• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    Іудзеі складалі даволі значную ў колькасных адносінах групу. На пачатку 60-х it. XIX ст. у цэлым па пяці губернях яны займалі трэцяе месца ў канфесіянальнай структуры насельніцтва, а ў Магілёўскай — другое. К канцу 80-х гт. да Магілёўскай губерні далучылася Мінская. Калі на пачатку 60-х гг. у пяці губернях пражывала 463 217 іудзеяў, то згодна з перапісам 1897 г. — 1 209 815. Па губернях гэтая лічба размяркоўвалася наступным чынам: у Віленскай губерні — 204 686 чал., што складала 12,86 % ад агульнай колькасці насельніцтва; у Віцебскай — 176 629 (11,79 %); у Гродзенскай — 280 489 (17,49 %); у Мінскай — 345 015 (16,1 %); у Магілёўскай — 203946чал. (12,1 %) [4; 5. С. 3, 4, 9, 17, 18].
    У другой палове XVIII ст. рэлігійнае жыццё яўрэйскага грамадства не было застылым і аднародным. Побач з артадаксаль-
    ным іудаізмам сярод абшчын распаўсюджваўся хасідызм (ад хасід — набожны, вучэнне набожнасці). Гэтае вучэнне асабліва падтрымлівала бяднейшая частка яўрэйскіх абшчын. У хасідаў цадзік (прапаведнік) станавіўся духоўным кіраўніком абшчыны. Ён даваў веруючым практычныя саветы, цікавіўся ўсімі дробязямі іх жыцця. Людзі прыходзілі да яго па суботах і святах. У час сумесных трапез цадзік выкладаў сваё вучэнне. Адным з прадстаўнікоў хасідызму на Беларусі быў рабін Шнеўр-Залман бен Барух (Залман Баруховіч, ці Залман Шнеерсон, 1747 — 1812). Ён надаў хасідызму больш рацыяналістычны характар, а хасідскаму вучэнню — элементы рабінізму [6. С. 41 — 47].
    На чале артадаксальнага іудаізму стаяў знакаміты вучоны-талмудыст I. Віленскі (1720 — 1797), вядомы ў народзе пад імем Гаон, што ў перакладзе азначае “геній”. Ён карыстаўся выключным аўтарытэтам на Беларусі і ў Літве. Гаон Ілія вучыў, што іудзеям патрэбна грунтоўна вывучаць Біблію, у якой знаходзяцца іх карані. Неабходна адмовіцца ад традыцыйнай сістэмы школьнай адукацыі і ўвесці вывучэнне Бібліі, талмудысцкай пісьменнасці і яўрэйскай мовы, а таксама вывучаць медыцыну, астраномію і матэматыку, бо без іх немагчыма зразумець некаторыя пытанні ў Бібліі і Талмудзе. Уведзены ім метад аналізу тэкстаў пры вывучэнні Талмуда быў распаўсюджаны ў іешывах Літвы і Беларусі. Пасля смерці Гаона яго вучань Хаім Валожынскі заснаваў у Валожыне “вялікую іешыву”, дзе практыкаваўся новы метад.
    Прыхільнікаў артадаксальнага іудаізму непакоіла распаўсюджванне хасідызму, у якім яны бачылі небяспечны для іудаізму раскол насекты. “Хасвднзм, — пісаў Х.Валожынскі, — основывает все на релнгнозном чувстве, но чувство непостоянно н прн перемене настроення человека может совершнть деянне, протнвное еврейскому закону; раввнннзм же основывает релнгню на твердой базе закона н обряда, который не подлежйт контролю чувства нлй разума, а должен нсполнятьсяслепо, как военнаядасцнплнна” [6. С. 41 — 47].
    На баку артадоксаў стаялі багатыя купцы, якія аказвалі ім матэрыяльную падтрымку. Так, у Шклове жыў багаты мецэнат I. Цэйтлін. Ён нажыў вялікі капітал на пастаўках для арміі фельдмаршала Р. Пацёмкіна ў час турэцкай кампаніі. Купіўшы сабе маёнтак каля Шклова, І.Цэйтлін стварыў прьпот для вучоных-талмудыстаў. Многія з іх былі даволі адукаванымі людзьмі. Так, шклоўскі талмудыст Б.Шкловер, або Шык, вывучаў у Лондане і Берліне медыцыну і матэматыку. Вярнуўшыся на радзіму, ён надрукаваў на яўрэйскай мове “Элементы Эўкліда”
    (1780г.), падручнік патрыганаметрыі (1793г.), атаксамастварыў у Шклове хімічную лабараторыю.
    Праціўнікі хасідызму міснагды пачалі барацьбу супраць сектанцтва. У 1772 г. віленскі рабінат абвясціў херэм (пракляцце) Іліі Гаона хасідам. У Шклове і Магілёве адбыліся антыхасідскія з’езды рабінаў. Шнеўр-Залман быў завочна асуджаны. У некаторых гарадах адбыліся пагромы хасідскіх дамоў. У 1794 г. мінскі кагал зачыніў малельню хасідаў. У Вільні хасіды вымушаны былі перайсці на нелегальнае становішча. Толькі ў прадмесці Пінска Карліне ў хасідаў існавала моцная групоўка, былі свае цадзікі і дзейнічалі сінагогі. Таму на Беларусі хасідаў у той час называлі “карлінамі”.
    Вясной 1796 г. у Вільні адбылося пасяджэнне рабінаў і прадстаўнікоў кагалаў, якое заклікала на барацьбу з хасідамі. У звароце да мінскіх яўрэяў Гаон пісаў: “Еслн онн (хаснды) нздеваются (над Законом), то сокрушнте нм голову”. Пасля гэтага звароту мінскі кагал разаслаў па губерні цыркуляр, у якім заклікаў змагацца з хасідскім рухам: “Пусть не шаднт ннкто своего брата, нн своего сына, пусть скажет отцу н матерн — я вас не знаю. He жалейте ннкого... Каждый уездный кагал должен отдавать прнказання в этом смысле окрестным обіцннам”.
    У 1789 г. у Пецярбург прыйшоў данос, які зыходзіў ад віленскіх праціўнікаў хасідаў. У даносе рабін Шнеўр-Залман і яго прыхільнікі называліся палітычнымі злачынцамі, шкоднымі для дзяржавы. Шнеўр-Залман і сем хасідаў былі арыштаваны і адпраўлены ў лістападзе 1798 г. у Пецярбург. Многіх хасідаў заключылі ў мясцовыя турмы. Глава хасідаў паўстаў перад Тайнай экспедыцыяй. Павел I не знайшоў у паводзінах хасідаў нічога шкоднага для дзяржавы і загадаў вызваліць усіх зняволеных. Але за імі быў устаноўлены нагляд паліцыі.
    Крыху палепшыла становішча хасідаў Палажэнне 1804 г. У ім адзначалася, што хасіды маюць права будаваць свае сінагогі і выбіраць сваіх рабінаў. Але кагал у кожным горадзе павінен быў быць толькі адзін.
    Прыхільнікі традыцыйнага рэлігійнага жыцця іудзеяў змагаліся не толькі з хасідызмам, але і з так званым “мендэльсонаўскім рухам” Госкалах. Яго заснавальнікам быў М.Мендэльсон з Берліна. Гэта быў своеасаблівы яўрэйскі варыянт еўрапейскага “асветніцтва”. Але яўрэйства Беларусі і Літвы адмаўляла спрэчкі абрэлігійных рэформах [7. С. 62, 64 67, 72,74 76; 8. С. 37,302,304,308,309],
    У 1806 г. ва ўсе краіны Еўропы быў разасланы маніфест Напалеона аб скліканні “велнкого Сннедрнона” (сходу мудрацоў у Іерусаліме). Гэта занепакоіла ўрады Прусіі, Аўстрыі і Расіі, якія дапускалі думку, што перад пачаткам вайны яўрэяў, якія жылі ў месцах чакаемых баявых дзеянняў, гэтым маніфестам можна было перацягнуць на свой бок. Міністр унутраных спраў Расійскай імперыі Качубей прадпісаў начальнікам заходніх губерняў сачыць за тым, каб не было ніякіх адносін паміж рускімі і французскімі яўрэямі. У цыркуляры да генерал-губернатараў рэкамендавалася даводзіць да ведама яўрэяў, што парыжскі Сінедрыён імкнецца да змянення іудзейскай рэлігіі. У той жа час Св.Сінод распаўсюджваў сярод праваслаўнага духавенства свой цыркуляр, у якім адзначалася, што Напалеон — вораг царквы і сябар яўрэяў.
    Глава беларускіх хасідаў З.Шнеерсон выказаў свае адносіны да закліку Напалеона ў такім прароцтве: “Еслн победнт Бонапарт, богатство евреев увелнчнтся н положенне нх подннмется, но зато отдалнтся сердце нх от отца нашего небесного; еслн же победнт наш царь Александр, сердца еврейскне прнблнзятся к отцу нашему небесному, хотя увелнчнтся бедность йзранля н положенне его уннзнтся”. I яўрэйскае насельніцтва ў час вайны 1812 г. падтрымала рускае войска [9. С. 25, 26; 8. С. 288, 293].
    Пасля смерці Залмана Шнеерсона сярод хасідаў Беларусі адбыўся раскол. Адна частка выбрала рабінам яго вучня Аарона, які пасяліўся ў м.Стараселле, другая — яго сына Берка, які жыў у м.Любавічы. Тым часам нагляд за хасідамі з боку паліцыі працягваўся. Так, 4 студзеня 1840 г. віленскі ваенны губернатар загадаў гродзенскаму грамадзянскаму губернатару “распоряднться о проведеннн через благонадежного чнновннка секретным образом аккуратнейшего нзыскання н открытня означенной секты, всех покушеннй ея н прннадлежаіцнхк оной лнцах уведомляя меня” [10. Ф. 821, воп. 8, спр.300. арк. 19,22,25адв., 26, 26 адв.; П.Ф. 1,воп. 20, спр.344, арк. 1, 1 адв.].
    У сярэдзіне XIX ст. сярод яўрэяў беларуска-літоўскіх губерняў з’явіўся новы рэлігійны кірунак — мусар, што ў перакладзе з іўрыта азначае “мараль”. Мусар павінен быў паставіць перашкоду казённай і свецкай асвеце, ён аберагаў трыдыцыйныя ўстоі яўрэйскага жыцця, асновы іудаізму. Прапаведаваў гэтае вучэнне рабін І.Ліпкін, больш вядомы як І.Салантэр. Малітоўныя дамы мусарнікаў былі адчынены заўсёды і для ўсіх [9. С. 191].
    Жыццё яўрэйскага народа рэгламентавалася ўрадам. Традыцыйна яўрэйскія абшчыны групаваліся вакол сваіх рабінаў. Па “Палажэнні аб яўрэях” 1804 г. яны павінны былі зацвярджацца губернатарам. Акрамя таго, з 1812 г. рабін павінен быў ведаць адну з трох моў — рускую, польскую або нямецкую. Новыя папраўкі ўнесла “Палажэнне аб яўрэях” 1835 г., якое пашырыла абавязкі рабінаў. Зараз іх задачай было назіраць не толькі за рэлігійным жыццём, але і “направлять евреев к соблюденню нравственных обязанностей, к повнновенню обіцнн государственным законам н установленням властей”.
    Рабін выконваў абрады абразання, шлюбу, пахавання, даваў імя нованароджаным, вёў метрычныя кнігі. За выкананне абрадаў ён атрымліваў узнагароджанне згодна з пагадненнем, заключаным з яўрэйскім малітоўным грамадствам, якое кіравала справамі сваёй сінагогі або малітоўнай школы і духоўнымі патрэбамі прыхаджан, выбірала духоўнае праўленне. У склад праўлення ўваходзілі рабін і тры члены: вучоны (ён тлумачыў абрады веры), стараста (габай) і казначэй. Пасаду вучонага, па жаданні грамадства, можна было сумяшчаць з пасадай рабіна. Новую сінагогу або малітоўную школу яўрэйскае грамадства магло адчыніць з дазволу губернатара. Малітоўныя школы адчыняліся, калі налічвалася 30 і болып яўрэйскіх дамоў, а калі больш 80 — сінагогі [12. Т. 11. С. 391; 13. С. 230 232; 19. С. 215, 226, 626, 627],
    У 1840 г. царскі ўрад вырашыў зацвердзіць пасаду яўрэйскіх губернскіх рабінаў, якіх павінны былі рыхтаваць рабінскія вучылішчы. У 1847 г. такія вучылішчы былі адчынены ў Вільні і Жытоміры. Але яўрэйскае грамадства не жадала выбіраць рабінамі выпускнікоў гэтых вучылішчаў, лічачы іх недасведчанымі ў яўрэйскіх навуках. He выконваўся і закон 1857 г., згодна з якім яўрэйскія грамадствы павінны былі выбіраць рабінаў з тых асоб, якія скончылі курс у рабінскіх вучылішчах, у казённых яўрэйскіх вучылішчах 2-га разраду або мелі атэстат аб заканчэнні сярэдніх ці вышэйшых навучальных устаноў агульнага тыпу. Пасля скасавання рабінскіх вучылішчаў іх месца занялі яўрэйскія настаўніцкія інстытуты. Але праблема заставалася. Яўрэйскія абшчыны згодна з рашэннем улад выбіралі так званых “казённых” рабінаў, але бачылі ў іх толькі чыноўнікаў, якія вялі акты грамадзянскага стану. Разам з імі выбіралі і духоўных рабінаў, якіх і лічылі сваімі сапраўднымі духоўнымі кіраўнікамі.