Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

Канфесіі на Беларусі

(к. XVIII — XX ст.)

Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
111.35 МБ
Дыскусія разгарнулася па пытанні мовы літургіі. Большасць выступаўшых прапаноўвалі адказацца ад латыні і перайсці на нацыянальныя мовы, аргументуючы гэта тым, што “лацінская мова — даўно мёртвая мова, а царква жыве і павіннажыць” [2. Ф. 952, воп. 4, спр. 42, арк. 35], Былі і процілеглыя меркаванні. Тым не менш Сабор выказаўся за дапушчэнне нацыянальных моў у набажэнствах. Права вырашэння гэтага пытання прадастаўлялася нацыянальным канферэнцыям епіскалаў [2. Ф. 952, воп. 4, спр. 42, арк. 37].
У той час у рэспубліцы склалася становішча, калі беларуская мова выціскалася з грамадска-палітычнага жыцця і быту. Таму зразумела, што яна не магла стаць мовай касцёла. У парафіях Беларусі адзінай мовай становіцца польская. Гэта стварала цяжкасці ў сувязі з тым, што не ўсе вернікі добра валодалі ёю, асабліва моладзь. Таму асобныя ксяндзы сталі праводзіць набажэнствы на беларускай мове. 3 60-х тт. плённа працуе на ніве беларусізацыі касцёла пробашч парафіі Вішнева Валожынскага раёна У.Чарняўскі. Дазвол на правядзенне набажэнстваў на беларускай мове ён атрымаў ад Папы Паўла VI, які знаходзіўся на прастоле з чэрвеня 1963 г. па жнівень 1978 г. 22 студзеня 1968 г. адбылася асабістая сустрэча У.Чарняўскага з Папай у яго рэзідэнцыі ў Ватыкане [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 711, арк. 90]. 3 таго часу ў вішнеўскім касцёле загучала беларуская мова. Для некалькіх пакаленняў парафіян касцёл стаў адукацыйным, культурным цэнтрам. Многа намаганняў прыклаў У.Чарняўскі для пераводу на беларускую мову богаслужэбных кніг. У Рыме
ён выдаў катэхізіс на беларускай мове [43. С. 4; 2. Ф. 4, воп. 62, спр. 711, арк. 91]. На вялікі жаль, ваўмовах, калі беларуская мова выганялася з культурна-бытавога ўжытку, пачын У .Чарняўскага не быў падхоплены ініпымі пробашчамі. Тым не менш і ў тыя часы некаторыя ксяндзы праводзілі набажэнствы на беларускай мове. Прадстаўнік партыйных органаў, які прысутнічаў на свяце Вялікадня ў касцёле г.п.Міёры, адзначаў, штоксёндз І.Грабоўскі “споведзь пачаў на польскай мове, затым перайшоў на беларускую” [2. Ф. 952, воп. 4, спр. 47, арк. 21]. Гэта з’яўлялася нечаканасцю для “назіральніка”, і ён вырашыў праінфарміраваць партыйныя органы.
Пасля заканчэння Сабора, нягледзячы на забарону, пачала праводзіцца канфірмацыя падрастаючага пакалення. У 1966 г., упершьппо за пасляваенныя часы, гэты абрад быў праведзены ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях на Тройцу, 29 мая. У васьмі касцёлах Віцебшчыны было канфірмавана каля 2 тыс. чалавек. Сярод іх былі дзеці, падлеткі, моладзь. У Гродзенскай вобласці канфірмацыя прайшла значна шырэй — у 12 храмах. Толькі ў Міхалішскім касцёле Астравецкага раёнабыло канфармавана каля 500 чал. [2. Ф. 4, воп. 62, спр. 696, арк. 3].
Актыўную работу з моладдзю праводзіў ксёндз Красненскага касцёла Маладзечанскага раёна Ю.Мансангер. Гэта быў адзін са старэйшых і адукаваных душпастыраў, якія засталіся працаваць. Таму да яго цягнуліся не толькі дарослыя, але і моладзь. Садзейнічала гэтаму размяшчэнне храма. Сюды ехалі па чыгунцы з Мінска, Маладзечна, Барысава, іншых гарадоў і пасёлкаў рэспублікі. Сапраўднае паломніцтва вернікаў адбывалася ў Краснае ў кожнае рэлігійнае свята. Вось якая інфармацыя паступала ў ЦК КПБ ад людзей, якія вялі назіранні за правядзеннем службаў у Красным. У першы дзень Вялікадня, 17 красавіка 1965 г., “у касцёле было да 2000 чалавек, з іх 15 — 20 % складалі асобы ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў”. На свяце Тройцы таго ж года ў касцёле “прысутнічалі дзеці школьнага і дашкольнага ўзросту” [2. Ф. 952, воп. 4, спр. 47, арк. 36, 73]. Такая папулярнасцьпробашча турбавала не толькі мясцовыя партыйныя ўлады, але і ідэалагічныя аддзелы ЦК КПБ. Ксёндз быў адхілены ад службы і прыцягнуты да адказнасці. Пасля хадайніцтва вернікаў, якія дайшлі да Масквы, Мансангера пасля больш чым дваццацігадовай службы перавялі ў парафію Солы Смаргонскага раёна, дзе ён і заставаўся да апошніх дзён свайго жыцця.
Далейшым згортваннем парафій азнаменаваліся 70-я гг. Гэтаму садзейнічаў недахоп ксяндзоў, які штучна спвараўся ўладамі. Да таго ж многія з душпастыраў дасягнулі сталага ўзросту. У 1970 г., напрыклад, сярэдні ўзрост 64 беларускіх ксяндзоў складаў 63,4 гады. Такое становішча склалася па прычыне таго, што афіцыйныя ўлады накіроўвалі немалыя намаганні на тое, каб ізаляваць семінарыі ў Каўнасе і Рызе ад маладых людзей з Беларусі, якія жадалі прысвяціць сваё жыццё душпастырскай дзейнасці. А такіх было нямала. Абласныя ўпаўнаважаныя па справах рэлігій, якія займаліся пытаннямі накіравання жадаючых на вучобу, усё рабілі для таго, каб зрабіць набор як мага меншым. Справа была пастаўлена на такі ўзровень, што дазволу на ажыццяўленне сваёй мары прыходзілася чакаць да дзесяці гадоў.
У такіх складаных абставінах заставалася адно выйсце — рыхтаваць новую генерацыю ксяндзоў у нелегальных умовах. За правядзенне рызыкоўнай, але вельмі неабходнай справы ўзяўся пробашч з в. Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна В.Піянткоўскі. Маленькая хата ксяндза фактычна ператварылася ў падпольную семінарыю. Заняткі былі арганізаваны на належным узроўні. Тут выкладаліся гісторыя касцёла, кананічнае права, літургія, этыка, замежная мова і нават марксісцка-ленінская філасофія. Адзін з вучняў Піянткоўскага ксёндз з Навагрудка А. Дзям’янка ўспамінае: “Разам са мной вучыліся яшчэ тры чалавекі. Жылі ў адным пакоі. Узрост у нас быў розны: мне — 17, таварышу — за 30. Рана ўставалі, маліліся, ішлі на заняткі” [44].
Улады здагадваліся, што ў маленькім доміку мядзведзіцкага ксяндза рабілася важная для жыцця рымска-каталіцкай царквы справа. Але добрая канспірацыя не давала магчымасці за што-небудзь зачапіцца, прыпыніць вучобу. Нават у дармаедстве нельга было абвінаваціць слухачоў, якія ў раённым цэнтры ўладкаваліся на працу качагарамі. Так праходзіла падрыхтоўка будучых свяшчэннаслужыцеляў. Выпускнікамі “семінарыі” Піянткоўскага сталі каля 10 чалавек.
У канцы 70-х гг. адбылася змена кіраўніцтва РКЦ. Пасля смерці 6 жніўня 1978 г. Папы Паўла VI яе новым галавой быў абраны кардынал Альбіно Лучыані, які прыняў імя Яна Паўла I.
Праз некалькі тыдняў пасля абрання, у ноч з 28 на 29 верасня 1978 г., Папа Ян Павел I раптоўна памёр. 16 кастрычніка каталіцкую царкву ўзначаліў кардынал Кароль Вайтыла, які
прыняў імя Ян Павел II. Ён нарадзіўся ў сакавіку 1920 г. у г.Вадовіцы Кракаўскага ваяводства ў Польшчы. Гэта першы славянін, за ўсю гісторыю каталіцкай царквы абраны Папай. Ян Павел II з’яўляецца доктарам тэалогіі, аўтарам некалькіх п’ес і паэтычных зборнікаў.
Абранне на апостальскі пасад прадстаўніка ПНР разглядалася ідэалагічнымі службамі ЦК КПСС як узмацненне ўплыву Ватыкана на сацыялістычныя краіны. Сведчаннем гэтага з’явілася пастанова ЦК КПСС “Аб мерах процідзеяння палітыцы Ватыкана ў адносінах сацыялістычных краін”, прынятая ў красавіку 1979 г. У разасланай на месцві сакрэтнай запісцы гаварылася аб узмацненні дзейнасці “Радыё Ватыкана”, якое шырока выкарыстоўвала матэрыялы аб жыцці вернікаў у СССР. Гэта лічылася адкрытым антысаветызмам, ідэалагічнымі падкопамі імперыялізму. Таму ставілася задача аргументаванага іх выкрыцця. Змест “падкопаў” раскрывае А.Ратоўскі ў выдадзенай у 1987 г. у Кіеве кнізе “Клерыкальнае радыёвяшчанне ў “псіхалагічнай вайне”. “Сярод мноства праграм заходніх радыёстанцый значнае месца займаюць рэлігійныя, — адзначае аўтар. — У іх няма нападак на марксізм-ленінізм, рэальны сацыялізм. Але рэлігія, якая імкнецца ўзбуджаць у вернікаў рэлігійны фанатызм, негатывізм у адносінах да тэорыі навуковага атэізму, штучна вызваць павышаную цікавасць няверуючых да рэлігіі праследуе і палітычныя рэакцыйныя мэты” [45. С. 5].
Актывізавалася антыкаталіцкая кампанія і ў БССР. Пытанням выканання вышэйназванай пастановы быў прысвечаны рэспубліканскі семінар, які адбыўся ў студзені 1980 г. у Гродна. Пачалося чарговае наступленне на дзейнасць каталіцкіх парафій, узмацненне атэістычнай прапаганды. 3 5693 лекцый, прачытаных у 1980 г. у Гродзенскай вобласці, каля 50 % прысвячалася праблеме каталіцызму. Перавага аддавалася цыклам лекцый. У шасці раёнах яны праходзілі пад назвай “Каталіцызм і сучаснасць”. Каб зменшыць абраднасць хрышчэння, асаблівая ўвага была звернута на работу з цяжарнымі жанчынамі. За 1979 — 1980 гг. у школах будучай маці прайшлі падрыхтоўку 39 973 жанчын. Гэта садзейнічала невялікаму зніжэнню абраднасці. Калі за першае паўгоддзе 1981 г. было ахрышчана 23,2 % нарадзіўшыхся, то за такі ж прамежак 1982 г. — 21,5 % [46. Ф. 1, воп. 86, спр. 45, арк. 7; воп. 77, спр. 88, арк. 376]. Насуперак прымаемым мерам у рэспубліцы назіралася актывізацыя дзейнасці вернікаўкаталікоў, якія патрабавалі рэгістрацыі раней зачыненых рэлігійных аб’яднанняў. Нягледзячы на шматгадовыя
намаганні, не ўдавалася станоўча вырашыць пытанне рэгістрацыі абшчыны ў Мінску, дзе захаваліся будынкі чатырох касцёлаў. Акрамя таго, каталікі дабіваліся адкрыцця касцёла на Кальварыйскіх могілках. He давяраючы мясцовым уладам, вернікі “пікетавалі” Савет па справах рэлігій у Маскве. Некаторым нават удавалася трапіць на прыём у ЦК КПСС. Але атрымаць дазвол на рэгістрацыю абшчыны так і не ўдалося, нягледзячы на тое, што вакол Кальварыйскага касцёла пад адкрытым небам адбываліся шматлюдныя набажэнствы. Прыезджыя з Полыпчы ксяндзы пачалі праводзіць службы на кватэрах.
Цяжка меркаваць, як доўга яшчэ працягвалася б супрацьстаянне вернікаў-каталікоў Мінска з вышэйшымі палітычнымі ўладамі, калі б не вестка аб абранні сталіцы Беларусі месцам правядзення аднаго з групавых футбольных турніраў Алімпіяды-80. Пачалася напружаная работа па падрыхтоўцы спартыўных збудаванняў, гасцініц да прыёму футбалістаў, турыстаў. Каб не ўдарыць перад замежжам “тварам у гразь”, пралічвалі ўсё. Было добра вядома, што сярод спартсменаў знаходзілася нямала вернікаў і перад адказнымі спаборніцтвамі яны наведвалі храмы. Лягчэй вырашалася праблема з праваслаўнымі. На той час у горадзе налічваліся дзве царквы. Але якое будзе ўражанне ад сталіцы рэспублікі, якая не мае каталіцкага храма? Склаўшаяся сітуацыя сапраўды не рабіла гонару Беларусі. Трэба было тэрмінова папраўляць становішча. Першы сакратар ЦК КПБ, кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС П.Машэраў павёў тэлефонныя перамовы са старшынёй Савета па справах рэлігій пры CM СССР У.Кураедавым. Праз некаторычас, праігнараваўшы нават праходжанне дакументаў па інстанцыях, Масква зарэгістравала каталіцкае аб’яднанне ў Мінску. У красавіку 1980 г. пачаліся набажэнствы ў Кальварыйскім касцёле [34. С. 185],