• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    Мячэці падзяляліся на саборныя і пяцічасовыя. Паводле тлумачэння Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў “адрозненне гэта мела значэнне выключна ў духоўных адносінах”. У саборных мячэцях адбываліся наогул усе службы, як штодзённыя, так і пятнічныя і святочныя. Пяцічасовыя ж мячэці атрымалі сваю назву ад таго, што мусульмане збіраліся ў іх для малітвы штодзённа пяць раз. Але ў іх не праводзіліся богаслужэнні па пятніцах і ў святочныя дні. У архітэктурных адносінах саборныя і пяцічасовыя мячэці адрозніваліся паміж сабой у асноўным толькі памерамі. У 1879 г. у Віленскай губерні меліся тры саборныя і тры пяцічасовыя мячэці з 2529 прыхаджанамі, у Мінскай — восем саборных з 3145 прыхаджанамі, у Гродзенскай — тры саборныя з 1652 прыхаджанамі [27. С. 195, 196].
    Нягледзячы на тое, што частка татар-мусульман заходніх губерняў удзельнічала ў вайне 1812 г. на баку Напалеона, у паўстаннях 1830 і 1863 гг., адносіны да іх з боку ўрада былі даволі памяркоўнымі. Указам ад 25 чэрвеня 1840 г. дваранам-мусульманам гэтых губерняў было дазволена мець маёнткі, валодаць прыгоннымі сялянамі-хрысціянамі і трымаць іх для паслуг па найме. Ва ўсёй імперыі гэта былонаогул забаронена дваранам-нехрысціянам [32. С. 494; 23. С. 48].
    Нягледзячы на ўзмацненне палітыкі русіфікацыі ў беларуска-літоўскіх губернях пасля падаўлення паўстання 1863 г., царскі ўрад дазваляў мусульманам набываць зямлю, займаць розныя пасады, працаваць у паліцыі, а ў некаторых выпадках, з-за цвярозасці мусульман, ім аддавалі перавагу пры заняцці пасад і перад праваслаўнымі [23. С. 46, 47].
    Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў ў Пецярбургу, Таўрычаскае магаметанскае духоўнае праўленне, губернскія праўленні ў асноўным разглядалі справы, звязаныя з будаўніцтвам або рамонтам мячэцяў у беларуска-літоўскіх губернях, або скаргі прыхаджанмусульман, якія былі не згодны з выбраннем таго ці іншага мулы, з дзейнасцю некаторых духоўных асоб. Справы расцягваліся на доўгі час, што было звязана не толькі з бюракратызмам чыноўнікаў, але і з вялікай адлегласцю паміж Пецярбургам, Крымам, Мінскам, Вільняй або Гродна.
    Як і сярод іншых канфесій, адбываліся пераходы з мусульманства ў праваслаўе альбо ў каталіцтва, хаця гэта былі адзінкавыя выпадкі. Аднаверцы дрэнна ставіліся да тых, хто мяняў сваю веру. 27 кастрычніка 1852 г. віленскі ваенны губернатар і генерал-губернатар гродзенскі, мінскі і ковенскі звярнуўся да мінскага грамадзянскага губернатара, каб той прадставіў яму звесткі аб выпадках хрышчэння навагрудскімі дамініканцамі некалькіх татарак. Па звестках чыноўнікаў па асобых даручэннях, у Навагрудку ў 1844 — 1852 гг. у дамініканскім заштатным кляштары былі ахрышчаны некалькі татарак-мусульманак. Сярод іх — Ханіфа Кусцінская, Фацьма Алексановіч, Ханіфа Матарона, Фацьма Палтаржэцкая і Галька Лебедзева. Яны прынялі каталіцтва добраахвотна і з дазволу міністра ўнутраных спраў, аб чым навагрудскі дэкан Эйсмант прадставіў дакументы. У 1852 г. прасіў дазволу ў міністра ўнутраных спраў аб пераходзе з мусульманства ў
    каталіцтва 27-гадовы калежскі регістратар Іосіф Давыдаў Абрагімовіч. Ён працаваў у Ваўкавыскім павятовым казначэйстве. Пасля атрымання дазволу ён быў ахрышчаны 17 студзеня 1854 г. [16. Ф. 295, воп. 1, спр. 1224, арк. 14,5,8; 11. Ф. 1, воп. 1, спр. 3046, арк. 1].
    Згодна з перапісам 1897 г. у заходніх губернях налічвалася 13 877 мусульман. Невялікая іх колькасць з’явілася ў Віцебскай губерні. У 1912 г. іх там было 421 чал. (з іх у Віцебску — 61, у Веліжскім павеце — 3, у Дзвінску — 301, у Дзвінскім павеце — 27, у Полацку — 12, у Полацкім павеце — 10, у Рэжыцы — 7) [10. Ф.821,воп. 8, спр. 1094, арк. 2;спр. 686, арк. 10;1.Ф. 1430, воп. 1, спр. 48695, арк. 15,24адв.].
    У сувязі з тым, што мулы знаходзіліся на ўтрыманні сваіх прыхаджан, некаторыя прыходы рабілі спробы дамовіцца з уладамі, каб іх духавенства атрымлівала грошы ад казны. Напрыклад, у ліпені 1882 г. гэта зрабілі прыхаджане Асмалоўскай саборнай мячэці. Сваю просьбу яны матывавалі тым, што ў войсках, якія былі раскватараваны на тэрыторыі павета, былі мусульмане з іншых губерняў. Яны звярталіся да мясцовага мулы па духоўных справах або выклікалі яго да сябе, што прыводзіла да непрадбачаных расходаў. Мінскае губернскае праўленне нагадала, што згодна з арт. 1200, т. 11 указаў Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў будаванне мячэцяў дазваляецца толькі пры забеспячэнні ўтрымання іх і духавенства. Гэта забеспячэнне цалкам ляжала на прыхаджанах. Згодна з арт. 1198 і 1203 тых жа ўказаў Таўрычаскае магаметанскае духоўнае праўленне павінна было клапаціцца аб прыстойным утрыманні мячэцяў. Галоўным сродкам для гэтага служылі нерухомая маёмасць (вакуфы) і грашовыя капіталы, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні праўлення [16. Ф. 299, воп. 2, спр. 8083, арк. 27, 24, 25].
    25 мая 1881 г. прыхаджане Слонімскай мячэці звярнуліся да міністра ўнутраных спраў за грашовай дапамогай на адбудаванне пасля пажару будынка. У прашэнні яны пісалі, што “магаметанскае духавенства і мячэці ў Паўночна-Заходнім краі згодна з законам існуюць выключна на лепту прыхаджан, якія, будучы абкладзены зборам на хрысціянскае духавенства і цэрквы”, не мелі дастаткова грошай. 21 сакавіка 1883 г. Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў звярнуўся ў Таўрычаскае духоўнае праўленне, каб тое выдзеліла грошы за кошт вакуфаў і грашовых капіталаў, што і было зроблена.
    Па просьбе гродзенскага губернатара ад 20 красавіка 1909 г. Міністэрства ўнутраных спраў дазволіла дваранаммусульманам збіраць грошы на рамонт Крушнянскай мячэці (у прыходзе было 300 прыхаджан) [ 10. Ф. 821, воп. 8, спр. 686, арк. 1].
    У некаторых выпадках з-за спрэчак паміж пры-хаджанамі доўга вырашаліся справы з выбраннем мул. У 1867 г. частка прыхаджан Уздзенскай мячэці была незадаволена абраным мулой М. А.Міськевічам. Але пасля праверкі скаргі ён быў зацверджаны. 16 лістапада 1881 г. частка прыхаджан Асмалоўскай мячэці (па колькасці спрэчных спраў прыход быў на першым месцы) паскардзілася, што абраны мулой А.І.Смольскі ненадзейных паводзін і таму не можа быць духоўнай асобай. У сувязі з гэтай скаргай слуцкі павятовы спраўнік пісаў губернатару, шо “Амурат Іосіф Смольскі пад судом і следствам не быў і не знаходзіўся, паводзін і маральных якасцяу добрых, спосабу жыцця акуратнага, адносна адданасці прастолу і закону даволі благанадзейны і мае ад роду больш 45 гадоў” [10. Ф. 821, воп. 8, спр. 86, арк. 134, 134 адв; 16. Ф. 290, воп. 2, спр. 6587, арк. 19; спр. 8073, арк. 2 адв., 4, 4 адв].
    Але, нягледзячы на тое, што татары збераглі сваю рэлігію, яны засвоілі, асабліва мусульманскае дваранства, польскую мову. Так, 10 лютага 1866 г. віцебскі губернатар генерал Вяроўкін адзначаў, што татары “збераглі сваю рэлігію, засвоілі сабе мову, нравы і звычаі больш польскія, чым рускія, і таму не маем ніякай упэўненасці, што яны будуць садзейнічаць вынішчэнню паланізма, даволі шкоднага для таго кірунку, які ўрад абраў у адносінах будучага развіцця заходніх губерняў” [33.С. 54].
    У 80-я гг. мусульманам было забаронена весці богаслужэнне і чытаць рэлігійныя кнігі на польскай мове. 3 гэтай нагоды віленскі, ковенскі і гродзенскі генерал-губернатар 27 снежня 1886 г. пісаў міністру ўнутраных спраў аб тым, што мула Слонімскай мячэці Багушэвіч у час Байрама пры правядзенні богаслужэння выкарыстоўваў польскую мову. Гэтыя звесткі былі правераны і выявілася, што Багушэвіч усе малітвы на святкаванні Байрама гаварыў на польскай гутарковай мове і што “ўсе магаметане Паўночна-Заходняга краю настолькі засвоілі гэтую мову, што лічаць яе прыроднай мовай, што пацвярджае і распаўсюджванне ў асяроддзі магаметан Алкарана, перакладзенага на польскую мову... Я прызнаю немагчымым дапусціць на будучы час выкарыстанне імамамі пры богаслужэнні польскай мовы і зрабіў да выка-
    нання гэтага неабходныя распараджэнні” [23. С. 49; 10. Ф. 821, воп. 8, спр. 686, арк. 94].
    22 верасня 1903 г. віленскі, ковенскі і гродзенскі генералгубернатар паведаміў у Міністэрства ўнутраных спраў аб тым, што “знойдзена ў с.Відзах тайнае навучанне (гэта значыць не зацверджанае мясцовымі ўладамі. — Аўтў дзяцеймагаметан Закону Божаму і малітвам па Каране”. Ён звярнуўся ў Віленскую навучальную акругу, каб высветліць, які існуе парадак адносна выдачы дазволу на права вучыць дзяцей-мусульман. Дэпартамент народнай асветы адказаў, што па дзеючым законапалажэнні асобам магаметанскага веравызнання не выдаюцца пасведчанні на права навучання дзяцей закону іх веры [10. Ф. 821, воп. 8, спр. 86, арк. 134].
    Паводле ісламу, кожны мусульманін павінен умець чытаць святыя кнігі Каран і Хамаіл. Калі бацькі не аддавалі сваіх дзяцей вучыцца, то гэта лічылася вялікім грахом. Дзяцей вучылі чытаць арабскія тэксты і пісаць арабскім алфавітам у школах пры мячэцях. Іх вучыў альбо мула, альбо яго памочнік мязім, альбо годжы (настаўнік). У мусульманскую школу дзеці ішлі з 6 — 8-гадовага ўзросту. Хадзіць у мячэць дазвалялася толькі пасля заканчэння курсу навучання ў годжыя. Вучылі ў асноўным мужчыны, але былі і жанчыны (гаджыні). Напрыклад, у Ляхавічах перад першай сусветнай вайной спасцігаць Каран дзецям дапамагала “баба Гасцілаўка”, удава мулы Ібрагіма Якубоўскага. Карысталіся для навучання дзяцей і набажэнства як друкаванымі, так і напісанымі ад рукі малітоўнікамі. Засвойваць Каран дапамагаў так званы тэжвід — падручнік, дзе змяшчаліся ўказанні, як чытаць свяшчэнную кнігу. Тэкст яго быў напісаны на старажытнай турэцкай мове з тлумачэннямі на беларускай альбо польскай мове. Кнігай штодзённага ўжытку быўХамаіл — збор малітваў на арабскай і старатурэцкай мове з тлумачэннямі рэлігійных абрадаў на беларускай альбо польскай мове. У рукапісных зборніках (кітабах) былі падрабязна апісаны абрады, рытуалы, а таксама асноўныя абавязкі мусульманіна. У іх пераважную большасць складалі тэксты польскія і беларускія, але былі і турэцкія, арабскія.
    У 1803 г. у Вільні выйшла кніга Юсуфа Сабалеўскага “Ізлажэнне веры Мухамеда, альбо іслама. Узята з Карана і ўказанняў Прарока — хадзісаў”. “Цяжка гаварыць пра тое, — пісаў аўтар, — што мы, нашы дзеці славім Бога незразумелай для нас мовай, не карыстаемся мовай, на якой ужо