• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская  Вольга Гапоненка

    Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская

    Вольга Гапоненка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 72с.
    Мінск 2010
    23.09 МБ
    Пахмурным лістападаўскім днём параход выходзіў з Пецярбурга. Трохі больш за 700 кіламетраў і 45 гадзін часу аддзялялі Соф’ю Кавалеўскую ад гістарычна новага афіцыйнага статусу жанчыны ў грамадстве.
    КАРАЛЕВА ДАКЛАДНЫХ НАВУК
    Упрыгожаная прафесарскай мантыяй * Перійая лекцыя ва ўніверсітэуе * Падтрымка МітагЛёфлера * Дасягненне запаветнай мэты * У рэдкалегіі “Acta mathematica" * “Я неўзабаве ператваруся g падручнік матэматыкі...” * Задача пра аварот юрка * “ Сведчанне вялікай вынаходлівасці розуму’’ * Прэмія Шведскаіі акадэмііі навук * У навуцы — прызнаная велічыня, у літаратуры  “бліскучая надзея”
    ПРАФЕСАР СТАКГОЛЬМСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА
    18 лістапада 1883 года параход “Экспрэс” падышоў да берагоў Швецыі. Але наша суайчынніца не мела часу захапляцца прыгажосцю панарамы Стакгольма: яе думкі былі там — на яе першай і самай складанай у жыцці лекцыі.
    “Пачала рупліва рыхтавацца да курса, — пісала яна ў лісце свайму дзеверу Аляксандру Кавалеўскаму яшчэ ў кастрычніку 1883 года. — Мне падаецца, што будзе вельмі добра, калі жанчына, пачынаючы чытаць лекцыі, будзе распавядаць пра ўласныя даследванні ў дадзеным пытанні”.
    Яе першая лекцыя, прысвечаная прынцыпу Дырыхле, адбылася 30 студзеня 1884 года. Слухачамі былі пятнаццаць студэнтаў* і Г.МітагЛёфлер (першы час яго прысутнасць на занятках была абавязковаю). Каб
    *Ад самага пачатку заснавання універсітэта, якому ўрад Швецыі dag самакіраванне, тут чыталі шмат вузкаспецыяльных курсау, слухачамі якіх былі студэнты і выкладчыкі не толькі Стакгольма, але і двух іншых старадаўніх універсітэтаў Швецыі — Упсалы і Лунда.
    52
    не дыскрэдытаваць ідэі аб дапушчэнні жанчыны да прафесуры, МітагЛёфлер дбаў пра поспех лекцый. Соф’я павінна была рыхтаваць кожную лекцыю пісьмова і паказваць яму, каб узгадніць граматыку. Першы семестр яна чытала лекцыі на нямецкай мове, а ужо з наступнага года — на шведскай.
    У сваім дзённіку яна пісала:
    “30 студзеня. Прачытала сёння першую лекцыю... Encore une etape de la vie derriere moi*” .
    Запрашаючы С.Кавалеўскую ў Стакгольм, Г.МітагЛёфлер клапаціўся не толькі пра яе, але і пра інтарэсы ўстановы. Ён лічыў, што супольнымі намаганнямі яны арганізуюць моцную кафедру матэматыкі, што будзе спрыяць падрыхтоўцы кваліфікаваных навуковых кадраў і прэстыжу Стакгольмскага ўніверсітэта. МітагЛёфлер марыў зрабіць гэты ўніверсітэт галоўным месцам у Швецыі для вывучэння матэматычных навук.
    І сапраўды, вельмі хутка яны здолелі высока паставіць выкладанне матэматыкі. У наступным семестры С.Кавалеўская прачытала курс па тэорыі алгебраічных функцый паводле Ваерштраса, далей — па тэорыі абэлевых і эліптычных функцый паводле Ваерштраса; у 1886/87 навучальным годзе — па тэорыі патэнцыяльных функцый, па тэорыі руху цвёрдага цела; у 1887/88 навучальным годзе — пра крывыя, якія вызначаюцца дыферэнцыяльнымі раўнаннямі, паводле Пўанкарэ; апошнім быў курс дастасавання аналізу да тэорыі цэлых лікаў. Усяго за восем гадоў у сценах Стакгольмскага ўніверсітэта С.Кавалеўская з поспехам прачытала дванаццаць курсаў з розных раздзелаў матэматыкі.
    Пасля таго, як С.Кавалеўская з вялікім поспехам завяршыла свой першы спецкурс, яе становішча ва ўніверсітэце значна ўмацавалася. Лекцыі прынеслі ёй славу, і ўжо ніхто не мог сказаць, што жанчына не здольная вывучыць матэматыку. 1 ліпеня 1884 года наша суайчынніца была зацверджаная прафесарам Вышэйшай школы тэрмінам на пяць гадоў з гадавым заробкам 4 тысячы крон, што дазволіла развязаць усе яе фінансавыя праблемы. А праз год Управа Вышэйшай
    *Яшчэ адзін жыццёвы этап застаўся ззаду (франц.).
    53
    школы прапанавала С.Кавалеўскай чытаць з восеньскага семестра лекцыі па механіцы замест прафесара, які цяжка захварэў. Жартам яна называла сябе “прафесарам ў квадраце”*.
    Улетку 1885 года з’явілася вакансія ў Шведскай акадэміі навук, і Соф’я Кавалеўская атрымала прапанову заняць яе. 15 ліпеня яна пісала Г.МітагЛёфлеру: “Гэтай зімою мне давядзецца, відаць, заняць месца двух прафесараў. Калі да таго дадаць яшчэ мае выбары ў Акадэмію, то гэта выкліча шмат зайздрасці і незычлівасці. Я вельмі баюся, што калі мы пераможам цяпер, гэтая гісторыя вельмі дорага нам абыдзецца ў будучым”. Яна мела рацыю: вучоныя мужы Швецыі, хоць і з павагаю ставіліся да Кавалеўскай як да навукоўца, не жадалі бачыць яе сваёй каляжанкай па Акадэміі.
    У Стакгольме ў Соф’і Кавалеўскай з’явіліся новыя сябры. Сярод іх астраном Гуга Гюльдэн, падарожнікі Фрыц’ёф Нансэн, які зрабіў на лыжах пераход цераз ледзяное плато Грэнляндыі, Адольф Эрык Нордэншэльд, які першым дасягнуў Азіі з поўначы, драматург Генрык Ібсэн, вядомая шведская настаўніца, аўтар арыгінальнай сістэмы адукацыі Элен Кей ды іншыя. У гэты шчаслівы час свайго жыцця яна да ўсяго ставілася з вялікай цікавасцю: вывучылася вершніцтву, коўзанню на каньках, удзельнічала ў грамадскім жыцці горада. Падавалася, што ў Стакгольме Кавалеўская ўпершыню адчула глебу пад нагамі. Галоўная мэта дасягнута і можна даць прастору ўсім схільнасцям сваёй рознабаковай натуры і жвавага тэмпераменту: яна пачала менш цаніць тое, чым валодала, і глыбей адчуваць тое, чаго ёй не ставала — кахання і сямейнага цяпла.
    Першую зіму С.Кавалеўская пражыла ў Стакгольме пастудэнцку — у пансіёне. Такія ўмовы не давалі магчымасці, каб побач знаходзілася дачка. Толькі тады як Кавалеўская атрымала пасаду прафесара з адпаведным заробкам, яе дачка змагла прыехаць у Стакгольм. Соня хадзіла ў прыватную жаночую школу, неўзабаве добра вывучыла шведскую мову. Цяпер маці імкнулася прысвяціць ёй кожную сваю вольную хвіліну.
    * Ковалевская С.В. Воспоміінанйя й пйсьма. М., 1951. С. 292.
    54
    СЯБАР РЭДКАЛЕГІІ “ACTA МАТНЕМАТІСА”
    У 1882 годзе ў Швецыі быў заснаваны адзін з першых навуковых матэматычных часопісаў з лацінскім назовам “Acta mathematica”. Ідэя стварэння часопіса належала прафесару Г.МітагЛёфлеру. Часопіс, як планавалася, павінен мець міжнародны статус. Таму у рэдкалегію ўвайшлі вядомыя матэматыкі розных краін. 3 1884 года ў склад рэдкалегіі ад Швецыі ўлучылі і Соф’ю Кавалеўскую.
    Першы нумар часопіса выйшаў у снежні 1882 года. Як таго патрабавала навуковая этыка, Г.МітагЛёфлер даслаў яго Чабышову з суправаджальным лістом, у якім прасіў ад імя караля Швецыі і Нарвегіі Оскара II, апекуна часопіса, рэпрэзентаваць “Acta mathematica” Пецярбургскай акадэміі навук і надрукаваць у “Весцях Акадэміі” колькі слоў з нагоды выхаду першага нумара. 3 аналагічнай просьбай МітагЛёфлер звярнуўся да Шарля Эрміта і Карла Ваерштраса адпаведна ў Парыжскую і Берлінскую акадэміі навук.
    Неўзабаве часопіс “Acta mathematica” стаў адным з найбуйнейшых матэматычных выданняў. У ім лічылі за гонар друкаваць свае лепшыя артыкулы вядомыя навукоўцы Францыі, Нямеччыны, Расеі, іншых краін.
    Міжнародны статус часопіса азначаў не толькі рэспектабельную рэдакцыйную калегію і высокі навуковы ровень публікацый, але і пэўную фінансавую падтрымку розных краін. Г.МітагЛёфлер разлічваў на шырокую падпіску на “Acta mathematica” бібліятэк універсітэтаў і коледжаў. 3 цікавасцю паставіліся да часопіса ў скандынаўскіх краінах. Як сябар рэдкалегіі С.Кавалеўская павінна была прыцягнуць да супрацоўніцтва Нямеччыну, Францыю і Расею. Адначасова яна займалася падборам артыкулаў для выдання.
    Пад час сваіх першых выкладчыцкіх канікулаў у Расеі С.Кавалеўская два разы сустракалася з Чабышовым, і двойчы іх размова не мела выніку: не было надзеі, што знакаміты вучоны стане прасіць міністра асветы зрабіць шырокую падпіску на “Acta mathematica”.
    55
    Ён нават выказваўся, што ў гэтым выданні матэматыка цьмяная, бясплённая і яго сумневы не дазваляюць выказвацца на карысць часопіса*.
    У Нямеччыне, наадварот, Соф’ю Кавалеўскую прынялі вельмі цёпла. Яна сустракалася з міністрам асветы В.Глёсэрам, нямецкія матэматыкі прасілі яе працы для часопісаў, “матэматычны бог” Кронэкер амаль тыдзень чытаў ёй лекцыі па абагульненні інтэграла Кашы. Вяршыня прызнання — запрашэнне яе на гадавы сход Берлінскай акадэміі навук. І неўзабаве “Acta mathematica” мела не толькі субсідыі караля Швецыі, але і фінансавую падтрымку Даніі, Фінляндыі і Нямеччыны.
    На летніх канікулах 1885 года С.Кавалеўская паехала ў Парыж. Сярод шматлікіх даручэнняў — сустрэцца з сябрамі Парыжскай акадэміі навук матэматыкамі Ш.Эрмітам, А.Пўанкарэ, фізікам Г.Ліпманам, каб абмеркаваць пытанне фінансавай падтрымкі Францыяй “Acta mathematica”.
    Французскія вучоныя імкнуліся пазнаёміць С.Кавалеўскую з усім, што магло быць ёй цікава. Яна наведала Сеўр, дзе ў Нармальнай школе вучыліся дзяўчынкі — будучыя выкладчыцы матэматыкі. Пачуццё радасці авалодала ёю — бо ў тым, што матэматыкай пачалі займацца гэтулькі жанчын, ёсць і часцінка яе заслугі.
    “Мне пагражае вялікая небяспека, я неўзабаве ператваруся ў падручнік матэматыкі, які разгортваюць толькі тады, калі шукаюць вядомыя формулы, але да якога няма аніякай цікавасці, калі трапляе на паліцу сярод іншых кніг”, — так пісала С.Кавалеўская сваёй сяброўцы Марыі Янкоўскай. Яна памылялася! Чарговай прыемнай падзеяй стала абранне С.Кавалеўскай на Кангрэсе прыродазнаўцаў скандынаўскіх краін старшынёй матэматычнай секцыі.
    І якім кантрастам сустракала яе на наступных канікулах Расея! Чарговы раз С.Кавалеўская спрабава
    *Па нейкім часе Чабышоў змяніў сваё стаўленне да заходняга кірунку матэматыкі і як вынік — да часопіса "Acta mathematica", а з 1886 года нават пачаў друкаваць ў ім свае артыкулы. Пераклад трох яго артыкулаў з расейскай на французскую мову быў зроблены С.Кавалеўскай.
    56
    ла тут развязаць пытанне матэрыяльнай падтрымкі часопіса. На ейную просьбу Чабышоў меў сустрэчы з прэзідэнтам Пецярбургскай акадэміі навук Дз.А.Талстым. Але ўсё было дарэмна. С.Кавалеўская канчаткова пераканалася, што пераадолець супраціў расейскай бюракратычнай машыны немагчыма.
    ПРЭМІЯ ІМЯ БАРДЭНА
    У 1835 годзе французскі натарыюс Шарль Лёран Бардэн перадаў Інстытуту Францыі грашовую суму на стварэнне фонду падтрымкі навуковых даследванняў і заахвочвання навукоўцаў. Штогадовы прыбытак з яе мусіў дзяліцца пароўну паміж пяццю акадэміямі Інстытута Францыі для выплаты спецыяльных прэмій. Згодна з тастамэнтам “конкурсныя працы павінны быць скіраваныя на грамадскія інтарэсы, карысць чалавецтва і прагрэс навукі”.