Канфесіі на Беларусі
(к. XVIII — XX ст.)
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
Канфесіянальная палітыка царызму ў другой палове XIX ст. адносна беларускіх зямель садзейнічала таму, што колькасць праваслаўных вернікаў тут значна ўзрасла. За некалькі гадоў пасля падаўлення паўстання ў цэлым па Расійскай імперыі праваслаўнымі сталі больш за 80 тыс. каталікоў. Большая частка гэтых пераходаў прыходзілася на Літоўскую (Віленская, Гродзенская і Ковенская губерні) і Мінскую епархіі — адпаведна 30 і 37 тыс. чал. [25. С. 51]. Часам пераходзілі цэлымі сем’ямі або нават прыходамі. У м. Мікалаеўцічына (Мінская епархія) праваслаўе
прынялі ўсе прыхаджане рымска-каталіцкага веравызнання колькасцю 700 чал., не лічачы дзяцей.Тоеж самае адбылося і ў м. Беніцы і Валожыне Ашмянскага павета [26. С. 4].
Многія пераходзілі ў праваслаўе пад прымусам, у выніку шантажу і падману. Сяляне падавалі калектыўныя скаргі з просьбай вярнуць іх у каталіцкую веру. Былі і даволі моцныя хваляванні, якія вымушалі ўлады ўводзіць войскі, як адбылося гэта, напрыклад, у м.Ліпск Навагрудскага павета. I хаця царскім чыноўнікам вельмі хацелася перакласці ўсю віну за гэтыя хваляванні на каталіцкіх ксяндзоў і асобных “падбухторшчыкаў” з ліку сялян, было зразумела, што гэта — вынік канфесіянальнай палітыкі, ажыццяўлення яе прымусовымі мерамі. У 1867 г. чыноўнікі МУС, што рэвізавалі беларускія і літоўскія губерні, вымушаны былі адзначыць, што хваляванні сялян — гэта вынік таго, што “грамадзянская ўлада з дапамогай фізічнай сілы датыкнулася да рэлігійнай свабоды веравызнання” і зрабіла гэта сярэдневяковымі метадамі [24. С. 146].
Пераходам з каталіцтва ў праваслаўе ў многім садзейнічала і дараванне розных правоў, прывілей эканамічнага характару. У справаздачы обер-пракурору Св.Сінода за 1866 г. у сувязі з гэтым адзначалася: “Даванне іх (маюцца на ўвазе розныя правы і прывілеі. — Аўт.\ умацаванне ў краі чыста рускага элемента і прыняцце іншых мер спрыяла аслабленню былога ўплыву на народ з боку палылчызны і ксяндзоў” [26. С. 5], Пераходзілі не толькі сяляне, але і прадстаўнікі іншых саслоўяў. У Літоўскай епархіі, напрыклад, у першыя пасля паўстання гады ў праваслаўе перайшлі князі Радзівіл і Любецкі, памешчыкі Лапацінскі, Бялінскі, Біспінг, шмат чыноўнікаў, чатыры ксяндзы і г.д. Асабліва шмат шуму нарабіў пераход з каталіцтва ў праваслаўе князя А. Друцкага-Любецкага. У друку шырока адзначалася, што ён — нашчадак заснавальніка луцкага брацтва, якое ставіла сваёй мэтай уратаванне праваслаўных вернікаў ад каталіцызму і уні. У “Внленском вестннке” і іншых выданнях быў надрукаваны ліст А. Друцкага-Любецкага, у якім ён тлумачыў сваё рашэнне наступным чынам: “Hi страх, ні матэрыяльныя разлікі не мелі на мяне ніякага ўплыву... Углядаючыся ў палітычнае становішча, я бачу, з аднаго боку, маіугную Расію, з мільённым брацкім народам і царом — пераўтваральнікам і сеяцелем дабра на сваёй зямлі, з другога боку — Полыпчу, чужую нам, заходнерусам і ліцвінам, з сярэдневяковым каталіцызмам... Што нам дала Польшча? Гады непарадкаў,
галечу, анархію, заняпад навук і забыццё нашай народнасці. Мова, вера, звычаі нашых продкаў — усё заменена паланізмам і каталіцызмам, якія не далі ні шчасця ў мінулым, ні залогу на лепшае ў будучым” [26. С. 102 — 103],
У верасні 1867 г. да архіепіскапа Мінскага і Бабруйскага звярнуўся ксёндз Дуброўскага прыхода (Мінская губерня) з просьбай прыняць яго ў праваслаўе разам з прыхаджанамі. У калектыўнай заяве адзначалася, што ў касцёле знойдзены дакументы аб тым, што касцёл гэты да 1806 г. быў уніяцкай царквой, а вернікі — грэка-каталіцкага веравызнання, якіх спакусілі ў лацінства. Прыхаджане выказвалі просьбу пакінуць прыходу ўсю маёмасць, а настаяцелем прызначыць ксяндза Вікенція Кошку. Просьба прыхаджан Дуброўскага касцёла была задаволена.
Прымусовыя пераходы, пераходы ў пошуках эканамічных або нейкіх іншых выгад хаця і мелі масавы характар, але не былі стабільнымі. Псіхалогія вернікаў, іх прыхільнасць да веры сваіх бацькоў заставалася ранейшай. Невыпадкова ў 1878 г. благачынным, святарам усіх цэркваў быў разасланы цыркуляр, у якім патрабавалася канфідэнцыянальна сабраць звесткі аб тых, хто прыняў праваслаўе ў 1863 — 1868 гг. Пытанні, на якія патрэбна было адказаць, былі рознабаковыя: як вернік хрысціцца, на якой мове творыць малітвы, ці часта наведвае царкву, як хавае нябожчыкаў і інш. Але і без цыркуляра было вядома, што многія з тых, хто перайшоў у 60-я гг. з каталіцтва ў праваслаўе, усё яшчэ захоўвалі каталіцкую абрадавасць, бобылі з маленства прывучаны да яе. Захоўвалі яе і некаторыя былыя уніяты. У справаздачы обер-пракурора Св.Сінода за 1883 г. у адносінах да вернікаў Мінскай епархіі гаварылася: “Старыя, якія яшчэ памятаюць унію, моляцца ў большасці выпадкаў “па-польску”, менш старанныя да царквы, наведваюць касцёлы, зрэдка адпраўляюцца з лацінянамі на багамолле ў Царства Польскае. Што тычыцца маладых, дык многія з іх ведаюць малітвы і па-славянску, і папольску” [7. С. 39].
На працягу 60 — 90-х гг. рост колькасці праваслаўнага насельніцтва ішоў даволі інтэнсіўна, хаця пераходы цэлымі прыходамі супыніліся. Ён перавышаў рост колькасці насельніцтва ўсіх іншых веравызнанняў, і ў першую чаргу каталікоў (табл. 2.1).
Нават калі браць пад увагу, што статыстычныя даныя, якія збіраліся афіцэрамі Генеральнага івтаба ў пачатку 60-х гг. і былі пакладзены ў аснову “Атласа народонаселення
Табліца 2.1. Прырост колькасці праваслаўных і каталікоў за 1864 — 1897 гг., тыс. чал.
Губерня
Праваслаўныя
Каталікі
1864
1897
прырост, %
1864
1897
прырост, %
Віленская
119,4
415,3
348,7
607,5
935,8
154,0
Віцебская
444,9
825,6
185,6
230,2
357,3
155,2
Мінская
716,4
1558,3
217,5
179,9
217,9
121,1
Магілёўская
738,3
1402,2
189,9
43,0
50,1
116,5
Гродзенская
483,4
913,3
188,9
273,1
386,5
141,5
Усяго
2502,1
5114,7
204,4
1333,7
1947,5
146,0
Западно-Русского края по мсповеданням”, не былі такімі дакладнымі, як матэрыялы перапісу 1897 г., тэндэнцыя прасочваецца даволі выразна. Калі на пачатку 60-х іт. у цэлым у пяці губернях было 2502,1 тыс. праваслаўных і 1333,7 тыс. каталікоў (гэта значыць на аднаго каталіка прыходзілася амаль два праваслаўных), то к канцу XIX ст. суадносіны на карысць праваслаўных павялічыліся яшчэ больш. У 1897 г. у пяці губернях пражывала ўжо 5114,7 тыс. праваслаўных і 1947,6 тыс. каталікоў.
К канцу XIX ст. большая частка насельніцтва Беларусі была праваслаунай. Згодна з перапісам 1897 г. колькасць праваслаўных і аднаверцаў складала 60 % ад агульнай колькасці насельніцтва пяці губерняў (па 35 беларускіх паветах гэтая лічба склала 4599,4 тыс. і 70,8 %) [27. С. 3, 4, 8, 17].
Такім чынам, колькасць праваслаўнага насельніцтва пераважала ва ўсіх губернях Расійскай імперыі, акрамя Віленскай, дзе перавагу па-ранейшаму захоўвалі каталікі (хаця па беларускіх паветах і нязначную — яны тут складалі 46,1 %).
Рост колькасці праваслаўнай паствы абумоўліваў адкрыццё новых прыходаў. I хаця ў цэлым па Расійскай імперыі згодна з законам ад 16 красавіка 1869 г. аб пераглядзе складу прыходаў і царкоўных прычтаў ішло змяншэнне колькасці прыходаў і скарачэнне штатаў прычтаў, на беларускія епархіі
гэты закон вялікага ўздзеяння не аказаў. I калі на пачатку 60-х гг. у чатырох праваслаўных епархіях (Літоўскай, Мінскай, Магілёўскай, Полацкай) дзейнічала 2826 цэркваў (прыходскіх і прыпісных), то ў пачатку 70-х — 3039, 80-х — 3211, 90-х — 3793 [25. С. 23, 24]. Што тычылася колькасці прыходаў, то ў 1890 г. іх было: у Магілёўскай епархіі — 487 з 1 218 200 вернікамі, у Полацкай — 324 з 760 500, у Мінскай — 540 з 1 261 600, у ’ Літоўскай — 506 з 1 160 300 вернікамі. У той жа час у Магілёўскай епархіі ў адным прыходзе налічвалася 2501 чал., Полацкай — 2347, Мінскай — 2336, Літоўскай — 2293 чал. [25. С. 26], Праўда, гэтыя сярэднія лічбы не азначалі, віто ўсе прыходы былі больш-менш аднолькавымі. I хаця ў цэлым Літоўская епархія мела ў сярэднім найменшыя лічбы па колькасці прыхаджан на адзін прыход, тут сустракаліся вельмі шматлюдныя прыходы, што, зразумела, ускладняла работу свяшчэннікаў сярод паствы.
Рост колькасці праваслаўных вернікаў, храмаў, стварэнне новых прыходаў выклікалі неабходнасць павелічэння колькасці праваслаўных святароў. На працягу другой паловы XIX — пачатку XX ст. іх у беларускіх губернях станавілася ўсё больш. Напрыклад, калі ў 1877 г. у Магілёўскай епархіі налічвалася 567 свяшчэннаслужыцеляў (не ўлічваючы царкоўнаслужыцеляў), то ў 1892 г. іх было ўжо 590, аў 1904 г. — 672 [28. Ф. 796, воп. 440, спр. 270, арк. 11, 59, 72],
У 1892 г. на Беларусі белага духавенства было: протаіерэяў — 104 (у Магілёўскай епархіі — 24, у Мінскай — 31, у Літоўскай — 26, у Полацкай — 21); свяшчэннікаў — 1924 (у Магілёўскай епархіі — 506, у Мінскай — 546, у Літоўскай — 538, у Полацкай — 334); протадыяканаў, дыяканаў, паддыяканаў — 234 (у Магілёўскай епархіі — 62, у Мінскай — 63, у Літоўскай — 38, у Полацкай — 71); псаломшчыкаў, прычэтнікаў, пеўчых, званароў, старажоў -1991 (у Магілёўскай епархіі 529, у Мінскай — 552, у Літоўскай — 593, у Полацкай — 318)[28. Ф.796, воп. 440, спр.495, арк.4; спр. 270, арк. 59; спр. 228, арк. 13].
Рыхтавалі праваслаўных святароў духоўныя семінарыі: Магілёўская (заснаванаў 1758 г.), Мінская (1793 г.), Віцебская (1806 г.), Літоўская (пераведзена ў 1845 г. з Жыровіч у Вільна). Для атрымання пачатковай адукацыі і падрыхтоўкі да паступлення ў духоўную семінарыю існаваў піэраг духоўных вучылішчаў (не лічачы жаночых): у Літоўскай епархіі — Віленскае духоўнае вучылішча; у Мінскай — Мінскае, Пінскае,
Слуцкае; у Магілёўскай — Магілёўскае, Мсціслаўскае, Гомельскае, Аршанскае; у Полацкай — Віцебскае і Полацкае; у Гродзенскай (утварылася ў 1900 г.) — Жыровіцкае духоўнае вучылішча [28. Ф. 802, воп. 16, спр. 153, арк. 2,4,34,51, 52],
У 60-я гг. адбылася рэформа духоўных навучальных устаноў. Згодна з новым статутам, зацверджаным 14 мая 1867 г., галоўнай задачай духоўных семінарый была падрыхтоўка юнакоў для служэння праваслаўнай царкве. Паступіць у семінарыю маглі выхадцы з усіх саслоўяў праваслаўнага веравызнання. За 25 гадоў, што прайшлі пасля рэформы, духоўныя семінарыі Літоўскай, Магілёўскай, Мінскай, Полацкай епархій падрыхтавалі 17 698 чал., у тым ліку Літоўскай — 3492 чал., Мінскай — 4942, Магілёўскай — 4986, Полацкай — 4278 чал. Духоўныя вучылішчы за гэты ж час выпусцілі 37 038 чал., у тым ліку: у Літоўскай епархіі — 7302, Мінскай — 11 525, Магілёўскай — 11 922, Полацкай — 6289 чал. [25. С. 180 — 183]. Да канца XIX ст. практычнаўсе свяшчэннікі ў беларуска-літоўскіх епархіях мелі семінарскую падрыхтоўку. Так, калі ў 1877 г. у Магілёўскай епархіі з 477 свяшчэннікаў духоўныя семінарыі закончылі 456 (з іх 438 — багаслоўскі, 18 — філасофскі курс), тоў 1892 г. усе свяшчэннікі епархіі мелі адукацыйны ўзровень не ніжэй семінарскага [28. Ф. 796, воп. 440, спр. 270, арк. 10, 11,59].