Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
ВЫТВОРЧЫ ЦЫКЛ (Производственный цикл) інтэрвал каляндарнага часу ад запуску ў вытворчасць прадметаў працы (зыходнай сыравіны) да атрымання цалкам гатовага прадукту. В.ц. уключае ў сябе тэхналагічны перыяд і перапынкі ў вытворчасці.
Тэхналагічны перыяд складае асноўную частку В.ц. і ўключае v сябе час, неабходны для выканання аперацый па выбару прадукцыі і ажыццяўлення натуральных працэсаў. Працягласць гэтага перыяду залежыць у значнай ступені ад метаду спалучэння аперацый у працэсе вытворчасці: паслядоўнага, паралельнага ці паралельна-паслядоўнага. Выбар метаду адна з умоў рацыянальнай арганізацыі вытворчасці.
Перапынкі, у сваю чаргу, раздзяляюцца на міжаперацыйныя і абумоўленыя рэжымам работы прадпрыемства. Міжаперацыйныя перапынкі бываюць тэхналагічныя (залежаць ад тэхналогіі вырабу прадукцыі), тэхнічныя (залежаць ад тэхнікі, што прымяняецца) і арганізацыйныя (звязаныя з недахопамі ў арганізацыі рабочых месц і іх матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні). Апошнія ўлічваюцца толькі пры вызначэнні фактычнай працягласці В.ц.
Атульная працягласць В.ц. характарызуе ўзровень арганізацыі вытворчага працэсу па часе і залежыць ад умоў, характару прадукцыі, што вырабляецца, узроўню механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці, тэхнікі і тэхналогіі, відаў руху прадметаў працы з адной аперацыі на другую, прынятай арганізацыі працы і іншых фактараў.
В.ц. прадвызначае размеркаванне работ па часе і па асобных вытворчых падраздзяленнях, адлюстроўваецца ў аператыўна-каляндарным планаванні.
Скарачэнне працягласць В.ц. дае магчымасць па-
вялічваць аб’ём выпуску прадукцыі ў адзінку часу за кошт больш эфектыўнага выкарыстання вытворчых фондаў у адзінку часу, Апошняе дасягаецца шляхам скарачэння працягласці тэхналагічнага перыяду і скарачэння міжаперацыйных і міжзменных перапынкаў.
ВЫТВОРЧЫЯ АДНОСІНЫ (Производственные отношения) адносіны паміж людзьмі, якія складаюцца ў грамадскай вытворчасці. Гэта грамадскі бок вытворчасці, грамадская форма развіцця прадукцыйных сіл у адрозненне ад тэхнічна-тэхналагічнага, які адлюстроўвае тэхнічную арганізацыю вытворчасці.
Адрозніваюць сацыяльна-эканамічныя і арганізацыйна-эканамічныя В.а. Першыя даюць сутнасную, глыбінную характарыстыку В.а., якая закранае інтарэсы ўсіх удзельнікаў, суб’ектаў адносін. Аснову гэтых адносін складае пануючая форма ўласнасці на сродкі вытворчасці і прадукты працы. Сацыяльна-эканамічны бок В.а. выяўляецца таксама ў характары працы і размеркавання, абмену і спажывання, у прыродзе таварнаграшовых адносін. Арганізацыйна-эканамічныя В.а. узнікаюць у сферы ўзаемадзеяння прадукцыйных сіл і вытворчых адносін, складаюцца ў галіне гаспадарчых адносін. Сюды ж уключаюцца і адносіны гаспадарчага механізму, адносшы ў сферы арганізацыі і кіравання грамадскай вытворчасцю. В.а. маюць і ўзнаўленчы ас­пект, гэта значыць у іх складзе можна выдзеліць ад­носшы непасрэднай вытворчасці, размеркавання, абме­ну і спажывання.
В.а. ва ўсёй іх сукупнасці ўтвараюць базіс грамадства. Яны развіваюцца і ўдасканальваюцца. Найбольш істотныя заканамернасці В.а. выяўляюцца ў эканамічных законах, асооныя іх бакі у эканамічных катэгорыях. Пазнаючы эканамічныя законы, улічваюцца эканамічныя катэгорыі, грамадства ўздзейнічае на развіццё прадукцыйных сіл, дасягае намечанай мэты. Перабудова грамадскага жыцця, якая праводзіцца ў краіне, ахапіла рэвалюцыйнымі пераўтварэннямі ўсе слаі і ўзроўні В.а. і прадугледжвае развіццё іх разнастайных форм, карэнную рэформу кіраванння і дэмакратызацыі грамадства.
ВЫТВОРЧЫЯ ФОНДЫ (Производственные фон­ды) грамадская форма сродкаў вытворчасці народнай гаспадаркі, яе галін, прадпрыемстваў (аб’яднанняў), неабходных для ажыццяўлення працэсу матэрыяльнай вытворчасці. Матэрыяльна-рэчыўны састаў В.ф. складаюць сродкі працы і прадметы працы. Па характару ўдзелу ў вытворчым працэсе В.ф. падзяляюцца на асноўныя і абаротныя. Асноўныя В.ф. уяўляюць сабой сродкі працы, уцягнутыя ў вытворчы працэс, якія працягла функцыяніруюць у ім і паступова, часткамі, па меры зносу пераносяць сваю вартасць на новаствораны гатовы прадукт. Абаротныя В.ф. гэта прадметы пра­цы, якія спажываюцца ў кожным вытворчым цыкле і цалкам пераносяць сваю вартасць на гатовую праду к цыю, відазмяняючы пры гэтым сваю натуральна-рэчыўную форму. В.ф. плануюцца ў натуральным і вартасным грашовым выражэнні. У працэсе ўзнаўлення яны робяць няспынны абарот. Паслядоўна праходзячы стадыі вытворчасці і абарачэння, яны мяняюць сваю форму: грашовая форма пераходзіць у вытворчую, вытворчая у таварную, таварная у грантовую. Рашаючае значэнне мае такая стадыя вытворчасці, калі В.ф. знаходзяцца ў праду кцыйнай форме, у якой адбываецца іх злучэнне з рабочай сілай. У працэсе вытворчага выкарыстання вартасць В.ф. пераносіцца на новаствораны прадукт, паслугі і ўключаецца ў яго вартасць. Пры рэалізацыі вырабленай прадукцыі В.ф. вяртаюцца прадпрыемству ў форме грантовых сродкаў, чым забяспечваецца іх кампенсацыя.
В.ф. з’яўляюцца матэрыяльнай асновай развіцця эканомікі краіны і росту дабрабыту працоўных. Павышэнне эфектыўнасці іх выкарыстання спрыяе скарачэнню аднаразовых капітальных укладанняў на іх стварэнне, прыводзіць да зніжэння матэрыяла і фондаёмкасці прадукцыі. Паляпшэнне выкарыстання В.ф. дасягаецца за кошт павышэння каэфіцыента работы машын і абсталявання, болып поўнага выкарыстання іх магутнасці, зніжэння матэрыялаёмкасці на аснове прымянення прагрэсіўных тэхналогій, змяншэння адходаў і страт сыравіны і матэрыялаў.
г
ГАНДАЛЬ (Торговля) уяўляе сабой сферу таварнага абарачэння, дзе ажыццяўляецца абмен аднаго віду тавару на другі. 3 дапамогай Г. адбываецца абмен грашовых даходаў насельніцтва на прадметы спажывання, а тавар пераходзіць з грамадскай уласнасці ў асабістую ўласнасць членаў грамадства, са сферы вытворчасці і абарачэння ў сферу асабістага спажывання.
Г. як галіна народнай гаспадаркі выконвае тры функцыі: рэалізацыя сукупнага грамадскага прадукту і яго састаўных частак; давядзенне тавараў да спажыўца аперацыі транспарціроўкі, упакоўвання, фасоўкі тавараў, іх захаванне і г.д.; абмен таварнай масы на грашовую. У залежнасці ад формы арганізацыі гандлёвага працэсу і выконваемых функцый адрозніваюць знешні і ўнутраны гандаль, а ў межах унутранага аптовы, рознічны гандаль і грамадскае харчаванне.
ГАНДЛЁВЫ ПРЫБЫТАК (Торговая прибыль) уяўляе сабой грашовае выражэнне часткі прыбавачнага прадукту, які створаны галоўным чынам прадукцыйнай працай работнікаў матэрыяльнай вытворчасці і часткова прадукцыйнай працай работнікаў гандлю ў выніку працягу працэсаў вытворчасці ў абарачэнні (транспарціроўка тавараў,іх захаванне, фасоўка і інш.). Колькасна Г.п. вызначаецца як розніца паміж гандлёвай нацэнкай і выдаткамі абарачэння. Прадпрыемствы, якія вырабляюць тавары народнага спажывання, уступаюць га­ндлю частку свайго прыбытку праз механізм гандлёвых і аптова-збытавых скідак на тавары, якія служаць асноўнай крыніцай утварэння гандлёвага прыбытку. Дру­гой часткай Г.п. з’яўляецца прыбавачны прадукт, ство­раны працай гандлёвых работнікаў.
ГАСПАДАРЧА-РАЗЛІКОВАЯ ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ (Хозрасчетная эффективность) эфектыўнасць вытворча-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, абумоўленая яго адноснай эканамічнай адасооленасцю. Колькасна Г.-р.э. вызначаецца як аднбсіны гаспадарчаразліковага эфекту (прыбытку або даходу) дагаспадарча-разліковых затрат прадпрыемства. Важнейшымі напрамкамі павышэння Г.-р.э. з’яўляюцца выпуск рэнта
бельнай прадукцыі і зніжэнне гаспадарча-разліковых затрат прадпрыемства шляхам тэхнічнага і арганізацыйнага ўдасканалення вытворчасці. Г.-р.э. з’яўляецца арганічнай састаўной часткай і фактарам павышэння народнагаспадарчай эфектыўнасці вытворчасці. Найбольшы рост эфектыўнасці грамадскай вытворчасці можа быць атрыманы ў тым выпадку, калі рэзультатыўнасць выкарыстання гаспадарча-разліковых сродкаў і рэсурсаў прадпрыемства для дасягнення сваёй мэты ўзгадняецца з рэзультатыўнасцю іх выкарыстання адносна мэты грамадскай вытворчасці ў цэлым, гэта значыць калі гаспадарча-разліковая і народнагаспадарчая эфектыўнасць адпавядаюць адна адной.
Супярэчлівасць агульнанародных і калектыўных інтарэсаў прыводзіць да магчымасці рознанакіраванага змянення гаспадарча-разліковай і народнагаспадарчай эфектыўнасці, гэта значыць, павышэнне народнагаспа­дарчай эфектыўнасці можа ажыпцяўляцца ў формах, якія супярэчаць гаспадарча-разліковым інтарэсам пра­дпрыемства. I наадварот,улік прадпрыемствам толькі гаспадарча-разліковых інтарэсаў можа не забяспечыць росту народнагаспадарчай эфектыўнасці. У сувязі з гэтым асаблівае значэнне мае ўзгодненасць гаспадарчаразліковай і народнагаспадарчай эфектыўнасці, што дасягаецца шляхам удасканалення гаспадарчага механізму.
ГАСПАДАРЧА-РАЗЛІКО ВЫ ДАХОД (Хозрасче­тный доход) новая эканамічная форма (катэгорыя, якая ўяўляе сабой крыніцу вытворчага і сацыяльнага развіцця прадпрыемства, аплаты працы: утвараецца на прадпрыемствах, якія дзейнічаюць на прынцыпах поўнага гаспадарчага разліку і самафінансавання; уключае ў сябе частку прыбытку (даходу), які паступае ў поўнае распараджэнне працоўнага калектыву пасля выканання абавязкаў перад бюджэтам, банкамі і вышэйстаячым органам, і сродкі на аплату прапы; знаходзіцца ў распараджэнні прадпрыемства, выкарыстоўваецца самастойна і зняццю не падлягае.
У аснове гэтай катэгорыі адносная адасобленасць прадпрыемства як таваравытворцы, якое функцыяніруе ў адзіным народнагаспадарчым комплексе і мае свой
асабісты інтарэс, які служыць рухаючай сілай прагрэсу прадпрыемства. Імкнучыся падняцьсвой Г.-р.д., прадпрыемствы эканамічна зацікаўлены павялічыць эфектыўнасць вытворчасці. Так ствараецца механізм, пры якім інтарэс асобнага прадпрыемства ў атрыманні Г.р.д. пачынае актыўна "працаваць" на агульны народнагаспадарчы інтарэс.
Па першай форме гаспадарчага разліку нарматыўнае размеркаванне прыбытку Г.-р.д. разлічваецца наступным чынам: ГРДі = ПраСт + ФЗП = ФРВНТ + ФСР+ +ФМЗ 4ФЗП, дзе Праст прыбытак астатковы, які паступае ў поўнае распараджэнне прадпрыемства; ФЗП фонд заработной платы; ФРВНТ фонд развіцця вытворчасці, навукі і тэхнікі; ФСР фонд сацыяльнага развіцця; ФМЗ фонд матэрыяльнага заахвочвання. Па другой форме гаспадарчага разліку (нарматыўнае размеркаванне даходу) Г.-р.д. утвараецца так: ГРД2 = =ФРВНТ + ФСР + ФАП = ФРВНТ + ФСР + ФЗП, дзе ФАП фонд аплаты працы, які атрымліваецца як астатак Г.-р.д. (астаткавым метадам) і ўяўляе сабой суму ФЗП і ФМЗ, якія ў дадзеным выпадку ўтвараюцца без нарматываў, што спрашчае методыку іх разліку.