Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская
Вольга Гапоненка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 72с.
Мінск 2010
*Кавале$скі Аляксандр (18401901) — біёлаг, адзін з стваральнікад эвалюцыйнай эмбрыялогіі і фізіялогіі, акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук (1890).
**Бацькі, якія з вялікай насцярогаю ставіліся да гэтага паспешлівага шлюбу, далі дачцэ з пасагу толькі дваццаць тысяч рублёі), аднак такім чынам ад’езд Кавалеўскіх за мяжу быў цалкам забяспечаны.
26
леўскага і рэдагавала кнігу Ч.Дарвіна “Змяненне жывёл і раслін пад уплывам прыручэння і гадоўлі”.
3 прапановы славутага фізіёлага І.М.Сечанава, які падтрымліваў жаночы рух да ведаў, Соф’я слухала яго лекцыі ў Медычнахірургічнай акадэміі. Ён таксама запрасіў С.Кавалеўскую займацца ў сваёй лабараторыі. Па нейкім часе лекцыі па медыцыне дазволіў ёй наведваць і І.І.Мечнікаў.
Адначасова С.Кавалеўская працягвала займацца матэматыкай у прафесара Странналюбскага. Паступова прыходзіла разуменне, што нельга раскідвацца, a трэба прысвяціць сябе чамунебудзь аднаму. “Я амаль вырашыла, што не буду слухаць курс медыцыны, а адразу паступлю на фізічнаматэматычны факультэт, — пісала яна ў лісце да Ганны. — He ляжыць сэрца ў мяне ні да медыцыны, ні да практычнай дзейнасці. Я пераканалася, што майго жыцця ледзьве хопіць на тое, што я магу зрабіць на абранай мною дарозе”.
Паспяхова вытрымаўшы экзамен на атэстат сталасці* С.Кавалеўская занялася выключна матэматыкай, спасцігаючы адну таямніцу за другой.
Расейскі ўніверсітэт, у якім маглі б быць задаволеныя яе матэматычныя інтарэсы, заставаўся зачыненым для жанчын. Кавалеўскія пастанавілі ехаць за мяжу, каб разам прадоўжыць адукацыю: Уладзімір — каб займацца геалогіяй і палеанталогіяй, Соф’я — вышэйшай матэматыкай. Накіраваліся ў Вену — там на высокім роўні выкладалася геалогія. Сонечным веснавым днём 3 красавіка 1869 года муж і жонка Кавалеўскія і Ганна КорвінКрукоўская селі ў цягнік “Пецярбург — Вена”. Пачынаўся новы этап у жыцці нашай суайчынніцы**.
У Вене прафесар фізікі Лянге без ваганняў дазволіў Кавалеўскай наведваць свае лекцыі. Сваю згоду.
*3аходнеедрапейскія дніверсітэты da 1870х гадоў не патрабавалі ад замежных студэнтаўжанчын пасведчання аб заканчэнні сярэдняй навучальнай установы. Неабходна было падаць толькі даведку аб прыстойных паводзінах.
**Далей кожнай з сваіх дачок Васіль ДорвінДрукоўскі дасылаў па 1300 рублёў у год.
27
магчыма, далі б і іншыя прафесары, аднак Вена, у той час горад вальсаў і забаваў, не падыходзіла для яе ў галоўным: “...матэматыкі там вельмі слабыя”.
Яе марай быў Гайдэльбэрг, які праславіўся трывалымі навуковымі традыцыямі. Заснаваны ў 1386 годзе Гайдэльбэргскі ўніверсітэт у XIX стагоддзі з поўным правам лічыўся адной з вядучых навучальных установаў Нямеччыны. Ён быў прыцягальным не для аднаго пакалення таленавітай моладзі іншых краінаў.
Аднак шлях да запаветнай мэты — трапіць у гэты ўніверсітэт — быў не такі просты. Пасля неаднаразовых сустрэч і працяглых размоў з прафесарамі Н.Фрыдрайхам, Г.Р.Кірхгофам, прарэктарам універсітэта Э.Капам Соф’я Кавалеўская была дапушчаная да слухання асобных лекцый — па фізіцы і матэматыцы. Рашэнне прымалася камісіяй прафесараў Гайдэльбэргскага ўніверсітэта. С.Кавалеўская наведвала па 18 лекцый на тыдзень, усе вольныя гадзіны працавала дома. Яна вучыла матэматыку ў Л.Кёнігсбэргера і Э.ДзюбуаРаймона, фізіку — у Г.Р.Кірхгофа. Потым прафесар Г.Л.Гельмгольц дазволіў ёй наведваць свае лекцыі па фізіялогіі.
Соф’я была шчаслівая. Кожнае з названых імёнаў — эпоха ў сусветнай навуцы, і ёй пашчасціла судакрануцца з імі.
Бліскучыя здольнасці нашай суайчынніцы не засталіся без увагі прафесараў універсітэта. Неўзабаве па горадзе пайшоў погалас пра незвычайную замежную студэнтку. Па нейкім часе лекцыі прафесара Кірхгофа пачаў слухаць разам з жонкаю Уладзімір Кавалеўскі. У Гайдэльбэрзе ён адначасова наведваў лекцыі па хіміі ў знакамітага Р.В.Бунзэна і курс геалогіі.
Заняткі займалі ўвесь дзень, а ўвечары яны гулялі па маляўнічым наваколлі Гайдэльбэрга, яго вузкіх вулках, спрачаліся і марылі... І кожны адчуваў, што паміж імі паўстае новае пачуццё. Соф’я хутка прывыкла да клопатаў Уладзіміра, да камфорту, які ён імкнуўся стварыць для яе. Побач знаходзіўся ўважлівы сябар, які заўсёды мог яе зразумець, з якім можна было гутарыць на самыя патаемныя тэмы.
Пад час канікулаў Кавалеўскія наведалі Парыж, a
28
потым — Лондан, дзе іх чакалі плённыя сустрэчы з выдатнымі вучонымі Томасам Гакслі і Чарлзам Дарвінам. У Лондане адбылося знаёмства з ужо знакамітай ангельскай пісьменніцай Мэры Эванс, якая падпісвалася псеўданімам Джордж Эліат. На адным з прыёмаў адбылася гутарка Соф’і з вядомым ангельскім філосафам Гэрбэртам Спэнсэрам. Чалавека, які цалкам адмаўляў самую магчымасць існавання жанчыныматэматыка, якую б цікавіла галіна чыстай абстракцыі, “расейская студэнтка” амаль гадзіну настойліва спрабавала пераканаць у адваротным. (У часе дыспуту Кавалеўская нават не ведала, хто быў яе апанентам.) І ўсім сваім жыццём яна будзе даказваць яму і іншым, што мела рацыю.
На новы навучальны семестр увосень 1869 года ў Гайдэльбэрг прыехалі шэсць расейскіх студэнтаў, сярод іх — сяброўкі С.Кавалеўскай Юлія Лермантава — будучы доктар хіміі Гётынгенскага ўніверсітэта, і Жана Яўрэінава, якая потым стала першай у Расеі жанчынайюрыстам, атрымала ў Гайдэльбэрзе дыплом доктара права.
“Трэба толькі мець пры сабе кнігу ды шклянку гарбаты, каб адчуваць сябе цалкам задаволенай”, — так аднойчы выказалася сяброўкам С.Кавалеўская. Аднак ёй было самотна, калі пасля завяршэння курса геалогіі У.Кавалеўскі пераехаў у Вюрцбэрг, а потым у Мюнхен, каб распачаць заняткі па палеанталогіі*. “Каханне — гэта шчасце?.. Ці кахаю яго пасапраўднаму і ці хачу ягонага кахання?” Калі Соф’я вольнымі хвілінамі разважала над гэтымі няпростымі пытаннямі, для Уладзіміра ўсё было відавочна — ён не зможа “без гэтай маленькай апантанай навукай жанчыны”.
*у 1872 годзе У.Каваледск.1 ij Енскім універсітэце атрымад ступень доктарсі геалозіі за працу, якая адразу прынесла яму навуковую вядомасць.
29
ВУЧАНІЦА ВАЕРШТРАСА
На шляху далучэння нашай суайчынніцы да навукі быў вымераны кожны крок. Яна бачыла канчатковую мэту і ішла да яе, шмат чым ахвяруючы ў жыцці. У свае дваццаць гадоў С.Кавалеўская быццам імкнулася кожным сваім дзеяннем пераканаць, што жанчына не толькі можа, але і павінна стаць у навуцы ўпоравень з мужчынам.
XIX стагоддзе было для матэматыкі незвычайным. Вялікія адкрыцці, зробленыя ў папярэднія часы, спрыялі яе выкарыстанню ў розных галінах ведаў. 3 неаслабнай цікавасцю С.Кавалеўская слухала лекцыі прафесара Кёнігсбэргера — вучня аднаго з выдатных матэматыкаў другой паловы XIX стагоддзя Карла Ваерштраса. Аднак атрымліваць веды “з другіх рук” было не ў яе характары. Таму яна збіраецца ў Берлін, дзе ў розны час працавала цэлае сузор’е матэматыкаў: Л.Ойлер, Ж.Лягранж, К.Якобі, Л.Дырыхле, Л.Кронэкер, К.Гаўс, чые даследванні ўнеслі фундаментальны ўклад у развіццё гэтае навукі.
С.Кавалеўская прыехала сюды з надзеяй стаць студэнткай універсітэта — прэстыжнай вышэйшай навучальнай установы Нямеччыны. Аднак парадкі ў сталіцы Прусіі былі больш рэакцыйныя, чым у ліберальным Гайдэльбэрзе. Жанчын не дапускалі ва ўніверсітэт нават як вольных слухачак. I Соф’я звяртаецца да самога Карла Ваерштраса* з просьбаю даваць ёй прыватныя ўрокі матэматыкі.
Гэта быў час росквіту яго навуковай і педагагічнай дзейнасці. КВаерштрас пакінуў глыбокі след у навуцы. Яго імя непарыўна звязанае з тэорыяй функцый комплекснай зменнай. Абапіраючыся на тэорыю рэчаісных лікаў, ён прапанаваў лагічнае абгрунтаванне матэматычнага аналізу. Яму належыць распрацоўка тэорыі аналітычных функцый. Яго імя маюць тэарэмы і
*Ваерштрас Карл Тэадор Вільгельм (18151897) — нямецкі матэматык, прафесар Берлінскага ўніверсітэта і Тэхналагічнага інстытута, сябар Берлінскай, Парыжскай і Пецярбургскай акадэмій навук.
30
тэорыі матэматыкі. Асаблівасцю курсаў навукоўца было тое, што яны складалі адзіны цыкл — ад паняцця пра лікі да тэорыі абэлевых функцый. Вялікую цікавасць у студэнтаў выклікалі яго лекцыі па тэорыі аналітычных і эліптычных функцый, бо толькі там можна было пазнаёміцца з яго ідэямі. Вялікі матэматык, дарэчы, адмоўна ставіўся да друкарскай фарбы. Яго лекцыі дазвалялася перапісваць толькі ад рукі.
У навуковых колах К.Ваерштрас быў вядомы як бязлюднік, чалавек з суворым характарам, адданы выключна любімай навуцы. Ашчаджаючы свой час, ён унікаў выпадковых размоваў і сустрэч, а таксама быў супраць дазволу жанчынам наведваць нямецкія ўніверсітэты. І да такога чалавека наважылася звярнуцца Соф’я Кавалеўская.
Гэта адбылося 3 кастрычніка 1870 года... Блытаючы ад хвалявання французскія і нямецкія словы, Соф’я настойвала на сваёй просьбе. Каб праверыць, на што здатная гэтая юная асоба, прафесар прапанаваў ёй некалькі няпростых задач па гіпербалічных функцыях, якім мала хто з яго студэнтаў мог даць рады, і параіў паразважаць над імі ў вольную часіну. Спадзеючыся больш ніколі не ўбачыць жанчыны, якая звярнулася да яго з такой дзіўнай просьбаю, ён адразу забыўся пра сустрэчу. І якім было яго здзіўленне, калі роўна праз тыдзень С.Кавалеўская прынесла развязкі ўсіх задач. Але яшчэ больш быў здзіўлены настаўнік логікай і дакладным абгрунтаваннем развязанняў. Спаборніца не толькі хутка справілася з заданнем, але і знайшла варыянты, пра якія ён, выдатны педагог і таленавіты матэматык, нават і не здагадваўся.
“He, не можа быць! Гэта неверагодна”, — не пераставаў паўтараць прафесар, перагортваючы старонку за старонкай.
Пасля станоўчага водгуку Кёнігсбэргера пра навуковыя здольнасці С.Кавалеўскай КВаерштрас нарэшце згадзіўся даваць ёй прыватныя ўрокі. Гэтыя заняткі працягваліся больш за чатыры гады*.
*У Швецыі, у архіве Інстытута МітагЛёфлера захавалася перапіска К.Ваерштраса і С.Кавале^скай, з якой можна прасачыць,
31
Карл Ваерштрас быў для сваіх вучняў і сябрам, і дарадчыкам. У дачыненні да С.Кавалеўскай гэтыя якасці праявіліся найяскравейшым чынам. Яе поспехі здзіўлялі і захаплялі прафесара. “Што да матэматычнай адукацыі Кавалеўскай, — казаў ён знаёмым, — то магу запэўніць, што ў мяне было няшмат вучняў, якія б маглі параўнацца з ёю ў здольнасцях і захапленні навукаю”.
ДА НАВУКОВЫХ ВЯРШЫНЯЎ