• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    Узмацніўся кантроль за дзейнасцю ксяндзоў на месцах, вывучаліся іх адносіны да бальшавіцкай улады. 24 снежня 1924 г. намеснік паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па БССР І.Апанскі (1897 — 1927) паведамляў у ЦК КП(б)Б, што па інфармацыйных крыніцах у рэспубліцы налічвалася 36 служыцеляў рымска-каталіцкай царквы, варожа настроеных супраць улэды. Сярод іх 13 ксяндзоў-палякаў, праводзіўшых яўна прапольскую палітыку, 12 антысавецкі настроеных беларусаў, 3 не ўстаноўленых у адносінах. іх нацыянальнай прыналежнасці, але варожых савецкай уладзе, 4 літоўцы, 4 беларусы, стаяўшыя на пазіцыях антыкефальнай царквы ў БССР [6. Ф. 4, воп. 21, спр. 29, арк. 6]. У сувязі з тым, што канкрэтных улік у адносінах таго ці іншага ксяндза не знайшлося, шэф АДПУ вымушаны быў зазначыць, што ў Магілёўскай і Слуцкай акругах служыцелі культу збіралі подпісы ад каталікоў аб тым, што Беларусь не жадае быць савецкай, а хоча стаць польскай. Рымска-каталіцкія свяшчэннаслужыцелі абвінавачваліся ў тым, што пад іх уплывам беларускае насельніцтва каталіцкага вераспавядання адмаўляецца пасылаць сваіх дзяцей у беларускія школы і патрабуе адкрываць польскія.
    “Ненадзейных” ксяндзоў арыштоўвалі і фактычна без суда накіроўвалі ў месцы зняволення. 3 некаторымі вялі перамовы аб супрацоўніцтве з чэкісцкімі ўстановамі. Зараз стала вядома, што агентурная і асведамляльная работа сярод духавенства знаходзілася ў цэнтры іх увагі. Так, у дакладзе памочніка ўпаўнаважанага сакрэтнага аддзе-
    ла Усерасійскай надзвычайнай камісіі (УНК) аб агентурнай і асведамляльнай рабоце сярод духавенства, зробленым у 1921 г., ставілася задача гэту работу “расшавяліць і скрануць з месца” [42. С. 154], 3 гэтай мэтай рэкамендавалася завярбоўваць асведамляльнікаў сярод духавенства пасля некаторага знаёмства з духоўным мірам і высвятлення падрабязных рысаў характару па кожным служыцелі культа паасобку. Рабіўся акцэнт на неабходнасці матэрыяльнай зацікаўленасці асведамляльніка, “пры тым субсідыі грашовыя і натурай, без сумнення, яго будуць звязваць з намі і ў іншых адносінах, а менавіта ў тым, што ён стане вечным рабом НК, які будзе баяцца расканспірыраваць сваю дзейнасць” [42. С. 155]. Прапаноўвалася працягваць вярбоўку асведамляльнікаў і запалохваннем турмой, лагерам за парушэнне правілаў і распараджэнняў ўлад і г.д. “Праўда, спосаб даволі ненадзейны і можа быць карысным толькі ў тым выпадку, калі аб’ект для вярбоўкі слабахарактарны і бязвольны, — адзначалася ў дакладзе. — Галоўным чынам трэба звяртаць увагу на якасны стан асведамляльніка, а не на колькасць” [42. С. 155],
    Да канца не вывучылі чэкісты валявыя якасці пробашча Камена-Губінскага касцёла Я.Барадзюлі (1893 — 1983), арыштаванага 29 снежня 1926 г. 3 Лепеля яго прывезлі ў Мінск, дзе пачаліся допыты. Ксёндз адвяргаў усялякія абвінавачванні. Праз некаторы час арыштаванага даставілі ў кабінет І.Апанскага. Ён сардэчна і прыветліва сустрэў ксяндза, прапанаваў цыгарэту і ў час гутаркі сказаў: “Мы ведаем, што вы наш чалавек, паходзіце з беднай беларускай сям’і, дзед ваш быў прыгонным... Дапамажыце нам. Вакол нас ворагі. Польская мяжа ад Мінска — за 45 кіламетраў, кожную ноч ловім польскіх шпіёнаў. Вы будзеце ксяндзом у Мінску, можа, нават біскупам. Дадзім вам машыну, забяспечым матэрыяльна” [43. С. 15]. Ксёндз адказаўся ад прапановы быць сакрэтным супрацоўнікам спецслужбаў. У адказ калегія АДПУ прыгаварыла Барадзюлю да 5 гадоў канцлагераў. Летам 1933 г. ксёндз прыехаў у Віцебск і атрымаў прызначэнне пробашча касцёлаў св.Антонія і св.Барбары. Але служба працягвалася ўсяго два тыдні па прычыне нязгоды супрацоўнічаць з органамі ДПУ. Зноў да жніўня 1946 г. былі высылкі, лагеры. 7 лістапада 1949 г. адбыўся чарговы арышт. Толькі ў кастрычніку 1954 г. Барадзюля вярнуўся са зняволення. Але займацца душпастырскай дзейнасцю яму дазволілі
    толькі 13 сакавіка 1978 г., калі ксяндзу споўнілася 85 гадоў. Так цяжка склаўся лёс чалавека, які з-за адданасці сваім перакананням касцёлу чвэрць стагоддзя правёў у няволі.
    Пасля асуджэння біскупа Цэпляка абедзве каталіцкія дыяцэзіі ў БССР пуставалі. Кіраўніцтва справамі ажыццяўлялі часовыя адміністрацыі. Адміністратарам у Мінску з’яўляўся ксёндз Э. Вайцяховіч, у Магілёве з 1923 па 1925 г. — ксёндз С.Пржырэмбэль. ГІотым яго месца заняў прэлат А.Малецкі. 13 жніўня 1926 г. ён тайна быў хіратанізаваны біскупам для кіравання Ленінградскай Апостальскай адміністрацыяй. Гэтую пасаду заняў Б.Слоскан. Адначасова ён з’яўляўся і адміністратарам Мінскай дыяцэзіі. Латыш па нацыянальнасці, Слоскан шмат увагі ўдзяляў беларускай мове. Ён вывучыў яе раней, працуючы ў касцёле Св.Барбары ў Віцебску, пасля заканчэння Пецярбургскай каталіцкай духоўнай семінарыі Таму свой першы пастырскі ліст ён апублікаваў на дзвюх мовах — беларускай і польскай, чым адразу звярнуў на сябе ўвагу ДПУ. На беларускай мове біскуп праводзіў і казанні, асабліва ў час наведвання парафій. Звяртаючыся на польскай мове да інтэлігенцыі Гомеля, ён адзначыў: “Казанне мае на мэце высветліць усім вернікам, без розніцы ступені іхняе асветы, найважнейшую справу іх жыцця, справу збаўлення душы. Дык гаварыць аб гэтым на мове, якую добра не разумеюць шырокія масы, было б дарэмнай гаворкаю, а казаць два казанні на розных мовах я не маю часу. Дзеля гэтага прашу інтэлігенцыю прыстасавацца да мовы шырокіх кругоў вернікаў і выслухаць казанне на беларускай мове” [40. С. 9]. Прысутныя з вялікай увагай слухалі біскупа. Гэта было не даспадобы ўладам, таму ўсе яго казанні ў далейшым праслухоўваліся агентамі ДПУ.
    За кароткі тэрмін Слоскан наведаў Мінск, Оршу, Віцебск, Барысаў, Полацк, Рагачоў, Мсціслаўль, Гомель, Лепель, Чавусы, Талочын, іншыя парафіі. Мясцовыя ўлады катэгарычна забаранялі біскупу сустракацца з вернікамі, якія пражывалі ў пагранічнай зоне. Напрыклад, яму не дазволілі прыехаць з Полацка ў Росіцкую парафію Дрысенскага раёна, якая налічвала каля 10 тыс. каталікоў.
    Такая актыўная дзейнасць прывяла да таго, што 17 верасня 1927 г. улады арыштавалі Слоскана і даставілі на допыт да старшыні мінскага ДПУ, які пачаў размову на рускай мове. Але біскуп адказваў па-беларуску і нават зрабіў заўвагу, што яны знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і таму ён
    будзе адказваць на пытанні толькі на дзяржаўнай мове [40. С. 11]. Пераведзены хутка ў Маскву, уладыка атрымаў тры гады катаржных работ на Салавецкіх астравах.
    Пасля заканчэння тэрміну ссылкі восенню 1930 г. Слоскан вярнуўся ў Магілёў, каб зноў заняцца пастырскай працай. Але праз тыдзень яго зноў арыштавалі і выслалі ў Туруханскі край. У пачатку 1933 г. біскупа нечакана перавезлі ў Маскву. 20 студзеня пасол Латвіі паведаміў яму аб тым, што ўлады пагадзіліся абмяняць яго на камуніста і на наступны дзень ён можа выехаць у Рыіу. У сталіцы Латвіі Б.Слоскан знаходзіўся да 1941 г., узначальваючы духоўную семінарыю. У 1941 г. фашысцкае гестапа вывезла яго ў канцлагер у Германію. Усё астатняе жыццё ён правёў за мяжой.
    Пасля таго як у ліпені 1927 г. мітрапаліт Сергій апублікаваў пасланне аб змене рэлігійнай палітыкі і прызнанні савецкай улады, палітычнае кіраўніцтва прыкладала нямала намаганняў, каб падобную дэкларацыю “аб лаяльнасці” падпісалі і каталіцкія іерархі. Улады дамагаліся ад іх таксама адмовіцца ад адносін з апостальскім пасадам. Але ні адзін каталіцкі свяшчэннаслужыцель такой дэкларацыі не падпісаў. На гэта бальшавікі адказалі новымі арыштамі.
    Чарговая хваля рэпрэсій супраць ксяндзоў пачалася пасля таго як 8 лютага 1930 г. быў надрукаваны ліст галавы рымска-каталіцкай царквы Папы Пія XI да генеральнага вікарыя Рыма кардынала Базіліо Пампілі. Папа выступіў ў абарону рэлігіі, “патаптанай саветамі”, заклікаў увесь свет маліцца за ахвяр і захаванне веры ў СССР. 19 сакавіка, у дзень св. Юзэфа, ва ўсіх касцёлах Еўропы, іншых частак свету адбыліся набажэнствы па прыгнечаных хрысціянах у СССР. На папскае пасланне адгукнуліся ўсе іншыя канфесіі. Гэтая акцыя была расцэнена як паклёп на савецкую уладу, як “крыжовы паход” імперыялістычных сіл, сусветнага капіталу супраць Савецкага Саюза.
    У абарону дзеянняў ваяўнічых атэістаў выступілі часопісы, газеты, радыё Беларусі. У шырока разгорнутай прапагандысцкай кампаніі “даказвалася”, што рэлігія ў рэспубліцы прыходзіць у заняпад з прычыны таго, што свядомыя рабочыя і сяляне больш не вераць у рэлігійныя “байкі”, а храмы зачыняюцца таму, што ніхто туды не ходзіць. 3 гэтай мэтай друк змясціў інтэрв’ю з адміністратарам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі ксяндзом П.Аўгло, якое ён даў 15 сакавіка 1930 г. На запыт, ці вядомы яму факты праследавання каталіцкага духавенства за выкананне рэлігійных абрадаў, ксёндз адказаў: “Я павінен заявіць, што ніводнага такога выпадку не
    ведаю. Мне вядомы вьшадкі арыштаў ксяндзоў, якія займаліся, на мой вялікі жаль, не адпавядаючай іх сану супрацьурадавай дзейнасцю або нават работай на карысць замежных дзяржаў" [44. С. 98]. He маглі не быць задаволены ўлады і адказам ксяндза на пытанне аб выпадках праследавання каталікоў за іх веру. “Выконваюйы абавязкі як духоўнік у розных частках Савецкага Саюза і зараз як адміністратар МагілёўскаМінскай дыяцэзіі, — адзначыў Аўгло, — не магу нагадаць ніводнага выпадку, які мог бы быць вытлумачаны як довад таго, што гарантаваная канстытуцыяй свабода веравызнання парушаецца савецкаю ўладаю” [44. С. 99]. Наягодумку, у БССР не было выпадкаў прымусовага зачынення касцёлаў, акрамя тых, калі працоўныя па ўласнай ініцыятыве перадавалі іх пад культурныя ўстановы.
    Прэса рабіла заклікі да рабочых, сялян і моладзі, “якія ўпэўніліся ў жульніцтве рэлігіі і царквы”, уступаць у антырэлігійныя грамадскія арганізацыі, яшчэ больш напружваць сілы ў змаганні за сацыялістычную пяцігодку, за новы ўздым працоўнай дысцыпліны і прадукцыйнасці працы. Адказам “цёмным” сілам павінны былі стаць “сотні днепрабудаў, сотні новых калгасаў-гігантаў, сотні клубаў і тэатраў на месцы былых гнёздаў контррэвалюцыі і цемрашальства — цэркваў, сінагог, касцёлаў і мячэцяў” [45. С. 59 — 60].
    Выказваннем абурэння працоўных дзеяннямі Папы лічыліся прымусовыя мітынгі і дэманстрацыі, якія па прыкладзе Масквы праводзіліся на Беларусі. Падаўляючая колькасць дэманстрантаў былі атэістамі. Удзел у дэманстрацыях прадстаўнікоў фабрычных калектываў лічыўся нявыхадам на работу. Абавязковым атрыбутам шэсцяў з’яўляліся патрабаванні аб закрыцці святынь. Па такім сцэнарыі праходзіла дэманстрацыя на вул. Захар’еўскай у Мінску. 3 антырэлігійнымі песнямі, плакатамі яе ўдзельнікі падышлі да Чырвонага касцёла. Тут адбыўся мітынг, удзельнікі якога, не з’яўляючыся каталікамі, запатрабавалі закрыць святыню. Народная “воля” з’явілася для Мінскага гарсавета падставай для аддачы загаду аб закрыцці ў 1932 г. касцёла. У будынку была размешчана вытворчая база Польскага дзяржаўнага вандроўнага тэатра БССР [46. С. 41],