• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    Шмат цікавых звестак па гісторыі праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла Гродзеншчыны ўтрымліваюць працы Я.Арлоўскага, сына вясковага святара. Пасля заканчэння Літоўскай духоўнай семінарыі ён стаў святаром, а атрымаўшы вышэйшую адукацыю ў Пецярбургскім гісторыкафілалагічным інстытуце, выкладаў грэчаскую мову і гісторыю ў Гродзенскай гімназіі. Але ён не перасгаваў цікавіцца рэлігійным жыццём, з’яўляўсячленам Гродзенскага Сафійскага праваслаўнага брацтва, пісаў працы па гісторыі Гродзеншчыны, у тым ліку і па канфесіянальнай гісторыі краю [ 19. ].
    Сярод імён святароў, што прысвячалі шмат часу краязнаўчай дзейнасці, можна згадаць імёны магілёўскага свяш-
    чэннаслужыцеля Ф.Жудро [20], протаіерэя Гродзенскай епархіі I. Карчынскага [21], брэсцкага святара Л.Паеўскага [22]. Асабліва шмат прац пакінуў П. Гаручка [23].
    Творы выхаванцаў праваслаўнай царквы, ідэі, закладзеныя ў іх, аказвалі ўплыў на грамадскасць Беларусі, выхоўваючы галоўным чынам у духу праваслаўя і пакорлівасці існуючаму ладу. Але разам з тым нельга не заўважаць і другі бок гэтага ўплыву — вялізны краязнаўчы матэрыял, што ўтрымліваўся ў гэтых сачыненнях. Нягледзячы на тэндэнцыйнасць падачы, ён не мог не садзейнічаць вывучэнню гісторыі і культуры краю, паказваў яго самабытнасць, традыцыі, звычаі. Гэтыя сачыненні прадстаўляюць цікавасць і сёння, бо шмат матэрыялаў, гістарычных звестак, пададзеных у гэтых працах, зараз або згублены назаўсёды, або знаходзяцца ў архівах па-за межамі Беларусі і амаль што недаступныя для сучасных беларускіх даследчыкаў.
    Пазней, ужо напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 г., праваслаўнае духавенства, дакладней нейкая яго частка, далучылася да беларускага нацыянальнага руху з цэнтрам у Маскве. Тут згуртаваліся высланыя ў свой час праваслаўныя святары з Гродзеншчыны і Віленшчыны, дзейнасць якіх не ўпісвалася ў палітыку русіфікацыі. Праведзены летам 1917 г. з’езд праваслаўных святароў бёларусаў прыняў рэзалюцыі ў нацыянальным духу. Сярод удзельнікаў з’езду — протаіерэі Кульчыцкі і Карчынскі, святары Рэпнін, Усакоўскі і інш. [24. С. 7], Далучылася праваслаўнае духавенства і да “Хрысціянскай дэмакратычнай злучанасці”, якая прыняла агульнахрысціянскі характар.
    Евангеліцка-рэфармацкая царква на Беларусі падтрымлівала ў большасці сваёй польскі нацыянальны рух. Богаслужэнне ў рэфармацкіх цэрквах, што размяшчаліся на тэрыторыі, заселенай галоўным чынам беларусамі, вялося на польскай мове. Так, у Віленскім прыходзе ў богаслужэнні выкарыстоўвалася нямецкая і польская, у Ізабелінскім — галоўным чынам польская і толькі часткова нямецкая мова. У той час у Ковенскай губерні богаслужэбнымі мовамі былі мовы мясцовага насельніцтва — літоўская і латышская.
    На польскай мове вялося і навучанне дзяцей у школах, што да канца XIX ст. існавалі пры рэфармацкіх цэрквах, a таксама ў Слуцкай евангеліцка-рэфармацкай гімназіі. Гэтая гімназія была заснавана яшчэ ў 1617 г. князем Янушам Радзівілам. На працягу 250 гадоў гімназія была польскай, але пасля паўстання 1863 г. у ёй адбыліся кардынальныя
    перамены. Выкліканы яны былі тым, што ў паўсганні прынялі ўдзел амаль усе навучэнцы старэйшых класаў гімназіі. За 1863 — 1864 іт. з яе было выключана 280 вучняў, што складала 62 % іх агульнай колькасці. He абмінулі рэпрэсіі і выкладчыкаў. Частка з іх за падгрымку паўстанцаў была саслана ў Сібір, а гімназія перададзена ў ведамства Міністэрства народнай адукацыі. Пачалася русіфікацыя навучальнага працэсу.
    Пасля ўказа аб верацярпімасці Віленскі евангеліцкарэфармацкі Сінод узбудзіў хадайніцтва аб дазволе адчыніць пад сваім кантролем пры рэфармацкіх цэрквах царкоўныя вучылішчы з выкладаннем у іх на мове богаслужэння гэтых цэркваў. Для беларускіх губерняў гэта азначала на мове польскай. Пры гэтым рабілася спасылка на сам указ аб верацярпімасці, а таксама на думку, што знайшла своё адлюстраванне ў “Журнале Комнтета Мнннстров” ад 18 чэрвеня 1905 г., аб тым, што нельга рабіць са школы “средство нскусственного проведення обрусення начал”. Аднак віленскі генерал-губернатар, да якога звярнуўся міністр унутраных спраў, меў на гэта свой погляд. У адказе міністру ён напісаў: “Открытне прн условнях полного введення богослужебного языка в обнходе канторов реформатскнх школ с преподаваннем на польском языке в Внленской н Гродненской губерннях, пренмуіцественно заселенных белорусамн, весьма могло бы превратнться в обшую польскую школу, в которой обучалнсь бы детн ннзшнх классов белорусского н лнтовского населення”. Далей, пагаджаючыся з думкай Камітэта міністраў, што нельга выкарыстоўваць школу для русіфікацыі, ён піша: “Я находнл бы, однако, необходнмость в отношеннн Северо-Западного края не упускать нз внду того важного обстоятельства, что населенне здесь нсключнтельно русское н лнтовское, что полякн составляют в крае весьма малую по чнсленностн группу, сіільную лншь свонм положеннем экономнческнм н прошлым” [8. Ф. 821, воп. 5, спр. 418, арк. 113, 114],
    Што тычыцца Слуцкай гімназіі, дык яна працягвала знаходзіццаў ведамстве Міністэрства народнай адукацыі. Віленскі евангеліцка-рэфармацкі Сінод, як і раней, меў у ёй сваіх алюмнаў (стыпендыятаў), колькасць якіх была невялікай. Штогод Сінод пасылаў у гімназію 8—10 чал. На пачатку XX ст. амаль палову гімназістаў складалі палякі, астатнія былі беларусы. Зрэдку сустракаліся рускія, але гэта былі адзінкавыя выпадкі. Як і раней, гімназісты актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім руху. У канцы XIX ст.
    яны стваралі нелегальныя гурткі, выступалі супраць русіфікацыі навучальнага працэсу, а ў пачатку XX ст. прынялі актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905 — 1907 гг. У час першай сусветнай вайны гімназія была эвакуіравана ў Пензу, а ў 1916 г. вярнулася ў Слуцк і працягвала сваю дзейнасць [9. Спр. 217, арк. 10, 11].
    Такім чынам, у XIX — пачатку XX ст. у барацьбе за ідэйны ўплыў на беларусаў удзельнічалі галоўным чынам дзве рэлігійныя сілы, кожная з якіх мела свае мэты. Каталіцкія свяшчэннаслужыцелі, што за невялікім выключэннем былі польскага паходжання, працягвалі выношваць свае палітычныя ідэі — адрадзіць былую Рэч Паспалітую, у якой каталіцтва было пануючым. Святы крыж і апостальскі амбон яны выкарыстоўвалі як для распаўсюджвання каталіцызму на беларускіх землях, так і для падтрымкі паланізацыі. Але рабіць гэта ім станавілася ўсё цяжэй, бо пануючай рэлігіяй у Расійскай імперыі, у тым ліку і на беларускіх землях, было праваслаўе, а рымска-каталіцкая канфесія стала толькі цярпімай. У сваю чаргу руская праваслаўная царква была галоўнай зброяй Расійскай імперыі ў ажыццяўленні на беларускіх землях русіфікатарскіх мэт. Разам з тым, нягледзячы на неспрыяльныя палітычныя ўмовы для развіцця беларускай нацыі, сярод духавенства (спачатку каталіцкага, а потым і праваслаўнага) пачынае зараджацца беларуская нацыянальная ідэя, якая паступова атрымлівае даволі моцнае развіццё.
    ЛІТАРАТУРА
    1.	Особые журналы Совета Мпнпстров царской Росснн. 1907. М., 1984. Ч. 2.
    2.	Kolbuk W. Koscioly wshodnie na ziemiach dawnej Rzeczypospolitej 1772 1914. Lublin, 1992.
    3.	Матэрыялы гістарычнага архіва Літвы.
    4.	Русское православне: вехн нсторнн. М., 1989.
    5.	Матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінску.
    6.	Особые журналы Совета Мнннстров царской Росснн. 1906. М., 1982. Ч 5.
    7.	Odrodzienie kosciota katolickiego w bylym ZSRR. Lublin, 1993.
    8.	Матэрыялы Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў СанктПецярбургу.
    9.	Матэрыялы аддзела рукапісаў бібліятэкі АН Літвы.
    10.	Біч М. Беларускае адраджэнне ў XIX — пачатку XX ст. Мн., 1993.
    11.	Пуле de М. Станпслав-Август Понятовскіій в Гродно н Лятве в 1794 1797 годах. СПб., 1881.
    12.	Таляронак С.В. Тайныя таварыствы ў Літве і на Беларусі ў канцы XVIII ст.: Віленская асацыяцыя. 1796 — 1797 гг. //Весці Акадэміі навук Беларусі. Сер.грамад. навук. 1992. № 5 — 6.
    13.	Запнскн Гаврннла Романовнча Державнна. 1743 — 1812. М., 1860.
    14.	Краснянскйй В.Г. Мннскнй департамент Велнкого княжества Лнтовского (эпнзод нз лсторнн войны 1812 г.). СПб., 1904.
    15.	DangelS. Rok 1831 w Minszcyznie. Warszawa, 1925.
    16.	Stankievic Ad. Bielaruski chriscjanski ruch (Histrarycny narys). Vilna, 1939.
    17.	Крыніца. 1919. № 4.
    18.	Довгялло Д.В. Полоцкая епархля к 1903 году. Влтебск, 1903; Ён жа. Могнлевская старнна. Черейскнй монастырь. Нсторлко-археологлческнйочерк. Мопілев, 1900; Довгялло Д.Н., Нйкйфоровскйй Н.Я. Опнсанле предметов древностл, поступлвшлх в Влтебское епархнальное церковно-археологнческое древнехраннлніце на ноябрь 1897 года. Вптебск, 1897. Вып. 1.
    19.	Орловскйй Е.Ф. Судьбы православля в связл с лсторлей латянства н уннн в Гродненской губерннн в XIX столетпл (1794 — 1990). Гродно, 1903; Ён жа. Св.Сергнй Радонежсклй н его время: Нст. очерк. Гродно, 1892.
    20.	Жудро Ф.А. Архнерейскнй дом в Могнлеве, 1892; Ён жа. Богоявленскнй братсклй монастырь в г.Могплеве. Нст.очерк. Могнлев, 1899; Ён жа. К лсторлп едлноверля в Могнлевской епархнн. Могллев, 1906; Ёнжа. Нсторля Могллевского Богоявлелского братства. Могллев, 1890.
    21.	Корчйнскйй М.В. Краткнй лсторлческлй очерк православня в пределах нынешней Гродненской губервлл в жлтле св. преподобного мученпка Афанасля (Флллпповлча). Гродно, 1903; Ён жа. Очерк псторлп церковно-школьного дела в Гродненской губернлл XIX столетня. Гродно, 1903.
    22.	Паевскйй Д.С. Нсторнческая судьба н значенле западно-руссклх братств. Гродно, 1897; Ёнжа. Лжемученнк Носафат Кунцевнч (Унлатсклй Полоцклй архлеппскоп). Гродно, 1895.
    23.	Горючко П.С. К лсторлп Могнлевского Носпфского собора (Новые арх. матерналы). Могллев, 1902; Ён жа. Матерналы для бнографнн архнепнскопа Георгня Коннсского, завеіцанне владыкн, кончнна н no-
    гребенне его, оставшееся по нем наследство. Могнлев, 1902; Ён жа. Матерналы для нсторнн раскола старообрядчества в Могнлевской губерннн конца XVIII — начала XIX столетня. Могялев, 1902.
    24.	Усходняя Беларусь: Стат. гіст. матэрыялы. Мн., 1918.
    ГЛАВА4
    НЕХРЫСЦІЯНСКІЯ КАНФЕСІІ НА БЕЛАРУСІ
    (1772 1917)
    4.1.	ІУДАІЗМ
    3 далучэннем Беларусі і Літвы да Расійскай імперыі іудаізм стаў новай канфесіяй на яе тэрыторыі. Адносіны да яе былі цесна звязаны з адносінамі да яўрэйскага народа, асноўная частка якога пражывала ў гарадах і мястэчках. У канцы XVIII ст. на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага пражывала каля 385 тыс. яўрэяў [1. С. 297].Магчыма, гэтая лічба некалькі завышана, бо згодна з іншымі крыніцамі ў 1818 г. іх было каля 280 тыс., у 1851 г. — каля 230 тыс. [2. С. 410; 3. С. 163]. Разбежкі пры падліках насельніцтва звязаны з недасканалай статыстыкай і з тым, што з мэтай ухілення ад падаткаў яўрэйскія кагалы ўтойвалі колькасць насельніцтва, нягледзячы на тое, шго з пачатку XIX ст. рабіны пачалі весці метрычныя кнігі.