Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
РОТКІ
КАНАМІЧНЫ
ОЎНІК
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ
УНІВЕРСІТЭТ
АРОТКІ КАНАМІЧНЫ ЛОЎНІК
Пад рэдакцыяй доктара эканамічных навук прафесара М. I. Платніцкага
Мінск 1993
ББК 65.01я2 К 25
Рэцэнзент кандыдат філалагічных навук
В.К.Шчэрбін
Аўтарскі калектыў: Я.А.Александровіч, В.В.Асмалоўскі, І.В.Балдзін, Ф.В.Баравік| , А.І.Бязлюдаў, Р.П.Валевіч, С.С.Васкоўскі, Т.І.Вуколава, А.С.Галавачоў, А.Г.Зав’ялкаў, Г.З.Захараў, Я.Г.Зонтаў, Г.Я.Кажэкін, Л.І.Карпенка, Г.І.Краўцова, С.Ю.Крычэўскі, М.С.Куняўскі, М.АЛісіцын, Л.А.Лобан, В.К.Мацюшэўская, І.У.Мірачыцкая, Л.М.Міхневіч, Г.К.Мультан, М.М.Новікаў, М.І.Платніцкі, М.Г.Проніна, М.І.Савіцкі, Н.А.Самара, Г.Р.Санько, Т.У.Сарокіна, Л.М.Сініца, В.І.Стражаў, Н.М.Сухарава, М.І.Ткачук, М.К.Фісенка, А.К.Хамякоў, Я.А.Язвінская
Кароткі эканамічны слоўнік/Я.А.Александровіч, К25 В.В.Асмалоўскі, І.В.Балдзін і інш.; Пад рэд.М.І.Плат ніцкага.—Мн.:БДЭУ,1992. — 256 с.
ISBN №5-7830-0339-5.
Краткий экономический словарь
"Кароткі эканамічны слоўнік" упершыню выдаецца на беларускай мове. Ён уключае сучаснае тлумачэнне звыш 300 найбольш часта ўжывальных, а таксама новых тэрмінаў і эканамічных катэгорый. Выкарыстанне слоўніка будзе садзейнічаць пашырэнню сферы дзейнасці беларускай мовы і выкарыстанню яе ў грамадска-палітычным і гаспадарчым жыцці.
Для выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто вывучае эканоміку.
v 0601000000-000
Л.	У 2
ББК 65.01я2
ISBN 5-7830-0339-5
© Аўтарскі калектыў, 1992
Ад аўтараў
"Кароткі эканамічны слоўнік" — выданне, у пэўным сэнсе не падобнае на іншыя эканамічныя слоўнікі. 3 аднаго боку, ён прызначаны для шырокага азнаямлення чытачоў з сучасным тлумачэннем актуальных эканамічных катэгорый і паняццяў, а з другога ён мае мэтанакіраванае вучэбна-метадычнае прызначэнне: дапамагчы дасягнуць адназначнага разумения сучасных працэсаў ў сацыяльна-эканамічнай галіне з пункту гледжання як палітычнай эканоміі, так і іншых эканамічных і грамадскіх навук.
Не менш істотную ролю слоўнік адыграе ва ўстанаўленні і службовым выкарыстанні двухмоўя ў сферы гаспадарчай дзейнасці, у замацаванні беларускай мовы v якасці дзяржаўнай.
Для зручнасці ў карыстанні ў канцы пададзены руска-беларускі слоўнік паняццяў і тэрмінаў, змешчаных у слоўніку.	1
Пры падрыхтоўцы слоўніка аўтары карысталіся такімі выданнямі, як "Русско-белорусский словарь" у двух тамах (Мінск: Выдавецтва Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1982), "Беларускарускі слоўнік" (Мінск: Выдавецтва Беларуская Савец­кая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1988. Выданне 2-е, перапрацаванае і дапоўненае), "Краткий экономи­ческий словарь" (М.: Политиздат, 1987), "Краткий сло­варь по социологии" (М.: Политиздат, 1988) і інш.
Слоўнік распрацаваны калектывамі эканамічных кафедраў і кафедры правазнаўства Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.
А
АБАГУЛЕННЕ ВЫТВОРЧАСЦІ (Обобществле­ние производства) -сістэма адносін, якія выражаюць грамадскі характар вытворчасці і працы на аснове зліцця асобных працэсаў вытворчасці ў розных галінах народнай гаспадаркі ў адзіны грамадскі працэс. Ступень А.в. залежыць ад узроўню і тэмпаў развіцця прадукцыйных сіл: тэхнічных умоў вытворчасці, ступені падзелу працы
і спецыялізацыі. У сучасны момант ствараюцца раўнапраўныя ўмовы для развіцця і свабоднага спаборніцтва ўсіх форм уласнасці: агульнадзяржаўнай, мясцовай (камунальнай), кааператыўнай, заснаванай на арэндзе і паявых падатках (акцыянерная форма), на індывідуальнай працоўнай дзейнасці, а таксама розных змешаных форм, што выключав адчужэнне работнікаў ад родаў вытворчасці.
3 ускладненнем сістэмы грамадскага падзелу працы, паглыбленнем спецыялізацыі пашыраюцца формы кааперацыі працы, становяцца больш цеснымі сувязі паміж прадпрыемствамі, фарміруюцца прамысловыя і аграпрамысловыя комплексы, канцэрны, міжгаліновыя аб’яднанні, саюзы і іншыяасацыяцыі. Такім чынам, А.в. стварае перадумовы для развіцця ініцыятывы і самастойнасці прадпрыемстваў, паслядоўнага іх пераходу на поўны гаспадарчы разлік, развіцця падраду, арэнды, акцыянерных таварыстваў. Роля цэнтра кіравання пры гэтьш заключаецца ў стварэнні эканамічных і прававых умоў для эфектыўнай гаспадарчай дзейнасці на ўсіх узроўнях, развіцця інфраструктуры, правядзення навукова-тэхнічнай, фінансавай і падатковай палітыкі, забеспячэння абароненасці грамадзян. Вышэйшай праявай росту А.в. з’яўляецца эканамічная інтэграцыя некалькіх краін, якая ахоплівае шырокае кола ўзаемных сувязей ад непасрэднай кааперацыі да міжнароднай каардынацыі развіцця вытворчасці.
А.в. на справе азначае рэальны кантроль і рэгуляванне^вытворчасці з удзелам працоўных, наладжванне новай сістэмы гаспадарання, стварэнне яе трывалай матэрыяльнай асновы. Усе гэта мае на ўвазе карэнную структурную перабудову эканомікі, паглыбленне гра­мадскага падзелу працы і павышэнне ступені канцэнтрацыі вытворчасці, фарміраванне сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай базы, адпаведнай сістэмы новых арганізацыйна-эканамічных адносін.
АБАРОТНЫЯ СРОДКІ (Оборотные средства) — грашовыя сродкі, прызначаныя для Ўтварэння абаротных вытворчых фондаў і фондаў абарачэння. Першая частка А.с. дзейнічае ў сферы вытворчасці і наоывае
форму вытворчых запасаў, незавершанай вытворчасці і расходаў будучых перыядаў, другая абслугоўвае сфе­ру абарачэння і набывае форму гатовых вырабаў, грашовых сродкаў і сродкаў у разліках.
Па спосабу планавання патрэб Ах. падзяляюцца на нарміруемыя і ненарміруемыя. Нарміруемыя А.с. прызначаны для ўтварэння запасаў абаротных сродкаў і гатовай прадукцыі на складзе, ненарміруемыя — абслугоўваюць сферу абарачэння (акрамя запасаў гатовай прадукцыі на складзе). Па крыніцах фарміравання А.с. падзяляюцца на ўласныя, пазычаныя і прыцягнутыя. Уласныя А.с. знаходзяцца ў пастаянным карыстанні прадпрыемстваў (аб’яднанняў) і забяспечваюць мінімальныя патрэбы ў грашовых сродках на вытворча-гаспадарчую дзейнасць у межах планавага аб’ёму работ. Пазыковыя А.с. ствараюцца для забеспячэння часовых патрэб прадпрыемства. Асноўнай крыніцай фарміравання першых з’яўляецца даход (прыбытак), другіх кароткатэрміновыя крэдыты банка. Прыцягну­тыя А.с. уяўляюць сабой крэдыторскую запазычанасць пастаўшчыкам, запазычанасць па заработнай плаце, а таксама розныя мэтавыя фонды прадпрыемстваў ,якія не выкарыстоўваюцца.
А.с. знаходзяцца ў пастаянным аоарачэнні і прымаюцьто таварную, то грашовую форму. Працэсруху А.с., які перыядычна паўтараецца, называецца абарачальнасцю А.с. Эфектыўнасць выкарыстання А.с. характарызуецца колькасцю абаротаў (каэфіцыентам абара­чэння ) і працягласцю аднаго абароту ( хуткасцю абароту ). Колькасць абаротаў вызначаецца па формуле Ка = РП : Ааср, дзе РП аб’ём рэалізаванай прадукцыі па сабекошту за дадзены перыяд; Ааср сума сярэдняга астатку А.с. за тэты ж перыяд. Хуткасць абароту ў днях вызначаецца па формуле Да =Д : Ка, дзе Д колькасць дзён у перыядзе (месяц — 30, квартал 90, год — 360). Паскарэнне абарачальнасці А.с. забяспечвае магчымасць выканаць зададзены аб’ем вытворчасці з меншымі затратам), а вызваленыя сродкі выкарыстаць на іншыя мэты.
АБАРОТНЫЯ ФОНДЫ (Оборотные фонды) — ча-
стка вытворчых фондаў прадпрыемства, якая цалкам спажываецца ў кожным вытворчым цыкле і цалкам пераносіць сваю вартасць на гатовую прадукцыю, відазмяняючы пры гэтым сваю натуральна-рэчыўную форму. Матэрыяльна-рэчыўную аснову А.ф. складаюць прадметы працы.
Па ўдзелу ў працэсе вытворчасці А.ф. падзяляюцца на вытворчыя запасы, незавершаную вытворчасць і рас­ходы будучых перыядаў. Улічваюцца і плануюцца А.ф. у днях, натуральным і вартасным выражэнні. Нарматыў вытворчых запасаў у днях уключае ў сябе: час знаходжання сыравіны і матэрыялаў у дарозе (транспартны запас); час, неабходны для прыёмкі і аналізу якасці сыравіны і матэрыялаў, што паступаюць (падрыхтоўчы запас); час, неабходны для папярэдняй апрацоўкі сыравіны і матэрыялаў перад запускам іх у вытворчасць (тэхналагічны запас); час знаходжання матэрыяльных рэсурсаў на складзе спажыўца (бягучы запас); час, не­абходны для дастаўкі сыравіны і матэрыялаў у выпадку перабою ў забеспячэнні (страхавы запас). Нарматывы вытворчых запасаў у натуральным і вартасным выражэнні вызначаюцца па кожнаму віду матэрыяльных рэсурсаў па наступных формулах: Нн = Нд + Ра; Нв = Нд + +Ра + Ц, дзе Нн, Нв — нарматывы запасаў адпаведна ў натуральным і вартасным выражэнні; Нд — нарматыў запасаў у днях; Ра — аднадзённы расход матэрыялаў; Ц — цана адзінкі матэрыялаў. Нарматыў А.ф. у незавершанай вытворчасці вызначаецца па формуле Нн.в = Вд + +П + Кг, дзе Вд — аднадзённы выпуск прадукцыі па сабекошту ; П — працягласць вытворчага цыкла ў днях; Кг — каэфіцыент нарастания затрат. Пры раўнамерным нарастанні затрат Кг= (Ва + 0,5 Вн) : (Ва + Вн), дзе Ва, Вн — адпаведна адначасовыя і наступныя затраты. Пры нераўнамерным нарастанні затрат п
Кг = і 2 Сі (П m) 1 : (С • П), дзе Сі — сабекошт не4 = 1	-I
завершанай вытворчасці ў і-ты дзень вытворчага цыкла; П -колькасць дзён у вытворчым цыкле; m — колькасць дзён ад запуску да і-га дня вытворчага цыкла; і — пара-
дкавы дзень вытворчага цыкла; С — поўны саоекошт вырабу. Зніжэнне каэфіцыента нарастания затрат дасягаецца шляхам удасканаленші нарміравання, зніжэння і страт, выкарыстання паўторных матэрыяльных рэсурcav, скарачэння працягласці вытворчага цыкла.
АБЛІГАЦЫІ ДЗЯРЖАУНЫХ ПАЗЫК (Облига­ции государственных займов) каштоўныя паперы на прад’яўніка. Яны выступаюць як даўгавое абавязацельства дзяржавы, па якому яна абавязуецца ў загадзя ўстаноўленыя тэрміны пагасіць (выкупіць) аблігацыю, а таксама выплаціць пэўны даход. Выпуск А.дз.п. уяўляе сабой адзін з метадаў планамернай мабілізацыі рэсурсаў насельніцтва ў дзяржаўны бюджэт на патрэбы гаспадарчага і культурнага будаўніцтва.
АБМЕН (Обмен) -узаемны абмен дзейнасцю паміж людзьмі, які праяўляецца непасрэдна ці ў форме абмену прадуктамі і паслугамі, як правіла, на эквівалентнай аснове. А.— адна з самастойных стадый грамадскага ўзнаўлення, якая злучае вытворчасць і абумоўленае ёю размеркаванне, з аднаго боку, і спажыванне	з другога. Ён уласцівы любой гістарычнай стадыі развіцця чалавецтва, з’яўляецца сродкам грамадска^й сувязі, у якой адлюстроўваецца супрацоўніцтва людзей. Вытворчасць вызначыла неабходнасць А., а апошні актыўна уздзейнічае на вытворчасць. У аснове развіцця А. ляжыць грамадскі падзел працы. У жо першы грамадскі падзел працы паміж земляробствам і жывёлагадоўляй, а затым адасабленне ад іх рамесніцтва зрабілі А^неабходным і рэгулярным, і ён прыняў форму таварааомену. Узнік гандаль, з’явіліся тавары і грошы, рынак.