• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    ЛІТАРАТУРА
    1.	Брянцев П.Д. Польскнй мятеж 1863 г. Внльно, 1892.
    2.	Мйловйдов А.Н. Заслугн графа М.Н.Муравьева для православной церквн в Северо-Западном крае. Харьков, 1900.
    3.	Касмылёў В. Польская эмблематыка ў грамадска-палітычным руху на Беларусі ў пачатку 60-х гадоў XIX ст.// Беларус.гіст. часопіс. 1993. № 3.
    4.	Bojownvicy kaplani za sprawe kosciola i ojczyzny w latach 1861 — 1915. Sandomerz, 1936.
    5.	Влленскяй временннк. Внльно. 1913. Кн. 4.
    6.	Лнтовскне епархяальные ведомостн за 1863 год. Внльно, 1864.
    7.	Лнтовскне епархяальные ведомостн за 1886 год. Внльно, 1887.
    8.	Лясковскйй А.Н. Лнтва н Белоруссня в восстаннн 1863 г. Берлнн, 1939.
    9.	Матэрыялы аддзела рукапісаў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ( Санкт-Пецярбург).
    10.	Матэрыялы гістарычнага архіва Літвы.
    11.	Голас часу. Лондан. 1992. № 2.
    12.	Матэрыялы Нацыянальна-гістарычнага архіва Беларусі ў Мінску.
    13.	Нз бумаг графа М.Н.Муравьева. СП6., 1898.
    14.	Нзвеков Н.Д. Нсторнческнй очерк состояння Православной церквн в Лнтовской епархнн за время с 1839 по 1889 гг. М., 1899.
    15.	Wazynski A. Litwa pod wzglendem przesladowania w niej rzymskokatolockiego kosciota. Poznan, 1891.
    16.	Мннская старнна/Труды Мннского церковного нсторнко-археологнческого комнтета. Внльно, 1911. Вып. 3. Ч. 1.
    17.	Кйпрйановйч Г.Я. Жнзнь Носнфа Семашкн, мнтрополнта Лнтовского н Внленского н воссоеднненне западно-русскнх уннатов с православною церковью в 1839 г. Внльно, 1893.
    18.	Русское православне: вехн нсторнн. М., 1989.
    19.	Собранне постановленнй по частн раскола. СПб., 1875.
    20.	Кандель Ф. Очеркн времен н событнй нз нсторнн росснйскнх евреев. Нерусалнм, 1990.
    21.	Думін С.У., Канапацкі І.Б. Беларускія татары: Мінулае і сучаснасць. Мн., 1993.
    22.	Сб.Зак. Улож. наказ. Т. 15. Ст. 205.
    23.	Св.зак. Нзд. 1890 г. Т. 14.
    24.	Самбук С.М. Полнтнка царязма в Белорусснн во второй половнне XIX века. Мн., 1970.
    25.	Отечественная церковь по статнстнческнм данным с 1840 — 1841 по 1890 1891 гг. СПб., 1897.
    26.	Лнтовскне епархнальные ведомостн за 1868 год. Внльно, 1868.
    П. Наллчное населенне обоего пола по уездам н городам, с указаняем преобладаюіцнх веронсповеданнй н главнейшнх сословнй. 1905.
    28.	Матэрыялы Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў СанктПецярбургу.
    29.	Корчйнскйй М. Очерк нсторнн церковного школьного дела в Гродненской губерннн в XIX ст. Гродно, 1903.
    30.	Белецкйй А.В. Краткнй нсторнческнй обзор деятельностн управлення Внленского учебного округа с 1803 по 1869 г. Внльно, 1903
    31.	Мйловйдов А. Деятельность графа М.Н.Муравьева по народному просвеіценню в Северо-Западном крае. Харьков, 1900.
    32.	Нзвестня Академян педагогнческнх наук РСФСР. 1964. Вып. 131.
    33.	Рункевйч С.Г. Русская церковь в XIX в. СПб., 1901.
    34.	Полоцкне епархпальнбіе ведомостн за 1878 год. Полоцк, 1879.
    35.	Лнтовскне епархнальные ведомостн за 1875 год. Внльно, 1875.
    36.	Полоцкне епархнальные ведомостн за 1875 год. Полоцк, 1876.
    37.	Владймйров А.П. йсторня располячення западнорусского костела. М., 1896.
    38.	Stankiewicz Ad. Rodnaja mowa u swiatyniach. Wilna, 1929.
    39.	Вестннк Западной Росснн. 1869. T. 1. Кн. 1.
    40.	Мйловйдов А. Н. Распоряження н перепнска графа М.Н.Муравьева относнтельно рнмско-католнческого духовенства в Северо-Западном крае. Внльно, 1910.
    41.	Кйпрйановйч Г.Я. Нсторнческнй очерк православня, католнчества іі уннн в Белоруссіш н Ліітве с древнейшего до нашего временіі. Внльно, 1895.
    42.	Лнтовскяе епархнальные ведомостн за 1882 год. Внльно, 1883.
    43.	Обзор Мннской губерннн за 1894. Мн., 1895.
    44.	Обзор Могнлевской губерннн за 1896. Могнлев, 1897.
    45.	Перапісныя лісты 1897 г.; Матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, ф. 1430, воп. 1, спр. 46324.
    46.	Полоцкнеепархлальные ведомостн за 1876 год. Полоцк, 1877.
    47.	Лнтовскне епархнальные ведомостн за 1900 год. Внльно, 1901.
    48.	Нйкольскйй Н.М. йсторня Русской церквн. Мн., 1990.
    49.	Обзор Внтебской губерннн за 1888 год. Вптебск, 1889.
    50.	Обзор Могнлевской губерннн за 1888 год. Могнлев, 1889.
    51.	Матэрыялы аддзела рукапісаў бібліятэкі АН Літвы.
    52.	Обзор Могплевской губерннн за 1879 год. Могнлев, 1880.
    53.	Наш радавод. Гродна, 1993. Кн. 4. Ч. 3.
    54.	Обзор Могнлевской губерннн за 1894 год. Могнлев, 1895.
    55.	Мйловйдов А.І1. Современное штундо-баптнстское двнженне в Северо-ЗапаДном крае. Внльно, 1910.
    ГЛАВА 3
    КАНФЕСІІ I ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ (1905 — 1917)
    3.1.	УКАЗ АБ ВЕРАЦЯРШМАСЦІ I ЗМЕНЫ Ў СТАНЕ ХРЫСЦІЯНСКІХ КАНФЕСІЙ
    17 красавіка 1905 г. быў прыняты “Нменной Высочайшнй Указ Правнтельствуюіцему Сенату”, які атрьімаў шырокую вядомасць як указ аб верацярпімасці. Гэтай акцыяй царскі ўрад, хацеў ён таго ці не, прызнаваў, што да гэтага часу такой верацярпімасці ў дзяржаве не было. Што ж канкрэтна змянілася як у заканадаўчых актах, так і ў самой канфесіянальнай ііалітыцы пасля прыняцця ўказа?
    Указ не пахіснуў пазіцый праваслаўнай царквы. Як і раней, дзяржаўныя законы пакідалі за ёю права “первенствуюіцей н господствуюшей”. Праваслаўная царква ў якасці пануючай карысталася правам “публнчной проповедн”, з якога выцякала “непрнкосновенность для прозелнтазма”. Заканадаўча гэта было зацверджана ў артыкуле 4 статута духоўных спраў іншаземных веравызнанняў (1896. Т. 11. Ч. 1). У ім гаварылася: “У межах дзяржавы адна пануючая Праваслаўная царква мае права пераконваць паслядоўнікаў іншых хрысціянскіх веравызнанняў і іншаверцаў да прыняцця яе вучэння аб веры”. Гэта права захавалася і пасля ўказа 1905 г. Каб пацвердзіць, што гэта так, звернемся да дакументаў Камітэта міністраў, якія суправаджалі ўказ 17 красавіка. У іх адзначаецца: “Нязменна захоўваюцца і на будучы час тыя перавагі, што прыдаюць Праваслаўнай царкве значнасць пануючай — прыналежнасць да яе Гасудара Імператара, свабода прыцягвання паслядоўнікаў і атрыманне грошай на задавальнне сваіх патрэб з агульнадзяржаўных даходаў” [1.
    С. 451], Законы, што былі выдадзены ў 1906 г., пацвердзілі вяршынства і пануючую ролю праваслаўнай царквы і абазначылі межы верацярпімасці, зафіксаваныя ў статутах духоўных спраў іншаземных веравызнанняў. Варты ўвагі факт: Дзяржаўная Дума першага склікання, распрацаваўшы Закон аб свабодзе веры, вырашыла папярэдне пазнаёміцца з думкай Св. Сінода аб ім. Гэты Закон не быў прыняты ў сувязі з роспускам Думы, але было прызнана, што заканадаўчыя органы і надалей, перш чым прымаць законы ў даным кірунку, павінны ведаць і ўлічваць адносіны да іх з боку Св.Сінода.
    Такім чынам, галоўны стрыжань канфесіянальнай палітыкі — захаванне пануючай ролі праваслаўнай царквы — быў пакінуты і надалей. Hi ўказ аб верацярпімасці 17 красавіка 1905 г., ні Маніфест 17 кастрычніка 1905 г., ні шэраг наступных заканадаўчых актаў не мелі на мэце абмежаваць правы праваслаўнай царквы. I законы і палажэнні, накіраваныя на ліквідацыю абмежаванняў і істотных правоў іншаверных і іншаземных веравызнанняў, не павінны былі абмяжоўваць існуючыя правы праваслаўнай царквы.
    Праваслаўныя вернікі па-ранейшаму захоўвалі перавагу ў параўнанні з іншымі веравызнаннямі. Павялічылася і колькасць праваслаўных храмаў. У 1912 г. у Гродзенскай епархіі было 7 сабораў, 349 прыходскіх цэркваў, 112 прыпісных, 132 цэрквы на могілках, 2 дамавыя, 6 манастырскіх і 42 капліцы; у Літоўскай епархіі — 5 сабораў, 200 прыходскіх цэркваў, 65 прыпісных, 103 цэрквы на могілках, 26 дамавых, 58 капліц; у Мінскай — 9 сабораў, 547 прыходскіх цэркваў, 394 прыпісныя, 251 царква на могілках, 19 дамавых, 101 капліца; у Магілёўскай — 7 сабораў, 534 прыходскія цэрквы, 125 прыпісных, 98 цэркваў на могілках, 34 капліцы; у Полацкай — 13 сабораў, 291 прыходская царква, 85 прыпісных, 104 цэрквы на могілках, 21 дамавая, 235 капліц [2. С. 188].
    Змены, якія адбываліся ў становішчы іншаверных і іншаземных веравызнанняў, ішлі ў наступных кірунках. У першую чаргу гэта пераходы з аднаго веравызнання ў другое, адакладней — “отпаденпе от православня”. Нагадаем, што раней закон забараняў пераход з праваслаўнага веравызнання ў іншае. Зараз жа, ў імянным указе ад 17 красавіка 1905 г., імператар Мікалай II абвясціў: “Прызнаць, што адпадзенне ад праваслаўнай веры ў другое хрысціянскае веравызнанне або веравучэнне не будзе падвяргацца ганенню, не
    павінна выклікаць якіх-небудзь нявыгадных у адносінах асабістых або грамадзянскіх правоў вынікаў, прычым адпаўшая ад праваслаўя асоба, калі яна дасцігла паўналецця, належыць да таго веравызнання або веравучэння, якое яна сама абрала”. Пакаранне, якое накладвалася за пераход з праваслаўнага ў іншае веравызнанне, і ўсе існаваўшыя да гэтага часу грамадзянскія абмежаванні адмяняліся [3. Ф. 694, воп. 1, спр. 2836, арк. 160],
    У хуткім часе пасля абнародавання ўказа з розных месцаў Расійскай імперыі “с неокрепшнм еіце в православнн населеннем” (сюды ўлады адносілі былыя уніяцкія мясцовасці, усходнія ўскраіны, населеныя мусульманамі, тэрыторыі, населеныя латышскім насельніцтвам, і г.д ) пачалі паступаць масавыя заявы аб прылічэнні да іншага веравызнання. Што тычылася Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай губерняў, то тут адбываліся пераходы галоўным чынам з праваслаўя ў каталіцтва, а ў раёнах Віцебскай губерні, населеных латышамі, — у лютэранства. Задаволіць гэтыя заявы на практыцы аказалася даволі цяжкай справай: указ ад 17 красавіка не ўтрымліваў указання адносна механізму пераходаў. Каб запоўніць гэты прагал, рымска-каталіцкія епіскапы зрабілі распараджэнне падпарадкаванаму ім рымска-каталіцкаму духавенству аб парадку прыняцця ў каталіцкую веру тых, хто вырашыў адысці ад праваслаўя. Аб аператыўнасці рымска-каталіцкага духавенства сведчыць той факт, што цыркуляр Віленскага епіскапа па азначаным пытанні быў выдадзены 21 красавіка 1905 г., гэта значыць праз чатыры дні пасля выдання ўказа аб верацярпімасці [3. Ф. 607, воп. 1, спр. 76, арк. 20, 2].
    Улады абвясцілі гэтае распараджэнне незаконным, спаслаўшыся на тое, што даныя пытанні — пытанні дзяржаўнай улады. У сувязі з такой сітуацыяй 18 жніўня 1905 г. было выдадзена цыркулярнае распараджэнне (з часовымі правіламі) МУС аб пераходзе з праваслаўнага веравызнання ў іншае. У снежні таго ж года Св. Сінод, кіруючыся даным цыркулярам, выдае ўказ “О порядке перехода православных лнц в ннославные н лноверные лсповеданля”. Указ быў даведзены да праваслаўных епіскапаў з прыпіскай аб тым, каб яны азнаёмілі з правіламі пераходаў падпарадкаванае ім духавенства і зрабілі са свайго боку распараджэнні аб “пераконванні на працягу ўказанага тэрміну асобаў, што заявілі аб сваім жаданні адпасці ад праваслаўя, застацца вернымі святой праваслаўнай царкве” [3. Ф. 607, воп. 1, спр. 76, арк. 16].