• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    У чым заключаліся правілы пераходаў? Асоба, якая пажадала перайсці з праваслаўя ў іншае хрысціянскае веравызнанне, павінна была звярнуцца з заявай да губернатара. Губернатар, давёўшы да ведама праваслаўнае епархіяльнае кіраўніцтва, на працягу месячнага тэрміну накіроўваў заяву на разгляд мясцоваму інаслаўнаму духоўнаму начальству, апошняе апавяшчала губернатара, а той праваслаўнае начальства аб тым, што вернік прыняты ў другое веравызнанне. На гэты раз рымска-каталіцкае духавенства не праявіла неабходнай аператыўнасці. На працягу некалькіх гадоў каталіцкія свяшчэннаслужыцелі ўсё яшчэ імкнуліся кіравацца не цыркулярам МУС ад 18 жніўня 1905 г., а цыркулярамі сваіх епіскапаў. У сувязі з гэтым Віленскі рымска-каталіцкі епіскап К.Міхалькевіч мусіў прыняць 22 снежня 1908 г. спецыяльны цыркуляр, якім растлумачваў свайму духавенству, што “для аднолькавага парадку дзеянняў і з мэтай пазбегнуць непажаданых непаразуменняў” неабходна кіравацца цыркулярам і часовымі правіламі МУС ад 18 жніўня 1905 г. [3. Ф. 607, воп. 1, спр. 76, арк. 2],
    Цыркуляр МУС ад 18 жніўня 1905 г. агаворваў і ўмовы пераходу або вяртання ў праваслаўнае веравызнанне. У сувязі з гэтым адзначалася: “Адносна прыняцця праваслаўя або вяртання да праваслаўнай царквы зразумела, што пануючай у дзяржаве царкве належыць неад’емнае права ўсімі законнымі сродкамі садзейнічаць пераходу ў праваслаўе і аказваць духоўны ўплыў на тых, хто перайшоў або збіраецца перайсці, каб утрымаць іх у былой веры і вярнуцца ў праваслаўе”. Мясцовыя ўлады павінны былі ўсімі сродкамі аказваць праваслаўнаму духавенству падтрымку ў даным кірунку.
    За 1905 — 1907 гг., па даных обер-пракурора Св.Сінода, з праваслаўя ў каталіцтва ў цэлым па Расійскай імперыі перайшлі болып за 170 тыс. чал., 10 тыс. праваслаўных вернікаў сталі пратэстантамі. Больш частымі сталі пераходы ў стараверства і сектанцтва [4. С. 398].
    Значную частку пераходаў складалі пераходы ў беларуска-літоўскіх губернях. Так, па звестках упраўляючага Віленскай рымска-каталіцкай епархіі, колькасць тых, хто за 1905 — 1909 гг. перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва па епархіі, склала62тыс. [3. Ф. 694, воп. 1, спр. 2954, арк. 110], У Віцебскай губерні за 1905 — 1908 гг. у каталіцтва перайшло каля 4 тыс. праваслаўных, 230 сталі лютэранамі. Асабліва адметным у гэтым кірунку быў Дрысенскі павет на Віцебшчыне. Тут каталікамі сталі 2393 чал., што складала 62,7 % ад усіх пе-
    райшоўшых пагуберні [5. Спр. 54191, арк. 29]. Гэта выклікала неспакой з боку ўлад. На справаздачы віцебскага губернатара за 1908 г. у адпаведным месцы рукой імператара было напісана: “Звяртаю сур’ёзную ўвагу на гэтую дрэнную і недапусцімую з’яву”. Праваслаўнае епархіяльнае начальсгва правяло аналіз прычын пераходаў у каталіцкую веру. Галоўныя з іх праваслаўныя іерархі бачылі ў “падсвядомым імкненні да каталіцтва былых уніятаў дзеля грамагучнага аргана, лёгкіх пастоў і магчымасці заключаць шлюбы сярод блізкіх родзічаў” [5. Спр. 54191, арк. 29].
    У сакавіку 1909 г. у праваслаўныя епархіі заходніх губерняў паступіў сакрэтны ўказ імператара. У ім гаварылася аб неспакоі ў сувязі з тым, што пераходы з праваслаўя ў каталіцтва ўсё яшчэ працягваюцца і што праваслаўнае духавенства павінна ўзмацніць сваю дзейнасць у напрамку зацвярджэння прыхаджан у праваслаўнай веры. “Час, які мы перажываем, — адзначалася ў дакуменце, — гэта час даволі моцнага ціску на праваслаўную веру і царкву з боку рымска-каталіцкай царквы і патрабуе ад нас асаблівай апостальскай руплівасці, пастаяннай пастырскай дзейнасці і пільнасці” [3. Ф. 607, воп. 1, спр. 76, арк. 17].
    Што тычылася пераходаў з аднаго іншаземнага веравызнання ў другое, то сюды ўказ ад 17 красавіка 1905 г. перамен не ўносіў. Механізм гэтых пераходаў грунтаваўся на тых законах, якія дзейнічалі да гэтага часу.
    Важным пытаннем пры фарміраванні канфесіянальнай палітыкі, рэгуляванні ўзаемаадносін паміж рознымі канфесіямі з’яўляецца пытанне аб змешаных шлюбах. Пры яго вырашэнні ўказ ад 17 красавіка і маніфест 17 кастрычніка 1905 г., як і раней, захоўвалі перавагу праваслаўнай царквы і рэгулюючую ролю дзяржавы. Згодна з гэтымі дакументамі змешаныя шлюбы (калі адзін з уступаючых у шлюб быў праваслаўным) павінны былі адбывацца па праваслаўным абрадзе. Дзеці, што нарадзіліся ад такога шлюбу, павінны былі быць ахрышчаны і выхаваны па правілах праваслаўнай царквы. У выпадку, калі той з бацькоў, што быў праваслаўным, пераходзіў у каталіцтва, то і дзеці да 14 гадоў маглі быць пераведзены ў каталіцтва.
    Пасля прыняцця гэтых дакументаў пачалі паступаць хадайніцтвы ад адышоўшых ад праваслаўя асоб аб прызнанні законнымі іх шлюбаў, заключаных да ўказа ад 17 красавіка не па праваслаўным абрадзе, і нарадзіўшыхся ад гэтага шлюбу дзяцей. Зразумела, што выканаўчыя органы, у якія паступалі падобныя заявы, не маглі прымаць станоўчага pa-
    шэння, бозаконы недвухсэнсава сцвярджалі, што шлюбы, заключаныя па абрадах і правілах інаслаўных і іншаземных веравызнанняў (калі адзін з бакоў афіцыйна лічыўся праваслаўным), лічыліся несапраўднымі, адзеці, што нарадзіліся ад гэтага шлюбу, — пазашлюбнымі. Тым не менш, каб папярэдзіць незадавальненне і бражэнне сярод насельніцтва, асабліва на тых тэрыторыях, дзе ў выніку рэлігійнай стракатасці такія шлюбы былі даволі частымі, Міністэрства ўнутраных спраў прыняло рашэнне распрацаваць часовыя правілы для узаконьвання шлюбаў, што былі заключаны па абрадах інаслаўных і іншаверных веравызнанняў асобамі, якія лічыліся праваслаўнымі да выдання Найвысачэйшага ўказа 17 красавіка 1905 г., і нарадзіўшыхся ад гэтых шлюбаў дзяцей [6. С. 851 ]. Сутнасць гэтых правілаў у тым, каб прызнаваць сапраўднымі падобныя шлюбы з моманту заключэння, калі пры іх заключэнні захоўваліся ўсе патрабаванні грамадзянскага закону і кананічныя правілы тых веравызнанняў, да якіх у сапраўднасці належалі асобы, што ўступілі ў шлюб. Пры гэтым, калі шлюб быў запісаны духоўнымі асобамі ў прыходскія (метрычныя) кнігі, нягледзячы на тое, што яны не мелі права гэтага рабіць, факт шлюбу павінен лічыцца бяспрэчным. У выпадку ж, калі шлюб не быў запісаны ў прыходскую кнігу, пытанне павінна было разглядацца ў судовым парадку. Пасля разгляду правілаў Саветам міністраў яны паступілі да імператара, які 31 снежня 1907 г. ухваліў дадзены дакумент.
    У лютым 1907 г. Савет міністраў, які ўзначальваў у той час П.Сталыпін, зноў разгледзеў законапраекты, штотычыліся свабоды сумлення. Адзін з іх адносіўся да сямейнага права, a дакладней — да змешаных шлюбаў. Галоўным палажэннем законапраекта аб сямейным праве было тое, што МУС прапанавала, каб у шлюбах праваслаўных з неправаслаўнымі веравызнанне дзяцей вызначалася пагадненнем бацькоў і толькі пры адсутнасці такога пагаднення дзеці прылічваліся да праваслаўнага веравызнання. Прапанова выклікала спрэчкі. Тыя, хто адстойваў існаваўшае да гэтага часу палажэнне, прыводзілі наступныя довады. Па-першае, яны баяліся, што прадастаўленне бацькам права выбару веравызнання іх дзіцяці будзе правакаваць асоб неправаслаўнага веравызнання схіляць іх у свой бок, чаго асабліва можна чакаць ад духавенства неправаслаўных веравызнанняў, “амаль усюды лепш адукаванага і больш спрытнага, чым праваслаўнае” [1. С. 455].
    Па-другое, праводзілася думка аб тым, што калі надаць бацькам такія правы, то гэта будзе толькі сеяць у сям’і
    рознагалоссі, падобныя тым, якія адбываюцца ў Заходняй Еўропе і асабліва ў Германіі. Гаварылася аб неабходнасці ўлічваць псіхалогію вернікаў, якія ўжо прывыклі да таго, што калі ў сям’і адзін з бацькоў праваслаўны, то і дзеці павінны выхоўвацца ў праваслаўнай веры. I нарэшце, веравызнанне другой асобы, лічылі апаненты законапраекта, “ніколі не павінна вызначацца самавольна іншымі асобамі, нават і бацькамі, а павінна вызначацца толькі волей дзяржавы, гэта значыць законамі” [ 1. С. 455].
    Гэты законапраект, як і многія іншыя “веронсповедные законы” сталыпінскага Кабінета міністраў, сустрэў супраціўленне з боку праваслаўных іерархаў. Пасля роспуска II Думы ўсе яны перакачавалі ў III Думу, але пасля забойства П.Сталыпіна аб іх прыняцці ўжо не думалі, паміж вярхушкай праваслаўнай царквы і ўрадам устанавілася згода.
    Пытанне аб змешаных шлюбах непакоіла і рымскакаталіцкую царкву. У 1907 г. Дэпартамент духоўных спраў дазволіў разаслаць усім рымска-каталіцкім епіскапам папскі дэкрэт пад назвай “Ne temere”. Гэты акт не быў затрыманы дэпартаментам па прычыне, што з’яўляўся важным у кананічных адносінах дакументам. Разам з тым ён утрымліваў палажэнні, якія не супадалі з законапалажэннямі Расійскай імперыі, а іменна: прызнанне несапраўднымі шлюбаў каталікоў з асобамі праваслаўнымі або іншага веравызнання, дапушчэнне шлюбаў, не дазволеных грамадзянскімі законамі, і г.д. Дэпартамент духоўных спраў спадзяваўся, што існаванне дакладных заканадаўчых установак па ўсіх дадзеных пытаннях не будзе правакаваць каталіцкае духавенства на парушэнне законаў. Аднак гэтыя надзеі не спраўдзіліся. Каталіцкае духавенства час ад часу парушала закон, спасылаючыся пры гэтым на дэкрэт “Ne temere”. Таму ў кастрычніку 1910 г. кіраўнікам рымска-каталіцкіх епархій было разаслана спецыяльнае “отношенне” міністра ўнутраных спраў, у якім адзначалася, што ў выпадку парушэння рымскакаталіцкімі духоўнымі асобамі дзеючых законаў спасылкі на дэкрэт “Ne temere” не будуць прымацца да ўвагі [3. Ф. 604, воп. 1, спр. 5217, арк. 34],
    Да ліку праблем, што вельмі непакоілі рымска-каталіцкае духавенства, адносілася і праблема касцёлабудавання. Мы ўжо ведаем з папярэдніх раздзелаў, што пасля паўстання 1863 г. гэтая справа прыйшла ў заняпад. Па даных польскіх даследчыкаў, за 1860 — 1905 гг. уладамі было ліквідавана 146 парафіяльных і 52 філіяльныя касцёлы, 240 капліц. Значная частка рымска-каталіцкіх культавых устаноў (205) была пе-
    раўтворана ў праваслаўныя [7. С. 87]. Савет міністраў царскай Расіі прыводзіў такія лічбы: пачынаючы з 30-х гг. XIX ст. па распараджэнні ўрада закрыта 240 рымска-каталіцкіх цэркваў у заходніх губернях і болын за 30 — у Царстве Польскім. Большая частка скасаваных цэркваў паступіла разам з зямельнымі надзеламі ў распараджэнне праваслаўнага духоўнага ведамства, некаторыя з іх прыстасаваны пад казённыяўсгановы, прададзены абопустуюць [1. С. 375]. Згодна з цыркулярам генерал-губернатара М.Мураўёва будаўніцтва філіяльных касцёлаў у заходніх губернях, а таксама алтароў, капліц, іх рамонт і перабудова не дапускаліся без дазволу Галоўнага начальніка краю. У 1896 г. “Высочайшнм повеленнем” гэты цыркуляр быў адменены, аднак засталіся ініпыя абмежаванні ў даным кірунку. У выніку такой палітыкі на тэрыторыі пяці губерняў каталіцкія храмы практычна не ўзводзіліся. Так, у Віленскай рымска-каталіцкай епархіі пачынаючы з 60-х гг. і да моманту прыняцця ўказа аб верацярпімасці былі адноўлены філіяльны касцёл у Васількава (замест скасаванага ў 1867 г.), парафіяльныя касцёлы ў в.Свянцяны і ў с.Крыпна замест драўлянага пабудаваны каменны касцёл. He было ўзведзена ніводнай касцёльнай пабудовы ў тых месцах, дзе іх раней не было [3. Ф. 694, воп. 1, спр. 2737, арк. 65].