў заняткі па рэлігіі і гісторыі, а таксама займаўся навуковай працай, выступаў з казаннямі ў касцёле перад моладдзю і вернікамі. Лёс у другі раз звёў гэтых людзей на ніве адраджэння беларускасці. PaHeft яны разам працавалі ў Мінскай духоўнай семінарыі. Але супрацоўнічаць давялося толькі два гады. У чэрвені 1928 г. Ф.Абрантовіч назаўсёды пакінуў Друю і накіраваўся ў Харбін, дзе ўзначаліў створаную епархію для рускіх каталікоў, раскіданых на кітайскіх абшарах. Там Абрантовіч прапрацаваў 10 гадоў. Прыехаўшы ў 1939 г. у Еўропу, ён наведаў бацькоўскі дом у Навагрудку. Гэта адбылося ў верасні 1939 г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Наведванне родных мясцін абярнулася трагедыяй. Ён быў арыштаваны і ў студзені 1946 г. памёр у Бутырскай турме.
    Уніяцкія парафіі з’яўляліся асяродкам беларускасці, важным фактарам фарміравання нацыянальнай самасвядомасці заходнебеларускага насельніцтва, выступалі супраць афіцыйнай палітыкі паланізацыі. Нягледзячы на забарону, усходнекаталіцкія свяшчэн-наслужыцелі збіралі дзяцей у храмах ці капліцах, праводзілі навучанне на беларускай мове. Невыпадкова начальнік грамадска-палітычнага ўпраўлення ваяводскай управы ў Навагрудку ў студзені 1939 г. пісаў: “Дзейнасць каталіцкага духавенства візантыйска-славянскага абраду не магу лічыць пазітыўнай, паколькі яно не толькі прапагандуе сярод вернікаў беларускую мову, але і пашырае выразныя беларускія нацыяналістычныя тэндэнцыі” [64. С. 75].
    3 боку польскіх улад узмацняўся ўціск на уніяцкі рух. Аб гэтым сведчыць той факт, што з 1932 г. на заходнебеларускіх землях не была адкрыта ні адна парафія. Больш таго, мелі месца выпадкі закрыцця храмаў. У 1936 г. загадам улад у в.Угрынічы (Пінская дыяцэзія) была зачынена парафіяльная ўсходнекаталіцкая царква. Айцы з Любашава, якія яе абслугоўвалі, вырашылі адкрыць капліцу ў прыватным доме. Але як толькі гаспадар згаджаўся на гэта, на яго накладваліся розныя спагнанні. Тады вернікі вымушаны былі купіць дом
    і наладзіць капліцу там. Але і гэта не супыніла ўлады. У ліпені 1939 г. яны пайшлі на крайнюю меру — апячаталі дом. Гэта быў настолькі абуральны факт, што пра яго не маглі маўчаць нават некаторыя польскія каталіцкія часопісы. Яны адзначалі, што ва “Угрынічах Хрыстос апынуўся ў арышце” [63. С. 9],
    Уніяцкія свяшчэннаслужыцелі падвяргаліся ўціску і ў сувязі з правядзеннем чысткі прыгранічнай паласы. Напрыклад, 15 мая 1939 г. са Стоўбцаў быў выселены айцец Л. Гарошка, пачынаючы свядомы святар-уніят, які пасля заканчэння ў 1939 г. Львоўскай грэка-каталіцкай акадэміі знаходзіўся каля года на вучобе ў Інсбруку.