• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская  Вольга Гапоненка

    Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская

    Вольга Гапоненка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 72с.
    Мінск 2010
    23.09 МБ
    ЯМалевіч шчыра падтрымліваў гэтыя захапленні. Дзяўчынка прывучылася самастойна думаць і адстойваць свой пункт гледжання. На жаль, гувернантка ажыццяўляла строгую цэнзуру чытання, а напісанне вершаў проста забараняла, бо лічыла, што гэта супярэчыла ўзгадаванню з дзяўчынкі прыстойнай ледзі. І Софа, якая ўжо з ранняга дзяцінства дэманстравала моцную волю, цяпер не запісвала свае вершы, а складала іх у галаве, запамінала і гучна дэкламавала пад час гульні ў мяч ці пагулянкі па парку. І толькі ЯМалевічу давярала таемна складзеныя вершы.
    Акрамя літаратуры, дзяўчынцы падабаліся гісторыя, геаграфія. Адна толькі навука падавалася ёй сухой і нуднай — матэматыка.
    ★Спачатку кнігі павінна была прачытать гувернантка, каб вызначыць, ці падыходзяць яны для дзяўчынкі.
    15
    Убачыць за лічбамі жыццё, напоўніць формулы сэнсам дзяўчынцы ў значнай ступені дапамог дзядзька Пётра КорвінКрукоўскі. “Ад яго я пачула ўпершыню пра квадратуру круга, пра асімптоты, да якіх крывая ўвесь час набліжаецца, ніколі іх не дасягаючы, і шмат іншых розных звестак, сэнс якіх я, натуральна, зразумець яшчэ не магла, але якія дзейнічалі на маю фантазію, выклікаючы пачуццё глыбокай пашаны да матэматыкі як да навукі вышэйшай і таямнічай, якая адчыняе перад абазнанымі ў ёй новы, незвычайны свет, недасягальны простым смяротным”, — успамінала пазней наша гераіня.
    Язэп Малевіч адзначаў, што на першых уроках ён не заўважаў у дзяўчынкі асаблівых здольнасцяў да арыфметыкі. “Прайшло трычатыры гады безумоўна паспяховых заняткаў без адметных эпізодаў; але калі мы дайшлі ў геаметрыі да тасунку акружыны да дыяметра, які я выкладаў з усімі доказамі і высновамі, вучаніца мая на наступным уроку, наўздзіў мне, зусім іншым шляхам і асаблівымі камбінаныямі прыйшла да таго самага выніку”, — успамінаў Я.Малевіч, які, уражаны, расказаў пра гэты выпадак ейнаму бацьку.
    “Малайчына, Софа! Сама, ды яшчэ дзяўчынка, знайшла іншы шлях”, — у захапленні казаў скупы на пахвалу генерал. Імкненне дамагчыся бацькоўскай прыхільнасці ўласнымі поспехамі было вялікім стымулам у далейшых занятках.
    У адзінаццаць гадоў Софа добра ведала арыфметыку і паспяхова развязвала даволі складаныя задачы. Як захапляльны раман, уначы, пры святле лампады, яна ўпотайкі чытала “Курс алгебры” Бурдона, напісаны для студэнтаў Парыжскага ўніверсітэта. Тым не менш генерал настойваў, каб заняткі праводзіліся па традыцыйнай праграме. Бацькі і не здагадваліся, што ў іх сям’і расце геній!
    Значную ролю ў фармаванні любові да матэматыкі адыграў яшчэ адзін факт. Вось што казала пра гэта сама С.Кавалеўская: “Калі мы пераязджалі ў вёску, увесь дом давялося рамантаваць, пакоі абклейваць новымі шпалерамі. Аднак на адзін з дзіцячых пакояў
    16
    шпалераў не хапіла. На папярэдняе абклейванне пайшлі старонкі літаграфаваных лекцый Астраградскага пра дыферэнцыяльнае і інтэгральнае злічэнне*. Памятаю, як у дзяцінстве праводзіла цэлыя гадзіны перад той таямнічай сцяною, імкнучыся зразумець хоць бы асобныя фразы і знайсці той парадак, у якім гэтыя старонкі павінны былі размяшчацца адна за адной. Ад штодзённага ўглядання вонкавы выгляд гэтых формул назаўсёды захаваўся ў маёй памяці, дый сам тэкст пакінуў глыбокі след у маім мозгу. Калі па нейкім часе, ужо 15гадоваю дзяўчынкаю, я брала першыя ўрокі дыферэнцыяльнага злічэння ў вядомага ў Пецярбурзе выкладчыка А.Странналюбскага**, ён быў вельмі здзіўлены, як хутка мне сталі зразумелыя паняцці пра ліміт і пра вытворную, быццам я ведала іх наперад". “I рэч, сапраўды, была ў тым, — пісала Кавалеўская, — што ў тую хвіліну, калі ён тлумачыў мне гэтыя паняцці, мне раптам хутка ўспомнілася, што ўсё гэта было на аркушах лекцый Астраградскага, і само паняцце пра ліміт падалося даволі знаёмым”.
    Цяпер яна дакладна ведала, што арыфметыка прыносіць ёй задавальненне.
    ПОДЫХ НАВАЛЬНІЦЫ: ГОД 1863
    На паўночны ўсход Віцебскай губерні, хоць і з спазненнем, даходзілі павевы, якія ахапілі моладзь 1860х гадоў. Ажыўленне ў грамадстве нагадвала тое, што адбываецца ў прыродзе перад узыходам сонца. Першым яго промнем стала адмена прыгоннага права і вызваленне сялянства ў 1861 годзе. Наступным стаў 1863 год. Рэвалюцыйныя арганізацыі былі створаны ў кожным павеце Віцебскай губерні. Сярод галоўных пра
    *Лекцыі знакамітага матэматыка М.В.Астраградскага ў маладосці слухаў бацька Соф’і Кавалеўскай.
    **Странналюбскі Аляксандр Мікалаевіч (1839—1903) — матэмйтык з кагорты педазогаў 60х гадоў XIX стагоддзя. Адзін з арганізатараў Вышэйшых жаночых курсаў. Выкладаў у Марской акадэміі ў Пецярбурзе. Аўтар дапаможнікаў па матэматыцы для вучняў і настаўнікаў.
    17
    пагандыстаў і дзеячоў ў падрыхтоўцы паўстання былі беларускі пісьменнік Арцём ВярыгаДарэўскі, Маўрыцы КарафаКорбут, Баляслаў Кульчыцкі ды інш. Аддзелы інсургентаў фармаваліся пераважна са шляхты, разначынцаў, дробных чыноўнікаў, навучэнцаў. Паўстанне ў Беларусі выбухнула неўзабаве пасля рэвалюцыйных выступленняў у Польшчы. Сярод тых, хто браў чынны ўдзел у паўстанні (і потым мусіў эміграваць), былі многія з суседзяў і сяброў КорвінКрукоўскіх.
    У Палібіне акрэсліліся дзве партыі: супраць паўстанцаў выступала манархічна настроеная гувернантка, за іх — настаўнік Язэп Малевіч. Нягледзячы на забарону В.КорвінКрукоўскага весці размовы пра палітыку пры дзецях, і Софа, і Ганна ведалі шмат якія падрабязнасці барацьбы і шчыра былі на баку мужных змагароў за волю.
    Паўстанне было задушанае. Каго не павесілі, не расстралялі, хто не паспеў эміграваць на Захад, тых адпраўлялі ў самыя аддаленыя мясціны Расейскай імперыі. Дзіцячае разуменне падзеяў назаўсёды засталося ў памяці С.Кавалеўскай, а потым знайшло адлюстраванне на старонках успамінаў*.
    Трагічны лёс паўстанцаў блізка да сэрца бралі ў Палібіне. 3 вялікаю пяшчотаю Софа захоўвала ў альбоме вершы, напісаныя ёй адным з удзельнікаў паўстання — панам Буйніцкім, які потым загінуў у баі. Праўда, яна лічыла, што ён толькі высланы ў Сібір. “Калі вырасту, паеду ў Сібір і вызвалю яго... Толькі б мне хутчэй вырасці”, — думала 13гадовая дзяўчынка кожнага разу, адгортваючы запаветную старонку альбома.
    Быў дзень нараджэння Лізаветы Фёдараўны, калі ў Палібіне з’явіўся палкоўнік Якаўлеў**, каб павіншаваць жонку маршалка... Маўчанне зацягвалася і Софу папрасілі прынесці яе альбом — той самы, з вершамі Буйніцкага!
    *Ковалевская С.В. Воспомйнанйя детства й аетобйографйческйе noeecmu. М., 1950.
    **Ён быў прыэначаны генералгубернатарам Паі)ночна3аходняга краю М.Мурадёвым для падтрымання парадку 9 Віцебскай губерні (пра гэта пісала g сваіх "Успамінах..." С.Каваледская).
    18
    “Я вам нешта намалюю на памяць, мілая дзяўчынка”, — ласкава сказаў госць. “Ён таксама страляў у паўстанцаў”, — з нянавісцю думала Софа. Калі ж убачыла, што дарагая ёй рэліквія апаганеная пошлым малюнкам з выяваю драпежніка і закаханых, а пад ім стаіць подпіс палкоўніка, не вытрымала. Рэзкім рухам яна выдзерла старонку з альбома, дробна пашматала і кінула на падлогу. Гэта быў пратэст супраць бесчалавечай жорсткасці і праява нянавісці да прыгнёту.
    Колькі яшчэ разоў у жыцці ёй давядзецца адстойваць свае погляды, ісці на кампраміс для дасягнення сваёй ідэі, дэманстраваць сілу волі!
    ЗАГАДКАВАЯ ТРЫГАНАМЕТРЫЯ
    Генерал Васіль КорвінКрукоўскі быў незадаволены. Нават на фоне рэвалюцыйных падзеяў тыя, што адбываліся ў ягоным доме, падаваліся яму сапраўдным пераваротам.
    Крыніцай першых сямейных канфліктаў была Ганна. Цяпер яна захаплялася не рыцарскімі раманамі з бацькавай бібліятэкі, а чытала часопісы “Современннк”, “Русское слово”, разважала аб несправядлівасці існага дзяржаўнага ладу. Ганна адмовілася ад шумных забаўляльных вечароў, а вучыла вясковых дзетак пісьму. Уласныя грошы яна траціла на набыццё такіх сур’ёзных кніг, як “Фізіялогія звычайнага жыцця”, “Гісторыя цывілізацыі”, філасофскія працы, у тым ліку Арыстотэля, Ляйбніца. Самастойна пачала вывучаць лаціну і аднойчы абвесціла, што хоча вучыцца ў Медычнахірургічнай акадэміі ў Пецярбурзе. Апошняй кропляй стала надрукаванае Ф.Дастаеўскім у часопісе “Эпоха” ейнае апавяданне “Сон” (пад псеўданімам “Ю.Ов (Юры Арбелаў)).
    Софінае захапленне матэматыкай таксама выклікала некаторую насцярогу. Генерал КорвінКрукоўскі зусім не хацеў, каб яго дачка стала “сіняй панчохай’, ці, што яшчэ горш, “абстрыжанай курсісткай”. Невядома, як бы склаўся яе далейшы лёс, каб не адна суст
    19
    рэча, якая значна прыспешыла хаду падзеяў і спрыяла абранаму шляху.
    Па суседстве з Крукоўскімі быў маёнтак Мікалая Тыртова — генераллейтэнанта ў адстаўцы, былога прафесара фізікі ў Марскім кадэцкім корпусе. Аднойчы ў бібліятэцы Софе трапіў на вочы падручнік М.Тыртова “Пачатковыя асновы фізікі”*. Нягледзячы на забарону бацькі, яна не стрымалася і пачала чытаць. Ёй было зразумела ўсё, пакуль не дайшла да раздзела “Оптыка”, дзе ўпершыню сустрэла асноўныя трыганаметрычныя паняцці. Пасля таго як хатні настаўнік Малевіч адмовіўся ёй растлумачыць, што такое sin, cos, tg, ctg, яна самастойна вывела формулы гэтых функцый.
    “He ведаючы трыганаметрыі, абапіраючыся на суаднясенні формул, што былі ў кнізе, я спрабавала растлумачыць іх сама сабе. Па дзіўным супадзенні я пайшла па тым самым шляху, які выкарыстоўваўся гістарычна, г. зн. замест cos брала хорду. Для малых кутоў гэтыя велічыні амаль што супадаюць,” — так потым пісала ў сваіх “Успамінах дзяцінства” Соф’я Кавалеўская.
    “У Вас цудоўная кніга”, — гэтымі словамі сустрэла прафесара М.Тыртова Софа пад час яго чарговага прыезду, якога чакала з нецярпеннем. Вопытны выкладчык, настаўнік з вялікім стажам быў у захапленні ад размовы з дзяўчынкай, якая з вялікім хваляваннем расказвала пра лепшыя старонкі яго падручніка, пра тое, як яна разабралася ў трыганаметрыі.
    “Вы ж новы Паскаль!”** — усклікнуў прафесар і адразу пачаў пераконваць генерала ў неабходнасці развіваць фенаменальныя здольнасці дачкі.
    Пасля некаторых ваганняў генерал даў згоду, каб Софа працягвала свае заняткі матэматыкаю і ад таго часу стаў ганарыцца сваёй малодшай дачкою. Настаўнікам па рэкамендацыі М.Тыртова быў абраны прафесар А.М.Странналюбскі.
    *Тыртов Н.Н. Начальные основанйя фйзйкй. СПб., 1861—1862. Ч. 12.
    ** Паскаль Блез (1623—1666) — французскі матэматык., фізік і філосаф. У дзяцінстве самастойна развязаў задачы заснавальніка геаметрыі ЭЦкліда.