• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    Пратэстанцкія суполкі хутка распаўсюджваліся і на Магілёўшчыне. Яшчэ ў 1917 г. у ваенным шпіталі Магілёва ўзнікла евангелісцкая суполка, у якую ўваходзілі некалькі санітараў. У інтэрнаце, што знаходзіўся ў падвальным памяшканні пшіталя, яны праводзілі малітоўныя сходы, куды ўцягвалі супрацоўнікаў, хворых і іншых асоб. Праз год у горадзе афіцыйна была зарэгістравана суполка ЕХБ.
    3 мэтай распаўсюджвання евангельскай веры магілёўскія прасвітары і найбольш актыўныя члены абшчыны выязджалі ў сельскую мясцовасць, дзе знаходзілі прыхільнікаў. Прасвітар магілёўскай суполкі С.Баранаў у святочныя дні рэгулярна наведваў в.Трылесіна Бялыніцкага раёна. У той час тут налічвалася шэсць чалавек, якія прапаведавалі евангельскую веру. Сярод іх былі К.Палуда, тры браты Конанавы, якія прынялі яе, знаходзячыся ў палоне ў Германіі. У
    суполку вернікі ўцягнулі сваіх жонак, родзічаў, знаёмых і ў 1925 г. яна налічвала 37 членаў.
    Пратэстанцкія арганізацыі пачыналі жыццё і ў іншых месцах. У 1919 г. суполка ЕХБ узнікла ў в. Ельня Краснапольскага, у 1922 — у в. Клеткі Касцюковіцкага раёна і м.Краснаполле. У 1922 — 1923 гг. шэсць суполак пачалі дзейнічаць у Мсціслаўскім, Шклоўскім, Асіповіцкім і іншых раёнах. 1924 г. стаў годам нараджэння бабруйскіх ЕХБ, колькасць якіх дасягнула 30 вернікаў [б. Ф. 952, воп. 4, спр. 47, арк. 116,117].
    Знайшлі сваіх прыхільнікаў евангельскія хрысціяне і ў Мінску. Спачатку тут дзейнічала адна суполка, якую ўзначальваў Б.Чаберук. Ён арганізаваў хор, з’яўляўся яго рэгентам. У 1924 г. у сталіцы ўзнікла другая царква евангельскіх хрысціян, дзе прасвітарам быў В.Чэчнеў. Ён быў накіраваны Саюзам евангельскіх хрысціян з Днепрапятроўскай вобласці. Старэйшым прасвітарам на Беларусі да 1944 г. з’яўляўся Ц.Голубеў, якога потым замяніў В.Чэчнеў [47. С. 385].
    Распаўсюджванне пратэстантызму не магло застацца паза ўвагай праваслаўнага духавенства. Яно прымала шэраг мер для таго, каб не дапусціць пераход праваслаўных у евангельскую веру. 3 гэтай мэтай у цэрквах праводзіліся спецыяльныя богаслужэнні, на якіх абмяркоўваліся асобы, якія здрадзілі праваслаўнай веры. Мелі месца выпадкі, калі ля дамоў, дзе праходзілі службы евангелістаў, праваслаўныя, у асноўным жанчыны, ладзілі “пікеты”, якія ў асобных выпадках пераходзілі ў мелкія патасоўкі. Але прыпыніць пераход у евангельскую веру не ўдавалася.
    Рост і актывізацыя дзейнасці евангельскіх аб’яднанняў не засталіся без увагі Масквы. У жніўні 1925 г. ЦК РКП(б) выдаў дырэктыву мясцовым партыйным арганізацыям вывучыць стан сектанцкага руху ў рэгіёнах, а Сакратарыят ЦК КП(б)Б зацвердзіў спецыяльную памятку і разаслаў у акругі. Высветлілася, што, па няпоўных даных, у рэспубліцы на канец 1925 г. дзейнічала 46 абшчын розных сектаў, у якіх налічвалася 2584 чалавекі. Па сацыяльным становішчы 55 % вернікаў складалі сяляне-беднякі і 45 % — сераднякі. Каля 80 % сектантаў з’яўляліся беларусамі. За 1923 — 1925 гг. сетка суполак павялічылася на 40 % [6. Ф. 4, воп. 10, спр. 45, арк 5].
    Даныя, якія сведчылі аб росце пратэстанцкіх суполак, паступалі не толькі з Беларусі, але і з іншых рэгіёнаў. Гэта не магло не хваляваць Маскву. Палітычную ацэнку набіраўшаму моц пратэстанцкаму руху дало Аргбюро ЦК УКП(б), якое 27 верасня 1926 г. заслухала пытанне “Аб стане сектанцтва ў
    СССР — яго палітычнай і эканамічнай ролі”. У пастанове па гэтым пытанні была пастаўлена задача канчатковай ліквідацыі сектанцтва [48. С. 212].
    Тым не менш у сярэдзіне 20-х гт. колькасць пратэстанцкіх цэркваў працягвала павялічвацца. У 1925 г. пачала дзейнічаць арганізацыя евангельскіх хрысціян на тэрыторыі Навасадскага сельсавета Койданаўскага раёна. Калі ў год заснавання яна налічвала аднаго члена ў асобе кіраўніка, то ў 1929 г. — 30, а ў 1930 — 43 чал. [49. С. 25]. Такі рост назіраўся на ўсёй тэрыторыі БССР. Калі ў 1925 г. тут налічвалася 45 абшчын, то на пачатак 30-х гг. іх колькасць дасягнула 89 [6. Ф. 4, воп. 21, спр. 1900, арк. 15].
    Але працаваць з кожным годам станавілася ўсё складаней. Таму ў канцы 20-х гг. суполкі перайшлі на нелегальнае становішча. Напрыклад, з трылесінскай суполкі евангельскіх хрысціян і баптыстаў Бялыніцкага раёна ўтварылася пяць нелегальных — трылесінская, прыборская, міхайлаўская, харачанская і ланькаўская. У кожнай з іх быў свой прасвітар [47. С. 387]. Ідэалагічны ўціск прывёў да таго, што ў 1937 г. у БССР былі закрыты ўсе цэрквы евангельскіх хрысціян і баптыстаў, а большасць прасвітараў рэпрэсіравана. Трагічны лёс напаткаў мінскіх свяшчэннаслужыцеляў. Так, яшчэ ў 1929 г. на тры гады быў асуджаны Б.Чаберук. Пасля таго як ён вярнуўся ў Мінск, яго зноў арыштавалі і асудзілі на такі ж тэрмін, а ў 1937 г. пасадзілі за краты ў трэці раз. Так абарвалася жыццё першага прасвітара мінскай царквы. Месца Б.Чаберука заняў Р. Дубко. У 1935 г. ён быў арыштаваны і загінуў у месцах высылкі. Пасля гэтага кіраўніцтва царквой ажыццяўляў С.Рэмізевіч. Але ў 1937 г. і ён быў арыштаваны і вярнуўся дамоў толькі ў 1945 г. Былі рэпрэсіраваны Д.Палякоў, арганізатар і прасвітар Падароскай царквы Старадарожскага раёна, Р.Смічанка, прасвітар Кашалёўскай царквы Буда-Кашалёўскага раёна, і многія іншыя [6. Ф. 952, воп. 4, спр. 47, арк. 111]. Але, нягледзячы на такое складанае становішча, вернікі збіраліся па дамах. Рэлігійнае жыццё працягвалася.
    Да пачатку Кастрычніцкай рэвалюцыі Беларусь была пакрыта густой сеткай храмаў іудзейскай канфесіі. Тут дзейнічалі 704 сінагогі, у якіх працаваў 271 равін [6. Ф. 4, воп. 3, спр. 482, арк. 78]. Напрыклад, у 1917 г. яўрэйскае насельніцтва Мінска складала 67 тыс. чал., на якіх прыходзілася 83 сінагогі. Радавала мінчан і гасцей харальная сінагога (цяпер Дзяржаўны рускі тэатр), пабудаваная ў 1906 г. па ініцыятыве вядомага ўрача І.Лунца на сродкі яўрэяў горада. Тут спявалі буйней-
    шыя кантары свету, дастаўляючы эстэтычную асалоду слухачам красатой голасу і глыбінёй пранікнення ў змест малітваў. He адставалі ад сталіцы і іншыя гарады. У Магілёве налічвалася 50 сінагог, у Бабруйску — 42, у Віцебску — 30, у Гомелі — 26. Больінасць з іх стваралася па прафесійнай адзнацы (сінагогі муляроў, музыкантаў, цесляроў, шаўцоў, абутнікаў, закройшчыкаў і г.д.) [50. С. 39].
    Атрыбутам іудзейскага жыцця заставалася дзейнасць хедэраў і іешываў. 3 вызваленнем рэспублікі ад палякаў хедэры сталі сілком закрывацца. Толькі ў Віцебску ў 1922 — 1923 гг. было закрыта 39 такіх школ з 1358 вучнямі. Але большасць яўрэйскага насельніцтва, некаторыя настаўнікі не жадалі мірыцца з гэтым. Да непакорных пачалі прымяняць меры адміністрацыйнага характару. У канцы 1921 г. у Полацку, Мазыры, іншых гарадах адбыліся суды над настаўнікамі хедэраў. Дзеячы яўрэйскай культуры, радавыя жыхары вялі барацьбу ў абарону і падтрымку тых, каго праследавалі ўлады. Асноўнай формай такой барацьбы з’яўляліся пратэсты, якія пасылаліся ў ЦВК БССР, але яны не дапамагалі спыніць растучую хвалю вандалізму супраць іудзейскай канфесіі. Таму пачынаючы з 1924 г. яўрэйская рэлігійная адукацыя на пачатковым і вышэйшым узроўнях уступіла ў новую стадыю — падпольнай дзейнасці. Правядзенню гэтай работы ў складаных умовах падполля садзейнічаў Камітэт рабінаў СССР, які з 1922 па 1930 г. знаходзіўся ў Ленінградзе. Галоўнай функцыяй Камітэта з’яўлялася размеркаванне сродкаў, якія ён атрымліваў ад “Джойнта” — яўрэйскай дабрачыннай арганізацыі, заснаванай у лістападзе 1914 г. у ЗША. Дзякуючы гэтым сродкам і арганізацыйным намаганням у 1924 г. на Беларусі пачала адраджацца яўрэйская рэлігійная адукацыя. У 1926 г. у Мінску болып за 270 дзяцей наведвалі сакрэтныя хедэры. У наступныя гады Камітэт забяспечваў рэгулярную падтрымку хедэраў у чатырох беларускіх супольнасцях (каля 500 дзяцей) і нерэгулярную — невялікіх школ прыблізна ў 20 супольнасцях [51. С. 114],
    Пад асаблівай увагай Камітэт рабінаў трымаў падпольныя іешывы. Па традыцыі і ў савецкі час Беларусь заставалася важным цэнтрам іх распаўсюджвання. У 1928 г. у Мінску дзейнічалі дзве іешывы са 115 студэнтамі, якія былі рассеяны ў шасці розных “нябачных” сінагогах. Дзве ўстановы з агупыіай колькасцю студэнтаў 100 чал. працавалі ў Віцебску. На .учалыіыя групы існавалі ў Слуцку, Полацку, ініпых
    беларускіх гарадах. Hi ў адным горадзе Расіі ці Украіны не было такіх вялікіх іешываў. Пасля спынення дзейнасці Камітэта рабінаў падпольная сетка яўрэйскіх рэлігійных школу БССР распалася [51. С. 115].
    Савецкая ўлада, якая старанна знішчала ўсю сістэму рэлігійнай адукацыі, асаблівыя намаганні прыкладала да руйнавання сінагог, пераўтварэння іх у клубы, тэатры склады. Наступ на іудзейскую канфесію добра бачны на прыкладзе г.Лепеля, дзе ў 1917 г. налічвалася 11 храмаў, а к 1933 г. заставалася адна невялічкая сінагога, якую ў 1929 г. на асабістыя ахвяраванні пабудавалі вернікі. Але і яна не давала спакою мясцовым уладам, і 8 верасня 1933 г. прэзідыум гарадскога Савета прыняў спецыяльную пастанову, першым пунктам якой задавальнялася “патрабаванне працоўных мас г.Лепеля і далучыўшыхся да іх Лепельскага і Стайскага сельскіх Саветаў аб перадачы яўрэйскай сінагогі пад культурныя патрэбы для абслугоўвання працоўных мас”. Далей канстатавалася, што, прымаючы пад увагу надзвычай напружанае становішча са складскімі памяшканнямі, лічыць як часовую меру выкарыстанне сінагогі пад зернесховішча. Гэта быў тыпічны змест пастаноў мясцовых органаў, якія ў “выключных” абставінах гвалтоўна пераўтваралі храмы ў розныя сховішчы.
    Пасля прыняцця пастановы быў складзены акт аб “перадачы” маёмасці сінагогі. На справе гэта быў сапраўдны захоп нажытага яўрэйскай абшчынай. Інвентар, сталы, стулы і іншае абсталяванне захапілі ўлады. He пакінулі нават дровы, якія былі нарыхтаваны для ацяплення ў зімовы час. 3 рэлігійнымі кнігамі, світкамі абышліся яшчэ горш, зусім па-варварску — іх выкінулі на вуліцу, адарваўшы вокладкі [6. Ф. 12, вон. 1, спр. 6, арк. 259]. Такая “перадача” выклікалаў населыііцтва страх, недавер да ўлад. Але справа была зроблена, яўрэі-вернікі горада засталіся без храма.
    Да сярэдзіны 30-х гг. атэістычны паток змёў з беларускай зямлі многія культавыя будынкі іудзейскай канфесіі. На 20 снежіія 1936 г. застаўся дзейнічаць толькі 71 храм. Да пачатку вайны іудзейскія храмы на Беларусі перасталі існаваць наогул.