• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    Блізкасць да фронту накладвала на дзейнасць бальшавіцкіх арганізацый адбітак асаблівай жорсткасці ў адносінах да спраў
    рэлігійных устаноў. Аб гэтым сведчыў зварот ад 25 студзеня 1918 г. епіскапа Мінскага і Тураўскага Георгія (Ярашэўскага) да паствы епархіі з пасланнем, у якім паведамлялася, што з ведама камісараў Заходняй вобласці захоплены духоўная семінарыя і вучылішча, а пасля ад’езду беларускіх іерархаў у Маскву .на Царкоўны сабор — таксама архірэйскі дом, дамы кафедральнага сабора, кансісторыя. “Такім чынам, захоплена тое, што складае багацце Мінскай царквы. т.е. усяго праваслаўнага веруючага народа Мінскай епархіі, — пісаў епіскап. — Гэтыя захопы, як і іншыя падобныя, канешне, зроблены ў імя народа і для народа, як тлумачаць захопнікі. Але, вазлюбленыя браты! Вы давалі дазвол на гэтыя захопы? У вас аб гэтым пыталі? Ды ці маглі вы, як верныя чады царквы, даваць дазвол на тое, каб ваш праваслаўны архірэй застаўся без свайго памяшкання і не меў дзе галаву прыкланіць? Каб свяшчэннікі кафедральнага сабора былі выкінуты са сваіх кватэр? Каб манастыры папалі ў рукі няверуючых людзей.” [7. С. 1 ]. Епіскап заклікаў прыхаджан стаць на абарону святой веры і царквы, яе храмаў і манастыроў, свяшчэннаслужыцеляў.
    Кампанія рабавання царквы набірала моц і ў іншых гарадах і вёсках Беларусі. Але разгарнуцца ў поўнай меры яна не паспела ў сувязі з тым, што ў лютым 1918 г. тэрыторыю Беларусі акупіравалі немцы. Пасля іх адступлення ўзведзены ў сан архіепіскапа Георгій выехаў у Варшаву. Мінскую епархію узначаліў епіскап Мельхісэдэк (М.Л.Паеўскі, 1878 1931).
    Пасля падпісання Рыжскага дагавора значная частка Мінскай епархіі аказалася на тэрыторыі польскай дзяржавы і ў кананічнай юрысдыкцыі Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (ПАПЦ). У гэтых умовах паўстала неабходнасць перагляду кіравання праваслаўнай царквой на Беларусі. У ліпені 1922 г. па ініцыятыве Мельхісэдэка прайшоў з’езд духавенства Мінскай епархіі, які ў далейшым атрымаў назву Памеснага Сабора беларускай праваслаўнай царквы. Ён абвясціў аўтаномію беларускай царквы, якая на той час знаходзілася ў межах Мінскай епархіі. З’езд прыняў рашэнне аб увядзенні Мельхісэдэка ў сан мітрапаліта з тытулам “Мінскі і Беларускі”. Было ўстаноўлена правіла, калі Мінскі архірэй з’яўляўся кіраўніком праваслаўнай царквы на Беларусі. Гэта традыцыя засталася да сённяшняга дня. Прынцыповае значэнне мела рашэнне аб утварэнні на тэрыторыі Беларусі чатырох епархій: Мінскай, Бабруйскай, Мазырскай і Слуцкай.
    На падрыў эканамічных высноў царквы і ў той жа час паляпшэнне фінансавага становішча савецкай улады была скіравана кампанія канфіскацыі каштоўнасцяў, якая разгарнулася ў пачатку 1922 г. Праводзілася яна пад выглядам дапамогі галадаючым Паволжа. Аб сутнасці “дапамогі” распавядаў У. Ленін у пісьме В. Молатаву (Скрабіну) для членаў Палітбюро ЦК РКП(б) ад 19 сакавіка 1922 г. “Узяць у свае рукі фонд у некалькі соцен мільёнаў залатых рублёў (а можа быць, і ў некалькі мільярдаў), — пісаў ён, — мы павінны што б там ні было” [8. С. 191]. На думку кіраўніка ўрада, зрабіць гэта можна з поспехам толькі цяпер, бо “ніякі іншы момант, акрамя адчаяннага голаду, не дасць нам такога настрою шырокіх сялянскіх мас, які альбо забяспечваў нам спачуванне гэтых мас, альбо, па крайняй меры, нейтралізацыю гэтых мас у тым сэнсе, што перамога ў барацьбе з канфіскацыяй каштоўнасцяў застаецца безумоўна і канчаткова на нашым баку” [8. С. 191].
    Рабаванне рэлігійных храмаў пачало ажыццяўляцца на аснове дэкрэта УЦВК “Аб парадку канфіскацыі царкоўных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца ў карыстанні груп веруючых”, інструкцыі УЦВК і Народнага камісарыята юстыцыі да дэкрэта ад 23 лютага 1922 г. Гаворка ішла аб забіранні з “царкоўнай маёмасці, перададзенай у карыстанне групай вернікаў усіх рэлігій, па вопісу і дагавору ўсіх каштоўных рэчаў з золата, срэбра і камянёў” [9].
    Зыходзячы з указанняў Масквы, 1 сакавіка 1922 г. Прэзідыум ЦВК БССР сгварыў спецыяльную камісію на чале састаршынёй ЦВК А.Чарвяковым (1892 — 1937). Нягледзячы на інструкцыі, якія дазвалялі канфіскаваць рэчы, не звязаныя з рэлігійнымі каштоўнасцямі, фактычна пачалося нічым не прыкрытае рабаванне праваслаўных храмаў. Канфіскоўвалі абрадавыя сасуды, крыжы, падсвечнікі, упрыгажэнні, іконы, кадзілы, іншыя духоўныя рэчы, нават тыя, якія закраналі інтарэсы самога культа.
    Дэкрэт УЦВК, прыняты без згоды царкоўнай грамадскасці, выклікаў справядлівае незадавальненне вернікаў. У іх не было гарантыі, што канфіскаваныя сродкі пойдуць на закупку харчавання, дапамогу галадаючым. Тым больш што да гэтага часу штодня паступала дапамога харчаваннем і грашыма з многіх краін свету як ад прыватных асоб, так і ад розных арганізацый. Супраць дэкрэта выступіў патрыярх Ціхан. У звароце да праваслаўных ад 28 лютага ён заявіў: “Мы не можам адобрыць забіранне з храмаў, хаця і праз добраахвотнае ахвяраванне, асвячоных рэчаў, выкарыстанне
    якіх не для набажэнскіх мэт забараняецца законамі Усяленскай царквы і караецца ёю як святатацтва — прыхаджанам адлучэннем ад яе, свяшчэннаслужыцелям — пазбаўленнем сана” [10. С. 75],
    У многіх месцах вернікі выходзілі на абарону святынь, як гэта адбылося ў невялікім гарадку Шуі Іванаўскай губерні. Падзеі, што адбыліся там, сталі вядомы грамадскасці краіны і зводзіліся да наступнага. 15 сакавіка 1922 г. камісію па забіранні каштоўнасцяў на Саборнай плошчы сустрэў натоўп людзей, якія не дапускалі яе да працы. У прыехаўшую на дапамогу конную міліцыю паляцелі камяні і паленні. На калакольні сталі біць у набат. Хутка на месца здарэння прыбылі войскі. Спачатку яны зрабілі папераджальныя стрэлы ў паветра, што не ўздзейнічала на людзей, затым сталі страляць у натоўп. Былі забіты 4 і паранены 10 чалавек. 20 сакавіка Палітбюро ЦК РКП(б) разгледзела шуйскае здарэнне. Напярэдадні, ІЭсакавіка, У. Ленін па-рэвалюцыйнаму жорстка і канкрэтна ставіць задачу даць бязлітасную бітву духавенству і падавіць яго супраціўленне з такой жорсткасцю, каб яно не забылася гэтага на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. “Чым большую колькасць прадстаўнікоў рэакцыйнага духавенства і рэакцыйнай буржуазіі ўдасца нам па гэтаму выпадку расстраляць, тым лепш, — рэзюміраваў У.Ленін. — Патрэбна менавіта зараз прывучыць гэту публіку так, каб на некалькі дзесяткаў гадоў ні аб ніякім супраціўленні яны на маглі і думаць” [8. С. 193]. Гэта быў заклік вынішчыць царкву як самастойную палітычную сілу і адначасова нанесці ўдар па іншадумстве ў краіне. Для выканання гэтай задачы Ленін прапанаваў актыўна выкарыстоўваць работнікаў Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ), Наркамата юстыцыі і рэвалюцыйных трыбуналаў.
    Устаноўкі Леніна праводзіліся ў жыццё. 8 мая 1922 г. па шуйскай справе Рэўтрыбунал прыгаварыў 11 чал. да вышэйшай меры пакарання, 4 — да 5 гадоў, 13 — да 3, 10 — да аднаго года пазбаўлення волі. Асуджаныя да расстрэлу звярнуліся з жалабай у Касацыйны аддзел Вярхоўнага трыбунала, які прыняў пастанову аб хадайнічанні перад УЦВК аб змякчэнні прыгавору. У выніку шасці асуджаным да вышэйшай меры пакарання прыгавор быў заменены на пяць гадоў пазбаўлення волі [8. С. 195]. У сувязі з тым, што канфіскацыя каштоўнасцяў рэлігійных храмаў усюды па губернях праходзіла з цяжкасцямі, на пасяджэнні Палітбюро ад 20 сакавіка было прынята рашэнне больш грунтоўна рыхтавацца да яе правя-
    дзення. Таму рэкамендавалася некалькі адтэрмінаваць пачатак “раскулачвання” царквы, якое на беларускіх землях пачалося 26 красавіка. Арганізавана праходзіла кампанія рабавання храмаў у Віцебскай губерні. Тут было канфіскавана 10 пудоў 9 фунтаў 52 залатнікі 70 доляў срэбра, 1 фунт 93 залатнікі 10 доляў золата, 51 залатнік 81 доля каштоўнях камянёў, 725 руб. 25 кап. банкаўскага срэбра (мікалаеўскага), 207 руб. 55 кап. разменнай сярэбранай манеты, 985 руб. залатой манеты (мікалаеўскай), 75 свояў парчы, 16 пачак фальгі [13]. Члены камісій праяўлялі такую стараннасць, што нават забіралі рэчы, неабходныя для адпраўлення набажэнстваў. Аб гэтым сведчыць зварот настаяцеля Мікалаеўскага сабора г.Віцебска протаіерэя М.Акаловіча ад 5 мая 1922 г. Ён пісаў у камісію па канфіскацыі каштоўнасцяў: “Аказалася, што 1) з Кафедральнага сабора ў ліку сярэбраных каштоўнах рэчаў забраны 2 медныя лісты з малюнкамі. Гэта штампы для выканання адбіткаў антымінсаў, якія неабходны архірэю, і самі па сабе ніякай каштоўнасці не ўяўляюць; 2) у Кафедральным саборы пакінуты даразахавальніцы толькі на 2-х бакавых прастолах, а з галоўнага прастола даразахавальніца знята. Між тым па кананічных правілах праваслаўнай царквы даразахавальніца, як крыж і Евангелле, з’яўляюцца неабходнымі прыладамі кожнага прастола; 3) з 10 архірэйскіх панагій і столькіх жа архірэйскіх нагрудных крыжоў пакінуты камісіяй толькі адна старая неўжывальная панагія і адзін крыж без ланцужка, так што архірэю пры неабходнасці прыходзіцца адпраўляць набажэнства без архірэйскага крыжа і ўжываць звычайны іерэйскі крыж (...). У сувязі і вышэйпададзеным прашу камісію вярнуць у Кафедральны сабор 2 медныя лісты з відарысамі — штампы для выканання адбіткаў антымінсаў, адпусціць для архірэйскага набажэнства ў сабор сама меней адну добрую панагію, нагрудны архірэйскі крыж і адну даразахавальніцу” [ 11. С. 20], 3 улікам просьбы былі вернуты толькі два медныя лісты і адна даразахавальніца.
    “Татальнай рэвізіі” падвергліся праваслаўныя храмы Мінска. Толькі з 26 па 28 красавіка з васьмі цэркваў было канфіскавана: золата — адзін залатнік 28 долей; срэбра — 4 пуды 5 фунтаў 55 залатнікоў і 51 доля; брыльянтаў — 21 штука вагой 22 932 карата; жэмчугу — 12 залатнікоў [12; 13].
    Атэістычныя варвары пайшлі нават на раскрыццё мошчаў Еўфрасінні Полацкай у Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры. Гэта адбылося 13 мая 1922 г. Усе каштоўнасці, у тым ліку сярэбраная рака вагой 40 пудоў, у якой ляжала святыня, былі
    рэквізаваны. Пасля раскрыцця мошчы адправілі на атэістычную выставу ў Маскву, адтуль — у Віцебск, дзе дэманстравалі ў мясцовым краязнаўчым музеі.
    Хутка пацвердзіліся сумненні вернікаў і духавенства аб выкарыстанні нарабаваных каштоўнасцяў не па прызначэнні. Замест дапамогі галадаючым яны паступалі ў дзяржаўныя сховішчы Аб гэтым сведчыла сакрэтнае прадпісанне УЦВК ад 28 красавіка 1922 г., накіраванае на месцы. “Каштоўнасці, адабраныя ў закрытых цэркваў, павінны ўлічвацца і накіроўвацца асобна ў асобнай графе, таму што яны паступаюць не ў ЦК Дапгал, — гаварылася ў дакуменце, — а павінны накіроўвацца ў дзяржаўны фонд і пры перасылцы гэтыя каштоўнасці трэба спакоўваць асобна з асобай адзнакай” [14. C.51],