Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская
Вольга Гапоненка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 72с.
Мінск 2010
Пры канцы студзеня Соф’я Кавалеўская вярталася з Італіі ў Швецыю праз Каны, Парыж і Берлін — неабходна было сустрэцца з калегаміматэматыкамі і, безумоўна, з Карлам Ваерштрасам. Радавала ўсіх сваёй весялосцю, бадзёрасцю, энергіяй, расказвала пра свае навуковыя задумы. Аднак па дарозе ў Стакгольм занядужала. Ды замест таго, каб выклікаць доктара і легчы ў ложак, стала рыхтавацца да лекцыі, і на наступны дзень паспяхова прачытала яе. Увечары Соф’я ажыўлена дзялілася сваімі літаратурнымі і навуковымі планамі на прыёме ў Гуга Гюльдэна, у абсерваторыі, дзе ёй і стала дрэнна.
Хвароба прагрэсавала шпарка. Двойчы доктар не мог паставіць дыягназ. Яна страчвала прытомнасць, недахоп дыхання паглыбляўся спадчынным, хоць і ў лёгкай форме, верадам сэрца.
29 студзеня (10 лютага) 1891 года Соф’я Кавалеўская памерла ад запалення лёгкіх. Апошнімі словамі нашай вялікай суайчынніцы былі “Як шмат шчасця”.
*Элен Кей адзначала, што ^ "апошнія гады думка пра смерць не пакідала С.КавалеЦскую, яна ведала, што мае хваробу сэрца" (Ковалевская С. В. Воспомйнанйя, пйсьма. М., 1951. С. 415). Яна часам вымуійаная была нават прапускаць лекцыі праз дрэннае самаадчуванне.
68
* * *
Кватэра Кавалеўскай была застаўленая вянкамі — ад розных установаў, акадэмій навук, універсітэтаў, вышэйшых жаночых курсаў, скандынаўскіх жаночых арганізацый, сяброў. Быў вянок з белых лілеяў з надпісам “Соні ад Ваерштраса”. У ганаровай варце каля цела нябожчыцы стаялі яе вучні. Ішлі жыхары Стакгольма, каб схіліць галаву перад таленавітым навукоўцам. Ішлі спачувальныя лісты ад сяброў з Пецярбургскай акадэміі навук, ад настаўніц з Харкава, Тыфліса, іншых гарадоў Расейскай імперыі*. Жалобная працэсія расцягнулася на ўвесь горад. Здавалася, увесь Стакгольм праводзіў у апошні шлях жанчыну з далёкага краю, якая знайшла прытулак у Швецыі і сваім талентам праславіла яе. 3 рук у рукі пераходзілі абведзеныя жалобнай рамкай аркушы паперы з вершам “На смерць С.В.Кавалеўскай”, які быў напісаны паэтам Францам Лёфлерам, братам Г.МітагЛёфлера.
Соф’ю Кавалеўскую пахавалі на Новых могілках на ўзвышшы Ліндтаген. Ад імя Стакгольмскага ўніверсітэта, матэматыкаў свету, сяброў і вучняў з развітальнай прамоваю выступіў Г.МітагЛёфлер. He хаваючы слёз, ад імя расейскіх вучоных выступіў М.Кавалеўскі. У некралогу, змешчаным у часопісе “Crell’s Journal”, нямецкі матэматык Л.Кронэкер** адзначаў, што “С.Кавалеўская ў спалучэнні з незвычайным талентам пакінула ўспаміны пра значную і да таго ж поўную прыгажосці індывідуальнасць...” Пазней на старонках “Acta mathematica” з’явіўся артыкул Г.МітагЛёфлера, у якім аўтар між іншага пісаў: “Яна прыйшла да нас вестуном новых навуковых ідэяў, шчыра дзялілася багатым
*І толькі афіцыйныя структуры Расеі захоўвалі маўчанне. Праз год, калі АннаШарлота Лёфлер выпусціла кнігу ўспамінаў пра С.Кавалеўскую і паўстала пытанне пра яе выданне на расейскай мове, міністр унутраных спраў Дурнаво грэбліва адзначыі): “Занадта іймат займаліся жанчынай, якая ў выніку, як выявілася, была нігілісткаю".
**Kroneker L. // Journal fiir die reine und angewandte Mathematik. 1891. Bd 108. S. 88.
69
запасам ведаў і сваімі задумамі з кожным вучнем”*.
А праз пяць гадоў на сродкі, сабраныя жанчынамі Камітэта Вышэйшых жаночых курсаў ды іншых ўстановаў, тут быў пастаўлены помнік з чорнага мармуру, спецыяльна прывезенага з Фінляндыі. Каля яго падножжа — хваля з кавалачкаў слаістага граніту; на яе вяршыні — чорны мармуровы крыж.
“Кароткае ці працяглае жыццё — гэта пытанне другараднае, — слушна адзначала А.Ш.Лёфлер. — Усе залежыць ад таго, наколькі яно багатае зместам — для сябе і для іншых. У гэтым сэнсе жыццё Кавалеўскай даўжэйшае за жыццё большасці людзей. Яна жыла паскораным жыццём, піла поўным кубкам з крыніцы шчасця і з крыніцы гора”. Талент Кавалеўскай зіхацеў нават на фоне іншых талентаў, на якія было багатае XIX стагоддзе. Яе складанае жыццё, яе трагічны лёс адчыніў жанчынам шлях да асветы, да сапраўднай інтэлектуальнай волі.
*MittagLeffler G. Sophie Kovalevsky: Notice biographique //Acta mathematica. 1892. Vol. 16. P. 385392.
ЗАМЕСТ ЗАКАНЧЭННЯ
“Я адчуваю, што павінна служыць ісціне — навуцы, і пракладваць новы шлях жанчынам”, — гэтыя словы былі дэвізам яе кароткага, але вельмі змястоўнага жыцця.
Больш за стагоддзе прайшло з таго часу, як Соф’я Кавалеўская даказала сваё права быць у навуцы роўнаю з мужчынамі. Сёння беларускія жанчыны паспяхова працуюць у розных галінах ведаў, узначальваюць навуковыя ўстановы. Акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абрана генетык Любоў Хатылёва (1980), сябрамікарэспандэнтамі сталі мовазнавец Юзэфа Мацкевіч (1969), афтальмолаг Таццяна Бірыч (1972), аграхімік Тамара Кулакоўская (1969), матэматык Фаіна Кірылава (1996), біяфізік Кацярына Слабажаніна (2000), мікрабіёлагі Наталля Астаповіч (1996) 1 Эмілія Каламіец(2004), біёлагі Марыя Чайка (1991) і Жанна Рупасава (2004). У шэрагу імёнаў, якімі ганарыцца Беларусь, міколаг Галіна Сяржаніна, фізікі Галіна Залеская, Наталля Лойка і Вікторыя Лапіна, матэматыкі Рэгіна Тышкевіч і Ірына Супруненка, этнамузыколагі Зінаіда Мажэйка і Тамара Варфаламеева, тэолаг Ірына Дубянецкая ды шмат іншых.
Але і сёння, робячы свой выбар, кожнай з нас даводзіцца ставіць на шалі вагаў хатнюю цеплыню і асабістае шчасце, з аднаго боку, і служэнне навуцы, кар’еру, з другога. Мы імкнемся ўтрымаць раўнавагу, без якой немагчыма адчуванне нутраной гармоніі, і толькі больш таленавітаму даем права быць першым, саступаючы з сцежкі спаборніцтва.
У 1972 годзе навукоўцамі Крымскай астрафізічнай абсерваторыі была адкрыта новая планета, названая імем Соф’і Кавалеўскай.
І вечарамі ўглядаючыся ў зорны небасхіл, мы кожнага разу спрабуем разгледзець планету яе імя, якая асвятляе нам шлях да ўласнага самасцверджання.
3 М Е С Т
ПРАДМОВА.................................. 5
СТАРОНКІ ДЗЯЦІНСТВА І ЮНАЦТВА............. 7
(Дзень, якога чакала яна 7. 3 Крукоўскіх герба “Слепаўрон" 9. Станаўленне характару 12. Самая прыгожая з навук 15. Подых навальніцы: год 1863 17. Загадкавая трыганаметрыя 19)
ШЛЯХ ДА НАВУКОВЫХ ВЯРШЫНЯЎ............... 22
(Далучэнне да навукі 22. Фіктыўны шлюб. ці Насустрач сапраўднаму шчасцю 24. Па прыступках лесвіцы ведаў 26. Вучаніца Ваерштраса 30. Да навуковых вяршыняў 32. На барыкадах Парыжскай камуны 34. Задачы для самастойных разважанняў 37. Спроба пераадолення людскога холаду 43. “Omnia mea mecum porto” 48)
КАРАЛЕВА ДАКЛАДНЫХ НАВУК....................... 52
(Прафесар Стакгольмскага ўніверсітэта 52. Сябар рэдкалегіі “Acta mathematica” 55. Прэмія імя Бардэна 57. Другое пакліканне 60)
АПОШНІЯ ГАДЫ ЖЫЦЦЯ........................... 63
(Ахвяруючыся каханнем 63. Яшчэ адна спроба вярнуцца 65.
“Як шмат шчасця” 68)
ЗАМЕСТ ЗАКАНЧЭННЯ
71
НАШЫ СЛАВУТЫЯ ЗЕМЛЯКІ
Серыя акадэмічная
Навуковапапулярнае выданне
ГАПОНЕНКА Вольга
КАРАЛЕВА ДАКЛАДНЫХ НАВУК
Соф’я Кавалеўская
Рэдактары Алесь Саламевіч, Надзея йішнеўская. Макетаванне Наталя Апанасевіч. Мастацкае афармленне Віталь Катовіч. Тэхнічны рэдактар Алесь Дрыбін. Карэктар Алена Ляхоўская.
Падпісана ў друк 12.05.10. Фармат 84x100 '/к. Пап. афсетная. Гарн. літаратурная. Ум.друк. арк. 3.32+0,78 укл. на крэйд. паперы. Ул.выд. арк. 4.1. Наклад 750 паас. Замова № 65. Выдавец і паліграфічнае выкананне НВК “Тэхналогія". ЛВ №02330/0552516 ад 09.07.09. Вул. Ляўкова, 19. 220007. г. Мінск.
3 Крукоўскгх герба “Слепаўрон” Перад сцяной
з таямнічымі формуламг
“Ён таксама страляў у паўстанцаў!” Самая прыгожая з навук Фіктыўны шлюб — адзіны спосаб эмансіпацыі
3 Вены у Гайдэльбэрг па навуку Прыватныя ўрокг ў Ваерштраса
У дні Парыжскай камуны Загадкавае колца Сатурна У Стакгольмскім універсітэце “Я неўзабабе ператваруся ў падручнік матэматыкі...” Выбар паміж каханнем і набукай
У Расеі для яе месца не знайшлося Апошняе падарожжа “Яна прыйшла да нас вестуном новых ідэяў”