Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская
Вольга Гапоненка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 72с.
Мінск 2010
*Уладзіміра Каваледскага ўсё гэта, наадварот, прывяло да нервовага зрыву, а потым да сур’ёзнай хваробы. Пэўную ролю $ развіцці душэўнага разладжання адыграў і той факт, што яго навуковыя даследванні рухаліся вельмі марудна, а часам былі безвыкіковымі.
двары — лазні, вядомыя як "Андрэедскія" (знесеныя на пачатку 80х гадоў XX стагоддзя.).
46
ванняў па абэлевых функцыях. За працяглы час яе паперы з матэматычнымі запісамі паспелі адсырэць на паддашку, але думкі, на іх занатаваныя, вызначаліся смеласцю і нікім з матэматыкаў яшчэ не былі выказаныя. 3 гонарам і радасцю за адну ноч Соф’я пераклала свой артыкул з нямецкай на расейскую мову.
Раніцай на паседжанні матэматычнай секцыі з’езду яна прачытала даклад “Аб прывядзенні некаторага класа абэлевых інтэгралаў 3га рангу да эліптычных інтэгралаў”, які меў вялікі поспех. Наступныя працы С.Кавалеўскай даказалі, што амаль шасцігадовы перапынак у занятках матэматыкай не пашкодзіў ёй.
Ужо праз некалькі тыдняў яна абыякава глядзела на тое, як прадавалася іхная маёмасць. ‘Талоўнае для мяне — матэматыка”, — зноў, як і раней, была перакананая яна. Яе першы настаўнік Язэп Малевіч справядліва адзначыў, што “...у яе засталося багацце трывалае, якое ніхто і нішто не маглі адняць.”
17 кастрычніка 1878 года ў Кавалеўскіх нарадзілася дачушка, якую ў гонар маці назвалі Соф’яй. Яе хросным бацькам стаў прафесар І.М.Сечанаў, а хроснай маці — доктар хіміі Ю.В.Лермантава. С.Кавалеўская казала пазней, што дачка — тое адзінае добрае, што прынеслі ёй тыя гады ў Пецярбурзе.
Вясной 1880 года сям’я Кавалеўскіх пераехала ў Маскву. У адрозненне ад мужа Соф’я смела глядзела ў будучыню. На пачатку вясны 1881 года яна з маленькаю Софаю паехала ў Берлін, каб пад кіраўніцтвам КВаерштраса прадоўжыць свае даследаванні па абэлевых функцыях і пераламленні святла ў крышталях.
Яна пакідала Расею, не маючы магчымасці рэалізацыі творчых планаў, не маючы сродкаў для існавання. Краіна, якая ганарыцца сёння навуковымі дасягненнямі Соф’і Кавалеўскай, якая называе нашу суайчынніцу “выдатным расейскім матэматыкам”, у другой палове XIX стагоддзя зачыніла перад ёю ўсе дзверы, стаўшыся непадрыхтаванаю да такой самаадданасці жанчыны, да перагляду сваіх адвечных стэрэатыпаў.
47
OMNIA MEA MECUM PORTO*
“Увогуле за час знаходжання ў Расеі я не зрабіла ніводнай самастойнай працы. Адзінае, што мяне яшчэ хоць крыху падтрымлівала ў навуцы, — гэта перапіска і абмен думкамі з маім дарагім настаўнікам Ваерштрасам,” — адзначала С.Кавалеўская**.
Пасля пераезду ў Берлін і ўхвалення Ваерштрасам яе даследванняў аб пераламленні святла ў крышталях***, яна зноў была пад уладаю навуковых інтарэсаў. 3 захапленнем працавала па 16—18 гадзін у дзень: вывучала мемуары Г.Лямэ, новыя працы Л.Кронэкера, Ш.Эрміта, А.Пўанкарэ, І.Фукса, К.Шварца, ККляйна, займалася ўласнымі даследаваннямі. І радасць творчасці адсунула ўсё на другі план. Менавіта ў гэты час С.Кавалеўская насмелілася развязаць праблему, да якой не адважваліся дакранацца нават геніяльныя матэматыкі, — задачу аб вызначэнні руху розных пунктаў цвёрдага цела, якое знаходзіцца ў авароце.
У 1881 годзе быў заснаваны ўніверсітэт у Стакгольме (Швецыя), які абвясціў ліберальны падыход да жаночай адукацыі****. У справе яго стварэння актыўны ўдзел браў вучань К.Ваерштраса Г.МітагЛёфлер*****. Ён меў цвёрды намер дамагацца для С.Кавалеўскай кафедры ў новым універсітэце. Але толькі ў 1883 годзе яна атрымала афіцыйнае запрашэнне заняць пасаду
*Гэтае класічнае выслоўе азначае, што сапрадднае багацце чалавека — яго веды, уменні, яго нутраны змест (даслоўны пераклад: "усё маё нашу з сабою").
**Автобйографйческйй очерк // С.Ковалевская. Воспомйнашія й пйсьма. М., 1961. С. 142.
*** Нататкі гзтаіі працы былі пададзеныя на суд КВаерштраса пад час іх кароткай сустрэчы ў Берліне ў канцы 1880 года (31 кастрычніка 1880 — пачатак студзеня 188!).
****Стакгольмскі дніверсітэт (вышэйшая школа) быў адчынены на прыватныя сродкі, таму мед больш свабоды параднальна з дзяржаўнымі навучальнымі установамі.
***** МітагЛёфлер Гёста (1846—1927) — шведскі матэматык. Ардынарны прафесар (1881) Стакгольмскай вышэйшай школы (універсітэта), у 1886, 1891—1892 гадах яе рэктар. Абраны ў 1896 годзе сябрамкарэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі наеук, у 1925 годзе — ганаровым сябрам Акадэміі навук СССР.
48
прыватдацэнта Стакгольмскага ўніверсітэта. За гэты час у яе жыцці адбылося шмат падзеяў.
У лютым 1876 года Г.МіттагЛёфлер прыехаў у Пецярбург, каб па даручэнні К.Ваерштраса наведаць С.Кавалеўскую. Гэта была іх першая сустрэча. Праз тры гады малады прафесар Гельсінгфорскага* ўніверсітэта быў сярод удзельнікаў VI з’езда расейскіх прыродазнаўцаў і лекараў. С.Кавалеўская зрабіла на яго вялікае ўражанне сваёй прыгажосцю і кемлівасцю.
Шчыра падтрымліваючы жаночую адукацыю, ён рабіў сур’ёзныя захады для атрымання С.Кавалеўскай месца дацэнта ў Гельсінгфорскім універсітэце, але сустрэў супрацьдзеянне ва ўніверсітэцкіх колах. Афіцыйныя ўлады былі не супраць жанчынвучоных увогуле** і Кавалеўскай у прыватнасці. Перашкаджала тое, што яна была з Расеі.
У сакавіку 1881 года Г.МітагЛёфлер прапанаваў С.Кавалеўскай заняць пасаду дацэнта ці прафесара на кафедры матэматыкі, якой ён меў загадваць у новым Стакгольмскім універсітэце***. Мэта здавалася блізкай. “Я была б у захапленні, калі б мне выпаў шанец дастасаваць мае матэматычныя веды да выкладання ў Вышэйшай школе, — функцыі прафесара маюць у сабе нешта высакароднае, што заўсёды надта вабіла мяне...” — у адказ паведамляла С.Кавалеўская.
Аднак прыняць яе ў Стакгольмскі універсітэт на пасаду прыватдацэнта маглі толькі з умовай, што заробак пачнуць выплочваць праз год, калі яна прадэманструе свае здольнасці. Соф’я Кавалеўская з удзячнасцю прыняла гэтае запрашэнне. “Я імкнуся дастасаваць свае веды і выкладаць ў вышэйшай школе, каб назаўсёды адчыніць жанчыне доступ ва ўніверсітэты, — пісала яна Г.МітагЛёфлеру з Берліна 8 жніўня 1881 года. —
*Гельсінгфорс — тагачасны назоў Хельсінкі, сталіцы Фінляндыі.
**У тым часе жанчыны мелі права свабодна слухаць лекцыі ў Гельсінгфорскім універсітэце, але пытанне наконт экзамену для атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыі яшчэ не было вырашана канчаткова.
***Матэматычнае аддзяленне Стакгольмскага ўніверсітэта было адчыненае ў верасні 1881 года.
49
Нягледзячы на тое, што я небагатая, я маю сродкі для таго, каб жыць незалежна; таму пытанне пра заробак ніяк не можа ўплываць на маё рашэнне. Я хачу галоўным чынам аднаго — служыць усімі сіламі дарагой мне справе і адначасова мець магчымасць працаваць сярод тых, хто займаецца той самай справаю; гэтае шчасце ніколі не выпадала на маю долю ў Расеі”.
Праўда, на пачатку 1882 года яна ўжо вымушаная была глядзець на пытанне аб працы ва ўніверсітэце галоўным чынам як на магчымасць забяспечыць матэрыяльна і сябе, і дачку. Уладзімір не падтрымліваў намеру жонкі стаць дацэнтам на кафедры і спрабаваў пераканаць яе змяніць планы. Яна адказвала мужу ў Адэсу: “Ты пішаш абсалютна слушна, што ніводная жанчына яшчэ нічога не зрабіла, але менавіта таму мне і неабходна паставіць сябе ў такія ўмовы, дзе я магла б паказаць, на што здольная...”
He маючы болей фінансавай падтрымкі з боку мужа, С.Кавалеўская жыла у гэты перыяд то ў Берліне, то ў сястры ў Парыжы. Яна пазнаёмілася з вядомымі матэматыкамі Францыі Ш Эрмітам і Ж.Бэртранам, у чыіх даследваннях атрымалі далейшае развіццё піянерскія працы Э.Галюа па тэорыі груп і поля, а таксама з Ж.Ліўвілем і яго распрацоўкамі па тэорыі функцый і статыстычнай механіцы, а таксама з Г.Лямэ, чые ідэі па пругкасці падштурхнулі нашую суайчынніцу да развязання пытання аб пераламленні святла ў крышталях. Яна працавала незвычайна шмат, не саступаючы сваім французскім калегам. Яе даследванні былі вельмі цікавымі. Іхпрызнаннем стала абранне С.Кавалеўскай сябрам Парыжскага матэматычнага таварыства.
У траўні 1883 года ў Парыжы С.Кавалеўская атрымала сумную вестку пра заўчасную смерць мужа, які не змог перажыць цяжкую драму паступовага згалення. Ён лічыў бязвыхадным сваё становішча ў сувязі з заблытанасцю спраў у “Таварыстве расейскіх фабрык мінеральных алеяў Рагозіна і Ко”, у праўленне якога ён уваходзіў, 1 пагрозай суда. Прыгнечаны стан узмацняўся і тым, што Уладзімір ужо не адчуваў сябе здатным да сур’ёзнай навуковай дзейнасці. Усё разам пры
50
вяло да трагічнага фіналу. 15 (27) красавіка 1883 года ён пайшоў з жыцця, надыхаўшыся хлараформу.
Соф’я цяжка перажыла гэтае гора. Яна ніколі не даравала сабе, што пакінула мужа ў цяжкую хвіліну, што не змагла пад час апошняй сустрэчы ў Парыжы пераканаць яго кінуць камерцыйную дзейнасць і засяродзіцца на навуковых даследваннях ды ўніверсітэцкіх справах. Яна зачынілася ў сваім пакоі, нічога не ела і на пяты дзень страціла прытомнасць. Яшчэ праз дзень узяла аловак і паперу і занялася матэматычнымі разлікамі. Навука зноў абуджала яе да жыцця.
30 жніўня 1883 года ў Адэсе распачаў працу VII з’езд расейскіх прыродазнаўцаў і лекараў. Матэматычная секцыя з’езда была вельмі прадстаўнічай. С.Кавалеўская зрабіла на з’ездзе даклад “Аб пераламленні святла ў крышталях” — вынік амаль двухгадовай працы, і прадэманстравала валоданне не толькі матэматычным апаратам, але і сур’ёзнае веданне фізічнага боку справы. На прапанову Эрміта артыкул аб пераламленні святла ў крышталях надрукаваны ў “Дакладах Парыжскай акадэміі навук” у 1884 годзе.
У лісце Г.МітагЛёфлеру, які датаваны 28 жніўня 1883 года, яна дае канчатковую згоду распачаць з новага, 1884 года, спецыяльны (privatissimum, г. зн. неабавязковы для студэнтаў), курс лекцый па тэорыі раўнанняў у прыватных вытворных: “Я глыбока ўдзячная Стакгольмскаму ўніверсітэту за тое, што ён так гасцінна расчыніў перада мною свае дзверы, і гатовая ўсёй душой палюбіць Стакгольм і Швецыю, як родную краіну...”
Перад ад’ездам ў Стакгольм трэба было зрабіць яшчэ адну важную справу — рэабілітаваць добрае імя Уладзіміра Кавалеўскага, якога і пасля смерці працягвалі вінаваціць у спекуляцыях. Яна прыехала ў Маскву, разабрала ягоныя паперы і знайшла дакументы, з якіх было відаць, што працаваў ён сумленна і не меў аніякіх карыслівых мэтаў.