• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская  Вольга Гапоненка

    Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская

    Вольга Гапоненка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 72с.
    Мінск 2010
    23.09 МБ
    * * *
    Кожная з гэтых працаў, на думку К.Ваерштраса, была дастатковай як “inaugurale dissertation”* для атрымання навуковай ступені доктара. Галоўнае, што непакоіла і спаборніцу і настаўніка, дзе абараняць дысертацыю. У Берліне гэта было немагчыма — Навуковая Рада ўніверсітэта аднаго разу ўжо выказала сваё стаўленне да жанчыны ў навуцы, калі адхіліла просьбу
    *Паводле правілаў нямецкіх універсітэтаў для атрымання ступені доктара патрабавалася акрамя экзамену яшчэ падаць навуковую працу — так званую уступную дысертацыю (''inaugurate dissertation").
    41
    К.Ваерштраса дазволіць С.Кавалеўскай наведваць яго лекцыі ва ўніверсітэцкіх сценах. Дый ці былі падрыхтаваныя яго масцітыя калегі ў іншых універсітэтах да таго, што жанчына можа квапіцца на святая святых! Сітуацыя спрашчалася тым, што паводле законаў Нямеччыны замежны даследнік мог атрымаць навуковую ступень без асабістай абароны — па сукупнасці яго навуковых працаў.
    К Ваерштрас звярнуўся да дэкана філасофскага факультэта Гётынгенскага ўніверсітэта. Ён лічыў справядлівым, калі С.Кавалеўскай будзе нададзеная навуковая ступень без асабістай абароны in absentia (г. зн. завочна), бо яна — “выключны матэматычны талент”.
    Але ў кіраўніцтва ўніверсітэта не было ўпэўненасці, што Кавалеўская будзе працаваць у галіне навукі надалей. Пасля настойлівай перапіскі С.Кавалеўская накіравала ў Гётынген усе неабходныя дакументы, прыклала аўтабіяграфію на лацінскай мове і ліст з просьбаю аб вызваленні яе ад абавязковага экзамену. Яна хвалявалася, што не зусім добрае валоданне нямецкай моваю можа стварыць уражанне, нібыта яна не ведае прадмета. “Я сапраўды сур’ёзным чынам і небеспаспяхова займаюся матэматыкай, якую вывучаю выключна з любові, без усялякіх іншых мэтаў...” — пісала яна дэкану матэматычнага факультэта Берлінскага ўніверсітэта*.
    У ліпені 1874 года Навуковая Рада Гётынгенскага ўніверсітэта завочна надала нашай суайчынніцы ступень доктара філасофіі “summa cum laude” (г. зн. “з найвышэйшым ухваленнем”) па сукупнасці працаў і, улічыўшы адметны ровень даследванняў, вызваліла яе ад дадатковага экзамена. Мала каму выпадаў такі гонар!
    Ёй было толькі 24 гады. 3 хваляваннем і радасцю яна зноў і зноў разглядала дыплом доктара навук, з любасцю ўкладзены ў падараваны прафесарам Ваерштрасам футарал з чырвонага аксаміту.
    Час вучнёўства скончыўся. Яна стала сапраўдным навукоўцам.
    *Пйсьмо декану факультета. Берлйн, йюль 1874 г. // Ковалевская С.В. Воспомйнанйя й пйсьма. М., 1961. С. 134—135.
    42
    СПРОБА ПЕРААДОЛЕННЯ
    ЛЮДСКОГА ХОЛАДУ
    3 атрыманнем ступені доктара філасофіі па матэматыцы быў завершаны пяцігадовы перыяд жыцця Соф’і Кавалеўскай за мяжой. Яна вярталася ў Расею з жаданнем працаваць у гэтай краіне, быць бліжэй да сваёй радзімы.
    У жніўні 1874 года Соф’я прыехала ў Палібіна. Як звычайна летам, уся вялікая сям’я КорвінКрукоўскіх збіралася ў бацькоўскім маёнтку, дзе панавала атмасфера любові і сяброўства. Доктар філасофіі С.Кавалеўская была б найшчаслівейшай з жанчын, каб не думкі пра будучыню. Ці зможа яна атрымаць пасаду выкладчыка ва ўніверсітэце?
    У верасні, пасля невялікага адпачынку, неабходнага каб паправіць пагоршанае за гады напружанай працы здароўе, С.Кавалеўская прыехала ў Пецярбург. Хадзіла ў тэатры, на дабрачынныя вечарыны, літаратурныя сустрэчы, знаходзіла задавальненне ад знаёмстваў з новымі людзьмі. Пра ўсё гэта яна цалкам забывалася, калі прыходзіла якаянебудзь навуковая ідэя, але ў тыя хвіліны, калі “святая ліра маўчала”, ёй вельмі хацелася такога “свецкага жыцця”.
    У першы перыяд вяртання* ёй прыемна было адчуваць увагу, якой яна карысталася як жанчынанавуковец у коле навукоўцаў і пісьменнікаў. Сярод іх былі Дз.Мендзялееў, А.Бутлераў, П.Чабышоў, І.Тургенеў і Ф.Дастаеўскі. “Яна адразу стала ў цэнтры аднаго з тых інтэлігенцкіх колаў, якія складаюць асаблівасць расейскай сталіцы і рэдка сустракаюцца ў якімнебудзь іншым месцы Еўропы”, — успамінала А.Ш.Лёфлер**.
    Аднак мала што змянілася ў сістэме адукацыі царскай Расеі за гэты кароткі для краіны час. Выдатны, ужо прызнаны ў навуковым свеце матэматык, С.Кава
    *Гл. аповесць С.Кавале^скай "Нігілістка", дзе багата звестак аўтабіяграфічнага характару.
    **Леффлер А.Ш. Софья Ковалевская. Что я пережйла с нею й что она сама рассказала мне о себе: Восігомйнанйя А.Ш. Леффлер, герцогйнй дйКайянелло / Пер. co швед. М. Лучйцкой. СПб.: Мзд. ред. журн. "Северный вестнйк". 1893. С. 132.
    43
    леўская не магла знайсці дастасавання сваім здольнасцям: ёй, жанчыне, дазвалялася быць толькі выкладчыцай матэматыкі ў малодшых класах гімназіі. З’явілася надзея чытаць лекцыі на падрыхтоўчых Аларчынскіх курсах, аднак не знайшлося студэнтак, якія б ведалі вышэйшую матэматыку.
    У 1878 годзе пачалі дзейнічаць Бястужаўскія вышэйшыя жаночыя курсы, у якіх бачылі пачатак жаночай універсітэцкай адукацыі. У іх адкрыцці С.Кавалеўская брала актыўны ўдзел разам з іншымі, хто атрымаў адукацыю за мяжой. Уваходзіла ў склад арганізацыйнага камітэта і камісіі па забеспячэнні курсаў грашовымі сродкамі. У.Кавалеўскі перадаў курсам па адным экзэмпляры сваіх выданняў. Вечарамі яны вялі працяглыя размовы пра курсы і нават збіраліся будаваць для іх дом на Васілеўскім востраве. На думку Кавалеўскіх, гэтую мясцовасць ў Пецярбурзе трэба было зрабіць “Quartier des ecoles”*. Аднак, наўздзіў усім, Соф’ю не запрасілі выкладаць на курсах, нягледзячы на тое, што яна прапаноўвала чытаць лекцыі бясплатна.
    Кантакты з расейскімі матэматыкамі былі таксама вельмі слабымі, бо яна належала да іншага матэматычнага кірунку, і толькі ў канцы 1880х гадоў некаторыя з іх зацікавіліся працамі С.Кавалеўскай пра аварот цвёрдага цела. У пэўнай ступені гэта было абумоўлена і антыпатыяй да нямецкай матэматычнай школы. Ласкавы прыём і прызнанне свайго таленту яна мела спачатку толькі ўзнакамітага матэматыка П.Чабышова**.
    К.Ваерштрас пісаў ёй лісты, дасылаў новыя артыкулы па матэматыцы, якія маглі яе зацікавіць. На лісты яна не адказвала, а працы ляжалі непрачытанымі. На заўвагі Уладзіміра: “Напішы Ваерштрасу” яна кожнага разу адказвала: “Напішу, калі ўладкуюся і зноў пачну займацца матэматыкай”. Яна прызнавалася, што ёй самой станавілася страшна ад думкі, што цэлы год прайшоў для навукі марна.
    *Школьным кварталам (франц.) Гэтае пажаданне часткова здзейснілася — курсы мелі ўласны дом на Васіледскім востраве.
    **Чабышоў Пафнуцій Львовіч (1821—1894) — расейскі матэматык і механік, акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук.
    44
    У сакавіку 1875 года С.Кавалеўская падала заяву на імя рэктара Пецярбургскага ўніверсітэта з просьбай дазволіць ёй прайсці магістарскі экзамен. На паседжанні Рады фізічнаматэматычнага факультэта такі дазвол быў дадзены, аднак экзамен яна не праходзіла: відаць, рашэнне не было зацверджанае міністрам.
    Ужо ў Маскве, у кастрычніку 1880 года, нягледзячы на існаванне ў Маскоўскім універсітэце моцнай партыі тых, хто быў супраць жаночай адукацыі, яна зноў вярнулася да пытання аб магістарскім экзамене. Яна лічыла, што без магістарства яе знаходжанне ў Маскве становіцца бессэнсоўным. Увесну міністр асветы А.А.Сабураў адмовіў рэктару Маскоўскага ўніверсітэта ў допуску яеда магістарскага экзамена і выказаўся, што “і яна, і дачка яе паспеюць састарэць, перш чым жанчыны будуць дапушчаныя ва ўніверсітэт”*.
    Няпроста складваўся і лёс Уладзіміра Кавалеўскага. У 1874 годзе ён спрабаваў атрымаць пасаду прафесара ў Пецярбургскім універсітэце — навуковая значнасць ягоных працаў дазваляла разлічваць на гэта. Але ён быў чужым ва ўніверсітэцкім асяроддзі. Так часам бывае з таленавітымі людзьмі: перавагу аддалі менш даравітаму, але з “сваіх”. Толькі на пачатку снежня 1880 года яго аднагалосна абралі ў штат фізічнаматэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта дацэнтам па кафедры геалогіі і палеанталогіі, і ў снежні наступнага года ён пачаў свае першыя лекцыі.
    У імкненні палепшыць матэрыяльнае стновішча сям’і**, Уладзімір браўся то за адну, то за другую справу, не разумеючы, што камерцыя — не ягонае пакліканне. Пасля няўдалай выдавецкай дзейнасці ён захапіўся ідэяй будаўніцтва і гандлю мураванымі дамамі***, што на пачатку дазволіла значна паправіць
    *Штрайх С.Я. Нз перепйскй В.О.Ковалевского // Научное наследство. М., 1948. Т. I. С. 219423.
    **Пасля смерці бацькі С.Кавалеўская атрымала 30 тысяч рублёў, прыбытак з якіх штогод складаі) 900 рублёў. 600 рублёў меў У.Кавалеўскі з свайго маёнтка Шусцянка. На гэтакую ж суму ён мог разлічваць, атрымаўшы месца дацэнта ва ўніверсітэце.
    ***У /8781879 гадах Каваледскія пабудавалі на 9й лініі Васілеўскага вострава пяціпавярховы даходны дом (№ /6), а у яго
    45
    матэрыяльнае становішча, потым — вытворчасцю нафтавых мінеральных алеяў. Яго ідэі былі несувымерна вялікімі параўнальна з капіталам, таму даводзілася ўвесь час пазычаць грошы.
    На працягу ўсяго перыяду расейскай неўладкаванасці Соф’я займалася перакладамі, дапамагала мужу ў выдавецкай справе. Яна шчыра падтрымлівала яго праекты і сама прапаноўвала цікавыя ідэі. Даследванні ў галіне электрычнасці і паспяховае яе выкарыстанне для асвятлення падштурхнулі С.Кавалеўскую да вынаходніцтва новай электрычнай лямпы. Вядома, што ў Берліне яна сустракалася з вядомым нямецкім электратэхнікам і бізнэсоўцам, сябрам Берлінскай акадэміі навук Эрнстам Сімэнсам, каб абмеркаваць свае ідэі.
    “...У Расеі ад сур’ёзных навуковых заняткаў мяне адлучалі абставіны. У той час усё расейскае грамадства было апантанае духам нажывы і камерцыйных праектаў. Гэтая плынь захапіла і майго мужа, і часткова мяне. Але ўсё гэта скончылася крахам і прывяло да поўнай галечы”, — так апісвала тыя гады наша суайчынніца.
    Хуткае багацце засталося толькі ў мроях. У 1879 годзе Кавалеўскія канчаткова дайшлі да безграшоўя. “Ці можна заплюшчваць вочы перад праўдаю, — заўважала С.Кавалеўская. — Некалькі дзён таму мы страцілі ўсё, але, магчыма, — гэта ўсё да лепшага. Кожны з нас будзе займацца сваёю справаю”.
    Падзеі 1879года завершылі перыяд навуковага бяздзеяння. Няўдачы не прыгняталі яе, а наадварот, абуджалі новыя сілы*. У снежні 1879 — пачатку студзеня 1880 года ў Пецярбурзе праходзіў чарговы VI з’езд расейскіх прыродазнаўцаў і лекараў. П.Чабышоў настойліва прапанаваў С.Кавалеўскай узяць удзел у яго працы і выступіць з дакладам пра вынікі сваіхдаслед