Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
Працоўная Д. гэта такая форма сувязі людзей у працэсе працы, пры якой кожны ўдзельнік вытворчасці забяспечвае строгае і дакладнае выкананне ўстаноўленага парадку, выконвае функцыі кіравання сваёй працай. Яна забяспечвае ўзгодненасць у дзейнасці ўсіх элементаў вытворчасці, аб’ядноўвае людзей у калектыў, ператварае індывідуальную рабочую сілу ў сукупную. Умацаванне працоўнай Д. рашаючая ўмова эканамічнага ўздыму краіны, яе перабудовы. Гэта ж патрабуецца і ад планавай Д. 3 пераходам да эканамічных метадаў кіравання гаспадарчыя органы, прадпрыемствы (аб’яднанні) і іх падраздзяленні атрымалі шырокую самастойнасць у планаванні сваёй дзейнасці. Пры гэтым яны нясуць строгую і няўхільную адказнасць за канчатковыя вынікі гаспадарчай дзейнасці. Планавая Д. падтрымліваецца Д. дагаворнай сістэмай узаемнай матэрыяльнай адказнасці за выкананне дагаворных абавяза-
цельстваў. Д. падтрымліваецца і ўмацоўваецца з дапамогай мер матэрыяльнага і маральнага стымулявання, выхаваўчых мер, а ў асобных выпадках да яе парушальнікаў ужываюцца меры грамадскага і адміністрацыйнага ўздзеяння.
ДЭФІЦЫТ (Дефицит) доўгатэрміновая няхватка тавараў або перавышэнне расходаў перад даходамі (дэфіцытная эканоміка, бюджэтны дэфіцыт).
Дэфіцытнасць эканомікі, што асабліва праявілася ў 80-я гады, характарызуецца наступнымі з’явамі: незбалансаванасць попыту і прапанавання як па аб’ёму, так і па структуры, як па таварах народнага спажываняя, так і па сродках вытворчасці; дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту; разладжанне фінансава-крэдытнай сістэмы; вялікі памер знешнеэканамічнага доўгу, рост цэн пры пагаршэнні якасці прадукцыі; недасканаласць дзяржаўнага рэгулявання цэн; інфляцыя; марнатраўства; манапалізацыя таваравытворцаў; недастатковае вырашэнне экалагічных праблем.
Асноўныя прычыны крызіснага стану эканомікі: празмерная цэнтралізацыя планавання; адсутнасць рынку сродкаў вытворчасці і тавараў народнага спажывання; высокі ўзровень спецыялізацыі і канцэнтрацыі вытворчасці; пераважнае развіццё галін трупы "А" на шкоду галінам трупы "Б", якія вырабляюць тавары на­роднага спажывання; сыравінная накіраванасць знешняга гандлю; безгаспадарчасць; вялікія расходы па абароту; камандна-адміністрацыйныя метады кіравання; ведамасны манапалізм. Ведамствы навязваюць грамадству дарагія і неэфектыўныя праекты гаспадарчага будаўніцтва, якія пагаршаюць эканамічную сітуацыю, вядуць да росту грашовай масы ў прадпрыемстваў і насельніцтва без неабходнага таварнага пакрыцця, павышэння цэн на прадукцыю без паляпшэння якасці.
У адпаведнасці з задачамі пераходу да рынку распрацаваны наступныя шляхі аздараўлення эканомікі: далейшае паглыбленне эканамічнай рэформы, дэмакратызацыя грамадства, структурная перабудова эканомікі дзеля яе сацыяльнай пераарыентацыі і насычэння рын­ку, канверсія ваеннай вытворчасці, скарачэнне вытвор-
часцІ Ў здабываючай і паліўна-сыравіннай галіне, масавае будаўніцтва жылля за кошт сродкаў насельніцтва, значны рост вырабу тавараў народнага спажывання, замарожванне цэн і даходаў, строгае фан дзіраванне матэрыяльных рэсурсаў, кантроль за выкарыстаннем працоўных і фінансавых рэсурсаў, аздараўленне фінансаў, паляпшэнне знешнеэканамічных сувязей, скарачэнне і ўдасканаленне апарату кіравання.
3
ЗАКОН АДПАВЕДНАСЦІ ВЫТВОРЧЫХ АДНОСІН ХАРАКТАРУI ўЗРОўНЮ РАЗВІЦЦЯ ПРАДУКЦЫЙНЫХ СІЛ (Закон соответствия производст­венных отношений характеру и уровню развития про­изводительных сил) адзін з агульнаэканамічных і агульнасацыялагічных законаў, які вызначае аб’ектыўную, прычынна-выніковую залежнасць вытворчых адносін ад ступені развіцця прадукцыйных сіл, іх дыялектычнае адзінства і супярэчлівасць.
Вырашэнне дыялектычнай супярэчнасці паміж прадукцыйнымі сіламі і вытворчымі адносінамі, а значыць, і рух самога закону, яго выкарыстанне мае на ўвазе развіццё і першых, і другіх. У ходзе перабудовы атрымала прызнанне, з аднаго боку, палажэнне аб тым, што галоўная прычына павольнага змянення становішча спраў у эканоміцы заключаецца ў недасканаласці сістэмы вытворчых, эканамічных адносін, уключаючы і адносіны ўласнасці. 3 другога боку, у сістэме мер па правядзенню ў жыццё радыкальнай эканамічнай рэформы на першы план выступаюць новыя падыходы да арганізацыі эканамічных адносін, стаўка робіцца на развіццё разнастайных форм уласнасці, форм гаспадарання, якія забяспечваюць спалучэнне ўсёй разнастайнасці інтарэсаў, актывізацыю чалавечага фактару, што з’яўляецца самым істотным ва ўдасканаленні вытвор­чых адносін у адпаведнасці з патрэбамі прадукцыйных сіл. Новым прадукцыйным сілам прапанаваны новыя падыходы ў арганізацыі сістэмы гаспадарання, дэмакратызацыя эканамічнага жыцця у гэтым галоўная сутнасць дзеяння і выкарыстання дадзенага закону.
ЗАКОН ГРАШОВАГА АБАРАЧЭННЯ (Закон де-
нежного обращения) эканамічны закон, які вызначае колькасць грошай, неабходных для абарачэння. Згодна з законам, колькасць грошай павінна быць роўнай суме цэн тавараў, якія падлягаюць рэалізацыі, за мінусам сумы цэн тавараў, прададзеных у крэдыт, і ўзаемапагашальных плацяжоў, але з дабаўленнем плацяжоў, для якіх падышоў тэрмін аплаты. Лічба, атрыманая ў выніку, дзеліцца на сярэднюю колькасць абаротаў аднайменных грашовых адзінак. Гэты закон дзейнічае ва ўсіх спосабах вытворчасці, дзе існуе таварнае і грашовае абарачэнне. З.г.а. патрабуе пэўных суадносш паміж грашовай і таварнай масамі, якія знаходзяцца ў абарачэнні, усебаковага і правільнага ўліку вырабу тавараў, узроўню цэн і колькасці грошай, якія выпускаюцца ў абарачэнне. Парушэнне гэтых патрабаванняў прыводзіць да абясцэньвання грошай (гл. Інфляцыя). Хуткасць абароту грошай колькасць абарачэння грашовай масы за пэўны прамежак часу праз касы банкаў. Павелічэнне хуткасці абарачэння грошай пры адным і тым жа аб’ёме таварнага абароту патрабуе меншай іх масы. Рашаючы ўплыў на фарміраванне грашовай масы ў абарачэнні аказвае аб’ём тавараабароту і паслуг. Пры гэтым улічваюцца грошы, якія могуць быць выкарыстаны насельніцтвам для аплаты набытых тавараў і аказаных паслуг. У выпадку, калі адбываецца зніжэнне аб’ёму тавараабароту і сумы запланаваных плацяжоў, лішнія грошы аўтаматычна не выходзяць са сферы абарачэння. Дзяржава павінна эканамічнымі мерам] рэгуляваць абгрунтаваныя змены ў аб’ёме грашовай масы з улікам патрабаванняў З.г.а.
ЗАКОН ПЕРАМЕНЫ ПРАЦЫ (Закон перемены труда) аб’ектыўныя змяненні структуры ўцягнутай у працоўную дзейнасць рабочай сілы грамадства і прывядзенне яе ў адпаведнасць з грамадскімі патрэбамі ў працы шляхам перамены работнікамі працоўных функпый. Перамена працы гэта адметная форма рухуірабочай сілы, абумоўленая развіццём рэчыўных і асабістых фактараў вытворчасці, з’яўленнем новых відаў працоўнай дзейнасці, відазмянённем і адміраннем старых. Перамена працы як заканамерны працэс дыктуецца су-
купнасцю наступных аб’ектыўных фактараў: навуковатэхнічны прагрэс, які скасоўвае адны віды працы і спараджае іншыя; рост прадукцыйнасці працы, які дазваляе задаволіць патрэбы грамадства ў асобных відах працы меншай колькасцю працуючых; павелічэнне аб’ёму вытворчасці пры нязменнай колькасці працуючых; сацыяльна-дэмаграфічныя змяненні, якія вымушаюць работнікаў перапыняць выкананне ранейшых функцый і мяняць від працы.
Перамена працы праяўляецца як адзінкавая адносна асобнага раоотніка, і як грамадская адносна сукупнай рабочай сілы грамадства. Адзінкавая перамена пра­цы азначае выкліканае аб’ектыўнымі ўмовамі спыненне выканання работнікам працоўнай функцыі, якой ён валодаў, і ўключэнне яго ў працоўную дзейнасць па новай прафесіі і іншаму ўзроўню складанасці працы. Грамад­ская перамена працы гэта працэс пераразмеркавання сукупнай рабочай сілы ў пэўных прапорцыях па якасна розных відах працы, па прафесіях і ўзроўнях кваліфікацыІ ў межах прафесій. Заданы перамены працы служыць адзіная сістэма бесперапыннай адукацыі, і ў прыватнасці прафесійна-тэхнічная, сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя, сістэма павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоЎкі кадраў.
ЗАКОН ПОПЫТУ I ПРАПАНАВАННЯ (Закон спроса и предложения) гэта аб’ектыўна абумоўленая неабходнасць у адпаведнасці (ў часе і прасторы) вартасных і натуральна-рэчыўных форм плацежаздольнага попыту таварнаму прапанаванню. З.п. і п., як і ўсе эканамічныя законы грамадскага развіцця, не рэалізуецца ў кожны дадзены момант, а дзейнічае ў выглядзе тэндэнцыі. З.п. і п. праз эканамічныя катэгорыі "прапанаванне” і "попыт" выяўляе істотныя ўстойлівыя, неабходныя сувязі паміж вытворчасцю і спажываннем. З.п. і п. уласцівы прычынна-выніковы характар іх сувязей: по­пыт вызначае прапанаванне, прапанаванне вызначае попыт. Аналагічныя сувязі назіраюцца паміж попытам і прапанаваннем з пункту гледжання вартасці і спажывецкай вартасці: дынаміка цэн, грашовых даходаў цягне за сабой змяненні ў адносінах попыту і прапанавання па
спажывецкай вартасці тавараў, і, наадварот, змяненні ў суадносінах попыту і прапанавання па спажывецкай вартасці выклікаюць ваганні цэн і попыту.
З.п. і п. выяўляе супярэчнасць паміж вытворчасцю і спажываннем, попытам і прапанаваннем, пакупнымі і таварнымі фондамі, прадпрыемствамі-пастаўшчыкамі і прадпрыемствамі-пакупнікамі,таварамі і грашыма, спа­жывецкай вартасцю і вартасцю. Нявывучанасць закону попыту і прапанавання нанесла эканоміцы нашай рэспублікі дастаткова адчувальную шкоду, што ў пэў-най ступені праявілася ў незбалансаванасці попыту і прапа­навання як па аб’ёму, так і па структуры, у дэфіцыце.
ЗАКОН УЗВЫІПЭННЯ ПАТРЭБ (Закон возвы­шения потребностей) агульны эканамічны закон, які выяўляе дынамізм патрэб, што спараджаюцца вытвор­часцю, пастаянны працэс развіцця і якаснага ўдасканалення існуючых і з’яўленне і прымнажэнне новых пат­рэб, якія абумоўліваюць далейшае развіццё вытворчасці.
Супярэчлівае ўзаемадзеянне вытворчасці са спажы­ваннем з’яўляецца самай агульнай асновай і рухаючай сілай развіцця незалежна ад яго грамадскай формы. Прагрэсіўныя змены ў прадукцыйных сілах грамадства выклікаюць узнікненне новых патрэб, якаснае ўдасканаленне існуючых і адміранне старых. У сваю чаргу задавальненне патрэб стымулюе далейшае развіццё вытворчасці, укараненне новай тэхнікі і тэхналогіі, змяненне структуры вытворчасці.