• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.)

    Канфесіі на Беларусі

    (к. XVIII — XX ст.)

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 340с.
    Мінск 1998
    111.35 МБ
    Такім чынам, становішча старавераў у другой палове XIX — пачатку XX ст. змянілася. Законы 1864, 1874, 1883 гг., іншыя пастановы хаця і не далі ім поўнай рэлігійнай свабоды, аднак прадаставілі магчымасць для нармальнага жыцця і ажыццяўлення сваіх рэлігійных адпраў.
    Другой нешматлікай хрысціянскай канфесіяй было пратэстанцтва. Пратэстанцкая канфесія падзялялася на евангеліцка-лютэранскую і евангеліцка-рэфармацкую (або кальвінісцкую).
    На пачатку 60-х гг. у пяці губернях Беларусі пражывала 19 951 чал., якія адносіліся да пратэстанцкай канфесіі. Яны жылі ва ўсіх губернях, але размяркоўваліся нераўнамерна. Найбольшая колькасць пратэстантаў (практычна адных лютэран) пражывала ў Віцебскай губерні — 12 420 чал. (або 1,57 % ад агульнай колькасці насельніцтва). Затым ідзе Гродзенская губерня — 5 500 чал. (0,6 %), Віленская — 891 (0,1 %), Мінская — 684 (0,07 %), Магілёўская — 456 чал. (0,05 %). На працягу другой паловы XIX ст. колькасць пратэстантаў ва ўсіх беларускіх губернях павялічылася, але паранейшаму першае месца займала Віцебская губерня. Згодна з перапісам 1897 г. тут пражывала 46 654 пратэстантаў (3,1 % ад агульнай колькасці насельніцтва). Найбольш іх было ў Дзвінскім павеце — 22 542 (9,5 %), Люцынскім — 12 253 (9,5 %), Веліжскім — 3401 (1,9 %), Рэжыцкім — 2685 (1,98 %), Віленскім — 1631 (1,6 %), Полацкім — 1623 (1,1 %).
    У адміністрацыйна-іерархічнай структуры евангеліцкарэфармацкая і евангеліцка-лютэранская цэрквы мелі шмат агульнага, але былі і невялікія адрозненні. У аснове царкоўнага ўладкавання рэфармацкай царквы ляжалі пастараты (прыходы). Яны ў сваю чаргу аб’ядноўваліся ў дыстрыкты (акругі). У першай палове XIX ст. на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў існавалі акругі: Беларуская, Віленская, Занёманская (пазней Гродзенская), Жмудская. У 1873 г. Беларуская акруга была аб’яднана з Гродзенскай пад назвай Беларускай. Кіраванне ёю было даручана супер-інтэнданту У.Мандзелеўскаму, які да гэтага ўзначальваў Гродзенскую акругу. У 1886 г. у сувязі з адначасовай смерцю супер-інтэнданта У.Мандзелеўскага і віцэ-суперінтэнданта Кавельмахера Беларуская акруга часова далучаецца да Віленскай. Гэты “часовы” стан захоўваўся да пачатку XX ст.
    Усе бягучыя справы рэфармацкай царквы вырашала Віленская евангеліцка-рэфармацкая калегія. Вышэйшым
    органам з’яўляўся Віленскі евангеліка-рэфармацкі Сінод. У другой палове XIX — пачатку XX ст. яго пасяджэнні адбываліся толькі ў Вільні. На іх разглядаліся розныя пытанні: аб матэрыяльным стане духавенства, назначэнні на пасады, адміністрацыйна-іерархічнай структуры і г.д.
    Па дадзеных Віденскай евангеліцка-рэфармацкай калегіі, у 1865 г. у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай губернях было 17 цэркваў і 821 прыхаджанін. Па губернях гэтыя лічбы размяркоўваліся наступным чынам: у Віленскай губерні — адна царква і 209 прыхаджан, у Гродзенскай — 5 і 211, у Мінскай — 10 і 353, Магілёўскай — 1 і 68 адпаведна. У Віленскай губерні існавала толькі адна галоўная (або прыходская) царква, што знаходзілася ў Вільні. У Гродзенскай губерні іх было пяць: тры галоўныя (Расна Брэсцкага, Непакойчыцы Кобрынскага, Ізабеліна Ваўкавыскагапаветаў), адна прыпісная (Заблудава Брэсцкага павета) і адзін малітоўны дом. У Мінскай губерні было чатыры галоўныя царквы (Слуцк, Капыль Слуцкага, Койданава Мінскага, Асташына Навагрудскага паветаў), тры прыпісныя (в.Сямёнавічы і Пціч Ігуменскага, Загальск Бабруйскага паветаў) і тры малітоўныя дамы. Адна галоўная царква існавала ў Магілёўскай губерні (Копысь) [9. Ф. 821, воп. 5, спр. 16, арк. 5]. Напачатку XX ст. становішча некалькі змянілася. Што тычыцца Віленскай і Магілёўскай губерняў, то там, як і раней, заставалася па адной рэфармацкай царкве. А вось у Гродзенскай і Мінскай іх сталаменш. У 1905 г. у Гродзенскай губерні дзейнічала тры царквы (дзве галоўныя — у Ізабеліна і Непакойчыцах і адна прыпісная — у Расне). У Мінскай губерні дзве галоўныя (у Слуцку і Койданаве), дзве прыпісныя (у Асташыне і Сямёнавічах) і адзін малітоўны дом (у в.Кукавічы Слуцкагапавета) [51. Арк. 2 — 4].
    Іерархічная лесвіца рэфармацкага пасвячонага духавенства выглядала наступным чынам: генерал-суперінтэндант, суперінтэндант, віцэ-суперінтэндант, пастар, ад’юнкт-пастар, дыякан, лектар. На Беларусі колькасць рэфармацкага духавенства была зусім мізэрнай. Так, у 1863 г. на ўсе чатыры губерні (акрамя Віцебскай) іх было 11 чал. У Віленскай губерні — адзін генерал-суперінтэндант (узначальваў Віленскі евангеліка-рэфармацкі Сінод) і два пастары, у Гродзенскай — адзін суперінтэндант (узначальваў Гродзенскі дыстрыкт), адзін віцэ-суперінтэндант, у Мінскай — адзін суперінтэндант (узначальваў Беларускі дыстрыкт), адзін віцэ-супер-інтэндант, два пастары, адзін лектар; у Магілёўскай — адзін лектар. У 1905 г. у гэтых чатырох гу-
    бернях было толькі чатыры прадстйўнікі' рэфармацкага духавенства (два ў Віленскай губерні — суперінтэндант і віцэсуперінтэндант і па адным пастары ў Гродзенскай і Мінскай губернях) [51. Арк. 2, 3].
    Аснову царкоўнага ўладкавання лютэран таксама складаў прыход. У яго ўваходзілі прыходская абшчына і пастар. Прыходскія абшчыны па сваіх правах былі неаднароднымі. У адных прыходах абшчына была самастойнай адзінкай, яе дзейнасцю кіравалі выбарныя органы — агульны сход і царкоўны савет (або калегія, канвент). У другіх абшчыну прадстаўлялі патрон і землеўладальнікі. Пастар павінен быў адпавядаць наступным умовам:
    быць падданым той краіны, дзе знаходзіўся прыход (замежныя жыхары дапускаліся з дазволу Міністэрства ўнутраных спраў і па прыняцці прысягі на рускае падданства);
    мець багаслоўскую адукацыю (пастарамі былі галоўным чынам выпускнікі факультэтаў багаслоўскіх навук Дзерптскага і Гельсінгфорскага універсітэтаў);
    мець узрост не менш 25 гадоў;
    належаць да свабоднага саслоўя.
    Парадак прызначэння пастараў у розных прыходах быў розны і вызначаўся асобымі правіламі прыходаў або прыватнымі асобамі, што прадстаўлялі прыход. У абавязкі пастара ўваходзіла: выкананне ўсіх царкоўных адпраў, назіранне за рэлігійнай адукацыяй моладзі, вядзенне метрычных і статыстычных ведамасцей, удзел у кіраванні царкоўнай маёмасцю прыхода. Пастар карыстаўся правамі асабістага дваранства, па царкоўных справах падвяргаўся царкоўнаму суду, карыстаўся тымі ж прывілеямі ў судовых адносінах, што і праваслаўныя святары.
    Некалькі прыходаў у сукупнасці ўтваралі пробстскія акругі, якія знаходзіліся пад наглядам духоўнага саноўніка — пробста. Ён падпарадкоўваўся непасрэдна мясцовай духоўнай кансісторыі, з’яўляўся начальнікам пастараў сваёй акругі, пасрэднікам паміж генералінтэндантам і акругай, праводзіў візітацыю цэркваў, з’яўляўся суддзёй у такіх справах, якія маглі скончыцца прымірэннем, без парушэння царкоўных правіл. Для вырашэння царкоўных і гаспадарчых спраў акругі пробст меў права збіраць Сінод пастараў.
    Сукупнасць пробстскіх акруг утварала кансістарыяльную акругу, вышэйшым органам якой была кансісторыя. Кансісторыя складалася з прэзідэнта (свецкая асоба), віцэ-
    прэзідэнта і засядацеляў. Выбарьі йрэзідэнта ў розных кансістарыяльных акругах праводзіліся па-рознаму. Напрыклад, у Курляндскай, якой падпарадкоўваліся лютэранскія цэрквы беларускіх губерняў, яго выбіралі мясцовыя дваране, лютэране па веравызнанні. Віцэ-прэзідэнт — гэтавышэйшы духоўны саноўнік кансісторыі, які выбіраўся мясцовымі дваранамі. Ён меў сан генерал-суперінтэнданта (у іншых кансістарыяльных акругах — суперінтэнданта, але правы і ў іх былі аднолькавыя). Віцэ-прэзідэнт кансісторыі кіраваў і назіраў за ўсімі духоўнымі справамі ў акрузе, вёў спісы духоўных асоб, атэставаў іх, праводзіў візітацыю цэркваў, разбіраў спрэчкі паміж пастарамі. Ён меў пачэсныя знакі — залаты крыж на грудзях і асабістую пячатку, а таксама тытул.
    У 1868 г. былі ўнесены “некоторые нзменення в правнла Евангелнческо-лютеранскнх н Внленского Реформаторского прнходов”. Змены заключаліся ў наступным: ініцыятары Віленскага рэфармацкага Сінода павінны былі загадзя паведамляць Галоўнаму начальніку края аб месцы і часе сваіх сходаў, нягледзячы на тое, што гэта і не прадугледжвалася законамі Расійскай імперыі. Што тычылася евангеліцкалютэранскіх Сінодаў у кансістарыяльных акругах, то яны праз Галоўнага начальніка края павінны былі дастаўляць у Міністэрства ўнутраных спраў копіі пратаколаў пасяджэнняў [28. Ф. 821, воп. 5, спр. 46, арк. 15].
    Вышэйшае кіраўніцтва евангеліцка-лютэранскай царквы знаходзілася ў Генеральнай кансісторыі, якая складалася з прэзідэнта (свецкая асоба), віцэ-прэзідэнта (духоўная асоба), двух свецкіх і двух духоўных членаў. Прэзідэнт і віцэпрэзідэнт назначаліся царом. Па законах лютэранскай царквы павінен быў існаваць Генеральны Сінод, але на працягу другой паловы XIX — пачатку XX ст. ён не збіраўся ні разу. Вышэйшы дзяржаўны надзор як над лютэранскай, так і над рэфармацкай царквой ажыццяўляла Міністэрства ўнутраных спраў, у прыватнасці Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў [28. Ф. 821, воп. 1, спр. 18, арк. 346],
    На пачатку 60-х гг. XIX ст. у Расійскай імперыі існавала ўсяго восем лютэранскіх духоўных кансістарыяльных акруг. Усе пяць губерняў (Віленская, Віцебская, Магілёўская, Мінская, Гродзенская) уваходзілі ў Курляндскую кансістарыяльную акругу. Згодна са справаздачай аб стане евангеліцка-лютэранскай царквы за 1864 г. у гэтых пяці губернях дзейнічала 27 лютэранскіх цэркваў, у тым ліку галоўных — сем, прычэтных (прыпісных) — восем, гаспітальных і дамавых — адна,
    малітоўных дамоў — 11. Па губернях яны размяркоўваліся наступным чынам: у Віцебскай губерні — дзевяць (адна галоўная, пяць прычэтных, тры малітоўныя дамы), у Магілёўскай — адна галоўная, у Мінскай -дзве (галоўная і прычэтная), у Віленскай — тры (галоўная, прычэтная, дамавая), у Гродзенскай — 12 (тры галоўныя, адна прычэтная, восем малітоўныхдамоў) [28. Ф. 821, воп. 5, спр. 18, арк. 16],
    У склад іерархічнай лесвіцы пасвячонага лютэранскага духавенства ўваходзілі: генерал-суперінтэндант (або суперінтэндант), пробст, обер-пастар, пастар, віцэ-пастар, кан’юнкт-пастар, дыякан. У 1864 г. ва ўсіх пяці губернях налічвалася 11 духоўных асоб лютэранскага веравызнання (дзевяць пастараў і два кан’юнкт-пастары). У Віцебскай губерні іх было чатыры, у Магілёўскай — адзін, у Мінскай — адзін, у Віленскай — два, у Гродзенскай — тры. Колькасць лютэранскага духавенства ў XIX — пачатку XX ст. заставалася прыкладна на гэтым узроўні, хаця колькасць цэркваў к канцу стагоддзя некалькі павялічылася — іх стала 30 (у Віцебскай губерні — 11, у Магілёўскай — тры, у Мінскай — адна , у Віленскай — тры, у Гродзенскай — 12).