Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская
Вольга Гапоненка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 72с.
Мінск 2010
Больш за сорак гадоў аддаў Васіль Крукоўскі вайсковай службе. У 1858 годзе, напярэдадні адмены прыгоннага права, ён пасяліўся ў радавым маёнтку Палібіна Невельскага павета, што на поўначы Віцебскай
*Паводле дзейнага тады ў Расейскай імперыі заканадаўства, дваранства падзялялася на спадчыннае і асабістае. Спадчынныя маёмасныя дваране кожнай губерні ўносіліся ў радаводную кнігу, якая падзялялася на шэсць частак. У вышэйшую, VI частку кнігі, уносіліся старажытныя высакародныя шляхоцкія роды, якія маглі даказаць сваю прыналежнасць да дваранс.кага стану на працягу ста гадоў да моманту выдання даравальнай граматы (гл. "Свод законов Россййск.ай ймперйй", Т. IX).
**Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў г. Масквы, фонд 1343, вопіс 23, справа 6550, аркуш 38.
10
губерні*, разам з жонка Лізаветай і трыма дзецьмі: сынам Фёдарам, якому не было і трох гадоў, і двума прыгажунямідачушкамі — Ганнай пятнаццаці гадоў ды Соф’яй васьмі гадоў.
У 1863 годзе генераллейтэнант у адстаўцы Васіль КорвінКрукоўскі быў абраны маршалкам Віцебскай губерні. Гэта быў тыповы (і далёка не самы горшы) прадстаўнік свайго класа. Яго дачыненні з прыгоннымі набывалі часам суровыя формы, але ён не ставіўся да іх як да рабоў і шанаваў чалавечую годнасць.
Маці Соф’і — Лізавета Крукоўская — паходзіла з сям’і вядомых навукоўцаў і была добра адукаваная для таго часу жанчына. Яна даводзілася ўнучкай астраному і геадэзісту, акадэміку Пецярбургскай акадэміі навук Фёдару Іванавічу Шуберту** і дачкой ганароваму акадэміку Пецярбургскай акадэміі навук, вайсковаму геадэзісту Фёдару Фёдаравічу Шуберту***. Лізавета шмат чытала, ведала чатыры замежныя мовы, вельмі любіла музыку, добра спявала і танцавала, выдатна іграла на фартэпіяна. Гэтая мілая, добрая жанчына імкнулася выхоўваць дзяцей у любові да прыгожага, у цярплівасці і пашане да чалавека, у павазе да рэлігіі. У іхным доме ў Палібіне вечарамі гучала музы
* Невельскі павет бьф часткай Беларусі (БССР) да 1919 года, да моманту перадачы Віцебскай губерні g склад РСФСР. У 1924 годзе, калі некалькі naeemag колішняй Віцебскай губерні былі вернутыя БССР, былыя Вяліжск.1, Невельскі і Себежскі паветы засталіся g Расеі.
**Шуберты паходзілі з Нямеччыны. Ф.І.Шуберт CKOH4big Гётынгенск.1 gHieepcimsm. Сваю навуковую дзейнасуь pacna4ag у Pace! Agmap першага g Pace! "Курса тэарэтычнай астраноміі", Meg навуковую перапіску з Ляплясам, PagcaM, Бэсэлем, іншымі выдатнымі матзматыкамі.
***Пад KipagninmeaM Ф.Ф.Шуберта былі выкананыя epynmogныя тапаграфічныя работы g многіх губернях Расейскай імперыі. У 1816 годзе ён pacna4ag трыангуляцыйныя работы на Беларусі. Вынікам іх стала выдадзеная g 1840 годзе спецыяльная дваццацівярстовая "Карта Заходняй Расеі", на якоіі упершыню былі нанесены gee населеныя пункты Беларусі, яе nognaB гідраграфія. 3 імем Ф.Ф.Шуберта звязана таксама складанне Kaiumognaea помніка гісторыі і геаграфіі Беларусі — так званай "Трохвярстовай карты" (асобныя аркушы карты былі прысвечаныя Гарадзенскай (1853), Менскай (1854), Віленскай (1858), Магіле9скай (1858) Віцебскай (1859) і Смаленскай (1859) губерням).
11
ка Вэбэра і Штраўса, Бэтховэна і Вівальдзі. Яна ставіла хатнія спектаклі, на якія запрашаліся суседзі, і паспяхова удзельнічала ў іх сама.
Ад сваёй маці смуглявая Софа (так яе называлі дома) атрымала ў спадчыну прыгожы твар, сярэдні рост, мяккасць, лагоднасць у дачыненнях з людзьмі. Ад бацькі — засяроджанасць думкі, глыбіню пачуццяў і моц характару.
Маёнтак Палібіна знаходзіўся ў прыгожай мясцовасці, дзе пагоркі змяняліся раўнінамі, дрымучыя лясы — зялёнымі лугамі, на якіх былі раскіданыя магутныя валуны. На ўзгорку месціўся вялікі дом КорвінКрукоўскіх. Тут былі шыкоўныя прасторныя залы, хатняя тэатральная сцэна, гасцявыя пакоі, бясконцыя службовыя памяшканні. Вось як апісвае яго сама С.Кавалеўская: “Дом быў пабудаваны ў тым пэўным, але ў архітэктуры не адзначаным стылі, які варта было б назваць прыгонным стылем. Усяго было шмат, усё было неяк груба, тапорна, па ўсім было відаць, што дом гэты будавалі ў тыя часы, калі плата за працу не была вялікаю, і ўсе абыходзіліся ўласнымі сродкамі”.
Тут прайшлі яе дзіцячыя і юнацкія гады. Тут яна знайшла найвялікшае ў сваім жыцці захапленне навукай, імя якой матэматыка. Сюды імкнулася ў думках у складаных жыццёвых сітуацыях, быццам чэрпаючы ў маляўнічых віцебскіх прасторах новыя сілы і натхненне.
СТАНАЎЛЕННЕ ХАРАКТАРУ
Соф’я Крукоўская атрымала ад сваіх продкаў рознаскіраваныя якасці розуму і характару. Але шматграннасць яе натуры была і вынікам спалучэння шчаслівых вонкавых умоваў: людзі, што былі побач з ёю з дзяцінства, з іх адметным стаўленнем да ўсяго, што адбываецца вакол, пакінулі свой адбітак на характары і светапоглядзе ўражлівай дзяўчынкі. Пройдуць гады, і ў сваіх “Успамінах дзяцінства” яна з надзвычайнай цеплынёй напіша пра кожнага з іх — і пра добрую няньку, і пра першага свайго настаўніка, і пра строгую міс Сміт, пра дзядзькаў Пётру КорвінКрукоўскага і Фёдара Шуберта.
12
У канцы 50х гадоў XIX стагоддзя разам з іншымі праблемамі, якія патрабавалі развязання, у Расейскай імперыі ўзнікла так званае жаночае пытанне. Верагодна, пад уплывам гэтага генерал КорвінКрукоўскі, ужо вольны ад службовых праблем, кардынальна змяніў стыль выхавання сваіх дачок.
Вось што пісала пра гэта ў сваіх успамінах С.Кавалеўская: “Банька зрабіў нечаканае адкрыццё, што дзеці яго далёка не такія ўзорныя і цудоўна выхаваныя, як ён лічыў. Дагэтуль усе настойліва казалі, што мая сястра ледзь не фенаменальнае дзіця, разумнае і развітое не па гадах. Зараз жа высветлілася, што яна не толькі занадта распешчаная, але для пятнаццацігадовай дзяўчынкі да крайнасці неадукаваная, нават не ўмее без памылак пісаць парасейску”.
Маленькую Софу, якую даглядала непісьменная няня, таксама ніхто не вучыў. Чытаць яна навучылася сама: яе зацікавілі літары, дзяўчынка пачала распытваць усіх, што гэта такое, і паступова самастойна запомніла сэнс кожнай з іх.
Генерал зрабіў сапраўдны пераварот ў сістэме хатняга выхавання. Увосень 1858 года ў дом Крукоўскіх былі запрошаныя настаўнік Язэп Малевіч і гувернантка Маргарыта Сміт. 3 іх з’яўленнем тут усталявалася строгае выхаванне і сур’ёзнае навучанне. У той час як уладарная і стрыманая ангелька цвёрдай рукою ўсталёўвала парадак у дзяцячым пакоі, ціхі, сціплы хатні настаўнік настойліва імкнуўся развіць у Софы звычку да працы і любоў да навучання.
Соф’я Крукоўская пачала свой шлях да ведаў у той самы 1858 год, калі ў Пецярбурзе была адчыненая першая жаночая гімназія, якая мела выключнае значэнне ў гісторыі жаночай адукацыі ў Расейскай імперыі.
Язэп Малевіч — першы настаўнік Соф’і Крукоўскай па агульных прадметах — быў сынам дробнага шляхціча*. Яго веды не вызначаліся шырынёю, але тое
*Малевіч Язэп нарадзіўся ў 1813 годзе ў мястэчку Краслаўка Віцебскай губерні. Скончыў настаўніцкую навучальню ў Краслаўцы і вытрымаў экзамен, які даваў права быць хатнім настаўнікам. Адным з яго вучняў быў будучы выдавец часопіса " Русская старйна’’ Міхаіл Сямеўск.1. Я. Малевіч — аўтар успамінаўпра С.Кавалеўскую (Русская старпна. 1890. № 12. С. 615—654).
13
нямногае, чаму яго навучылі, ён ведаў грунтоўна. Педагагічная дзейнасць Я.Малевіча ў доме КорвінКрукоўскіх працягвалася 10 гадоў — амаль чвэрць жыцця яго вучаніцы. Гэта быў вельмі маўклівы, пачцівы чалавек. Але калі справа тычылася яго выхаванцаў, станавіўся бескампрамісным і вельмі настойлівым.
Карыснае супрацьдзеянне бессістэмнасці фізічнага і духоўнага выхавання стварыла гувернантка Маргарыта Францаўна Сміт — ужо немаладая, але энергічная жанчына, якая паходзіла з даўно абруселай ангельскай сям’і. Яна спрабавала перавыхаваць Софу з энергіяй, якая пераходзіла ў бязлітаснасць. Уся абстаноўка жыцця ў Палібіне — разрозненасць сямейнікаў, іх заўсёдная занятасць, велізарныя памеры дома — усё спрыяла эксперыментам гувернанткі. Адмежаваўшы Софу ад усіх астатніх, міс Сміт распрацавала для дзяўчынкі дзённы расклад, дзе ўсё было распісана па хвілінах, і з традыцыйнай ангельскай педантычнасцю патрабавала яго няўхільнага выканання. Потым гэта дало свае станоўчыя вынікі, і Соф’я Кавалеўская праз гады з ўдзячнасцю ўспамінала сваю выхавальніцу, якая змагла прышчапіць ёй мэтанакіраванасць і працавітасць.
Вучоба давалася Софе лёгка. Яна, нібы губка, усмоктвала новыя веды. 3 хваляваннем і цікавасцю чакала яна новых сустрэч з Фёдарам Шубертам — малодшым матчыным братам, які толькі скончыў універсітэт. Традыцыйныя “вучоныя размовы” пад час яго прыезду ў Палібіна запаўнялі свет яе фантазій навуковымі звесткамі.
Зачынальнікам навуковых дыскусій быў бацькаў брат Пётра. Гэта ён сваімі захапляльнымі апавяданнямі пра падарожжы і гістарычныя падзеі заахвоціў маленькую пляменніцу да чытання. Акрамя палітыкі, ён цікавіўся навуковымі адкрыццямі і вынаходкамі, асабліва ў галіне моднага тады ў свецкіх колах прыродазнаўства. Ён змог запаліць творчую іскру ў душы Софы, абудзіць цікавасць да матэматыкі — “самай прыгожай з навук”*.
*Так праз два дзясяткі гадоі) скажа пра матэматыку доктар філасофіі Соф’я Кавалеўская на сваёй першай лекцыі ў сценах Стакгольмскага дніверсітэта.
14
САМАЯ ПРЫГОЖАЯ 3 НАВУК
“He. Я не люблю матэматыку”, — менавіта так, без ваганняў адказала на пытанне бацькі маленькая дзяўчынка. Тая, якой было даравана лёсам праз гады дасягнуць вяршыняў у гэтай навуцы.
Яна любіла чытаць. Калі выпадала хвіліна, Софа пракрадвалася ў бацькоўскую бібліятэку і замірала перад доўгімі шэрагамі кніг, у кожнай з якіх — невядомы ёй загадкавы свет. Бацька забараняў дзецям самастойна браць кнігі з паліц*, але ж ці можна было ўтрымацца ад спакусы!
Асабліва яна захаплялася паэзіяй. У пяцігадовым узросце сама спрабавала пісаць вершы, а ў дванаццаць цвёрда намерылася стаць паэткай. Яна гадзінамі магла дэкламаваць урыўкі з баладаў Жукоўскага, якія, паводле ейных слоў, доўга былі адзінымі вядомымі ёй узорамі расейскай паэзіі. “Нягледзячы на тое, што ў нас была вялікая бібліятэка, яна складалася пераважна з замежных кніг...” Софа памятала той шчаслівы дзень, калі для яе купілі хрэстаматыю А.Філонава. Пазней яна чытала і дэкламавала ўрыўкі з “Мцыры” і “Каўказскага палонніка”.