• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская  Вольга Гапоненка

    Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская

    Вольга Гапоненка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 72с.
    Мінск 2010
    23.09 МБ
    За час заняткаў з К.Ваерштрасам Соф’я Кавалеўская з апантанай матэматыкай жанчыны вырасла ў сапраўднага вучонага. Яе навуковыя творы сталі добра вядомыя і прызнаныя матэматычнай супольнасцю. Тры буйныя працы “Да тэорыі дыферэнцыйных раўнанняў у прыватных вытворных”, “Аб прывядзенні аднаго класа абэлевых інтэгралаў да інтэгралаў эліптычных” і “Дадатак і заўвагі да даследвання Ляпляса пра форму колца Сатурна" назаўсёды ўпісалі імя нашай суайчынніцы ў аналы сусветнай навукі.
    Ваерштрас не чытаў ёй лекцыі — ён кіраваў яе працамі. Доўгімі гадзінамі яны з захапленнем гутарылі па розных пытаннях матэматыкі і фізікі, абмяркоўвалі працы іншых матэматыкаў, разбіралі развязанні новых задач, спрачаліся. К.Ваершрас прасіў Вучоную раду ўніверсітэта дазволіць С.Кавалеўскай наведваць ягоныя лекцыі па матэматыцы, аднак яму катэгарычна адмовілі.
    Заняткі цалкам зацягвалі Соф’ю. Зачараваная навукай, яна амаль не выходзіла з дому, забылася пра існаванне тэатра, які заўсёды гэтак вабіў яе. Жыццё паза абстрактным светам формул і знакаў падавала
    як ішлі гэтыя заняткі, як перад будучым навукоўцам паступова раскрываліся магчымасці новай тэорыі функцый і яе дадаткаў, як паўставалі задачы для самастойных разважанняі), як крок за крокам гэтая ўпартая жанчына пераадольвала ўсе цяжкасці і перашкоды (апублікавана: Вейерштрасс К.Т.В. Пйсьма Карла Вейерштрасса к Софье Ковалевской. 18711891. М.: Наука, 1973; Ковалевская С.В. Воспомйнанйя й пйсьма. М., /951).
    32
    ся такім далёкім і марным. Нават дачыненні з Уладзімірам у такія хвіліны не хвалявалі яе. А ён, захоплены сваёй навукаю і справамі, усё радзей наведваў жонку ў Берліне. Яго лісты сталі стрыманымі, ён амаль не цікавіўся яе працаю і поспехамі. У той перыяд яна яшчэ не ведала, што расейская прафесура фактычна адмовіла Уладзіміру Кавалеўскаму ў здачы магістарскага экзамену, і гэта азначала немагчымасць для яго заняць прафесарскую пасаду ў вышэйшай навучальнай установе.
    Жыццё С.Кавалеўскай і яе сяброўкі Ю.Лермантавай у Берліне было яшчэ больш аднастайным і адасобленым, чым ў Гайдэльбэрзе. Першая ўсе дні праводзіла за матэматычнымі разлікамі, а другая займалася ў хімічнай лабараторыі. Абмежаваныя матэрыяльныя сродкі вымушалі весці надта сціплы лад жыцця. Дзеля сваёй непрактычнасці яны дрэнна харчаваліся, жылі ў няўтульнай кватэры, без аніякіх забаваў і эмацыйных перапынкаў.
    С.Кавалеўская мала і неспакойна спала па начах. Усё гэта разам з вялікай стомленасцю сапсавала яе здароўе: яна стала вельмі нервовай, раздражнёнай, хутка стамлялася, яе характар вызначаўся празмернай імпэтнасцю. У дадатак да гэтага сур’ёзныя маральныя перажыванні выклікалі і некаторыя падзеі. Да прыкладу, толькі скончыўшы працу па адным з пытанняў абэлевых функцый і падрыхтаваўшы яе да друку, яна высветліла, што аналагічную працу ўжо надрукаваў прафесар Г.Шварц (таксама вучань КВаерштраса).
    3 усіх найцікавейшых месцаў Берліна яна бывала толькі ў доме Ваерштраса — па нядзелях. Кожны прыход С.Кавалеўскай ператвараўся ў свята для Ваерштраса і яго сёстраў. Пасля ўрокаў маладую замежную госцю запрашалі піць гарбату, і размовы за сталом у гасцёўні зацягваліся надоўга. Тады яна адчувала сябе не такой адзінокаю ў чужой краіне. На Каляды К.Ваерштрас ладзіў ялінку, і на гэтай вечарыне Соф’я і Юлія Лермантава абавязкова павінны былі прысутнічаць.
    Стары прафесар і юная вучаніца з часам сталі добрымі сябрамі. Пасля таго як аднойчы Соф’я расказала
    33
    прафесару пра свой фіктыўны шлюб, пра складаныя дачыненні з Уладзімірам, К.Ваерштрас быў узрушаны ахвярнасцю гэтай жанчыны. Ён сам у маладосці адмовіўся ад асабістага жыцця ў імя навукі.
    У ягоным стаўленні да С.Кавалеўскай з’явілася бацькоўская пяшчота. Ён імкнуўся зрабіць хоць нешта, каб упрыгожыць яе нялёгкае жыццё, але адчуваў сябе бяссільным, бо разумеў — перамяніць штосьці ў жыцці Соф’і і яе мужа не можа.
    У 1873 годзе К.Ваерштрас стаў рэктарам Берлінскага ўніверсітэта, але, нягледзячы на новыя абавязкі, ён пастанавіў працягваць заняткі з С.Кавалеўскай, поспехамі якой дужа ганарыўся. У адным з сваіх лістоў да яе прафесар пісаў: “...Будзь упэўненая, я ніколі не забуду, што менавіта ўдзячнасці маёй вучаніцы — майго не толькі найлепшага, але і адзінага сапраўднага сябра — я абавязаны тым, што маю. Таму, калі ты і ў будучым захаваеш сваю прыхільнасць да мяне, можаш цвёрда разлічваць на тое, што я буду заўсёды аддана падтрымліваць цябе ў тваіх навуковых памкненнях”.
    У 1874 годзе КВаерштрас звярнуўся ў Гётынгенскі ўніверсітэт з прапановаю аб прысуджэнні С.Кавалеўскай ступені доктара філасофіі in absentia (завочна) і без дадатковага экзамену па сукупнасці работ.
    НА БАРЫКАДАХ
    ПАРЫЖСКАЙ КАМУНЫ
    Навуковыя даследванні С.Кавалеўскай перапыняліся толькі кароткімі канікуламі, якія яна імкнулася правесці ўлетку ў бацькоўскім маёнтку. Займалася матэматыкай з братам, чытала расейскую і замежную белетрыстыку, на якую шкадавала час за мяжою. Пад час кароткіх падарожжаў з Уладзімірам яны наведвалі сяброў і калегаў, заводзілі новыя навуковыя знаёмствы.
    Ёй даводзілася падзяляць напоўнены падзеямі лёс сястры. Ганна занялася палітыкай і звязала сваё жыццё з Вікторам Жаклярам — значнай постаццю ў Парыжскай камуне. Яна стала сябрам расейскай секцыі I Ін
    34
    тэрнацыянала, мела актыўныя кантакты з расейскімі і французскімі палітыкамі. Віктор Жакляр яшчэ ў студэнцкія гады ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху, рэпрэзентаваў інтарэсы ўніверсітэцкай моладзі ў Інтэрнацыянале. У верасні 1870 года, калі была абвешчана Чырвоная Ліёнская рэспубліка, В.Жакляра абралі народным камісарам для сувязі з Камітэтам грамадскага ўратавання; неўзабаве за удзел у спробе звяржэння кансерватыўнага ўрада рэспублікі яго арыштавалі. Але ўсё змяніў дзень 18 сакавіка 1871 года — была абвешчана Парыжская камуна.
    Соф’я і Уладзімір Кавалеўскія планавалі наведаць Парыж з навуковай мэтай, але Ганна настойліва адгаворвала рабіць гэта з прычыны франкапрускай вайны і пагрозы нутраных сацыяльных узрушанняў. Аднак весткі з сталіцы Францыі былі нагэтулькі пагрозлівыя, што ўсе думкі Соф’і былі пра сястру, якая знаходзілася там з мужам і брала чынны ўдзел у Парыжскай камуве. Хваляванне не дазваляла ёй засяродзіцца — заняткі давялося адкласці. Соф’я намерылася зрабіць адчайны крок — трапіць у абложаны Парыж. Уладзімір Кавалеўскі, доўга не разважаючы, паехаў разам з жонкаю. Гэта была рызыкоўная вандроўка. У кожны момант іх маглі арыштаваць 1 нават расстраляць. Тым не менш 5 красавіка яны трапілі ў, здавалася б, адрэзаны ад вонкавага свету Парыж і знайшлі Жакляраў.
    Гэта былі гераічныя, незабыўныя дні. Віктор Жакляр камандаваў войскамі Нацыянальнай гвардыі Манмартра, Ганна была ў Жаночым камітэце пільнасці Манмартра. Разам з французскай сяброўкай Андрэ Лео яна заснавала газету “La Sociale”, што выходзіла штодня праз увесь час існавання Парыжскай камуны. Пісала лісты да насельніцтва з заклікамі, даглядала параненых. Разам з Ганнай у шпіталі самааддана працавала Соф’я, маючы магчымасць дастасаваць тыя невялікія медычныя веды, якія яна атрымала ў Пецярбурзе. Яе так захапіла ўсведамленне сваёй неабходнасці, што не было калі нават ўспамінаць пра матэматычныя задачы.
    Парыж бамбілі, небяспека была вялікаю. Аднак жаданне перамагчы было мацнейшым за пачуццё стра
    35
    ху. “Пры кожным выбуху бомбы сэрца білася мацней і недзе ў глыбіні душы ўспыхвала радасць, што лёс дазволіў і мне, кабінетнаму навукоўцу, узяць удзел у падзеях сусветнай значнасці”, — успамінала потым пра шэсць тыдняў, праведзеных у абложаным Парыжы, С.Кавалеўская. У гэтыя складаныя, поўныя трывог парыжскія дні яны былі разам: Соф’я і Уладзімір з яго шчырым каханнем.
    Уладзіміра Кавалеўскага непакоіў галоўным чынам лёс парыжскай палеанталагічнай калекцыі. Ён ладзіў сустрэчы з спецыялістамі, якія засталіся ў горадзе. Бомбы разрываліся над яго галавою, а ён быў цалкам заглыблены ў свае навуковыя разважанні. У гэтыя няпростыя для Францыі дні даследнік з далёкай Беларусі прыйшоў да высновы, што асноўная галіна яго навуковых інтарэсаў — даследванне выкапнёвых жывёл.
    Ужо ў Берліне С.Кавалеўская даведалася, што 22 траўня ў Парыж увайшлі вэрсальцы і пачалася крывавая расправа над удзельнікамі паўстання. В.Жакляра арыштавалі. Яму пагражаў расстрэл ці, у лепшым разе, высылка ў Новую Каледонію. Дапамаглі старыя сувязі генерала В.КорвінКрукоўскага. Ён звярнуўся да свайго сябра — дыпламата з расейскай амбасады. Удалося арганізаваць В.Жакляру ўцёкі з турмы, і ён з пашпартам У.Кавалеўскага выехаў у Цюрых.
    У 1872 годзе Уладзімір Кавалеўскі атрымаў ступень доктара Енскага ўніверсітэта. Ягоныя даследванні былі прызнаныя найважнейшымі ў галіне палеанталогіі за апошнія 25 гадоў. Ён абагульніў свае разважанні і на падставе прапанаванай класіфікацыі капытных пераканаўча даказаў іх паходжанне ад аднаго продка. Класічныя працы У.Кавалеўскага паклалі аснову параўнальнай палеанталогіі, пацвердзілі эвалюцыйную тэорыю Ч.Дарвіна. Жывёльны свет трэба вывучаць у сувязі з геалагічнай гісторыяй, беручы пад увагу яго сённяшні і мінулы час — да такой высновы прыйшоў даследнік. Ён упершыню даказаў шчыльную сувязь паміж будоваю шкілета жывёліны, яе ладам жыцця, харчаваннем і асаблівасцямі навакольнага асяроддзя. Вынік даследванняў — закладзены ім падмурак новай
    36
    “Слепаўрон” — родавы герб КорвінКрукоўскіх
    Васіль КорвінКрукоўскі, бацька Соф’і Кавалеўскай.
    1874 год
    Лізавета Крукоўская, маці Соф’і Кавалеўскай. 1874 год
    Сядзіба Кавалеўскіх у Палібіне
    Соф’я КорвінКрукоўская. 1865 год
    Язэп Малевіч, хатні настаўнік Соф’і
    Гувернантка Маргарыта Сміт
    Соф’я КорвінКрукоўская. 1868 год
    Уладзімір Кавалеўскі, студэнт навучальні правазнаўства. 1868 год
    Гётынгенскі ўніверсітэт (заснаваны ў 1737 г.).
    У ліпені 1874 года Навуковая Рада ўніверсітэта надала нашай суайчынніцы ступень доктара філасофіі «summa cum laude»
    Карл Тэадор Вільгельм Ваерштрас, нямецкі матэматык, прафесар Берлінскага ўніверсітэта і Тэхналагічнага інстытута, сябар Берлінскай, Парыжскай і Пецярбургскай акадэмій навук
    Будынак Бястужаўскіх вышэйшых жаночых курсаў у СанктПецярбурзе. Соф'я Кавалеўская брала актыўны ўдзел у іх стварэнні, уваходзіла ў склад камісіі па забеспячэнні іх грашовымі сродкамі