Канфесіі на Беларусі
(к. XVIII — XX ст.)
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 340с.
Мінск 1998
некалькі стагоддзяў размаўлялі нашы бацькі і якая змалку прыемная нам і дарагая, і сумна нам, што нашыя пісьмовыя тэксты і розныя богаслужэнні схаваны ад нас у мове, якой мы не разумеем”. У 1858 г. у перакладзе на польскую мову быў выдадзены Каран у двух тамах, падрыхтаваны Я.Т.Бучацкім. У 1897 г. па просьбе мусульман Заходняга краю, якія не ведалі арабскай і татарскай мовы, у Пецярбургу была надрукавана на рускай мове кніга “Шаратуль-нман. Заповедн нслама”, у 1907 г. — Каран, які быў падрыхтаваны Г. Саблуковым і вытрымаў некалькі выданняў [27. С. 499, 500; 25. С. 174 176,178,180],
Як піша І.Гаспрынскі ў кнізе “Русское мусульманство” (СПб., 1881), татары заходніх губерняў з-за недахопу сродкаў не маюць мектэбаў і мадрасе. Але ў іх існуюць вандроўныя настаўнікі-ходжы, якія пераходзяць з адной мясцовасці ў другую, дзе трэба і дзе бацькі жадаюць навучаць дзяцей ісламу. Кожная сям’я татар мае неабходныя свяшчэнныя кнігі з перакладамі арабскага тэксту на польска-літоўскую мову. У кожнай хаце літоўскага мусульманіна можна заўважыць на сценах рамкі з прыгожа напісанымі і размаляванымі выслоўямі з Карана і вензелевымі імёнамі Алаха, прарока Мухамеда, імамаў Алі, Амара і інш. “Словам, — адзначае аўтар, — падарожжа па Літве пераканала мяне, што іслам амаль непераможны і што вераадступніцтва сярод літоўскіх татар — з’ява гэткая ж рэдкая, як, напрыклад, у Крыме” [34. С. 15].
У 1907 г. група татарскай моладзі з беларуска-літоўскіх губерняў стварыла нелегальны Акадэмічны гурток польскіх мусульман, члены якога з захапленнем узяліся за даследаванне татарскіх паселішчаў. Сярод яго арганізатараў быў Ляон Найман Мірза Крычынскі. Ён сабраў і выдаў “Bibliograficzne materialy do historii tatarow Polski, Litwy, Bialorusi i Ukrainy” (Пг., 1917).
У 1909 г. па ініцыятыве Альгерда Крычынскага ў Вільні ўзнікла асветніцкая суполка татар. Акрамя асветніцкай дзейнасці яе члены займаліся дапамогай бедным і ўбогім мусульманам, а ў час першай сусветнай вайны дапамагалі параненым салдатам-мусульманам, хавалі памерлых.
У час першай сусветнай вайны татары з беларуска-літоўскіх губерняў удзельнічалі ў стварэнні мусульманскіх воінскіх часцей. У сфарміраваным летам 1917 г. на Румынскім фронце 1 -м мусульманскім корпусе яны складалі даволі значную частку. Узначальваў гэты корпус генерал Мацей Сулькоўскі [25. С. 140,142; 33. С. 145,146],
Дзякуючы ісламу татарскі народ пазбег асіміляцыі ў асяроддзі хрысціянскага насельніцтва. Добрыя ўзаемаадносіны татарскага народа з іншымі народамі ў беларуска-літоўскіх губернях, чаму нямала спрыялі працавітасць і высокая маральнасць мусульман, вялі да добрых адносін і да канфесіі наогул. А ў сувязі з тым, што канфесія была нешматлікай, царскі ўрад не рабіў рэлігійных абмежаванняў.
ЛІТАРАТУРА
1. Alma Mater Vilnensis. L., 1951.
2. SchiperI. DziejeHandlu zydowskiego na zitmiach Polskich.Warszawa, 1937.
3. Stanislawski M. Tsar Nicholas I and the jews. The Transfomation of jewish society in Russia. 1825 — 1855. Philadelphia, 1983.
4. Атлас народонаселення Западно-Русского края no нсповеданням. СПб., 1864.
5. Налячне населення обоего пола по уездам н городам с указаннем преобладаюіцнх веронсповеданіій н главнейшнх сословнй. СПб., 1905.
6. Кандель Ф. Очеркн времен н событнй. Нз лсторнн росснйскнх евреев. Нерусаліім, 1988. Ч. 1.
7. Гессен Ю. Нсторня евреев в Росснн. СПб., 1914.
8. Дубнов С. М. Новейшая нсторня еврейского народа. Рнга, 1937. Т. 1.
9. Кандель Ф. Очеркн времен н событнй. Нз нсторнн росснйскнх евреев. Нерусалнм, 1990. Ч. 2.
10. Матэрыялы Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў СанктПецярбургу.
11. Матэрыялы Нацыянальна-гістарьгчнага архіва Беларусі ў Гродна.
12. Еврейская энцнклопедня. СПб., Т. 3.
13. Матерналы для географпп н статнстнкн Росснн, собранные офнцерамн Генерального штаба. Мннская губерння/ Сост. Н.Зеленскнй. СПб., 1864. 4.2.
14. Беларусістыка. Мн., 1995.
15. Еврейская летопнсь. М., 1923. Сб. 1.
16. Матэрыялы Нацыянальна-гістарычнага архіва Беларусі.
17. Гессен Ю. Нсторня еврейского народа в Росснн. М., 1923. Т. 2.
18. Акты, нздаваемые Внленскою комнсснею для разбора древннх актов. Внльно, 1900. Т. 31.
19. Korzon Т. Wewnterzne dzieji Polski za Stanislawa Augusta (1764 — 1794). Krakow, 1882. T. 1.
20. Sobczak J. Polozenie prawne ludnosci tatarsskiej w Wielkim ksiestwie Litowskim. Warszawa; Poznan, 1984.
21. Zitkowicz L. Rzady Repninie na Litwie w 1794-7. Wilno, 1938.
22. Rocznik Tatarski. Zamosc, 1935. T. 2.
23. Rocznik Tatarski. Warszawa, 1938. T. 3.
24. Мухлйнскйй A. Нсследованне o пронсхожденнн н состояннн лнтовскнх татар. СПб., 1857.
25. Думін С.У., Канапацкі І.Б. Беларускія татары. Мінулае і сучаснасць. Мн., 1993.
26. Tyszkiewcz J. Tatarzy na Litwie i w Polsce. Warszawa, 1989.
27. Наш радавод. Гродна, 1992. Ч. 1.
28. Рамазан. Мн., 1994.
29. Ал-іслам. Мн., 1994. № 3.
30. Байрам. Мн., 1992. № 1.
31. Байрам. Мн., 1995. № 1.
32. Рубйнштейн С.Ф. Хронологнческнй указатель указов н правнтельственных распоряженнй по губернням Западной Росснн, Белорусснн н Малорусснн за 240 лет с 1652 по 1892 г. Внльно, 1894.
33. Kryczyncki L. Tatarzy Litewscy w wojcku polskim w powstanni 1831 r. Warszawa, 1932.
34. Байрам. Мн., 1991. № 1.
ГЛАВА5
ЗМЕНА КАНФЕСІЯНАЛЬНАЙ ПАЛІТЫКІ ДЗЯРЖАВЫ
У 20 — 30-я гг. XX ст.
5.1. АДНОСІНЫ САВЕЦКАГА ЎРАДА ДА КАНФЕСІЙ.
РАСПАЎСЮДЖВАННЕ АТЭІЗМУ
3 прыходам да ўлады ў кастрычніку 1917 г. бальшавікоў становішча ўсіх канфесій у грамадстве карэнным чынам змянілася. Пачалася доўгая, палітая крывёю многіх пакаленняў святароў і вернікаў канфрантацыя дзяржавы і царквы. Такая палітыка была выклікана тым, што марксізм-ленінізм разглядаў барацьбу з рэлігіяй як адзін з напрамкаў класавай барацьбы пралетарыята з капіталам. “Рэлігія ёсць опіум для народа, — пісаў К.Маркс. — Ліквідаванне рэлігіі як ілюзорнага шчасця народа ёсць патрабаванне яго сапраўднагашчасця” [1. Т. 1. С. 415]. Будучывернымі стойкіммарксістам, Уладзімір Ленін не пайшоў далей гэтых меркаванняў. Ta-
лоўны вывад, зроблены правадыром пралетарыята ў адносінах да рэлігіі, заключаецца ў наступным: “Усе сучасныя рэлігіі і цэрквы, усе і ўсялякія рэлігійныя арганізацыі марксізм разглядае заўсёды як органы буржуазнай рэакцыі, служачыя абароне эксплуатацыі і адурманьванню рабочага класа” [2. Т. 17. C.416].
Распрацоўваючы пытайні адносін бальшавікоў да рэлігіі ў рабоце “Сацыялізм і рэлігія”, напісанай яшчэ ў студзені 1906 г., Ленін падкрэсліваў неабходнасць жорсткіх адносін дарэлігійныхвераванняў. “...Мызаснавалісвойсаюз, РСДРП, міжіншым, — пісаў У.Ленін, — менавіта для такой барацьбы супраць усялякага рэлігійнага абдурэння рабочых” [2. Т. 12. С. 145],
Таму невыпадковай з’яўлялася пастаноўка ў праграме РКП(б), прынятай у сакавіку 1919 г. на VIII з’ездзе, задачы наступлення на рэлігійныя вераванні. Бальшавіцкая партыя не жадала весці дыялог з царквой у імя інтарэсаў народа, наладжвання грамадзянскага міру. “Ажыццяўленне планамернасці і свядомасці ва ўсёй грамадска-гаспадарчай дзейнасці мас, — адзначалася ў праграме, — пацягне за сабой поўнае адміранне рэлігійных забабонаў” [3. С. 83]. Разлік рабіўся на хуткае адміранне рэлігіі ў грамадстве шляхам “мэтанакіраванай сістэмы” выхавання і “рэвалюцыйнага ўздзеяння”. Гэта стварала ўмовы для парушэння правоў чалавека на свабоду веравызнання, гвалтавання асобы.
Дзейнасць рэвалюцыйных улад пачалася з прыняцця спецыяльных заканадаўчых актаў па нацыяналізацыі царкоўных і манастырскіх зямель, са спынення фінансавання на ўтрыманне духавенства, храмаў і рэлігійныя цырымоніі. У студзені 1918 г. былі скасаваны дзяржаўныя ўстановы, якія займаліся справамі духавенства: Ведамства прыдворнага духавенства і Упраўленне духоўнага ведамства ў арміі. 23 студзеня 1918 г. СНК РСФСР прыняў дэкрэт “Аб аддзяленні царвы ад дзяржавы і школы ад царквы”. Адпаведны дэкрэт, які захаваў асноўныя палажэнні заканадаўчага акта РСФСР, прыняў 11 студзеня 1922 г. СНК БССР [4]. Гэтыя акты акрэслівалі прававыя нормы ўзаемаадносін дзяржавы і царквы, пры якіх дзяржава не павінна была ўмешвацца ў дзейнасць рэлігійных арганізацый.
Але на справе праводзілася зусім іншая палітыка. Умяшанне ў канфесіянальныя справы стала нормай на працягу ўсіх гадоў існавання СССР. Гэта быў адміністрацыйнаідэалагічны ўціск, накіраваны не на рэгуляванне рэлігійнага жыцця, аказанне дапамогі прадстаўнікам тых ці іншых
канфесій у вырашэнні ўзнікаўшых праблем, а на разбурэнне склаўшыхся традыцый, спыненне рэлігійнага жыцця, пабудову атэістычнага грамадства. Заканадаўча былі абвешчаны новыя прынцыпы сямейна-шлюбных адносін. Рэгістрацыя шлюбаў прызнавалася толькі ў органах савецкай улады. Так з дапамогай дзяржавы сямейны быт вызваляўся ад рэлігіі.
Дзейнасць усіх канфесій падвяргалася жорсткаму кантролю з боку адпаведных органаў. 8 мая 1918 г. пры Народным камісарыяце юстыцыі быў створаны VIII аддзел на чале з бліжэйшым паплечнікам Леніна П.Красікавым (1870 — 1939). Гэта быў ваяўнічы атэіст, які асабліва варожа адносіўся да рэлігійных арганізацый. Пад яго кіраўніцтвам аддзел праводзіў работу па разбурэнні структур усіх канфесій, распрацоўваў антырэлігійныя кампаніі, вяршыў лёс кожнага іерарха. За палітыку, скіраваную на разбурэнне царквы, гэтае падраздзяленне атрымала афіцыйную назву Ліквідацыйны аддзел Наркамюста. Прадстаўнікі патрыярха Ціхана (В.І.Белавін, 1863 — 1925) не раз інфармавалі Леніна аб праводзімай палітыцы, якая супярэчыла палажэнням дэкрэта аб аддзяленні царквы ад дзяржавы. У адказ дзейнасць аддзела станавілася япічэ больш жорсткай. Аб гэтым сведчыла інструкцыя Наркамюста “Аб парадку правядзення ў жыццё дэкрэта “Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы”, распрацаваная ў жніўні 1918 г. [5. С. 45 — 50]. Гэта быў нарматыўны акт, які жорстка рэгуляваў дзейнасць рэлігійных арганізацый. За самыя невялікія парушэнні прадугледжвалася іх закрыццё.
Наступленнем на канфесіі, у тым ліку і на праваслаўную, азнаменаваліся першыя тыдні савецкай улады на Беларусі. Да пачатку першай сусветнай вайны на яе тэрыторыі налічваліся 2693 царквы, з іх у Мінскай губерні — 800, у Магілёўскай — 804, у Віцебскай — 425, у Гродзенскай — 544. Дзейнічалі 21 мужчынскі і 14 жаночых манастыроў [6. Ф. 4, воп. 29, спр. 693, арк. 132]. Праваслаўная царква працягвала аказваць вялікі ўплыў на насельніцтва праз царкоўнапрыходскія школы. 3 4000 школ, якія дзейнічалі на беларускай тэрыторыі ў той час, амаль палову складалі царкоўнапрыходскія. Працуючы на рускай мове, яны стваралі асяродак русіфікацыі беларусаў, якія ўступалі ў самастойнае жыццё. Такі характар насілі духоўныя семінарыі ў Мінску, Віцебску і Магілёве.