• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская  Вольга Гапоненка

    Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская

    Вольга Гапоненка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 72с.
    Мінск 2010
    23.09 МБ
    20
    
    Так ад паблажлівасці да захаплення Софай “мужчынскаю навукаю” ў доме Крукоўскіх прыйшлі да прызнання дараваных Богам здольнасцяў і права займацца вышэйшай матэматыкай. Але каб дачка радавітага шляхціча, абшарніка вучылася ва ўніверсітэце разам з іншымі студэнтамі! Гэта не ўкладвалася ў галаве генерала. Грамадскі рух 1860х гадоў быў, аднак, мацнейшы за феадальныя забабоны.
    Ад пачатку верасня 1866 года сёстры КорвінКрукоўскія разам з маці жылі ў Швайцарыі, у Мантрэ*, потым у Нямеччыне. Тут пасля калядных святаў былі адноўленыя заняткі па матэматыцы**. Знаёмства Софы з прыродазнаўчымі навукамі абмяжоўвалася папулярным выкладаннем заалогіі, батанікі і мінералогіі.
    У Швальбаху ў 16гадовым узросце Софа Крукоўская пачала вывучаць раней незнаёмую ёй нямецкую мову — родную мову яе маці. Заняткі з прафесарам Странналюбскім пастанавілі пачаць з прыездам у Пецярбург, ужо ўзімку 1867/68 года.
    Так завершыўся беларускі перыяд жыцця Соф’і Кавалеўскай — перыяд станаўлення характару, вызначэння інтарэсаў і першых развагаў пра будучыню.
    *Наперад была запрошаная высокаадукаваная швайцарка, якая азнаёміла дзядчат з французскай літаратурай.
    ** Напярэдадні Новага года Софа даслала ў Палібіна ліст, у якім пацвярджала сваё жаданне працягваць навучанне матэматыцы і прасіла бацьку прывезці ЯМалевіча "разам з падручнікамі”. “Я з вялікім задавальненнем згадзідся на гэтую выправу, — успамінад настаднік, — і правёд некалькі шчаслівых месяцад з сваімі вучаніцамі д Швайцарыі і Нямеччыне’’.
    шлях
    ДА НАВУКОВЫХ ВЯРШЫНЯЎ
    Заняткі з прафесарам * " Усе былі закаханыя ў яе’’ * Адзіны спосаб эмансіпацыі * Зачыненыя дзверы ўніверсітэта * У Гайдэльбэрг — па навуку * Прыватныя ўрокі ў Карла Ваерштраса * У дні Парыжскай камуны * Заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі * Тэарэма Кашы—Кавалеўскай * Загадкавае колца Сатурна * Доктар філасофіі “summa cum laude" * Спробы ўладкавацца ў Расеі * Смерць сябра
    ДАЛУЧЭННЕ ДА НАВУКІ
    Другая палова XIX стагоддзя заявіла пра сябе не толькі прамысловым пераваротам, але і новым ладам жыцця і думак. Лепшая частка грамадства была ахопленая імкненнем да асветы, гарачы водгук у царскай Расеі знаходзілі ідэі аб перабудове грамадства і раўнапраўі жанчыны. Ва ўладзе перадавых настрояў 1860х гадоў апынулася і наша гераіня. Яна імкнулася трапіць туды, дзе віравала жыццё, дзе развязваюцца галоўныя навуковыя праблемы і філасофскія пытанні. Першым крокам у далучэнні жанчын да адукацыі і навукі ў другой палове XIX стагоддзя стала адкрыццё сярэдніх навучальных устаноў*, як прыватных, так і дзяржаўных — гімназій з 7 і 4гадовым тэрмінам навучання**.
    * Пачатак жаночай адукацыі ў Расеі паклаў Інстытут шляхотных дзяўчат (Смольны інстытут), адчынены для дзяцей деаранстеа ў 1764 годзе.
    **Першая класічная жаночая гімназія (Марыінская) была адчыненая ў Пецярбурзе ў 1858 годзе. На тэрыторыі сучаснай Беларусі першая жаночая гімназія была заснаваная ў 1865 годзе ў Магілеве.
    22
    Крукоўскія (Софа з маці, Ганнай і братам Фёдарам) з’явіліся ў Пецярбурзе напрыканцы 1867 года і пасяліліся ў доме сваіх цётак на Васілеўскім востраве.
    На працягу зімы Соф’я пад кіраўніцтвам прафесара А.Странналюбскага прайшла курс аналітычнай геаметрыі, дыферэнцыяльнага і інтэгральнага злічэння. Пра гэтыя заняткі яна заўсёды ўспамінала з захапленнем — перад ёю ўпершыню адкрывалася ўся шырыня і глыбіня навукі з навук.
    У тым годзе распачалі прымаць жанчын універсітэт і політэхнічны інстытут у Цюрыху. У 1869 годзе прыклад Швайцарыі пераняла Англія. Расейскі урад адмоўна ставіўся да імкнення жанчын атрымаць вышэйшую адукацыю. Як меркавалі царскія чыноўнікі, пытанне вышэйшай адукацыі магло цікавіць толькі нігілістак і “распусных” асобаў*.
    Нягледзячы на пэўныя перашкоды, шмат хто з жанчын не пакідаў мары атрымаць вышэйшую адукацыю**. Удзельнікі 1 з’езда расейскіх прыродазнаўцаў і лекараў, які адбыўся ў снежні 1867 года ў Пецярбурзе, прынялі зварот да царскага ўрада, а ўжо праз некаторы час Аляксандру II была накіраваная петыцыя з патрабаваннем адчыніць жаночы ўніверсітэт. Больш за 400 жанчын падпісалі гэты ліст. Сярод іх былі сёстры Ганна і Соф’я КорвінКрукоўскія***.
    *У 1863 годзе пры Марыінскай жаночай гімназіі ў Пецярбурзе былі арганізаваны педагагічныя курсы і там пачалі выкладаць фізіялогію і анатомію. Больйіасць чыноўнікаў сустрэлі гэты крок адмодна. 3 Галоднай рады жаночых сярэдніх установаў па гімназіях быў тэрмінова разасланы сакрэтны цыркуляр, у якім загадвалася выкладаць прыродазнаўчыя дысцыпліны "як і раней, спасылаючыся на мудрасць Божую".
    **Не маючы магчымасуі атрымаць вышэйшую адукацыю g Расеі, некаторыя з іх накіродваліся g навуковаадукацыйныя цэнтры Заходняй Эдропы.
    ***Гэтая просьба засталася без увагі. Тым не менш у 1872 годзе g Пецярбурзе адчыніліся медычныя жаночыя курсы, у Маскве двухгадовыя вышэйійыя жаночыя курсы В.Гар’е, у 1878 годзе — Бястужаўскія курсы g Пецярбурзе, якія абавязаныя сваім існаваннем грамадскай ці прыватнай ініцыятыве.
    23
    ФІКТЫЎНЫ ШЛЮБ, ЦІ НАСУСТРАЧ САПРАЎДНАМУ ШЧАСЦЮ
    Дарога, якая вяла з бацькоўскага дома ў Пецярбург, стала для нашай зямлячкі той мяжою, якая аддзяляла яе дзяцінства і юнацтва ад дарослага, самастойнага жыцця. На працягу зімы яна шмат і ўпарта займалася пад кіраўніцтвам прафесара Странналюбскага, таленавітага настаўніка і шчырага прыхільніка жаночай адукацыі. Незвычайна хуткія поспехі быццам падаравалі С.Крукоўскай крылы.
    Жаданне паступіць у замежны ўніверсітэт, каб вучыцца далей, усё больш і больш авалодвала дзяўчынай. Было відавочна, што для далейшага развіцця сваіх схільнасцяў трэба вырвацца зпад бацькоўскай апекі*. І дапамагчы ў гэтым Соф'і прапанаваў Уладзімір Кавалеўскі — у будучым выдатны вучоны, таксама наш суайчыннік.
    Трэба па заслугах ацаніць самаахвярнасць тагачаснай моладзі. Самым распаўсюджаным тады спосабам эмансіпацыі жанчыны быў фіктыўны шлюб. У маладых жанчын, якія марылі пра вышэйшую адукацыю, былі паплечнікі — некаторыя маладыя людзі свядома ішлі на такі крок.
    У Расеі ў XIX стагоддзі шлюб адбываўся толькі праз царкву, і яго скасаванне прызнавалася толькі ў выключных выпадках. Гэта азначала, што маладыя людзі, ідучы на фіктыўны шлюб, у імя навукі адракаліся ад сям’і, звычайнага чалавечага шчасця.
    Знаёмства Соф’і і Уладзіміра адбылося ў доме Надзеі Суславай (першай у Расеі дыпламаванай жанчынылекара), дзе збіралася шмат цікавых, перадавых людзей таго часу. «Яна рабіла абсалютна своеасаблівае ўражанне сваім дзіцячым абліччам, за які атрымала ласкавую мянушку “верабейчык”. Ёй было ўжо васямнаццаць гадоў, але на выгляд яна была значна
    *3годна з дзяржаўнымі законамі замежныя студэнты павінны былі мець так званы дазвол (від) на жыхарства. Толькі замужнія (самастойныя) жанчыны маглі яго атрымаць.
    24
    маладзейшая, — пісала пазней пра С.Крукоўскую Юлія Лермантава, з якой доўгія гады яе звязвала блізкае сяброўства. — Яна прыцягвала да сябе сэрцы ўсіх сваёй натуральнай прывабнасцю; і старыя, і маладыя, і мужчыны, і жанчыны — усе былі закаханыя ў яе». Уладзімір Кавалеўскі не стаў выняткам.
    Ён нарадзіўся 2 (14) жніўня 1842 года ў сям’і шляхціча Віцебскай губерні ў мястэчку Шусцянка, недалёка ад Палібіна. Адукацыю атрымаў у Пецярбурзе, скончыў навучальню правазнаўства. “Ён уражваў, параўнальна з астатнімі студэнтамі, сваёю дапытлівасцю, тым, як лёгка даваліся яму ўсе навукі, выключнай памяццю, незвычайнай схільнасцю да ўдзелу ва ўсякім руху”, — так успаміналі пра Кавалеўскага яго сучаснікі*.
    У 1861 годзе ён быў прыняты на службу ў Сенат па Дэпартаменце герольдыі, але працаваў тут нядоўга, не меў задавальнення ад руціннай працы. Пасля наведвання Гайдэльбэрга, Парыжа, Лондана, пасля сустрэчы з паплечнікамі па студэнцкіх рэвалюцыйных гуртках, пасля знаёмства з А.Герцэнам**, М.Бакуніным, Ч.Дарвінам, пасля ўдзелу ў паўстанні Каліноўскага і паходзе Гарыбальдзі за вызваленне Італіі ён сцвердзіўся ў сваім жаданні завершыць кар’еру юрыста і распачаць прыватную выдавецкую справу***.
    Уладзімір Кавалеўскі з яго супярэчлівай натурай быў складаным чалавекам — энергічным і бездапаможным, арганізаваным і разам з тым нядбайным, хутка захапляўся новымі ідэямі. У выдавецкіх справах ён не імкнуўся да выгады, а меў ідэйныя мэты.
    Бесперапынны пошук грошай, кіданне ад адной справы да другой не далі гэтаму цудоўнаму вучонаму
    * Боборыкйн П.Д. Воспомйнашія: В 2 т. М., 1965. Т. I. С. 230.
    **Вядома, што Уладзімір Каваледскі дава§ прыватныя дрокі дачцэ Аляксандра Герцэна.
    ***Сярод выдадзеных Уладзімірам Каваледскім кніг згадаем "Древность человека" і 'Теологйя" Ч.Лаеля, " Зоологйческйе очеркй" К.Фогта, "Естественнойсторйческая хрестоматйя", а таксама ''Прйрученйе жйвотных" Ч.Дарвіна, якую ён пераклад на расейскую мову разам з Соф’яй. Да шмат якіх з выдадзеных ім кніг ён сам nicag прадмовы, а некаторыя і перакладад.
    25
    прысвяціць усё жыццё навуцы. Але пры тым ён з’яўляецца заснавальнікам эвалюцыйнай палеанталогіі і палеаэкалогіі. Менавіта ягоныя працы ў галіне прыродазнаўства паказалі, што сучаснае жыццё можна зразумець, толькі дасканала вывучыўшы яго вытокі.
    Сваю хуткую згоду на фіктыўны шлюб з малодшай КорвінКрукоўскай (а не з яе старэйшай сястрой, як меркавалася раней) Уладзімір матываваў тым, што гэтым ён спадзяецца прынесці карысць навуцы. Вось радкі з ліста брату Аляксандру*: “Нягледзячы на свае 18 гадоў верабейчык выдатна адукаваная, ведае мовы і займаецца галоўным чынам матэматыкай — працуе як мурашка з ранку да ночы і пры гэтым жвавая, прывабная і прыгожая. Наагул гэта такое шчасце звалілася на мяне, што цяжка і ўявіць”.
    Вяселле было прызначанае на 15 (27) верасня 1868 года. Вянчанне адбылося ў невялічкай вясковай царкве ў Палібіне**.
    Бадай толькі ў дзень вяселля, убачыўшы закаханыя вочы Уладзіміра, які ззахапленнем глядзеў на сваю фіктыўную, але ўсё ж “законную” жонку, Соф’я ўпершыню зразумела ўсю адказнасць за свой лёс, за лёс назаўсёды звязанага з ёю чалавека. Уся гэтая ашука, усе гэтыя ахвяры будуць марнымі, калі яна не стане навукоўцам.
    ПА ПРЫСТУПКАХ ЛЕСВІЦЫ ВЕДАЎ
    Праз два дні пасля вяселля Уладзімір і Соф’я Кавалеўскія прыехалі ў Пецярбург. Цвёрда вырашыўшы прысвяціць сваё жыццё навуцы і служэнню грамадству, яны праводзілі час за кнігамі, разам вывучалі некаторыя універсітэцкія дысцыпліны. Соф’я ўзяла на сябе частку выдавецкай працы Уладзіміра Кава