Канфесіі на Беларусі
(к. XVIII — XX ст.)
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
Асіміляцыйныя памкненні польскія ўлады ажыццяўлялі шляхам падбору ксяндзоў, якія праводзілі іх у жыццё. 3 гэтай мэтай практыкаваўся перавод беларускіх ксяндзоў у польскія парафіі. Найбольш актыўным не давалі магчымасці працаваць наогул і нават арыштоўвалі. Так паступілі з адным з прыхільнікаў беларусізацыі касцёла Вінцэнтам Гадлеўскім. Пасля прызначэння ўжніўні 1924 г. пробашчам касцёла ў Жодзішках Свянцянскага павета малады ксёндз уключыўся ў работу па абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці ў парафіян. Казанні гаварыў толькі на роднай мове, загучалі ў храме і беларускія песні. У Жодзішкі пацягнуліся вернікі з іншых парафій, каб пачуць захапляючыя казанні ксяндза беларуса. Супраць Гадлеўскага з боку
польскіх улад пачаліся ганенні. 25 чэрвеня 1925 г. ён быў арыштаваны і пасаджаны ў Лукішскую турму ў Вільні. Суд апраўдаў пробашча, і ён зноў вярнуўся ў парафію. Тысячы вернікаў ад Смаргоні да Жодзішак выйшлі сустракаць свайго пастыра. Але папрацаваць доўга не ўдалося. 30 верасня 1925 г. яго арьпптавалі ў другі раз, абвінаваціўшы ў “распаўсюджванні бунтарскай дактрыны, якая мела на мэце адарваць ад Полыпчы беларускія землі” [56. С. 61, 62], 1 сакавіка 1926 г. ён быў асуджаны на два гады крэпасці (зняволенне замянілі штрафам). У сакавіку 1927 г. ксяндза арыштавалі ў чарговы раз і асудзілі на два гады зняволення. Пасля выхаду з турмы ў 1929 г. ён наведаў Жодзішкі. Аднак паліцыя і новы ксёндз Дроніч нават не пусцілі Гадлеўскага ў касцёл.
Уціск на беларускіх каталіцкіх свяшчэннаслужыцеляў з боку ўлад узмацніўся ў сувязі з дзейнасцю Корпуса ахароны прыгранічча, які ў другой палове 30-х гг. пачаў “чыстку” прыгранічных тэрыторый. Любога непажаданага ксяндза ці каталіцкага актывіста маглі высяліць з пагранічнай паласы, што выклікала незадавальненне грамадскасці. Нягледзячы на абурэнне людзей, Міністэрства ўнутраных спраў вырашыла ўзмацніць гэтую кампанію. Загадам ад 25 чэрвеня 1938 г. прыгранічную паласу пашырылі да 150 кіламетраў. У выніку большая частка беларускай тэрыторыі аказалася ў становішчы, калі мясцовыя ўлады маглі высяляць кожнага, каму адказвалі ў даверы. 8 ліпеня з Друі былі выселены пяць марыянскіх клерыкалаў, з іх чатыры беларусы: А.Падзява, Ч.Сіповіч, К. і Б.Сарулі. Праз дзень з Вільняй развітаўся айцец Я.Германовіч, a 28 лістапада — ксяндзы А.Станкевіч, У.Талочка, інжынер А.Клімовіч [38. С. 40].
Улады пільна сачылі за тым, каб уплывовыя царкоўныя пасады займалі іх прыхільнікі. 3 улікам гэтай акалічнасці ў сярэдзіне 20-х гг. быў перагледжаны склад біскупаў. У 1925 г. пад прымусам пайшоў у адстаўку віленскі біскуп Ю.Матулевіч. Некаторыя польскія колы ён не задавальняў па прычыне адстойвання беларусізацыі. 24 чэрвеня 1926 г. на вакантную пасаду быў прызначаны архібіскуп Р.Ялбжыкоўскі. Яго дзейнасць адзначалася наступленнем на ўсё беларускае ў рэлігійным жыцці. Па гэтай прычыне мітрапаліта хутка сталі называць “беларусажэрам”. Пасля прыходу Ялбжыкоўскага да ўлады прадстаўнікі БХД паставілі перад ім шэраг пытанняў, накіраваных на паляпшэнне нацыянальных запатрабаванняў вернікаў. У прыватнасці, адзначалася неабходнасць неадкладнага ўвядзення выкладання беларускай мовы, гісторыі і літаратуры ў Віленскай каталіцкай духоўнай
семінарыі, выдзялення беларускім каталікам аднаго з віленскіх касцёлаў, правядзення ў парафіях з беларускім насельніцтвам казанняў і дадатковых богаслужэнняў на беларускай мове, прызначэння беларускіх свяшчэннаслужыцеляў не ў польскія, а ў беларускія парафіі. Мітрапаліт адказаўся выконваць гэтыя просьбы. Больш таго, выдадзены 12 снежня 1928 г. пастырскі ліст забараняў беларусам-каталікам не толькі належаць да партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, але і ўдзельнічаць у працы друкаванага органа гэтай арганізацыі — газеце “Беларуская крыніца” [52. С. 116].
У гэтых дзеяннях мітрапаліта падтрымліваў біскуп Пінскай епархіі К. Букраба, які заняў гэтую пасаду ў 1932 г. пасля смерці Ж.Лазінскага. Вядома, што нябожчык стаяў на абароне ітарэсаў беларускага каталіцкага руху. Ён нават не пабаяўся выказаць свае думкі ў абарону беларусаў-каталікоў самому маршалу Пілсудскаму. Пад уціскам улад і Лазінскі не заўсёды да канца заставаўся стаяць на сваіх пазіцыях. Некаторыя яго ўчынкі не садзейнічалі паляпшэнню спраў у жыцці беларускіх парафій.
Нягледзячы на складанасці міжканфесіянальнага жыцця, асіміляцыйныя памкненні ўлад, рымска-каталіцкая царква ў Заходняй Беларусі знаходзілася ў іншых умовах, чым ва Усходняй. Тут адкрыта не руйнаваліся касцёлы, не падвяргаліся масавым рэпрэсіям прадстаўнікі каталіцкага духавенства і вернікі. Кожны беларус меў магчымасць спавядаць рэлігію альбо быць атэістам.
Дэнацыяналізатарская палііыка II Рэчы Паспалітай была характэрная і ў адносінах да праваслаўнай царквы. Пасля заключэння Рыжскага дагавору для абслугоўвання духоўных запатрабаванняў праваслаўнага насельніцтва Заходняй Беларусі былі створаны тры епархіі: Віленская, Гродзенская і Палеская. Кожную епархію ўзначальваў епархіяльны архірэй: Віленскую — архіепіскап віленскі і лідскі, Гродзенскую — епіскап гродзенскі і навагрудскі, Палескую — архіепіскап палескі і пінскі. Ва ўсіх трох епархіях налічвалася каля 500 прыходскіх цэркваў, 5 мужчынскіх і жаночых манастыроў.
Неабходна адзначыць, што польскі ўрад падтрымаў рух, накіраваны на незалежнасць праваслаўнай царквы ад Маскоўскага патрыярхату. Супраць гэтага ў першую чаргу выстуніў сам патрыярх Ціхан, які на звароце дазволіць здзейсніць такі акт налажыў наступную рэзалюцыю: “Па канонах аўтакефалія даецца асобным народам; калі б палякі
былі праваслаўнымі і прасілі б для сябе аўтакефаліі, то, канешне, атрымалі б, але прыгнечаным менпіасцям беларусаў, рускіх і ўкраінцаў аўтакефальнымі быць нельга” [41. С. 47].
Супраць аўтакефаліі выступілі і некаторыя іерархі, у тым ліку ўсе тры епіскапы беларускіх епархій. Нягледзячы на гэта, у чэрвені 1922 г. у Варшаве пад старшынсгвам мітрапаліта Георгія адбыўся Сабор праваслаўных епіскапаў. 14 чэрвеня трыма галасамі супраць двух была аб’яўлена аўтакефалія праваслаўнай царквы. Маскоўская патрыярхія не прызнавала законным гэты акт. Ён выклікаў рэзка адмоўную рэакцыю і ў рускага духавенства. 8 лютага 1923 г. архімандрыт Смарагд (Латышэнка) у мітрапалітным палацы ў Варшаве застрэліў Георгія. На чале праваслаўнай царквы стаў мітрапаліт Дзіянісій.
Нягледзячы на складаную рэлігійную сітуацыю, польскі ўрад дамогся ад візантыйскага патрыярха прызнання аўтакефаліі праваслаўнай царквы ў Полыпчы. Пасля яе абвяшчэння была праведз'ена масавая акцыя па праверцы лаяльнасці духавенства. Міністэрства веравызнанняў і публічнай асветы (MB і ПА) выдала спецыяльны цыркуляр, які абавязваў ваявод дасылаць спісы святароў, якія не падтрымалі аўтакефалію. Супраць іх ажыццяўляліся рэпрэсіі, непажаданых пераводзілі ў іншыя прыходы. Некаторыя вымушаны былі выехаць за мяжу. Гэтая акцыя ўнесла ў рады святароў хваляванне за сваё далейшае існаванне, зламала апазіцыю да аўтакефаліі.
Юрыдычнае становішча праваслаўнай царквы не было нарміравана дзяржаўным законам. Адзіным дакументам юрыдычнага зместу з’яўляліся “Часовыя правілы аб адносінах урада да Праваслаўнае Царквы ў Польшчы”, падпісаныя міністрам веравызнанняў і публічнай асветы 30 студзеня 1922 г. Гэты дакумент даваў уладам шматлікія магчымасці ўмяшання ва ўнутраныя справы царквы. Толькі 18 лістапада 1938 г. прэзідэнт Польскай рэспублікі і іншыя дзяржаўныя асобы падпісалі “Унутраны статут Святой Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы” [19. С. 264 — 265]. Але гэты дакумент толькі санкцыяніраваў поўнае падпарадкаванне царквы дзяржаве, якое ўжо раней стала фактам. У снежні 1938 г. міністр веравызнанняў і публічнай асветы Свентаўлоўскі падпісаў сакрэтную інструкцыю да дэкрэта прэзідэнта. Апрача агульных палажэнняў рэлігійнай палітыкі інструкцыя дакладна разглядала найбольш істотныя з пункту гледжання ўлад артыкулы дэкрэта і давала тлумачэнні адносна іх інтэрпрэтацыі [57. С. 84],
Аб ступені паланізацыі праваслаўнай царквы сведчыў той факт, што ў сярэдзіне 30-х гг. пачалі праводзіцца службы на польскай мове. Такога да гэтага часу не здаралася на беларускіх землях. Асабліва ўзмацнілася дзейнасць у гэтым кірунку пасля таго, як 7 сакавіка 1935 г. была створана камісія па справах праваслаўнага веравызнання, якая дзейнічала ў рамках Камітэта па нацыянальных справах. Яна выпрацавала спецыяльныя “Тэзісы”, якія ўяўлялі сабой праграму далейшай паланізацыі царквы. Улады ўсё больш катэгарычна патрабавалі ўвядзення польскай мовы ў час набажэнстваў. Дзеля гэтага выкарыстоўваліся не толькі дзяржаўныя святы, але і імяніны маршала Пілсудскага, а пасля яго смерці ў 1935 г. і кожную гадавіну смерці.
Першыя набажэнствы на польскай мове адбыліся 11 лістапада 1935 г. у кафедральным саборы ў Беластоку і ў гарнізоннай царкве ў Гродна. Паспешліва скліканы надзвычайны Сінод зацвердзіў пераклады літургічных тэкстаў і дазволіў весці набажэнствы на польскай мове. Услед за пастановай Сінода шэф вайсковага праваслаўнага душпастырства выдаў цыркуляр з загадам весці набажэнствы і гаварыць пропаведзі ў арміі толькі па-польску.
На паланізацыю дзяржаўных служачых накіроўвалася дзейнасць Аб’яднання праваслаўных палякаў, узнікшага ў першай палове 1935 г. у Беластоку. Яго арганізатарам з’яўляўся сам ваявода. На спецыяльны сход былі запрошаны праваслаўныя, што працавалі на дзяржаўных пасадах. He ўступіўшыя ў аб’яднанне звальняліся з работы. Павятовыя праўленні пачалі дзейнічаць у Нясвіжы, Валожыне, Навагрудку, Слоніме, Стаўбцах, Баранавічах. Хутка ў Гродна стаў працаваць Праваслаўны навукова-выдавецкі інстытут. Нягледзячы на тое, што ініцыятарам яго стварэння былі вайсковыя колы, галоўны цяжар па яго ўтрыманні ўзяло на сябе MB і ПА. Інстытут вёў выдавецкую дзейнасць выключна на польскай мове [57. С. 80, 83].
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР пачаўся новы этап у жыцці праваслаўнай царквы. Па тых ці іншых прычынах адбыліся змены ў кіраўніцтве епархіямі. Віленскі архіепіскап Феадосій і пінскі Аляксандр засталіся на сваіх месцах. Да прыхода савецкіх войскаў пакінуў кафедру гродзенскі епіскап Савва. Некаторы час кіраўніцтва епархіяй ажыццяўляў протаіерэй Георгій (Барышэўскі). У сувязі з адсутнасцю епіскапа ў кастрычніку кафедру ўзначаліў Панцеляймон. 17 кастрычніка ён быў прызначаны экзархам Заходняй Беларусі і Украіны і выконваў гэтыя абавязкі да 19