• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    17 красавіка 1905 г. каталікі атрымалі дазвол пры неабходнасці і наяўнасці сродкаў будаваць свае храмы ва ўсіх месцах Расійскай імперыі. Для гэтага ставіліся тры ўмовы: дазвол каталіцкага духоўнага начальства, наяўнасць неабходных для будаўніцтва сродкаў і выкананне тэхнічных патрабаванняў будаўнічага статута. Аднак мясцовымі грамадзянскімі ўладамі гэтыя правілы выконваліся толькі на працягу трох с паловай гадоў. 4 лютага 1909 г. было выдадзена распараджэнне генералгубернатара К. Крышвіцкага, якое грунтавалася на цыркуляры МУС ад 28 лістапада 1908 г. і ўтрымлівала ўдакладненні і змены ў справе касцёлабудавання. Вярталіся абмежаванні, адмененыя не толькі ўказам ад 17 красавіка 1905 г., але і “Высочайшнм повеленнем’’ 1896 г. “Што тычыцца рамонту прыходскіх і філіяльных рымскакаталіцкіх цэркваў, — сцвярджалася ў дакуменце 1896 г.,— і пабудаваных новых замест абвятшаўшых або разбураных у выніку няшчаснага выпадку, то такія, паводле Найвысачэйшага ўказа 10 ліпеня 1896 г., маглі праводзіцца без удзелу грамадзянскай улады з дазволу духоўнага начальства". Зараз усё зноў было падпарадкавана “папярэдняму
    дазволу грамадзянскіх улад”. Такім чынам, ужо праз тры з паловай гады пункт 13 указа аб верацярпімасці стаў тлумачыцца зусім па-іншаму і заходнія губерні зноў вярнуліся да мураўеўскага цыркуляра [3. Ф. 694, воп. 1, спр. 2737, арк. 65].
    Каталіцкія свяшчэннаслужыцелі не заўсёды выконвалі распараджэнне Крышвіцкага і час ад часу распачыналі збор ахвяраванняў на аднаўленне або будаўніцтва храма, не звяртаючыся за дазволам да грамадзянскіх улад. У такіх выпадках грамадзянскія ўлады, калі да іх даходзілі звесткі аб падобных дзеяннях каталіцкага духавенства, аб’яўлялі іх незаконнымі. Так здарылася, напрыклад, з дазволам, які дала Віленская рымска-каталіцкая кансісторыя на збор ахвяраванняў на будаўніцтва каменнага касцёла ў в.Хожава Вілейскага павета Віленскай губерні замест скасаванага ў 1867 г.
    Такія адносіны да касцёлабудавання знаходзяць сваё адлюстраванне ў статыстычных даных, што тычацца адкрыцця новых парафій, збудавання (або аднаўлення) філіяльных касцёлаў. Так, у Віленскай рымска-каталіцкай епархіі за 1906 — 1914 гг. пачало дзейнічаць пяць новых парафій, тры філіі і адна парафія з філіяй (з іх сем — у Віленскай іуберні, дзве — у Гродзенскай). Прычым толькі адна парафія ўтварылася пасля 1910 г., усе астатнія — у першыя пяць гадоў пасля выхаду ўказа. Усяго на гэты час у епархіі налічвалася 281 каталіцкая парафія (179 — у Віленскай, 102 — у Гродзенскай губерні) з 1 392 710 вернікамі (975 318 — у Віленскай, 417 392 — у Гродзенскай епархіі).
    Адным з важнейшых пунктаў указа аб верацярпімасці быў пункт 14, які абвяшчаў: “Прызнаць, што ва ўсіх вучэбных установах у выпадку выкладання ў іх Закона Божага іншаслаўных хрысціянскіх веравызнанняў ён павінен выкладацца на прыроднай мове вучняў, прычым выкладаць павінны духоўныя асобы адпаведнага веравызнання і толькі пры іх адсутнасці свецкія настаўнікі такога ж веравызнання” [3. Ф. 694, воп. 1, спр. 2836, арк. 1560].
    22 красавіка 1905 г. Віленскі рымска-каталіцкі епіскап Э.Роп звярнуўся да дэканаў сваёй епархіі і выкладчыкаў Закона Божага вучэбных устаноў, каб тыя “пры аднаўленні заняткаў пасля Вялікадня звярнуліся да вучняў на прыроднай мове іх і растлумачылі, што на аснове Найвысачэйша падараванай міласці яны маюць права адказваць на сваёй мове і вывучаць Закон Божы” [3. Ф. 694, воп. 1, спр. 2811, арк. 30].
    Папячыцель Віленскай навучальнай акругі, не пагадзіўшыся з епіскапам Ропам, накіраваў яму ліст, у якім прасіў адмяніць сваё распараджэнне. Ён матываваў гэта тым, што ад Міністэрства народнай асветы яшчэ не паступала ніякіх распараджэнняў па даным пытанні і не вырашана для кожнага з вучняў-каталікоў, якую мову ягоная сям’я лічыць сваёй роднай: польскую, літоўскую, беларускую і г.д.
    Такім чынам, паўстала пытанне: якую мову і на якой падставе лічыць для каталіцкіх вернікаў беларускіх губерняў роднай? Большасць рымска-каталіцкага духавенства, як заўсёды, калі не паступала канкрэтных распараджэнняў улад, вырашала гэтае пытанне па-свойму: роднай мовай для каталіцкіх вернікаў можа быць толькі польская. Менавіта так успрынялі яны і распараджэнне прэлата Дзенісевіча. 25 жніўня 1905 г. упраўляючы Магілёўскай рымска-каталіцкай архіепархіяй звярнуўся ва ўсе навучальныя ўстановы Магілёўскай архіепархіі. Ён адзначыў, што пры выкананні пункта 14 Найвысачэйшага ўказа ад 17 красавіка 1905 г., які дазволіў вучням-каталікам ва ўсіх вучэбных установах вывучаць Закон Божы на іх роднай мове, неабходна кіравацца наступнымі ўказаннямі: мовай вучняў пры выкладанні Закона Божага павінна лічыцца мова, на якой яны чытаюць свае штодзённыя малітвы. Выкладчыку Закона Божага неабходна гэта высветліць шляхам апытання вучняў.
    Парасткі польскасці, якія падаграваліся каталіцкім духавенствам, аказаліся жывучымі сярод каталіцкага насельніцтва Беларусі. Польская мова пачала настойліва адваёўваць сваё былое становішча ў навучальных установах. Каб мець магчымасць аказваць уплыў на гэты працэс, урад 22 лютага 1906 г. прыняў Часовыя правілы выкладання Закона Божага. Пункт 2 гэтых правілаў сцвярджаў: “Выкладанне Закона Божага іншаслаўных веравызнанняў робіцца на роднай мове вучняў, якая вызначаецца пісьмовай заявай бацькоў або апекуноў” [3. Ф. 694, воп. 1, спр. 2811, арк. 163]. Але і гэта не дапамагло. У навучальныя ўстановы пасыпаліся лісты ад каталікоў з просьбай выкладаць іх дзецям Закон Божы па-польску. Адно з такіх прашэнняў паступіла ад сялян Косаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. У звароце да кіраўніцтва Віленскай рымскакаталіцкай епархіі яны прасілі, каб у Косаўскім народным вучылішчы выкладанне Закона Божага для вучняўкаталікоў вялося на польскай мове. Папячыцель Віленскай вучэбнай акругі на хадайніцтва ўпраўляючага Віленскай
    рымска-каталіцкай епархіі адказаў наступным чынам: “Хадайніцтва сялян... не лічу магчымым задаволіць, бо па звестках, сабраных па гэтай справе, усе вучні дадзенага вучылішча належаць да беларусаў і на польскай мове не размаўляюць. 3 24 асоб, што падпісалі прашэнне ад 8 лютага 1910 г., толькі 11 чалавек — бацькі або родныя вучняў Косаўскага вучылішча, астатнія 13 чалавек — асобы, не маючыя дачынення да іх і не зацікаўленыя ў гэтай справе, і, відаць, падпісалі прашэнне пад уплывам кагонебудзь” [3. Ф. 694, воп. 1, спр. 2811, арк. 158].
    Падобных заявак у розныя інстанцыі паступала ад беларусаў-каталікоў, асабліва заходніх губерняў, даволі шмат. Аб чым яны сведчаць? Відаць, галоўным чынам аб тым, што каталіцкае духавенства ўсё яшчэ аказвала даволі моцны ўплыў на мясцовае насельніцтва, нягледзячы на ўсе намаганні царскага ўрада ў папярэднія дзесяцігоддзі аслабіць яго. Сведчыла гэта і аб тым, што нацыянальная самасвядомасць сялян-беларусаў была не на належным узроўні. Праўда, даную з’яву нельга лічыць такой простай і адназначнай. Як і раней (маюцца на ўвазе ў 60 — 90-я гг. XIX ст.), беларускі сялянін каталіцкага веравызнання аказваўся перад выбарам польскай або рускай мовы. Прызнанне сябе беларусам амаль аўтаматычна вяло да рашэння выкладаць Закон Божы на рускай мове, на што недвухсэнсава ўказвалі лісты чыноўнікаў Віленскай вучэбнай акругі, кіруючых органаў вучэбных устаноў. Вось адзін з іх' — ліст, што быў накіраваны ўпраўляючаму Віленскай рымска-каталіцкай епархіяй ад папячыцельскага савета гродзенскага рамеснага вучылішча ў кастрычніку 1912 г. У ім гаварылася: “Як відаць з асабістых заяў бацькоў вучняў Гродзенскага Аляксандраўскага рамеснага вучылішча, ...нацыянальнасць вучняў-каталікоў, што выхоўваюцца ў вучылішчы, паказана беларускай, і толькі ў чатырох выпадках польскай або літоўскай. Таму і Закон Божы, згодна з законам ад 17 красавіка 1905 г., павінен выкладацца нарускай мове” [3. Ф. 694, воп. 1, спр. 2811, арк. 207].
    Такім чынам, склалася сітуацыя, якая была асабліва характэрнай для заходніх беларускіх губерняў: каталіцкія ксяндзы ў большасці сваёй роднай мовай беларусаў адназначна лічылі польскую, рускія чыноўнікі, таксама адназначна, — рускую. Такая канфрантацыя прывяла да таго, што, па звестках Міністэрства народнай адукацыі, у 1912 г. у 46 вучылішчах Гродзенскай губерні Закон Божы вучням рымска-каталіцкага веравызнання не выкладаўся зусім.
    27 кастрычніка 1912 г. Міністэрства народнай асветы выдала цыркуляр, які ўносіў змены ў часовыя правілы выкладання Закона Божага вучням іншаслаўных веравызнанняў. Змены гэтыя рабіліся ў кірунку надання большых правоў кіраўніцтву вучэбных устаноў з мэтай паменшыць уплыў прапольскі настроенага каталіцкага духавенства. Што ж канкрэтна гаварылася ў цыркуляры? Права вызначаць прыродную мову вучняў-каталікоў надавалася кіраўнікам навучальных устаноў “на падставе ўсіх фактычных дадзеных, што меліся па гэтым прадмеце”. У выпадку, калі ўзнікалі якіянебудзь складанасці пры вызначэнні выкладання Закона Божага, іх вырашалі інспектар і дырэктар народнага вучылііпча або папячыцель вучэбай акругі. У дадатку да цыркуляра адзначалася: “Калі асоба, якая выкладае Закон Божы іншаслаўнага веравызнання ў навучальнай установе, не валодае прыроднай мовай вучняў (напрыклад, літоўскай, латышскай і інш.), то выкладанне гэтага прадмета павінна весціся на дзяржаўнай мове” [3. Ф. 694, спр. 2811, арк. 226]. Як бачым, пры пераліку прыродных моў беларуская не называлася. Ці мелася яна на ўвазе пад словамі “іншыя”, таксама цяжка сказаць. Ва ўсялякім разе зразумела адно — і Міністэрства народнай асветы сваім распараджэннем, і чыноўнікі вучэбнай акругі аддавалі перавагу рускай мове.
    Пасля абнародавання ўказа аб верацярпімасці каталіцкае духавенства прыклала намаганні і да таго, каб вярнуць згубленае ў справе навучання і выхавання моладзі іншым шляхам. Да рымска-каталіцкіх епіскапаў пачалі паступаць лісты ад парафіяльных каталіцкіх свяшчэннаслужыцеляў з просьбай дазволіць ім адкрыць парафіяльныя школы. На ўсе хадайніцтва епіскапаў генерал-губернатар адказваў адмовай, спасылаючыся на тое, што ўказ ад 17 красавіка 1905 г. не ўтрымлівае распараджэнняў аб наданні настаяцелям касцёлаў права адкрываць для парафіян рымска-каталіцкага веравызнання пачатковыя школы. Такім чынам, працягвалі дзейнічаць тыя законапалажэнні аб адкрыцці прыватных школ, што дзейнічалі да гэтага. Нагадаем гэтыя палажэнні. Права адкрыцця прыватнага вучылішча надавалася прыродным рускім або прыняўшым рускае падданства, з дазволу вучэбнага начальства, якое павінна спачатку пераканацца ў благанадзейнасці асобы. Згодна з Найвысачэйшым указам ад 10 снежня 1892 г. усе вучылішчы, якія на той час яшчэ існавалі пры рымска-каталіцкіх касцёлах, былі перададзены ў ведамства Міністэрства народнай адукацыі на агульных падставах. 3 красавіка 1892 г. для дзевяці заходніх губерняў