Канфесіі на Беларусі
(к. XVIII — XX ст.)
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
52. Беларус. гіст. часопіс. 1995. № 2.
53. Курносов А.П. Католнческая церковь — ядеологнческнй заіцнтннк господства помеіднков н буржуазнн в Западной Белорусснн (1919 — 1930)/ Днс. ... канд. нстор. наук. Мн., 1969.
54. Кандйдов Б. Релягнозная травля в Польше. М., 1930.
55. Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. Мн., 1968. № 3.
56. Спадчына. 1993. № 3.
57. Беларускікаляндар на 1990. Беласток, 1990.
58. Гродненскне епархнальные ведомостн. 1997. № 9.
59. Брэсцкая унія 1596 г.: гісторыя і культура. Брэст, 1996.
60. Мараш Я.Н. Полнтнка Ватнкана н католнческой церквн в Западной Белоруссян (1918 — 1939). Мн., 1983.
61. Царква. 1996. № 3 — 4.
62. Божым шляхам. 1956. № 70 — 75.
63. Божым шляхам. 1949. № 11 — 12.
64. Спадчына. 1992. № 5.
65. Гапановіч В.Ф., Царанкоў Л.А. Учарашні і сённяшні дзень уніяцкай царквы. Мн., 1985.
66. Баптнзм я баптнсты. Мн., 1969.
67. Розенблат Е. “Жнзнь н судьба” Брестской еврейской обіцнны. XIV XX вв. Брест, 1993.
68. Станкевіч Я. Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом. Вільня, 1933.
69. Байрам. 1992. № 3.
70. Ду.чін С., Канапацкі I. Беларускія татары: мінулае і сучаснасць. Мн., 1993.
71. Ал-Нслам. 1994. № 4.
72. Поспеловскйй Д.В. Русская православная церковь в XX веке. М., 1995.
73. Шейкйн Г. Полоцкая епархмя. Нсторнко-статнстнческое обозренне. Мн., 1996.
74. Беларус. гіст. часопіс. 1993. № 4.
75. Патрнарх Сергнй н его духовное наследне. М., 1947.
76. Гродненскне епархнальные ведомостн. 1997. №5.
77. Беларусіка. Матэрыялы міжнар. навук. канф. “Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”. Мн., 1992. Кн. 2.
78. КПСС в резолюцнях м решеннях сьездов, конференцнй н пленумов ЦК. М., 1985. Т. 7. 1938 1945.
79. На путн к свободе совестн. М., 1989.
80. Спадчына. 1996. № 6.
81. Спадчына. 1994. № 4.
82. Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн., 1993.
83. Meczewnicy z Rosicy. Ks lezzy Koszyra i ks. Antoni Leszczewicz N 50 rocznice smierci. Warszawa. 1993.
84. Ермоловйч B.H., Жумарь C.B. Огнем н мечом. Хроннка польского нацноналнстнческого подполья в Белорусснн (1939 — 1953 гг.). Мн., 1994.
85. Голас Радзімы. 1994. 19мая.
86. Віче. 1995. № 12.
ГЛАВА6
ДЗЯРЖАЎНА-КАНФЕСІЯНАЛЬНЫЯ АДНОСІНЫ Ў 40 — 90-я гг.
1. ПАРТЫЙНА-ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА ДА РЭЛІГІІ Ў ПАСЛЯВАЕННЫ ЧАС
Пасляваенныя гады заставаліся складанымі ў жыцці канфесій. Зноў пачалося згортванне рэлігійнага жыцця, якое 234
адрадзілася ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ў ваенны час. Большай лаяльнасцю вызначаліся адносіны партыйна-дзяржаўных структур да праваслаўнай царквы, чаму садзейнічала пашырэнне кантактаў I. Сталіна і яго акружэння с Патрыярхам Маскоўскім і ўсея Русі Алексіем I.
У пачатку 1946 г. адбыліся змены ў кіраўніцтве праваслаўнай царквой на Беларусі. Быў пераведзены на пакой Васіль (Ратміраў). На Мінска-Беларускую кафедру атрымаў прызначэнне архіепіскап Піцірым (П.П.Свірыдаў, 1887 — 1963). Ён з’яўляўся старэйшым іерархам, хіратанізіраваным у сан епіскапа ў 1941 г., адным з 19 удзельнікаў Сабора 1943 г. У Беларусь яго перавялі з пасады епіскапа Курскага і Белгародскага. У 1946 г. Піцірым быў узнагароджаны медалём “За доблестный труд во время Велнкой Отечественной войны 1941 — 1945 гт.”. Гэта сведчыла аб добрым стаўленні даяго партыйна-дзяржаўных структур. На сустрэчу Піцірыма ў Мінск з’ехалася вышэйшае духавенства, былі праведзены ўсяночная і літургія.
Пасля вайны працягвалася практыка сумяшчэння адным епіскапам служэння на Мінскай кафедры і кіравання ўсёй царквой Беларусі, тым болыіі што з боку ўлад рабіліся крокі па закрыцці епіскапскіх кафедраў, якія былі адчынены ў ваенныя часы. У пачатку 50-х гг. засталася дзейнічаць толькі Мінская кафедра. У 1949 г. за вялікую і плённую работу архіепіскап Піцірым быў удастоены права нашэння крыжа на клабуке, a 2 лютага 1955 г. атрымаў сан мітрапаліта [ 1. С. 84].
Вайна нанесла царкве вялікія матэрыяльныя страты. Некаторыя храмы былі цалкам разбураны, многія моцна пашкоджаны. Таму з першых мірных дзён сіламі вернікаў пачалося правядзенне рамонтных работ. Ва ўмовах “пацяплення” адносін да праваслаўнай царквы назіраліся нават выпадкі аказання дапамогі ў правядзенні складаных на той час рамонтна-будаўнічых работ з боку мясцовых улад. Гэта тьгчылася, як правіла, заходніх рэгіёнаў. Напрыклад, Зэльвенскі райвыканкам адпусціў 40 м3 матэрыялаў на пабудову калакольні мясцовай царквы, сістэматычна выдаваў дровы на ацяпленне храмаў. Такая лаяльнасць садзейнічала актывізацыі ў многіх месцах рэлігійнага жыцця. У пачатку 1946 г. работнікі аддзела прапаганды ЦК КП(б)Б азнаёміліся з дзейнасцю пратэстанцкай, рымска-каталіцкай і праваслаўнай цэркваў у Гродзенскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцях. 26 студзеня 1946 г. кіраўнік лектарскай групы ЦК КП(б)Б І.Кожар у дакладной запісцы на імя першага
сакратара П.Панамарэнкі адзначаў актывізацыю рэлігійнага жыцця ў названых абласцях [2. Ф. 4, воп. 29, спр. 146, арк. 13,36],
Аб такой актывізацыі сведчыла і кампанія па рэгістрацыі праваслаўных прыходаў, свяшчэннаслужыцеляў, якая разгарнулася пасля ўтварэння інстытута ўпаўнаважаных Савета РПЦ у Беларусі. Калі на 1 ліпеня 1945 г. было ўзята на ўлік 705 дзеючых цэркваў, то на 1 красавіка 1947 г. — 906. На 1 студзеня 1948 г. — час заканчэння рэгісграцыі — налічвалася 1050 цэркваў і малітоўных дамоў, 749 (17,3 %) з іх размяшчаліся ў заходніх і 301 (30,7 %) — ва ўсходніх абласцях. Апошнія амаль цалкам былі адноўлены ў гады вайны [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 217, арк. 137],
Калі партыйна-дзяржаўныя структуры ішлі на рэгістрацыю праваслаўных прыходаў, то яны катэгарычна не дазвалялі будаваць у іх малітоўныя дамы, не гаворачы аб храмах. Многа непрыемнасцяў мясцовым уладам прынёс выключны для савецкага часу выпадак збудавання малітоўнага дома ў в.Шарпілаўка Лоеўскага раёна. Hi атэістычная прапаганда, ні закрыццё ў 1936 г. мясцовай царквы, з матэрыялаў якой затым пабудавалі калгасны клуб, не маглі адцягнуць ад веры сельскіх жыхароў. На працягу амаль 15 гадоў яны збіраліся на малітоўныя сходы на прыватных кватэрах. У 1950 г. вернікі прыступілі да пабудовы малітоўнага дома, праводзячы гэту работу паўлегальна. Шляхам ахвяраванняў сабралі грошы, на якія ў суседняй вёсцы купілі будынак. Перавезены і абсталяваны на месцы старой царквы, ён у лютым 1951 г. адчыніў дзверы для вернікаў. Толькі пасля гэтага мясцовыя ўлады схамянуліся і хутка прынялі пастанову аб закрыцці малітоўнага дома. Выехаўшы на месца намеснік старшыні райвыканкама асабіста апячатаў будынак і забараніў вяскоўцам наведваць яго.
Пачалася барацьба вернікаў за адстойванне свайго права на свабоду веравызнання. Двойчы звярталіся яны “да бацькі нашага і кіраўніка ўсяго свету І.Сталіна”, у іншыя інстанцыі. Але нічога не дапамагло. Улады не маглі дапусціць такога прэцэдэнту. 9 кастрычніка 1951 г. выканаўчы камітэт Гомельскага абласнога Савета разгледзеў пытанне “Аб незаконным будаўніцтве царквы ў в. Шарпілаўка Лоеўскага раёна”. Было прынята рашэнне аб яе ліквідацыі і прыцягненні вінаватыхда адказнасці [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 217, арк. 265], У далейшым пільнасць мясцовых улад не “прытуплялася”. Таму і выявіць у архівах іншых прыкладаў пабудовы цэркваў не ўдалося.
Актыўна працавалі праваслаўныя прыходы ў заходніх абласцях. У час вайны многія назапасілі для сябе лепшыя землі. У Гродзенскай вобласці, напрыклад, зямельныя надзелы дасягалі памераў ад 6 да 15 гектараў, якія, па словах мясцовых чыноўнікаў, “апрацоўваліся сялянамі за дзякуй альбо чарку гарэлкі” [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 217, арк. 140]. Зямляз’яўлялася крыніцай фінансавання, садзейнічала разгортванню рамонтна-будаўнічых работ, у якіх мелі вялікую патрэбу храмы, стварала добрыя эканамічныя ўмовы для дзейнасці. Таму з пачаткам калектывізацыі ўлады нанеслі вялікую эканамічную шкоду цэрквам, забраўшы ў іх зямельныя надзелы. Гэта паставіла прыходы ў цяжкае фінансавае становішча. Як паведамляў упаўнаважаны Савета РПЦ па Баранавіцкай вобласці, “царква ў цяперашні час знаходзіцца ў стане матэрыяльнага заняпаду, частка прыходаў не можа заплаціць выдаткі епархіяльнаму ўпраўлённю” [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 217, арк. 140]. Заставаўся толькі адзін выхад — актывізацыя дзейнасці свяшчэннаслужыцеляў сярод прыхаджан, каб разлічыцца з падаткам альбо падпісацца на чарговы заём. Але і тут мясцовыя ўлады прымалі актыўныя меры супрацьдзеяння. У многіх месцах у нядзельныя дні і рэлігійныя святы яны арганізавана выводзілі калгаснікаў на працу, чым зрывалі наведванне храмаў. Гэта была новая форма парушэння правоў чалавека, якая ўзнікла пасля калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў заходнім рэгіёне. Да 1949 г. — пачатку масавага стварэння калгасаў — сяляне-адзіналічнікі рэгулярна наведвалі царкву ва ўсе рэлігійныя святы.
Ідэалагічныя структуры ЦК КП(б)Б хвалявала становішча, якое склалася ў першыя пасляваенныя гады, калі прадстаўнікі царквы прымалі актыўны ўдзел у мясцовым грамадскім жыцці. Тлумачылася гэта адсутнасцю кадраў спецыялістаў, якія ва ўмовах бандытызму не жадалі ехаць на працу далей раённых цэнтраў. Назіраліся частыя выпадкі “сумяшчэння” прадстаўнікамі духавенства работы ў школах, іншых установах. Так, у п.Страдзіч Брэсцкага раёна псаломшчык Грудовік працаваў загадчыкам вучэбнай часткі мясцовай сямігодкі. Псаломшчык Волчынскай царквы Высокаўскага раёна Арцымюк адначасова быў і выкладчыкам вячэрняй школы. Паспяхова выконвалі абавязкі бухгалтараў Чэрвеньскага сельпо Брэсцкага раёна святар Анатоль Гутарэвіч, Павітскага Дзівінскага — Аляксандр Мароз [2. Ф. 4, воп. 29, спр. 146, арк. 28].
Адкрыццё цэркваў востра паставіла праблему падрыхтоўкі кадраў свяшчэннаслужыцеляў. У 1948 г. на 1050 цэркваў і
малітоўных дамоў прыходзілася 778 святароў, 72 з іх мелі вышэйшую, 425 — сярэднюю багаслоўскую адукацыю. 3 агульнай колькасці духавенства беларусы складалі 79,8 %, рускія — 13,5, украінцы — 7 %. 4232 чалавекі ўваходзілі ў склад царкоўных саветаў і рэвізійных камісій, з іх 4100 — беларусы, 52 — рускія, 80 — украінцы [2. Ф. 4, воп. 29, спр. 693, арк. 33,96, 229].
Многія з прадстаўнікоў духавенства, ў гады вайны паспешліва пасвечаныя ў сан святароў, мелі нізкі агульнаадукацыйны ўзровень. Для павышэння багаслоўскага ўзроўню свяшчэннаслужыцеляў улады дазволілі ў 1946 г. арганізаваць на базе Жыровіцкага манастыра пастырскія курсы, якія працавалі на працягу некалькіх гадоў.