• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская  Вольга Гапоненка

    Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская

    Вольга Гапоненка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 72с.
    Мінск 2010
    23.09 МБ
    Літаратурны талент С.Кавалеўскай быў высока ацэнены пры яе жыцці. У 1885 годзе яе абралі ў клуб публіцыстаў у Стакгольме. У навуцы яна была ўжо прызнанай велічынёю, у літаратуры —“бліскучай надзеяй”, — так характарызавалі літаратурную творчасць нашай суайчынніцы сучаснікі. “Кавалеўская, безумоўна, ніколі не кінула б сваёй навуковай дзейнасці, але няма сумневу, што, аддаючы толькі частку свайго вольнага часу літаратурным заняткам, яна неўзабаве дзякуючы несумненнаму таленту і розуму заняла б выдатнае месца ў шэрагах еўрапейскіх пісьменніц”**.
    * Апублікаваны ў кнізе "С.В.Ковалевская. Лйтературные сочйненйя" (СПб., 1893) і ў выданнях Apxiea AH СССР.
    ** Волынскйй А. Лйтературные заметкй // Северный вестнйк. 1891. С. 147150.
    АПОШНІЯ ГАДЫ ЖЫЦЦЯ
    Насустрач свайму шчасцю * У крытычным пункце з задачы Пўанкарэ * Выбар паміж каханнем і навукай * “ Кожны ўрад павінны быць заклапочаны набыццём вядомага матэматыка...” * У Расеі для яе месца не знайшлося * Сябаркарзспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук * "Адзін з нас не перажыве гэты год” * Апошняе падарожжа * “Яна прыйшла да нас вестуном новых навуковых ідэяў"
    АХВЯРУЮЧЫСЯ КАХАННЕМ
    Узгадайма задачу Пўанкарэ пра крывыя, якія вызначаюцца дыферэнцыяльнымі раўнаннямі: у гэтак званых крытычных пунктах крывыя перакрыжоўваюцца і паводле дадатковых умоваў далейшы шлях даводзіцца выбіраць па адной з гэтых крывых. Так і ў жыцці людзей, меркавала С.Кавалеўская, іх учынкі перадвызначаныя, але ў нейкі момант даецца магчымасць выбраць шлях, ад якога залежыць лёс. Колькі разоў гэтай жанчыне даводзілася выбіраць паміж каханнем і ідэяй, супакоенасцю і навуковай кар’ераю!
    У другой палове 1880х гадоў у яе жыцці адбыліся значныя змены: з’явіўся сябар, які быццам з іроніі лёсу меў тое самае прозвішча — Кавалеўскі*. Яна ведала пра яго раней, а ў 1887 годзе як сябар Камітэта фонду
    *Максім Максімавіч Кавалеўскі паходзіў з шляхоцкага роду, быў добра забяспечаным чалавекам і меў маёнткі ва Украіне, вілу на поўдні Францыі, у Ніццы. Ён скончыў Харкаўскі ўніверсітэт, доктарскую дысертацыю пісаў у Лондане. Быў знаёмы з К Марксам і Ф.Энгельсам. Прафесар Маскоўскага ўніверсітзта, чытаў курс права. У 18871904 гадах чытаў лекцыі ў Англіі, Францыі, Італіі, Амэрыцы. У 1914 годзе абраны акадэмікам Пецярбургскай акадэміі навук.
    63
    Ларэна* нават дасылала яму запрашэнне. Ёй запомнілася яго крыху масіўная, высокая постаць, вялікія жвавыя блакітныя вочы, незвычайная эрудыцыя, бліскучая мова.
    Яны правялі незабыўныя дні ў Парыжы і Лондане, у падарожжах па Каўказе і Швайцарыі, Галяндыі і Нямеччыне. Дзякуючы новаму сяброўству Соф’я пачала зноў радавацца жыццю, хадзіць у тэатр. “Светлы спакой адбіваўся на звычайна нервовых рысах С.Кавалеўскай, — згадвала пра сустрэчу на адным з музычных вечароў Элен Кей. — Яна кахала, і музыка пераносіла яе ў каралеўства светлых летуценняў”.
    Аддаючы ўвесь вольны час М.Кавалеўскаму, яна ўпарта, не шкадуючы здароўя, працавала над развязаннем задачы пра аварот цвёрдага цела. У 1888 годзе яна слухала пранікнёную прамову акадэміка Жансэна і думала пра тое, што ніколі не будзе цалкам задаволеная сваім жыццём. Здавалася, яна дасягнула вяршыняў, пра якія марыла; быў чалавек, з якім можна было звязаць жыццё. Аднак...
    Ёй так хацелася, каб побач быў моцны, надзейны чалавек, які б кахаў і разумеў яе, дарыў дабрыню і ўвагу. М.Кавалеўскі, заняты сваімі справамі, так і не змог зразумець, наколькі безабаронная гэтая жанчына. Перадусім бачыў у ёй вялікі талент, розум, а таксама незалежнасць, якая гэтак раздражняла яго. Ён хацеў мець адданую жонку, а не самастойную, патрабавальную асобу з сваім асаблівым светам, дзе не яму адведзена галоўнае месца. Інтэлігентны чалавек з прагрэсіўнымі поглядамі, М.Кавалеўскі не мог пераадолець агульнапрынятых стэрэатыпаў.
    Сутыкнуліся два бескампрамісныя характары. Максім жадаў, каб Соф’я адмовілася ад навуковай дзейнасці. Але хіба магла яна кінуць дзеля шлюбу тое, што заваявала такой дарагой цаною?.. Яго навуковая дзейнасць была засяроджаная ў асноўным у Францыі, a
    *Фонд быў арганізаваны на сродкі шведскага эканаміста Віктора Эдварда Ларэна, які завяшчад капітал памерам 200 тысяч крон на развіццё грамадскіх навук. С.Каваледская і А.Ш.Лёфлер увайшлі g склад Камітэта фонду.
    64
    адмаўляцца ад яе дзеля жанчыны, нават такой, ён не збіраўся. У гэтым яны былі падобныя!
    Яна зноў апынулася ў тым самым крытычным пункце з задачы Пўанкарэ — гэтым разам трэба было выбіраць паміж каханнем і ўлюбёнасцю ў матэматыку. “Мы ніколі не зразумеем адно аднаго. Толькі ў працы можна знайсці радасць і суцяшэнне”, — з такімі думкамі яна вярталася ў Стакгольм, адзінае ў свеце месца, дзе жанчынаматэматык магла працаваць па спецыяльнасці. І толькі з цягам часу яна зразумее, што нават самыя разумныя з мужчын кахаюць тых жанчын, якія падтрымліваюць іх уласнае разуменне сваёй дасканаласці і адметнасці, а не тых, хто парушае іх ілюзіі.
    ЯШЧЭ АДНА СПРОБА ВЯРНУЦЦА
    Вясну 1889 года Соф’я Кавалеўская сустрэла ў Парыжы, атрымаўшы ад кіраўніцтва Стакгольмскага ўніверсітэта адпачынак на веснавы семестр, каб паправіць здароўе. Тут яна выпадкова спаткалася з сваім стрыечным братам, саратаўскім губернатарам А.Косічам, якога не бачыла шмат гадоў. За гэты час яна стала знакамітаю: пра яе ведаў увесь культурны свет, пісалі газеты і часопісы, у яе гонар ладзіліся шматлікія вечары ў Парыжы. Яна, безумоўна, радавалася свайму поспеху, але разам з тым пачынала стамляцца. С.Кавалеўская марыла пра вяртанне на радзіму, з якой яе, на жаль, усё менш штонебудзь звязвала: бацькі памерлі, не было сястры Ганны, а з братам Фёдарам, якому перайшлі ва ўладанне бацькоўскія маёнткі ў Віцебскай губерні, яна не мела блізкіх дачыненняў.
    Спадзеючыся на абранне С.Кавалеўскай сябрам Пецярбургскай акадэміі навук, А.Косіч звярнуўся з лістом да яе прэзідэнта, вялікага князя Канстанціна Раманава з просьбаю “вярнуць Кавалеўскую Pace! і расейскай навуцы”, прыгадаўшы словы Напалеона пра тое, што “кожны ўрад павінен быць заклапочаны набыццём вядомага матэматыка, мастака і ўвогуле выдатнага сваімі дасягненнямі чалавека, да якой бы на
    65
    цыянальнасці ён ні належаў, больш, чым захопам самага багатага і квітнелага горада”.
    Але адказ на ягонае хадайніцтва за подпісам неадменнага сакратара акадэміі К.С.Весялоўскага, датаваны 11 кастрычніка 1889 года, адразу расставіў усе кропкі над “і”. Пасля намінальнага прызнання яе заслуг там адзначалася: “Паколькі доступ на кафедры ў нашых універсітэтах абсалютна забаронены для жанчын, якімі б ні былі іх здольнасці і веды, то для спадарыні Кавалеўскай у нашай айчыне няма месца той самай ступені гонару і добра аплатнага, як тое, што яна займае ў Стакгольме”. І зноў, праз амаль пятнаццаць гадоў, афіцыйная Расея не хацела дапускаць да працы сусветна вядомую жанчыну.
    Расейская навуковая супольнасць, абураная такой несправядлівасцю, намерылася здабыць С.Кавалеўскай акадэмічнае ўшанаванне іншым шляхам. У Пецярбургскай акадэміі навук існавала ганаровае званне сябракарэспандэнта, якое надавалася іншагароднім ці замежным вучоным. 24 кастрычніка 1889 года на паседжанні фізічнаматэматычнага аддзялення была агучана заява наступнага зместу: “Ніжэйпадпісаныя маюць гонар прапанаваць да абрання ў сябрыкарэспандэнты Акадэміі ў разрад матэматычных навук доктара матэматыкі, прафесара Стакгольмскага ўніверсітэта Соф’ю Васілеўну Кавалеўскую”. Яе падпісалі акадэмікі П.Чабышоў, В.Імшанецкі, В.Бунякоўскі.
    Аднак, згодна з статутам Пецярбургскай акадэміі навук, жанчына не магла быць сябрамкарэспандэнтам. Статут змянілі. 16 лістапада 1889 года пытанне “аб дазволе асобам жаночага роду абірацца ў сябрыкарэспандэнты” развязалася станоўча, a 19 лістапада фізічнаматэматычнае аддзяленне Пецярбурскай акадэміі навук абрала С.Кавалеўскую сябрамкарэспандэнтам. 2 снежня Агульны сход акадэміі зацвердзіў такое рашэнне.
    Дарога жанчынам у Расейскую акадэмію навук была адчыненая. І зноў С.Кавалеўская стала першаю! Яна разумела, што сябаркарэспандэнт — не больш чым ганаровы тытул, які не дае ёй фінансавай магчымасці вярнуцца ў Расею. Але ж калі з’явіцца вакантнае мес
    66
    ца правадзейнага сябра акадэміі, дык ужо не будзе падставаў не абраць яе толькі таму, што яна жанчына!
    Жыццё ў Расеі без любімай справы траціла ўсялякі сэнс, і С.Кавалеўская мусіла выбіраць паміж Стакгольмам з яго фундаментальнай стрыманасцю і Парыжам, напоўненым энергічным, бестурботным жыццём.
    Перавага была аддадзеная Парыжу — вялікаму навуковаму і культурнаму цэнтру. Аднак атрымаць пасаду прафесара яна не змагла, нягледзячы на станоўчыя водгукі пра яе навуковыя дасягненні славутых французскіх матэматыкаў Пўанкарэ, Эрміта ды іншых — у тыя часы традыцыйныя ўяўленні аб ролі жанчыны былі ўласцівыя не толькі Расеі! Нават тыя, хто захапляўся здольнасцямі С.Кавалеўскай, не схіляліся даваць жанчыне права займаць у навуковай дзейнасці афіцыйнае становішча побач з мужчынам. Некаторыя выняткі, якія рабілі для Соф’і Кавалеўскай, былі больш ў сферы надання вонкавых знакаў годнасці. Так, паводле хадайніцтва французскіх матэматыкаў яна была ўганараваная “Знакам выдатнасці”. Разам з ёю такі знак атрымаў Анры Пўанкарэ.
    Увесну 1890 года першая ў свеце жанчынапрафесар, лаўрэат прэміі Парыжскай акадэміі навук, сябаркарэспандэнт Пецярбурскай акадэміі навук зноў прыехала ў Расею. У Пецярбурзе яна мела шчыры прыём, яе ўшаноўвалі на паседжанні гарадской думы. Яна прысутнічала на экзаменах у Бястужаўскіх вышэйшых жаночых курсах.
    Але галоўная мэта яе прыезду — выбары ў акадэміі навук. Пасля смерці акадэміка Віктара Бунякоўскага з’явілася вакансія, і Соф’я Кавалеўская спадзявалася, што можа быць абраная акадэмікам — яна была годная той пасады, што давала ёй магчымасць займацца навукай у Расеі. Сустракалася з прэзідэнтам Пецярбургскай акадэміі навук, мела гутарку... Але ён забараніў ёй нават прысутнічаць на паседжанні акадэміі, на што яна мела права як сябаркарэспандэнт.
    У роспачы яна развітвалася з Пецярбургам, яшчэ не ведаючы, што назаўсёды пакідае Расею, у якой для яе, нягледзячы на навуковае прызнанне, так і не знайшлося месца.
    67
    “ЯК ШМАТ ШЧАСЦЯ”
    Набліжаўся 1891 год. Жыццё быццам паклапацілася пра тое, каб падараваць ёй трохі радасных імгненняў. На Каляды яна была разам з Максімам Кавалеўскім у Ніцы. Новы год пажадала сустрэць арыгінальна — у “горадзе мёртвых”, на старадаўніх могілках СантаКампа італійскага горада Генуі. Тут было ціха і пустэльна. На фоне цёмнага неба ўзвышаліся мармуровыя помнікі, і здавалася, што яны вядуць між сабою толькі ім зразумелую бязгучную размову. Бледная, з сумным поглядам, яна моўчкі пераходзіла ад аднаго помніка да другога, быццам нешта шукала. Каля чорнай мармуровай пліты з выяваю фігуры прыпалай на калена жанчыны яна затрымалася і нечакана сказала: “Адзін з нас не перажыве гэты год”*.