• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    У 1895 г. у Віленскім павеце пражывала 528 старавераў, 87 з якіх мелі сваю зямлю, а астатнія жылі на казённых. У Дзісненскім павеце з 7675 старавераў 4978 пражывала на ўласных і памешчыцкіх, 2697 — на казённых землях. Акрамя земляробства стараверы займаліся рознымі рамёствамі і гандлем [10. Ф. 388, воп. 1, спр. 1029, арк. 3, 7, 10].
    Па звестках благачыннага, у 1867 г. у Бабруйскім павеце пражывала 3463 стараверы (усе належалі да беспапоўскага філіпонаўскага толку). Яны займаліся хлебаробствам “вельмі старанна, але былі небагатыя, жыцця цвярозага, працавітага, арэндную суму і дзяржаўныя павіннасці выплачвалі” [12. Ф. 295, воп. 1, спр. 1916, арк. 3, 4, 41]. 3 другіх паветаў таксама паведамлялі аб працавітасці, руплівасці старавераў. Так, Дзісненскі павятовы іспраўнік у 1896 г. паведамляў аб стара-
    верах, што пражывалі на тэрыторыі павета: “Эканамічнае становішча раскольнікаў, якія займаюцца галоўным чынам земляробствам, у многіх адносінах лепшае, чым у тутэйшых сялян, бо ў большасці выпадкаў маюць добрыя ўчасткі зямлі на правах бестэрміновай арэнды і па надзелу казны і больш правільна адносяцца да земляробства. Тыя ж з іх, хто не мае зямлі, больш прадпрымальныя, чым мясцовае насельніцтва, у рознах промыслах і рамёслах, у сувязі з чым іх эканамічнае становішча лепшае, чым у беззямельных мясцовых сялян” [12. Ф. 388, воп. 1, спр. 1116, арк. 1072],
    У 60 — 70-я гг. адбываліся даволі вялікія змены ў расійскім заканадаўстве ў адносінах да старавераў. 27 чэрвеня 1863 г. выйшаў указ “О дозволеннн раскольннкам особо вредных сект наннмать за себя в рекруты людей, не прннадлежавішіх к нх секте”, 4 лістапада 1863 г. — “Об нзмененнн порядка увеіцевання совратнвшнх нз веры православной в раскол”. У 1864 г. у “высочайше одобренном заключеннн Особого комнтета по раскольннчьнм делам” прыхільнікам так званых “менш шкодных” сект была даравана палёгка ў адносінах як грамадзянскіх правоў, так і выканання духоўных адпраў. Дазвалялася ствараць школы граматы, a таксама адпраўляць дзяцей у агульныя навучальныя ўстановы без абавязковага вывучэння Закона Божага. Акрамя таго, стараверы атрымалі права чыніць грамадскую малітву, выконваць адправы і богаслужэнні па іх абрадах, як у дамах, так і ў спецыяльных малітоўных будынках і на могілках, пры умове, каб не было публічнага спакуслівага для праваслаўных уплыву (меліся на ўвазе крыжовыя хады, песнапенні на вуліцах і плошчах, нашэнне царкоўнага і манаскага адзення і г.д.). Акрамя таго, было вырашана не праследаваць і не ўціскаць тых, хто выконваў духоўныя адправы ў старавераў, але і не дапускаць у далейшым пераходаў да папоўцаў свяшчэннікаў праваслаўнай царквы.
    2 красавіка 1874 г. быў выдадзены ўказ, a 19 красавіка 1874 г. зацверджаны “Правілы аб метрычным запісу шлюбаў, нараджэння і смерці раскольнікаў”. У іх адзначалася: “Шлюбы раскольнікаў набываюць у грамадзянскіх адносінах, праз пісанне ў адпаведныя для гэтага асобныя кнігі, сілу і вынікі законнага шлюбу’’ [19. С. 675], Устанаўлівалася наступная працэдура запісання шлюбу ў метрычную кнігу. Спачатку старавер, які жадаў зарэгістраваць свой шлюб, павінен быў падаць пісьмовае або вуснае паведамленне ў паліцэйскую ці валасную ўправу, на падставе чаго складалася спецыяльная
    аб’ява, якая павінна была выстаўляцца на людным месцы на сем дзён, каб усе жадаючыя маглі заявіць, ці не маецца якойнебудзь перашкоды для шлюбу. Праз сем дзён заявіцель атрымліваў пасведчанне аб тым, што аб’ява зроблена і ніякіх заяў ад грамадзян не паступала (а калі паступалі, то ўказваецца аб чым). Для запісу шлюбу будучыя муж і жонка павінны былі з’явіцца асабіста (у гарадах і паветах — у мясцовыя паліцэйскія ўправы, у сталіцах — да ўчастковых прыставаў), кожны з двума “сведкамі для пацвярджэння імі, што шлюб, аб якім заяўляецца паліцыі, не належыць да ліку незаконных” [19. С. 676].
    3 мая 1883 г. быў прыняты ўказ “О дарованнн раскольннкам некоторых гражданскнх прав н по отправлешію духовных треб”. Гэты указ, як і папярэдні, не заўсёды выконваўся стараверамі. У цыркуляры МУС ад 1900 г. у сувязі з гэтым адзначалася, што стараверы, якія належаць да аўстрыйскага свяшчэнства, не падпарадкоўваюцца ўказу, іх духоўнае кіраўніцтва “прысвойвае сабе не належачае ім духоўнае званне, а некаторыя — сан і дзеянні, якія прадстаўляюцца выключна вышэйшым іерархам праваслаўнай царквы” [47. С. 209. 210],
    Увогуле 60 — 70-я гг. у Расійскай імперыі характарызаваліся масавымі пераходамі з праваслаўя ў раскол: “Рэформа861 г., — адзначае гісторык М. М. Нікольскі, — разарвала фармальную сувязь паміж сялянамі і памешчыкам і развязала селяніну рукі. Паток, што доўгі час штучна стрымліваўся, пакаціўся са страшэннай сілай, прыводзячы ў жах назіральнікаў расколу” [48. С. 401 ]. Афіцыйная статыстыка сведчыць, што ў сярэдзіне 60-х гг. у Сімбірскай губерні ў раскол перайшло болып за 25 тыс. чал.; у 1867 г. раскольнікамі стала палова жыхароў г.Пятроўска Саратаўскай губерні. У той жа год у раскол перайшло 3 тыс. жыхароў с.Багародскае Гарбатаўскага павета Ніжагародскай губерні. Тысячамі пераходзілі ў раскол сяляне Цвярской губерні.
    У так званых паўночна-заходніх губернях Расійскай імперыі гэты працэс не назіраўся, перш за ўсё, відаць, таму, што раскол заўжды і ўсюды меў велікарускі характар. Таму тыя характэрныя працэсы, што мелі месца ў Цэнтральнай Расіі, не заўсёды праяўляліся ў іншых частках імперыі, дзе канфесіянальнае развіццё адбывалася зусім па іншых канонах. На Беларусі для такіх масавых з’яў не было і сацыяльнай базы, бо мясцовае сялянства ў пераважнай большасці складалася з беларусаў, для якіх погляды старавераў па многіх
    пытаннях былі і псіхалагічна і сацыяльна далёкімі. Тут назіраліся адваротныя тэндэнцыі — рух старавераў да праваслаўя. Асабліва гэта было характэрна для Віленскай і Ковенскай губерняў, дзе быў вельмі моцны ўплыў архімандрыта Паўла, па сутнасці духоўнага настаўніка беспапоўцаў паморскага толку. Ён асабіста прыязджаў да іх для настаўлення ці дзейнічаў праз настаўнікаў (М.Ціхамірава, В.Дарэндава і інш.).
    Далучэнне архімандрыта Паўла да праваслаўя выклікала сярод мясцовых старавераў рух да стварэння аднаверскіх прыходаў. Але мітрапаліт літоўскі Іосіф забараніў ім гэта і загадаў пераходзіць у праваслаўе і ствараць праваслаўныя прыходы. Калі на чале Літоўскай епархіі стаў Макарый, ста-. раверы зноў пачалі хадайнічаць аб адкрыцці аднаверскіх прыходаў. Макарый пагадзіўся. У епархію з місіяй прыбыў айцец Павел — на той час настаяцель Нікольскага аднаверскага манастыра ў Маскве. Місіянерская дзейнасць Паўла была паспяховай. У выніку многія стараверы Віленскай і Ковенскай губерняў выказалі жаданне далучыцца да праваслаўнай царквы на правах аднаверства. Св.Сінод дазволіў стварыць некалькі аднаверскіх прыходаў і вылучыў грошы на іх утрыманне.
    Далучэнне старавераў да праваслаўнай царквы на правах аднаверства працягвалася і ў 80 — 90-я гг. Прыкладам можа служыць Віленская губерня. Даволі інтэнсіўна адбываўся гэты працэс і ў Віцебскай губерні. Па звестках Св.Сінода, у 1892 г. у Полацкай праваслаўнай епархіі дзейнічала восем прыходскіх аднаверскіх цэркваў [28. Ф. 796, воп. 440, спр. 495, арк. 3].
    Што тычыцца адносін старавераў да праваслаўных свяшчэннікаў і наогул да праваслаўнага насельніцтва, то ў другой палове XIX — пачатку XX ст. яны былі на большасці тэрыторыі добразычлівымі. На гэта звяртаў увагу ў справаздачы Літоўскай епархіі за 1889 г. архіепіскап Алексій. Ён сцвярджаў, што праваслаўнае духавенства рэдка імкнулася ўплываць на старавераў, прымала іх дзяцей у школы і наогул адносілася да іх спагадліва. Стараверы адказвалі тым жа. Праўда, больш цеснаму збліжэнню паміж стараверамі і тутэйшым насельніцтвам, адзначаў Алексій, перашкаджала іх “рэлігійная дзікасць і распушчанасць”. Мясцовыя жыхары глядзелі на старавераў як на небяспечных суседзяў, якія не паважаюць уласніцкія правы. Прычыну такіх адносін архіепіскап бачыў у неразуменні мясцовым духавенствам старавераў.
    Але так было не ўсюды. Калі з Бабруйскага, Віленскага паветаў, г.Вільні і іншых месцаў паведамлялі, што стараверы асобай варожасці да праваслаўя не праяўлялі, то з Дзісненскага павета ішлі зусім іншыя звесгкі. Стараверы, якія тут пражывалі, належалі да беспапоўскай секты федасееўскага толку. У павеце было дзевяць малельняў. У 1895 г. місіянер Літоўскай епархіі свяшчэннік Дз.Губін паведамляў, што “раскольнікі гэтага павета адрозніваюцца асаблівай варожасцю да праваслаўнай царквы. Такіх дзёрзкіх і кашчунскіх слоў аб Св.Таінствах праваслаўнай царквы з боку тых, хто называў сябе носьбітамі старой веры, як у Кублішчанскай малельні, нідзе ў другім месцы не даводзілася чуць” [10. Ф. 388, воп. 1, спр. 1029, арк. 2].
    Па-рознаму складваліся адносіны старавераў і мясцовага праваслаўнага насельніцтва і ў Віцебскай губерні. Калі ў Віцебскім і Дзінабургскім паветах гэтыя адносіны былі памяркоўнымі, то ў Рэжыцкім, Люцынскім, Себежскім, Невельскім стараверы пазбягалі ўсялякіх зносін з праваслаўнымі. Стараверы Рэжыцкага павета наогул лічылі зносіны з праваслаўнымі незамалімым грахом і нават знішчалі тыя рэчы, якія пабывалі ў руках праваслаўнага [49. С. 50],
    Стараверы галоўнага цэнтра расколу Магілёўскай губерні — Гомельскага павета, — як і наогул усе папоўцы, больш цярпіма адносіліся да праваслаўных. “Мясцовыя раскольнікі, — адзначалася ў “Обзоре Могнлевской губерннн за 1882 год” — стойка трымаюцца сваіх веравызнанняў, але не адрозніваюцца асобым фанатызмам і ў адносінах сваіх да праваслаўных не праяўляюць ніякай варожасці, у апошні час заўважаецца, што раскольнікі пачынаюць наведваць праваслаўныя храмы, а дзяцей сваіх аддаюць для навучання ў народныя вучылішчы, навату Гомельскую прагімназію” [50. С. 17],
    Наведвалі агульнаадукацыйныя школы дзеці старавераў і ў іншых губернях. Па звестках за 1903 г., якія збіраліся для Міністэрства ўнутраных спраў, ні ў адным павеце Віцебскай губерні не было спецыяльных школ для старавераў; яны вучыліся ў агульнаадукацыйных школах. Праўда, не ўсюды гэта рабілася з ахвотай. Так, па звестках з Рэжыцкага, Себежскага, Дзвінскага паветаў, дзеці раскольнікаў “ахвотна паступаюць у агульныя школы і колькасць вучняў павялічваецца”. 3 Віцебска, Полацка і адпаведных паветаў, a таксама з Лепельскага павета паведамлялася, што дзеці старавераў таксама наведвалі школы, але мала, і павелічэння іх колькасці не назіралася.