Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

Канфесіі на Беларусі

(к. XVIII — XX ст.)

Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
111.35 МБ
Аб змене палітыкі да рэлігійных арганівацый сведчылі не толькі вынікі работы партыйнай канферэнцыі, але і святкаванне 1000-годдзя Хрышчэння Русі. У БССР, як і ў цэлым па краіне, упершыню за гады савецкай улады юбілей прайшоў без ідэалагічнага ўціску, выліўся ў свята як вернікаў, так і атэістаў. Ідэалагічная машына пачала збаўляць абароты.
Пераасэнсаванне многіх стэрэатьшаў карэнным чынам мяняла становіптча канфесій у грамадстве, узаемаадносіны дзяржавы і царквы. Новыя ўмовы’ развіцця рэлігійных арганізацый садзейнічалі таму, што многія вернікі перасталі скрываць свае перакананні, актыўна ўключыліся ў жыццё тых ці іншых рэлігійных арганізацый. Этнасацыялагічныя даследаванні, праведзеныя ў БССР, паказалі, што за 1988 — 1989 гг. удзельная вага веруючых павялічылася амаль у 2 разы. Кожны чацвёрты апытаны беларус у 1989 г. быў веруючым.
Актывізацыі рэлігійнага жыцця спрыялі сыход з палітычнай арэны КПСС — КПБ, абвяшчэнне палітычнай і эканамічнай незалежнасці новай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь, якая канстытуцыйна гарантавала ўсім грамадзянам
свабоду сумлення і веравызнання. Гэта стварыла шырокую прававую аснову для дэідэалагізацыі і плюралізму духоўнага жыцця, светапогляду і жыццёвых ўстановак кожнай асобы.
Грунтуючыся на гістарычных нацыянальных традыцыях народа Беларусі, зыходзячы з прынцыпаў дэмакратызму, гуманізму, пераемнасці і святасці духоўнай культуры, 19 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў Закон “Аб святочных днях у Рэспубліцы Беларусь”. Былі прызнаны нерабочымі (святочнымі) дні вялікіх рэлігійных свят па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій: Вялікдзень (Пасха) — дзень першы: Вялікдзень (Пасха) — дзень другі; па календары праваслаўнай канфесіі — Радаўніца; 2 лістапада — Дзень памяці; 25 снежня і 7 студзеня — Нараджэнне Хрыстова (каталіцкія і праваслаўныя каляды) [53. С. 7].
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб парадку вызначэння нерабочых дзён для вернікаў нехрысціянскіх рэлігій у сувязі з іх святамі” (студзень 1992 г.) нерабочыя дні рабочым і служачым прадастаўляюцца па ўзгадненні з адміністрацыяй прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый для святкавання рэлігійных свят па іудзейскім (Вялікдзень — першы і апошні дні; Рош-Ашана; Іош Кіпур і мусульманскім каляндарах (Рамазан, Ураза-Байрам, Курбан-Байрам і Маўлід).
Прававым адлюстраваннем новай палітыкі суверэннай дзяржавы да царквы з’явіўся Закон “Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях”, прыняты ў снежні 1992 г. [54]. Гэта сукупнасць нарматыўных актаў, якія даюць кожнаму грамадзяніну права самастойна вызначаць свае адносіны да рэлігіі, асабіста або сумесна з іншымі спавядаць любую рэлігію ці не спавядаць ніякай, выказваць і распаўсюджваць перакананні, звязаныя з адносінамі да рэлігіі.
Закон вызначае новыя прынцыпы адносін дзяржавы да рэлігіі. Яны заключаюцца ў тым, што дзяржава бярэ на сябе шэраг абавязкаў, звязаных з прызнаннем існавання і дзейнасці рэлігійных арганізацый, садзейнічае ўстанаўленню адносін цярпімасці і павагі паміж грамадзянамі, якія вызнаюць рэлігію ці не вызнаюць яе, рэлігійнымі арганізацыямі розных веравызнанняў, а таксама паміж іх паслядоўнікамі. Абвяшчаючы аддзяленне царквы ад дзяржавы, закон надае царкве сапраўдную самастойнасць, прызнае за ёй надзейнае месца ў жыцці грамадства, а таксама падкрэслівае, што дзяржава не ўскладае на рэлігійныя арганізацыі выкананне
якіх-небудзь дзяржаўных функцый, не ўмешваецца ў дзейнасць рэлігійных арганізацый, калі яна не супярэчыць заканадаўству.
Новае заканадаўства карэнным чынам змяніла палітыку і пытанні рэгістрацыі рэлігійных абшчын. Калі раней ні адна з іх не магла распачаць рэлігійную дзейнасць без рэгістрацыі самой абшчыны, што праводзілася з вялікімі цяжкасцямі і правапарушэннямі, то ў цяперашні час рэгіструюцца толькі статуты гэтых арганізацый дзеля атрымання правоў юрыдычнай асобы. Сёння абшчына можа стварацца, дзейнічаць і без рэгістрацыі статута, але не мае права адкрываць рахунак у банку, атрымліваць альбо арандаваць будынак і г.д.
Прынцыпова новым падыходам да дзейнасці рэлігійных арганізацый з’явілася прадастаўленне ім правоў уласнасці і юрыдычнай асобы, разгортвання вытворчай і гаспадарчай дзейнасці.
Прыняты закон гарантуе аддзяленне школы ад царквы і абвяшчае свецкі характар сістэмы дзяржаўнай адукацыі. У той жа час, зыходзячы з дэмакратычных прынцыпаў, ён прадастаўляе бацькам альбо асобам, якія іх замяняюць, выхоўваць сваіх дзяцей у адпаведнасці з уласнымі адносінамі да рэлігіі. Гэта адна з важнейшых заваёў у пытаннях свабоды веравызнання. У савецкі час грамадзяне, якія выхоўвалі дзяцей на аснове сваіх рэлігійных перакананняў, маглі быць пазбаўлены бацькоўскіх правоў.
Прыняцце дэмакратычнага заканадаўства аб свабодзе сумлення і веравызнання садзейнічала выхаду канфесій з паднявольнага становішча, актывізацыі ўсіх цэркваў у рэлігійнай, адукацыйнай, культурнай, благачыннай сферах. Такія ўмовы садзейнічаюць далейшаму павышэнню рэлігійнасці насельніцтва і разбурэнню атэізму. У значнай меры гэты працэс супараўнальны з паслярэвалюцыйным перыядам, калі адбываўся адыход насельніцтва “ад рэлігіі да атэізму”. Зараз назіраецца другі ўдар “духоўнага маятніка”, які хіснуўся ў адваротны бок. Аб актыўным звароце насельніцтва да рэлігіі сведчыць супастаўленне даных сацыялагічных даследаванняў, праведзеных у Гомельскай вобласці з інтэрвалам у пяць гадоў. Калі ў лістападзе 1989 г. да ліку атэістаў адносілі сябе 65 %, то ў верасні 1994 г. іх было ўжо толькі 35,2 %, альбо на 30 % менш. Сярод рэспандэнтаў значна павялічылася колькасць вернікаў — з 22 % у 1989 г. да 43,4 % у 1994 г. Пры гэтым рэлігійнасць сярод жанчын была вышэйшай, чым сярод мужчын (54,6 супраць 33,3 %). Адзначым, што калі ў ста-
рэйшых узроставых групах доля вернікаў сярод жанчын была прыкладна ў 1,5 — 2 разы вышэй, чым сярод мужчын, то сярод моладзі прыхільнасць да рэлігіі размеркавана паміж поламі фактычна раўнамерна[55. С. 9 — 10].
“Рэлігійнаму рэнесансу” садзейнічае не толькі перагляд царкоўна-дзяржаўных адносін. У сучасных умовах для значнай часткі грамадства прываблівым фактарам з’яўляецца тое, што рэлігія ставіць у цэнтр увагі маральны абсалют, агульначалавечыя каштоўнасці, а не класавую мараль “рэвалюцыйнай мэтазгоднасці”. Таму сярод людзей расце перакананне, што апору маральных паводзін, культурных традыцый, адраджэння грамадства трэба шукаць сярод рэлігійных каштоўнасцяў. Узмацненне гэтага працэсу выклікана негатыўнай рэакцыяй на дагматычны, вульгарны атэізм, які на працягу доўгіх гадоў з’яўляўся састаўляючай ідэйна-выхаваўчай работы КПСС. Вера ў Бога ўспрымаецца сёння як свабода мышлення чалавека, незалежнага ад афіцыйных ідэалагічных догмаў.
Павышэнне цікавасці да рэлігіі звязана і з цяжкасцямі сучаснага сацыяльнага жыцця. Крызіс эканомікі, пачуццё разгубленасці і няўпэўненасці ў заўтрашнім дні, матэрыяльныя цяжкасці актуалізуюць рэлігійныя ўяўленні ў свядомасці людзей, прыводзяць іх у суполкі канфесій. Адбываецца складаная пераарыентацыя атэістычнага светапогляду на рэлігійны. У гэтым працэсе назіраюцца і моманты моды, эклектызму, калі “новыя веруючыя” спалучаюць у сабе элементы веры і бязвер’я. Для іх важныя не глыбокія веды рэлігійных вучэнняў, а вонкавыя, нярэдка паказныя рэлігійныя атрыбуты, такія як нашэнне нацельных крыжыкаў, набыццё рэлігійных кніг, ікон, наведванне набажэнстваў, правядзенне абрадаў хрышчэння і г.д.
Дэмакратызацыя грамадскага жыцця садзейнічала росту рэлігійных аб’яднанняў. На пачатак 1997 г. налічвалася 2120 абшчын розных рэлігійных кірункаў супраць 842 у 1988 г. Колькасць канфесій за гэты час вырасла з 8 да 26. Гэта прывяло да стварэння поліканфесіянальнай структуры ў беларускім грамадстве, чаго не назіралася раней. Інтэнсіўнасць роста не аднолькавая для ўсіх канфесійных кірункаў. Вызначаюцца ў гэтым плане праваслаўная і каталіцкая цэрквы і пратэстанты. Характэрным для іх з’яўляецца тое, што каля трэці афіцыйна зарэгістраваных абшчын знаходзіцца ў заходнебеларускай вёсцы. Таму з усталяваннем свабоды веравызнання яны перайшлі да місіянерскай дзейнасці на ўсходнебеларускіх тэрыторыях. Гэта садзейнічае таму, што ў
структуры названых канфесій доля заходнебеларускіх абшчын хоць і павольна, але змяншаецца.
Склаўшаяся поліканфесіянальнасць узмацняе канкрэтную барацьбу за сферы ўплыву, паству, лідэрства ў нацыянальным адраджэнні. На гэта прэтэндуюць Беларуская праваслаўная, рымска-каталіцкая і уніяцкая цэрквы. Некаторымі рэлігійнымі і палітычнымі арганізацыямі высоўваецца ідэя аб’яднання ўсіх хрысціянскіх цэркваў на Беларусі ў Федэратыўную царкву на чале з адзіным кіраўніком.
Сярод канфесій па колькасці вернікаў і прыходаў першае месца займае Беларуская праваслаўная царква. За 1986 — 1996 гг. лік яе рэлігійных аб’яднанняў павялічыўся з 369 да 964, альбо ў 2,5 раза. Толькі ў 1995 г. пачалі дзейнічаць 36 новых прыходаў, у 1996 г. — 26. Многія зарэгістраваныя абшчыны, асабліва ва ўсходніх рэгіёнах, сутыкнуліся з цяжкасцямі, звязанымі з адсутнасцю храмаў. У 1995 г. у Віцебскай епархіі, налрыклад, з 50 прыходаў дзейнічалі толькі 35. Большасць з іх не мела культавых будынкаў, а праводзіла набажэнствы ў арэндаваных ці прыстасаваных для гэтых мэт памяшканнях, a 15 абшчын не мелі нават і такіх умоў. Таму іх дзейнасць з’яўлялася фармальнай.
Нягледзячы на значныя колькасныя змяненні ў БПЦ, у канцы 90-х гг. нават па фармальных прыкметах Беларусь згубіла свой пераважна праваслаўны характар. Упершыню з 1838 г. колькасць афіцыйна зарэгістраваных прыходаў РПЦ стала меншай, чым колькасць зарэгістраваных абшчын двух другіх вядучых канфесій — рымска-каталіцкай і пратэстанцкай. Ha 1 студзеня 1997 г. іх налічвалася адпаведна 389 і 664 [56. С. 14; 57. С. 104]. За 1996 г. былі зарэгістраваны 62 пратэстанцкія абшчыны, больш, чым ва ўсіх астатніх канфесіях разам узятых. Пры захаванні такой тэндэнцыі ў бліжэйшыя гады пратэстанты абыйдуць БПЦ па колькасці афіцыйна зарэгістраваных абшчын.
Важным у жыцці праваслаўнай царквы на Беларусі быў перыяд канца 80-х гг., калі ў масавым парадку сталі адчыняцца прыходы. Гэта адбывалася ва ўмовах барацьбы з многімі партыйнымі і савецкімі работнікамі, якія па інерцыі бачылі ў праваслаўных абшчынах заклятага Bo­para. У гэты час саюзнікам вернікаў выступілі Саветы па справах рэлігій у Мінску і Маскве, якія ішлі насуперак патрабаванням партыйных і савецкіх органаў не рэгістраваць тыя ці іншыя прыходы. На працягу больш 20 гадоў змагаліся за адкрыццё храма вернікі в.Беражное Столінскага раёна. Закрытая ў пачатку 60-х гг. царква,