• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    У той час, калі друк распавядаў аб “свабодзе” веравызнання, цярпімасці да каталіцкага духавенства, адпаведныя органы працягвалі арышты найбольш стойкіх ксяндзоў. У 1930 — 1931 гг. было арыштавана каля 10 свяшчэннаслужыцеляў.
    Пільнае вока чэкістаў сачыла не толькі за жыццём ксяндзоў, але і за паводзінамі людзей, якія, нягледзячы на актыў-
    ную прапаганду, добра ставіліся да рымска-каталіцкай канфесіі. Асабліва гэта тычылася мясцовых партыйных актывістаў. У спецыяльным лісце ад 22 жніўня 1932 г. паведамлялася аб тым, што памочнік начальніка палітаддзела па жаночай рабоце Боркавіцкай МТС Дрысенскага раёна Галубовіч праяўляе “рэлігійныя наклоннасці”. Яны заключаліся ў тым, што ў доме палітычнага работніка вісела “маленькая польская ікона”. Галубовіч адказалася яе зняць і пасля таго, як начальнік палітаддзела правёў з падначаленай грунтоўную гутарку [6. Ф. 4, воп. 21, спр. 690, арк. 385]. Прыведзены і многія іншыя факты сведчаць аб тым, што органы ДПУ вялі татальны нагляд за вернікамі і людзьмі, якія не тапталі хрысціянскіх каштоўнасцяў, а затым прымалі да іх розныя меры ўздзеяння.
    Між тым працягваліся масавыя арышты каталіцкага духавенства. Каб прыдаць бачнасць барацьбы выступленням ксяндзоў супраць генеральнай лініі партыі, органы ДПУ “выкрываюць” дзейнасць неіснаваўшых падпольных арганізацый. У 1933 г. арыштам падвяргалася вялікая група ксяндзоў, якія абвінавачваліся ў стварэнні контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі “ПАВ” — польскай ваеннай арганізацыі. Яе мэтай быццам з’яўляўся шпіянаж на карысць Польшчы, нелегальны пераход мяжы, агітацыя супраць савецкай улады. 5 жінўня 1933 г. быў арыштаваны пробашч касцёла г.Барысава А.Кржывіцкі. Яго прыгаварылі да 10 гадоў зняволення. Пасля арышта ксяндза касцёл быў закрыты. У тым жа годзе па групавой справе каталіцкага духавенства ўлады арыштавалі Я. Мацеўскага, быўшага гіробашча касцёла м.Блонь Пухавіцкага раёна. Яшчэ ў 1929 г. ксёндз быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Але затым расстрэл замянілі трыма гадамі канцлагераў. Пакаранне ён адбываў на Салаўках, адкуль у 1932 г. быў вызвалены. Пасля вяртання ў Беларусь зноў трапіў у кіпцюры ДПУ. Па “справе” былі таксама арыштаваны Ф. Вылежынскі, пробаіпч касцёла ў Бабруйску, I. Пяткевіч, пробашч касцёлаў Слуцку, А. ПучкарХмялеўскі, пробашч мінскага кафедральнага касцёла і інш.
    Рэпрэсіі ксяндзоў працягваліся і ў наступныя гады. 28 чэрвеня 1934 г. быў арыштаваны пробашч касцёла м.Росіца Дрысенскага раёна Э.Вайцяховіч. 3 лютага 1935 г. пастановай ваеннага трыбунала Беларускай ваеннай акругі яго прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання. У 1936 г. да 5 гадоў зняволення былі асуджаны ксёндз з Рагачова У.Кунда, пробашч лагойскага касцёла А.Прытула і інш.
    Трагічным для беларускага народа з’явіўся 1937 г., які азнаменаваўся новай хваляй рэпрэсій. Яны праводзіліся пад лозунгам знішчэння на тэрыторыі БССР разгалінаванага і добра заканспіраванага антысавецкага падполля, якое, на думку аўтараў гэтага сцэнарыя, мела цесныя кантакты з суседняй Польшчай. У ліпені 1937 г. адбыўся пленум ЦК КП(б)Б, на якім верхаводзілі прыехаўшыя з Масквы загадчыкі арганізацыйнага і сельскагаспадарчага аддзелаў ЦК УКП(б) Г.Малянкоў і Я.Якаўлеў-Эпштэйн. Выступаючы на пленуме, апошні заявіў, што “работа па генеральнай чыстцы Беларусі ад усялякага гною, польскага бруду, ад розных шпіёнаў і дыверсантаў яшчэ не распачата належным чынам, яе давядзецца правесці пасапраўднаму, як таго патрабуе ЦК партыі, як таго патрабует.Сталін” [6. Ф. 4, воп. 20, спр. 155, арк. 7]. Іянапачалася шырокавядомай аперацыяй па ліквідацыі польскай агентуры. Па загадзе камісара ўнутраных спраў СССР М.Яжова ў рэспубліцы прадугледжвалася арыштаваць не менш 7 — 8 тыс. польскіх “шпіёнаў”.
    Канчатковаму фізічнаму знішчэнню былі падвергнуты ксяндзы. Аб гэтым красамоўна гаварылася ў лісце, накіраваным у ЦК УКП(б) на імя таго ж Якаўлева і падпісаным 7 жніўня 1937 г. загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б Л.Готфрыдам: “Што тычыцца ксяндзоў, — дакладвалі з Мінска, — абсалютная большасць іх за апошні час арыштавана, так як яны выкрыты ў вядзенні шпіёнскай работы” [6. Ф. 4, воп. 3, спр. 443, арк. 81 ].
    Лічачы, што “гнёздамі” шпіянажу з’яўляюцца касцёлы, 18 жніўня 1937 г. бюро ЦК КП(б)Б разгледзела пытанне “Аб мерах па закрыцці польскіх касцёлаў” [6. Ф. 4, воп. 3, спр. 440, арк. 29]. Бюро даручыла старшыні ЦВК БССР М.Стакуну, наркаму ўнутраных спраў Б.Берману і загадчыку аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б Л. Готфрыду перагледзець сетку дзеючых касцёлаў. Высокім афіцыйным асобам даручалася закрыць храмы, якія не дзейнічалі, з тым разлікам, каб выключыць магчымасць нелегальнай “контррэвалюцыйнай” работы вакол іх. Толькі з 8 па 24 жніўня 1937 г. ЦВК БССР аформіў закрыццё васьмі касцёлаў. Была задаволена, напрыклад, просьба Асвейскага выканкама аб зносе касцёла ў раённым цэнтры і выкарыстанні цэглы для пабудовы школы.
    27 жніўня 1937 г. камісія накіравала ў ЦК КП(б)Б інфармацыю, у якой паведамлялася, што ніводная дзяр-
    жаўная ўстанова, акрамя НКУС, не мела нават прыблізных даных “як аб саміх касцёлах, суполках, верніках, якія арганізоўваліся вакол гэтых касцёлаў, так і аб антысавецкай контррэвалюцыйнай дзейнасці клерыкалаў” [6. Ф. 4, воп. 3, спр. 443, арк. 66]. Толькі органы дзяржаўнай бяспекі з’яўляліся “куратарамі” рымска-каталіцкай царквы і цалкам вызначалі яе лёс. 3 пачатку 30-х гг. яны ажыццяўлялі закрыццё касцёлаў і рэлігійных абшчын па прычыне “контррэвалюцыйнай” дзейнасці ксяндзоў і кіруючай вярхушкі каталіцкіх арганізацый. Нкусаўцы “выкрылі” столькі ворагаў, што на 20 жніўня 1937 г. ва Усходняй Беларусі працавалі толькі 11 касцёлаў, у тым ліку пяць з ксяндзамі ў Барысаве, Віцебску, Оршы, Чавусах і Мсціслаўі. Шэсць касцёлаў без ксяндзоў дзейнічалі ў Мінску, Магілёве, Гомелі, у в. Хвашчоўка Шклоўскага, Шацілкі Парычскага, м. Свіслач Асіповіцкага раёнаў [6. Ф. 4, воп. 3, спр. 443, арк, 61, 69].
    Прыведзеныя даныя аб колькасці касцёлаў ні ў якім разе не задавальнялі партыйнае кіраўніцтва Беларусі. Таму 7 кастрычніка 1937 г. бюро ЦК КП(б)Б зноў разгледзела пытанне “Аб польскіх касцёлах”. 3 дакладам выступіў старшыня ЦВК БССР М.Стакун. Ва ўмовах раздзьмухвання псіхозу па выкрыцці “польскіх шпікаў, шкоднікаў і дыверсантаў” ставілася задача канчатковага закрыцця касцёлаў. На гэтым настойваў і Стакун, якога самога ў той час абвінавачвалі ў адказе весці рашучую барацьбу з ворагамі народа, асабістых сувязях з Польшчай. Падводзячы вынікі абмеркавання, толькі што прысланы з Масквы выконваючы абавязкі першага сакратара ЦК КП(б)Б А.Волкаў адзначыў, што “наша задача — закрыць польскія касцёлы ў БССР”, “работу трэба праводзіць і намечаныя мерапрыемствы ажыццявіць” [6. Ф. 4, воп. 3, спр. 443, арк. 73].
    У пастанове бюро ЦК КП(б)Б “Аб становішчы антырэлігійнай прапаганды ў Беларусі”, прынятай у той жа дзень, мясцовым партыйным органам давалася ўстаноўка на далейшы наступ на каталіцкую канфесію. “Польскія шпіёны, дыверсанты, шкоднікі, сядзеўшыя на чале кіраўніцтва шэрага савецкіх і гаспадарчых арганізацый Беларусі і пралезшыя на кіруючыя пасты партыйнай работы, — адзначалася ў пастанове, — шырока выкарыстоўвалі каталіцкія рэлігійныя суполкі і духавенства для арганізацыі падполля, шпіянажу і дыверсій і ўвесь час імкнуліся захаваць гэтыя рэлігійныя арганізацыі як базу для сваіх шпіёнскіх, контррэвалюцыйных, шкодніцкіх арганізацыйных фарміраванняў”. У паста-
    нове падркэслівалася неабходнасць улічваць пагранічнасць БССР і той факт, што “духавенства, асабліва каталіцкае, з’яўляецца адной з ячэек арганізацыі польскай разведкі” [6. Ф. 4, воп. 3, спр. 443, арк. 99, 100].
    Такія ўстаноўкі садзейнічалі татальным арыштам прадстаўнікоў духавенства, вернікаў усіх канфесій, якія яшчэ засталіся ў жывых. Аб гэтым сведчыла падрыхтаваная Упраўленнем дзяржаўнай бяспекі НКУС у сярэдзіне 1938 г. даведка “Вынікі разгрома антысавецкага падполля ў БССР (па матэрыялах следства 1937 — 1938 гг.)”. 3 яе вынікала, што з другой паловы 1937 г. па 1 чэрвеня 1938 г. было раскрыта і арыштавана 2570 удзельнікаў “аб’яднанага антысавецкага падполля”, сярод іх 1015 свяшчэннаслужыцеляў і сектантаў і 57 клерыкалаў [6. Ф. 4, воп. 21, спр. 1410, арк. 23]. Акрамя таго, на 12 снежня 1938 г. у працэсе “аперацыі па польскай агентуры” было выкрыта і арыштавана 21 407 польскіх шпіёнаў і дыверсантаў. Усе яны нібыта ўваходзілі ў 11 разгалінаваных паўстанцкіх арганізацый, разбітых на 522 групы [6. Ф. 4, воп. 21, спр. 1397, арк. 19, 21],
    Прыведзеныя даныя паказваюць, які шквал рэпрэсій абрушыўся на прадстаўнікоў рымска-каталіцкай канфесіі. Да канца 30-х гг. яе дзейнасць на ўсходніх абшарах фактычна была спынена. Рэлігійнае жыццё каталікоў працягвалася ва ўмовах глыбокага падполля.
    Першыя паслякастрычніцкія гады характарызаваліся актывізацыяй працэсу стварэння на тэрыторыі Беларусі пратэстанцкіх суполак розных плыняў: евангельскіх хрысціян і баптыстаў, хрысціян веры евангельскай, пяцідзесятнікаў і інпі. У немалой ступені гэтаму садзейнічала імперыялістычная вайна, якая пракацілася па беларускіх землях. Ідэі евангелізма ў родныя мясціны прыносілі з сабой палонныя, якія вярталіся з Германіі, учарашнія сяляне, якія былі прызваны на службу ў царскую армію. Новая вера падкупляла людзей адказам ад складанай царкоўнай іерархіі, адсутнасцю манашасіва, цэлібата, тым, што самі яе прапаведнікі не ўжывалі алкагольных напояў, не курылі, усіх аднаверцаў лічылі сваімі братамі і сёстрамі.
    Асноўнай формай уцягнення людзей у пратэстанцкія суполкі з’яўлялася індывідуальная работа. Добра выкарыстоўваў асабістыя сустрэчы з людзьмі Даніла Шынкарэнка, які вярнуўся ў в.Чарамісы на Брагініпчыне з нямецкага палону, дзе прыняў воднае хрышчэнне. Евангельскае вучэнне добра ўспрымалася аднавяскоўцамі, сялянамі з суседніх вё-
    сак і хутароў. Ужо ў 1922 г. дзякуючы арганізацыйным і прапагандысцкім намаганням воднае хрышчэнне прынялі 12 чалавек. Так узнікла евангельская суполка, якую Д.Шынкарэнка ўзначальваў доўгія гады. У 1930 г. яна налічвала 60 чал. [6. Ф. 952, воп. 4, спр. 47, арк. 106, 108].
    Некалькі раней, у 1914 г., узнікла суполка евангельскіх хрысціян і баптыстаў у Віцебску, якую узначаліў Г.Шэнгард. Латыш па нацыянальнасці, ён быў пераведзены ў 1908 г. з Рыгі ў Віцебск, дзе заняў пасаду загадчыка сігнальнай службы чыгуначнай станцыі. У гэты час у горадзе дзейнічала рэлігійная суполка цвярозасці “Сіні крыж”, у якую ўваходзілі праваслаўныя, лютэране і каталікі. Шэнгард пазнаёміўся з яе дзейнасцю, а пазней стаў актыўным членам. Тут ён арганізаваў хор і нядзельную рэлігійную школу для дзяцей. У 1910 г. улады дазволілі правядзенне малітоўных сходаў у яго доме, а ў 1914 г. — дзейнасць суполкі евангельскіх хрысціян-баптыстаў. У 1919 г. яна налічвала каля 100 чал. Але ў гэты час узмацніліся рознагалоссі паміж баптыстамі і евангелістамі і ў 1920 г. суполка распалася на дзве: ЕХБ і ЕХ. Гэтаму садзейнічала і тое, што за палітычную неблаганадзейнасць Шэнгард быў высланы ў Архангельскую губерню. Суполку ЕХБ узначаліў М. Еўдакімаў, прысланы ў Віцебск Маскоўскім саюзам, а на чале евангелістаў стаў І.Тарасюк, які яшчэ ў 1913 г. быў накіраваны ў Германію на двухгадовыя курсы евангелістаў, але вярнуўся назад толькі ў 1921 г. 20-я гг. на Віцебшчыне з’явіліся гадамі евангелізацыі. У 1922 г. адбыўся губернскі з’езд абшчын, які стварыў губернскі саюз. У 1924 г. былі праведзены курсы рэгентаў [6. Ф. 952, воп. 4, спр. 47, арк. 101].