Канфесіі на Беларусі
(к. XVIII — XX ст.)
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
3 пункту гледжання расійскага заканадаўства гэтыя рабіны не мелі правоў і таму яўрэйскія грамадствы неаднаразова ставілі перад уладамі пытанне аб іх легалізацыі. Пытанне гэтае было вырашана часткова: у склад духоўных праўленняў малітоўных абшчын было дазволена ўключыць так званых “вучоных”, гэта значыць тлумачальнікаў веры і рэлігійных пытанняў [12. С. 226, 259].
Рэлігійная сістэма адукацыі яўрэяў зберагалася нязменнай з даўніх часоў. Па традыцыі ўсе без выключэння хлопчыкі ішлі ў хедэры, якія існавалі ў кожным мястэчку. За навучанне бацькі плацілі меламеду ўстаноўленую суму, за бедных плаціў кагал. У хедэрах вучняў вучылі Талмуду. 3 13 гадоў лепшыя з іх працягвалі вучобу ў іешывах, навучанне ў якіх было бясплатным, за кошт грамадскіх сродкаў. Вучні жылі ў малітоўных дамах, сталаваліся па чарзе ў мясцовых жыхароў і вывучалі Тору. Наогул, вывучэнне Торы было важнейшым абавязкам іудзеяў, які адыгрываў значную ролю ў іх жыцці. Звычайнай з’явай было тое, што калі жонкі займаліся гандлем, то мужчыны бавілі час у сінагогах. Рабін Давід з Навагрудка ўспамінаў, што яго бацька пасля жаніцьбы шмат гадоў праводзіў у клецкай сінагоге і прыходзіў дамоў толькі пасуботах [9. С. 46].
Аўтарытэт вучоных быў вельмі высокім, іешывы былі перапоўнены, а іх лепшых вучняў запрашалі на рабінскія пасады ў многія гарады Еўропы. “Богатство, фнзнческпе пренмуіцества н талант всякого рода в Лнтве, — пісаў сучаснік, — хотя н ценятся народом, не могут однако сравннться в его глазах с достоннством хорошего талмуднста. Талмуднст первым будет претендовать на всякне должностн н почетные места в обіцнне. Когда он прнходнт в какое-лнбо собранне, то все встают перед ннм н ему отводнтся первое место. Богатый купец, арендатор нлн промышленннк, у которого есть дочь, употребляет всевозможные уснлня, чтобы обрестн зятя — хорошего талмуднста, тот может быть безобразен, болен н невежествен во всех другнх делах — все-такн ему дадут пренмуіцество перед всемн другнмн женнхамн” [9. С. 46].
У 1840 г. быў створаны “Комнтет для определення мер преобразовання евреев” на чале з міністрам дзяржаўных маёмасцяў графам Д. Кісялёвым, які прапанаваў рэформу, згодна з якой неабходна было заснаваць школы “в духе, протнвоположном нынешнему талмуднческому ученню”, скасаваць кагалы, падпарадкаваць яўрэяў агульнаму кіраванню, увесці інстытут губернскіх рабінаў, якія б атрымлівалі грошы ад
казны, забараніць нашэнне традыцыйнай вопраткі, даць яўрэям магчымасць вярнуцца да земляробства. Але поўнасцю гэтая рэформа не была здзейснена.
Каб супрацьстаяць рэлігійнай адукацыі яўрэяў, у 1843 г. быў створаны Рабінскі камітэт пры Міністэрстве народнай асветы. У яго склад увайшлі галава артадоксаў рабін І.Валожынскі і прадстаўнік хасідаў рабін М.Любавічскі (Шнеерсон), банкіры Гальперын і ІІІтэрн. Камітэтам была афіцыйна ўхвалена школьная свецкая праграма для яўрэяў. 3 1847 г. пачалі адчыняцца казённыя яўрэйскія вучылішчы. Так, у 1860 г. у Мінскай губерні іх налічвалася шэсць са 103 вучнямі [9. С. 115, 189; 7. С. 218, 222, 229, 250; 13. С. 433,437].
Але, як і раней, у другой палове XIX ст. рэлігійныя навучальныя ўстановы займалі вядучае месца. У 1894 г. у Мінскай губерні, напрыклад, выхаванцы хедэраў складалі 66,3 %, у Гродзенскай — 64 % ад усіх дзяцей школьнага ўзросту [ 14. С. 77]. У канцы XIX ст. у Мінскай губерні яўрэі маглі атрымаць адукацыю ў прыватным рэальным вучылішчы, двух прыватных жаночых прагімназіях, 13 казённых, 33 прыватных пачатковых вучылішчах, 977 хедэрах, шасці талмуд-торах, трох грамадскіх і шасці прафесійных школах. Прыкладна такая ж карціна назіралася і ў іншых беларускіх губернях [14. С. 157],
Яшчэ з часоў сярэднявечча з Еўропы пераходзілі ў Рэч Паспалітую, а адтуль у Расійскую імперыю рытуальныя наветы — абвінавачванні яўрэяў у выкарыстанні хрысціянскай крыві. Відаць, менавіта яны выклікалі антысемітызм з боку хрысціянскага насельніцгва. У канцы XVIII — першай палове XIX ст. на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў неаднаразова разглядаліся справы па так званых “рытуальных забойствах”. У 1799 г. у Сенненскім павеце Магілёўскай губерні каля яўрэйскай карчмы знайшлі труп жанчыны. У яе забойстве былі абвінавачаны чатыры яўрэі. Вясной 1816 г. каля Гродна знайшлі забітую дзяўчынку. I па горадзе пайшлі чуткі, што яна “кончнла жпзнь от рук жндовскнх”. Справай занялася следчая камісія. Вынікі следства былі накіраваны ў Пецярбург, дзе іх палічылі недарэчнымі, а справу загадалі перапыніць.
17 сакавіка 1817 г. Аляксандрам I было загадана, каб “впредь еврен не былн обвнняемы в умеріцвленнн хрнстнанскнх детей без всякнх улнк, по еднному предрассудку, что якобы онн нмеют нужду в хрнстнанской кровн”.
3 1823 па 1835 г. цягнулася Веліжская справа, па якой было прыцягнута да следства 40 чал., у 1853 г. разглядалася
Саратаўская справа, якая ў некаторай ступені тычыліся любавіцкіх хасідаў. У сувязі з гэтымі справамі 20 снежня 1855 г. пры Міністэрстве ўнутраных спраў была створана спецыяльная камісія “по вопросу об употребленнн евреямн хрлстпанской кровн с релнгнозной целью”. Яна займалася вывучэннем старажытных яўрэйскіх рукапісаў. Камісія, членамі якой былі прафесары Левісан і Хвольсан, протаіерэі Паўскі і Сідонскі, старшынёй — член савета Міністэрства ўнутраных спраў Гірс, прыйшла да высновы, што ў старажытных кнігах няма нічога, што магло б сведчыць аб выкарыстанні яўрэямі хрысціянскай крыві ў абрадах [17.С.5;6.С.95, 97; 7. С. 137,145; 11. Ф. 821, воп. 8, спр. 296, арк. 10; спр. 300, арк. 157].
Дзеля заахвочвання пераходаў іудзеяў у хрысціянства царскі ўрад праводзіў сярод яўрэйскага насельніцтва шэраг мерапрыемстваў. У 1817 г. было заснавана “Таварыства ізраільскіх хрысціян”. Праводзілі місіянерскую дзейнасць і члены Расійскага біблейскага таварыства. У 1820 г. яно пачало працу над перакладам Новага Запавету на старажытнаяўрэйскую мову. У мясцовыя аддзяленні таварыства адпраўляліся Бібліі на гэтай жа мове і лонданскія выданні Новага Запавету на ідыш. Яўрэйскае грамадства палічыла за лепшае не працівіцца волі вярхоў. Так, віцебскія яўрэі закупілі першую партыю дасланых кніг Новага Запавету, мінскія ўнеслі ў фонд біблейскага таварыства 153 руб. 40 кап. [14. С. 66, 67],
На працягу першай паловы XIX ст. адбываліся пераходы з іудаізму ў хрысціянства. Яны адбываліся як добраахвотна, так і гвалтоўна. У першую чаргу хрысціянскія канфесіі звярталі ўвагу на яўрэйскіх дзяцей. Так, у 1801 г. з рымскакаталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу паступіў у Магілёўскую каталіцкую духоўную консісторьпо указ. Ён быў звязаны з тым, што студэнты Мсціслаўскай езуіцкай калегіі забралі ў езуіцкі кляштар яўрэйскіх хлопчыкаў Іосіля і Янкеля супраць волі іх бацькоў. I, як было напісана ва ўказе, “под нелепым предлогом, якобы те малолетнне самн собою нзбралн католнческую веру”. Калегія вырашыла, што гэты “поступок не только несообразный нн с обіцнмн правнламн хрнстнанской веры наснлня нетерпяіцей, нн с государственнымн законамн всякнй подговор н оболыценне строго наказуемый” [16. Ф. 1781, воп. 3, спр. 51, арк. 3].
У 1834 г. бабруйскія мяшчане скардзіліся ў земскі суд, што 18 верасня яўрэйскі хлопчык, сын мяшчанкі Леі Гінзбург, быў ахрышчаны памешчыкам Асецкім ва уніяцкую веру без згодымаці [16. Ф. 295, воп. 1, спр. 698, арк. 1].
Добраахвотныя пераходы былі звязаны з нежаданнем ісці ў рэкруты, з мэтай атрымаць некаторыя льготы і г.д. Адбываліся і такія рэдкія выпадкі, калі пераходзілі з хрысціянства ў іудаізм. Так, 25 чэрвеня 1818 г. магілёўскі грамадзянскі губернатар паведаміў міністру духоўных спраў і народнай асветы князю А.Галіцыну, што ў м.Лёзна жыве яўрэйка Двора Абрамава 23 гадоў. Раней яна была каталічкай, пражывала ў м.Шаўлі і звалася Людавікай Кастовіч. Пры дапросе яна паказала, што змяніць веру яе ўгаварылі смаргонская яўрэйка Раха і яе муж Ілля. Князь А.Галіцын палічыў, што “совраіценных надо подвергать не столько строгостн законов, сколько церковному покаянню”. I жанчына была адпраўлена ў каталіцкі кляштар. Што ж тьгчылася “совратнтелей, — пісаў міністр, — то онн гораздо более влновны, a потому л заслужлвают строгое наказанле, законамл положенное” [10. Ф. 1282, воп. 2, спр. 280, арк. 1, 3].
Урад не абмяжоўваў пераходы з іудаізму ў хрысціянства, але забараняў пераходы з хрысціянства ў іудаізм. Некаторая частка так званых “выкрестов” імкнулася вярнуцца назад, хаця за такія спробы іх маглі прыцягнуць да суда. У такіх выпадках яўрэйскія абшчыны дапамагалі ім, забяспечвалі замежнымі пашпартамі [10. Ф. 821, воп. 150, спр. 801, арк. 1],
Палітыка русіфікацыі беларускага краю, што актыўна пачала праводзіцца пасля паўстання 1863 — 1864 гг., наклала свой адбітак і на яўрэйскае насельніцтва. Забаранялася насіць яўрэйскае адзенне, “пейсы хасідаў”. У яўрэйскіх навучальных установах уводзілася абавязковае вывучэнне рускай мовы. Нягледзячы на насцярожаныя адносіны да гэтага з боку меламедаў і трымальнікаў хедэраў, цяга яўрэйскага насельніцтва да ўспрыняцця мовы і культуры Расіі была вялікай. Яўрэйскія абшчыны стваралі школы рускай граматы, арганізоўвалі прыватнае вывучэнне рускай мовы для дзяцей. Час ад часу гучалі казанні на рускай мове і ў сінагогах.
Галоўная змена, якая адбылася ў яўрэйскай адукацыі, гэта тое, што яна ўсё больш стала набываць свецкі характар. Яўрэйская моладзь імкнулася вучыцца ў гімназіях і універсітэтах, адыходзіла ад рэлігіі сваіх продкаў. У 1872 г. у Вільні быў створаны гурток моладзі, у якім адмаўлялі яўрэйскую “рэгрэсіўную” рэлігію, “архаічную” мову і нацыянальнасць і заклікалі да барацьбы за “агульначалавечыя ідэалы і справядлівасць” (заснавальнік гуртка А. Зундалевіч). “Усе мы, хто жыве ў Расіі, — пісаў адзін з членаў гуртка А.Ліберман, — рускія. Аб’яднаемся супраць bo-
рагаў у імя равенства і брацтва”. Свае ідэі гурткоўцы збіраліся “несці ў народ”, але былі арыштаваны. Некаторым удалося ўцячы за мяжу [9. С. 244].
Яўрэйскія пагромы, якія пракаціліся па імперыі ў пачатку 80-х гг., прымусілі многіх змяніць свае погляды. I хаця ў той час пагромная хваля не дакацілася да Беларусі, яўрэйскае насельніцтва шэрага беларускіх гарадоў і мястэчак пацярпела ад пажараў. Гэтыя падзеі паўплывалі на тое, што нават тыя, хто яшчэ ўчора горача выступаў за брацтва народаў, пачалі пісаць і гаварыць аб тым, што “трэба заставацца яўрэем”.