АБНАУЛЕННЕ АСНОУНЫХ ФОНДАУ (Обновление основных фондов) адзін з важнейшых напрамкаў сучаснай інвестыцыйнай палітыкі, які прадугледжвае замену тэхнікі, якая выкарыстоўваецца, больш дасканалай, высокапрадукцыйнай. Адрозніваюць некалькі форм А.а.ф. Магчыма простая замена фізічна зношанага парку абсталявання такім жа па канструкцыі, але новым. Пры другой форме абнаўлення да дзеючага абсталявання дабаўляецца такое ж або новае абсталяванне, павялічваецца "поле вытворчасці . Прыведзеныя фор мы па характару і выніках (яны, як правка, не павялічваюць прадукцыйнасці) адносяцца да экстэнсіунага абнаўлення. Перавагу мае такая форма абнаўлення, пры якой дзеючае абсталяванне замяняецца новым, больш дасканалым, высокаэфектыўным з эканамічнага і сацыяльнага пунктаў гледжання. У сучасных умовах пераважнае значэнне мае ўкараненне аутаматычнага абсталявання з лічбавым праграмным кіраваннем, робатаў, апрацоўчых цэнтраў, аўтаматызаваных сістэм, мікрапрацэсарных сродкаў рэгулявання устройстваў праграмнага кіравання і інш. Паколькі А.а.ф. ідзе вельмі марудна, не выконваюцда заданні па замене актыўнай часткі асноўных фондаў з-за адсутнасці высокапрадукцыйнага абсталявання, яно застаецца адной з асноўных праблем сучаснай пераоудовы, накіраванай на стварэнне матэрыяльна-тэхнічнаи базы вытворчасці і ўсёй сацыяльнай сферы. АГРАРНА-ПРАМЫСЛОВАЯ ІНТЭГРАЦЫЯ (Аграрно-промышленная интеграция) арганічнае аб яднанне і ўзаемадзеянне сельскай гаспадаркі і галін прамысловасці, узаемна звязаных з ёю. Неабходнасць у а