• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская  Вольга Гапоненка

    Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская

    Вольга Гапоненка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 72с.
    Мінск 2010
    23.09 МБ
    НАШЫ СЛАВУГЫЯ ЗЕМ/\$К1
    Серыя акадэмічная. Заснаваная 9 1988 годзе
    Вольга Гапоненка
    КАРАЛЕВА ДАКЛАДНЫХ НАВУК
    Соф’я Кавалеўская
    мінск «ТЭХНАЛОГІЯ» 2010
    УДК 51 (470)(092) + 929 Кавалеўская
    ББК 22(2)
    Г 19
    Галоўны рэдактар серыі Зьміцер Санько
    На франтыспісе  партрэт Соф’і Кавалеўскай. Здымак 1880 года
    Гапоненка, В.
    Г 19 Каралева дакладных навук : Соф’я Кавалеўская / Вольга Гапоненка. — Мінск : Тэхналогія, 2010. — 72 с., [9] арк. іл.; партр. — (Нашы славутыя землякі).
    ISBN 9789854581545.
    У кнізе апавядаецца пра жыццё і дзейнасць Соф’і Кавалеўскай (1850—1891)— матэматыка і механіка, пісьменніцы і публіцысткі, першай у свеце жанчыныпрафесара. Жыццяпіс падаецца ў святле гістарычных падзеяў, у кантэксце развіцця навуковай думкі XIX стагоддзя. Выкарыстоўваюцца матэрыялы архіваў, біяграфічныя даследванні, арыгінальныя працы самой вучонай, успаміны тагачасных дзеячоў навукі.
    Для шырокага кола чытачоў.
    УДК 51 (470) (092)+929 Кавалеўская
    ББК 22(2)
    ISBN 9789854581545
    © Гапоненка В.. 2010
    © Афармленне.
    НВК “Тэхналогія", 2010
    ПРАДМОВА
    Жанчына і навука... На працягу не аднаго стагоддзя гэтыя словы лічыліся ледзь не ўзаемавыключальнымі. Прыгажуня, захавальніца сямейнага цяпла, хіба магла яна стаць упоравень з мужчынам, рашуча кінуць выклік іншай “жанчыне”, імя якой Навука?
    Так, магла, бо з кожнага правіла ёсць вынятак. Гісторыя навукі дбайна захоўвае імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі фізіка і хіміка Марыі СкладоўскайКюры і яе дачкі Ірэн ЖаліоКюры, матэматыка Амалі Эмі Нётэр, францужанкі Эмілі д’ю Шатле, якая на пачатку XVIII стагоддзя пераклала на французскую мову “Пачаткі” Айзэка Ньютана, нямецкага натураліста Марыі Сібілы Мэрыян і італьянкі Марыі Аньезі, у гонар якой адна з крывых у матэматыцы завецца “завіток Аньезі”. Сярод іх імя Соф’і Кавалеўскай — нашай суайчынніцы, славутага матэматыка і таленавітай пісьменніцы, першай у свеце жанчыны — прафесара ўніверсітэта.
    Соф’я Кавалеўская зрабіла пераварот у разуменні ролі і месца жанчыны ў навуцы і грамадстве. Разам з тым яна не была “сіняй панчохай”, зведала ўсе радасці і пакуты, якія толькі могуць выпасці на долю жанчыны.
    Ёй было даравана лёсам стаць першай у развязанні складаных задач матэматыкі і механікі, і шмат хто з дужай паловы чалавецтва схіляў галаву перад яе талентам і самаахвярнасцю.
    Аповед пра жыццё вялікай жанчыныматэматыка падаецца ў святле гістарычных падзеяў, у кантэксце развіцця навуковай думкі XIX стагоддзя, з апорай на матэрыялы архіваў, біяграфічныя даведнікі, на арыгінальныя працы самой вучонай, успаміны выдатных дзеячоў навукі таго часу.
    Аўтар выказвае шчырую ўдзячнасць адказнаму сакратару Парыжскай акадэміі навук доктару Полю Жэрмэну (Paul Germain), супрацоўніку Біяграфічнага цэнт
    5
    ра Венскай акадэміі навук доктару Фрыдэрыку ГілбрандГрылу (Friederike HillbrandGrill), дырэктару Архіва Гётынгенскага ўніверсітэта доктару Ульрыху Гангеру (Ulrich Hunger), загадчыку аддзела бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Францыі РаймонуЖазуэ Сэкелю (RaymondJosue Seckel), загадчыцы аддзела Нацыянальнага архіва Францыі Крысцін Нугарэ (Cristine Nougaret), супрацоўнікам архіва Каралеўскай акадэміі навук Швецыі прафесару Гунару Оквісту (Gunnar Oquist), дацэнту Пэру Гэдэнквісту (Per Hedenqvist), Клары Рэйстам (Clarie Reistam) і Марыі Асп (Maria Asp) за дапамогу ў пошуку і капіяванне матэрыялаў для ўвядзення іх у навуковы ўжытак.
    Mae словы асаблівай удзячнасці загадчыцы славянскага аддзела Цэнтральнай бібліятэкі г. Цюрыха спадарыні Моніцы БанькоўскайЦюліг за дапамогу ў пошуку ў замежным друку матэрыялаў пра С.Кавалеўскую, а таксама звестак па праблеме “жанчына ў навуцы”, за яе шчырую падтрымку і добрыя парады.
    СТАРОНКІ ДЗЯЦІНСТВА I ЮНАЦТВА
    3 Крукоўскіх герба «Слепаўрон» * Сямейнае ўзгадаванне і навучанне * Лагодны Язэп Малевіч і строгая Маргарыта Сміт * Сведка навуковых дыскусій * “He. Я не люблю матэматыку” * Першае знаёмства з дыферэнцыяльным злічэннем * Перад сцяной з таямнічымі формуламі * "Ён таксама страляў у паўстанцаў!” * Пераварот у доме КорвінКрукоўскіх * “ Вы ж новы Паскаль!" * Самая прыгожая з навук
    ДЗЕНЬ, ЯКОГА ЧАКАЛА ЯНА
    Студзень 1884га стаў пачаткам не толькі новага года. Пачынаўся новы перыяд у гісторыі грамадства, навукі і адукацыі. Упершыню на ўніверсітэцкую кафедру паднялася жанчына.
    Бледная, невялікага росту, у строгай сукенцы, яна стаяла каля дошкі перад насцярожана прыціхлай аўдыторыяй. Нервова пракаўтнуўшы камяк у горле, нечакана нізкім голасам вымавіла: “Паважанае спадарства! 3 усіх навук, якія адкрываюць чалавецтву шлях да спасціжэння законаў прыроды, самая магутная, самая важная — матэматыка”.
    Так пачала сваю першую лекцыю па тэорыі раўнанняў у частковых вытворных Соф’я Кавалеўская, запрошаная ў Стакгольмскі ўніверсітэт чытаць курс лекцый па вышэйшай матэматыцы. Самыя складаныя і адарваныя ад жыцця абстрактныя матэматычныя паняцці яна імкнулася данесці да слухачоў як мага больш проста і зразумела. І бадай ніхто не мог нават уявіць сабе, якіх велізарных, часам нечалавечых намаганняў каштаваў ёй гэты вонкавы спакой.
    7
    “Толькі б не самлець, толькі б не забыць патрэбныя словы”, — думала яна. Крэйда крышылася на чорны аксаміт сукенкі, а зпад рукі быццам машынальна выходзілі звыклыя выявы матэматычных сімвалаў. І здавалася, што менавіта ў загадкавых матэматычных знаках чэрпала гэтая ўпартая жанчына новыя сілы.
    Паставіўшы апошнюю кропку, Соф’я Кавалеўская глыбока ўздыхнула, абвяла вачыма залу і абвясціла слухачам, што наступная лекцыя адбудзецца 1 лютага. Яе віншавалі з поспехам, казалі цёплыя словы пра яе педагагічнае майстэрства. “Гэта першая ў маім жыцці лекцыя. Сёння найвялікшы дзень у маім жыцці. Я бязмерна ўдзячная, што тут, у Швецыі, мне далі магчымасць прачытаць яе, дарма што я жанчына”, — з хваляваннем у голасе прамаўляла Соф’я Кавалеўская.
    ...Яна вярнулася дадому, скінула футра, не спяшаючыся падышла да пісьмовага стала, закладзенага спісанымі яе цвёрдым почыркам паперамі, і цяжка апусцілася на крэсла. Упершыню ў жыцці Соф’я Кавалеўская адчувала сябе бясконца стомленай, спустошанай. Гэты дзень каштаваў ёй велізарных намаганняў.
    Запаветная мэта дасягнутая. Яна — прыватдацэнт Стакгольмскага ўніверсітэта, доктар філасофіі па матэматыцы Гётынгенскага ўніверсітэта. Але ці так яна ўяўляла сабе свой трыумф? Колькі сіл, колькі часу яна аддала, каб зрабіць гэты ўдалы крок. Сум паступова авалодваў ёю, і радасць ад перамогі адыходзіла на другі план. Яна была адна. Побач ні дачкі, якой так неабходна цяпло маці, ні сябра, з якім можна падзяліцца сваімі думкамі і радасцю. Тут, удалечыні ад родных мясцін і блізкіх людзей, у гэты самы чаканы ёю дзень яна як ніколі адчула сябе самотнаю.
    У памяці старонкі жыцця імкліва змянялі адна адну, перад вачыма ўзнікалі такія блізкія сэрцу віцебскія прасторы. Калі б давялося пачынаць нанова, які шлях абрала б яна? Узяўшы з чырвонага аксамітнага футарала свой дыплом доктара навук, яна чарговы раз прабегла вачыма па магічных радкахзалатых літар. І ранейшая ўпэўненасць вярталася да яе. Так, ён быў бы той самы, няпросты, з ахвяраваннямі ў асабістым жыцці, — шлях да спасціжэння таямніцаў прыроды.
    8
    3 КРУКОЎСКІХ ГЕРБА“СЛЕПАЎРОН”
    Беларуская зямля дала свету шмат таленавітых людзей. Адсюль вядзе свае карані і наша гераіня.
    Нарадзілася Соф’я Кавалеўская 3(15)студзеня 1850 года ў Маскве. У метрычнай кнізе маскоўскай Знаменскай царквы захаваўся запіс: “3 студзеня нарадзілася, 17 — ахрышчаная Софія; бацькі яе — артылерыі палкоўнік Васіль Васілевіч сын Крукоўскага і законная жонка яго Аліза Фёдараўна; муж праваслаўнага веравызнання, а жонка лютэранка”.
    Яе бацька, Васіль Крукоўскі* належаў да старадаўняга шляхоцкага роду герба “Слепаўрон”. Гэты герб мае ў блакітным полі выяву сярэбранай падковы з кавалерскім крыжам, на якім сядзіць чорны крумкач і трымае ў дзюбе пярсцёнак. Ад яго на пачатку XVI стагоддзя адгалінаваўся герб “Корвін”, які мае ў чырвоным полі выяву такога самага крумкача з пярсцёнкам, што сядзіць на калодзе з чатырма абсечанымі сукамі. Крукоўскія любілі прыгадваць, што першая частка іх поўнага прозвішча “Корвін” — гэта мянушка вугорскага караля Мацвея, адважнага рыцара, бібліяфіла і мецэната. Дачка Мацвея Корвіна ўзяла шлюб з шляхцічам Крукоўскім. 3 таго часу і пачынаецца, паводле сямейнага падання, гісторыя роду КорвінКрукоўскіх.
    Пасля падзеяў нацыянальнавызвольнага паўстання ў Польшчы і Беларусі ў кастрычніку 1831 года імператар выдаў загад, паводле якога “усім, хто называе сябе дваранамі”, было прапанавана зноў падаць сведчанні абдваранскім паходжанні. На пачатку 1840х гадоў Васіль Крукоўскі падаў у дэпартамент герольдыі
    *В.Крукоўскі нарадзіўся ў 1800 годзе. Як сведчыць фармулярны спіс, што захоўваецца ў Цэнтральным гістарычным архіве г. Масквы (фонд 1343, вопіс 23, справа 6550), сваю вайсковую кар’еру ён пачаў 17гадовым юнаком. Прайшоў праз Балканы пад час вайны з туркамі. У 1848 годзе В.Крукоўскі камандаваў Маскоўскім артылерыйскім гарнізонам і арсеналам. На пачатку 1850х гадоў быў пераведзены на службу ў Калугу. Сярод яго шматлікіх вайсковых узнагарод — ордэны святой Ганны 1/ і Ilf ступеняў з бантамі.
    9
    Сената ўсе неабходныя дакументы з просьбаю пра ўнясенне яго і ягонага брата Пятра Крукоўскага ў VI частку Дваранскай радаводнай кнігі*.
    Спачатку адказ быў адмоўны. І матываваўся ён тым, што ў пададзеных паперах адсутнічалі звесткі пра тое, што продкі Крукоўскіх валодалі зямлёю і сялянамі. У Сенаце таксама адзначылі: спасылка на тое, што іх продак Іван Крукоўскі, згодна з выпісам 1724 года, быў знатным вайсковым таварышам у Старадубскім казацкім палку, не дае падставаў для зацвярджэння ў дваранстве.
    Пачаліся доўгія гады перапіскі. І толькі 21 красавіка 1858 года, пасля таго як просьбіт падаў дадатковыя дакументы, ён быў унесены ў VI частку радаводнай кнігі. 3 таго часу Васіль Крукоўскі стаў насіць падвойнае прозвішча КорвінКрукоўскі. Істотную ролю ў гэтым адыгралі выпіс з Польскага гербоўніка і сведчанне маршалка Таропецкага павета пра тое, што герб “Слепаўрон” у родзе Крукоўскіх выкарыстоўваўся здаўна і выкарыстоўваецца цяпер**.
    Васіль Крукоўскі быў добра адукаваны чалавек, меў знаёмствы з людзьмі навукі і літаратуры. У доме КорвінКрукоўскіх у Маскве можна было сустрэць прафесара матэматыкі Артылерыйскай акадэміі П.Л.Лаўрова, выдатнага хірурга М.І.Пірагова, мастака Ф.А.Малера, прафесара арабскай філалогіі і журналіста В.І.Сянкоўскага.