Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
АСОБА ЮРЫДЫЧНАЯ (Лицо юридическое) — арганізацыя, якая валодае адасобленай маёмасцю, здольная ад свайго імя набываць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы і несці абавязкі, быць істцом і адказчыкам у судзе. А.ю. суб’ект грамадзянскага права.
Асноўныя прыкметы А.ю.: 1) валоданне арганізацыйным адзінствам, замацаваным у яе Статуце (Палажэнні), які вызначае структуру, мэты, парадак назначэння або выбрання органа; 2) наяўнасць адасоб­ленай маёмасці; 3) выступление ў грамадзянскім абароце ад свайго імя пры афармленні здзелак і іншых дзеянняў, якія параджаюць грамадзянскія правы і абавязкі, а таксама пры іх абароне ў судзе і арбітражы; 4) самастойная маёмасная адказнасць за свае абавязацельствы. А.ю. ў гэтым выпадку адказвае маёмасцю, якая належыць ёй ці замацавана за ёй і на якую па закону можа быць звернута спагнанне; дзяржава не нясе адказнасці па абавязацельствах дзяржаўных арганізацый, якія з’яўляюцца А.ю., а гэтыя арганізацыі не нясуць адказнасці па абавязацельствах дзяржавы, за выключэннямі, указанымі ў законе.
Закон вызначае наступныявідыА.ю.: 1) дзяржаўныя прадпрыемствы або іншыя арганізацыі, якія знаходзяцца на гаспадарчым разліку, маюць замацаваныя за імі
асноўныя і абаротныя сродкі і самастойны баланс; 2) установи і іншыя дзяржаЎныя арганізацыі, якія знаходзяцца на дзяржаўным бюджэце і маюць самастойны каштарыс і кіраўнікі якіх карыстаюцца правамі і распарадцаў крэдытаў (не лічачы выключэнняў, вызначаных законам); 3) дзяржаўныя арганізацыі, якія фінансуюцца за кошт іншых крыніц і маюць самастойныя кашта­рыс і баланс (напрыклад, упраўленні і аб’яднанні, якія фінансуюцца за кошт адлічэнняў падпарадкаваных ім прадпрыемстваў); 4) заснаваныя на калектыўных фор­мах уласнасці (арэндныя, калектыўныя прадпрыемствы, акцыянерныя таварыствы, калгасы, міжкалгасныя і іншыя кааператыўныя арганізацыі і іх аб’яднанні, іншыя грамадскія арганізацыі), а таксама ў выпадках, якія прадугледжаны заканадаўствам, прадпрыемствы і ўстановы гэтых арганізацый і іх аб’яднанняў, якія маюць адасобленую маёмасць і самастойны баланс; 5) заснаваныя на змешаных формах уласнасці — сумесныя прадпрыемст­вы дзяржаўна-калгасныя і іншыя дзяржаўна-кааператыўныя арганізацыі; 6) заснаваныя на прыватнай уласнасці — індывідуальныя, сямейныя прадпрыемствы; 7) іншыя арганізацыі ў выпадках, якія прадугледжаны заканадаўствам.
АТЭСТАЦЫЯ КАДРАЎ (Аттестация кадров) — вызначэнне адпаведнасці дзелавых якасцей работніка тым кваліфікацыйным патрабаванням, якія прадугледжвае займаемая ім пасада. А.к. праводзіцца для найбольш рацыянальнага выкарыстання кіраўнікоў, спецыялістаў і служачых, павышэння эфектыўнасці іх працы і адказнасці за даручаную справу. А.к. садзейнічае паляпшэнню падбору і выхавання кадраў, павышэнню іх дзелавой кваліфікацыі і культурнага ўзроўню, праводзіцца адзін раз у тры—пяць год. Для яе правядзення з прадстаўнікоў адміністрацыі структурных падраздзяленняў, аддзела кадраў, грамадскіх арганізацый ствараецца атэстацыйная камісія.
У перыяд падрыхтоўкі да А.к. камісія распрацоўвае дакументы, якія рэгламентуюць яе правядзенне, знаёміць з імі атэстуемых работнікаў, праводзіць растлумачальную работу наконт мэт і парадку правядзення атэ-
стацыі, арганізуе напісанне характарыстык. Характарыстыкі складаюцца асабіста непасрэдным кіраўніком атэстуемага з улікам думкі грамадскіх арганізацый. У характарыстыцы адлюстроўваюцца адносіны атэстуемага работніка да справы, яго ўклад у павышэнне эфектыўнасці вытворчасці і выкананне плана, якасць выканання даручанай работы, творчае выкананне заданняў, здольнасць прымаць самастойныя рашэнні, павышэнне ўзроўню сваёй кваліфікацыі, удзел у грамадскай рабоце. Могуць давацца рэкамендацыі па паляпшэнню дзейнасці,павышэнню кваліфікацыі атэстуемага і інш.
Атэстацыйная камісія ў прысутнасці работніка і яго непасрэднага кіраўніка разглядае прадстаўленыя матэрыялы, праводзіць з ім гутарку. На аснове ўліку вынікаў работы, узроўню выканання ім службовых абавязкаў, дзелавых і маральных якасцей, гутаркі з ім атэстацый­ная камісія вызначае ступень адпаведнасці атэстуемага займаемай пасадзе і ўносіць рэкамендацыі аб прысваенні яму кваліфікацыйнай катэгорыі ці класнага звання, аб памеры службовага акладу, надбавак і даплат да яго.
АТЭСТАЦЫЯ РАБОЧИХ МЕСЦ (Аттестация ра­бочих мест) -сукупнасць мерапрыемстваў па комплекснай ацэнцы кожнага рабочага месца на яго адпаведнасць перадавому навукова-тэхнічнаму і арганізацыйнаму ўзроўню, які забяспечвае павышэнне прадукцыйнасці працы і высокую якасць прадукцыі.
У ходзе А.р.м. кожнае рабочае месца ацэньваецца комплексна па тэхнічнаму ўзроўню — прагрэсіўнасць прымяняемай тэхналогіі, узровень прадукцыйнасці абсталявання,тэхналагічнай планіроўкі і "абслугоўвання рабочага месца, адпаведнасць кваліфікацыі работніка складанасці і якасці работы, якасць дзеючых норм пра­цы, эфектыўнасць выкарыстання рабочага месца; па ўмовах працы і тэхніцы бяспекі — санітарна-гігіенічныя ўмовы працы, аб'ёмы ручной, цяжкай і манатоннай пра­цы, забяспечанасць спецадзеннем.
Па выніках атэстацыі кожнае рабочае месца адносіцца да адной з трох груп: атэставаныя; якія падлягаюць дадатковай (паўторнай) атэстацыі; якія падлягаюць ліквідацыі.
Па выніках атэстацыі намячаюцца асноўныя напрамкі ўдасканалення вытворчасці, аб’ёмы і тэрміны рацыяналізацыі, колькасць малаэфектыўных і лішніх рабочых месц і тэрміны іх ліквідацыі, колькасць і састаў работнікаў, якія падлягаюць павышэнню кваліфіка цыі, перападрыхтоўцы і вызваленню,перагляд норм і нарматываў, паляпшэнне абслугоўвання рабочых месц, умоў працы.
АЎТАМАТЫЗАВАНАЯ СІСТЭМА КІРАВАННЯ (Автоматизированная система управления) —сістэма "чалавек—машына", якая забяспечвае эфектыўнае функцыяніраванне аб’екта. Пры гэтым збор і перапрацоўка інфармацыі, неабходнай для рэалізацыі функций кіравання, ажыццяўляюцца з прымяненнем аўта-матызацыі і вылічальнай тэхнікі ("Аўтаматызацыя сіс-тэмы кіравання. Тэрміны і вызначэнні", ДАСТ 24.003-84).
А.с.к., якія ствараюцца ў краіне, забяспечваюць больш высокі ўзровень метадаў кіравання, адкрываюць шырокія магчымасці павышэння эфектыўнасці работы не толькі асобных прадпрыемстваў і арганізацый, але і цэлых галін народнай гаспадаркі. Развіццё кібернетыкі і інфарматыкі спрыяла тэарэтычнай аснове стварэння і функцыяніравання А.с.к. не толькі ў навуковатэхнічных, але і ў сацыяльна-эканамічных галінах чалавечай дзейнасці.
А.с.к. уключае ў сябе мноства разнастайных састаўных частак (элементаў), якія характарызуюцца спецыфічнымі рысамі і адыгрываюць розную ролю ў вырашэнні задач кіравання. Функцыянальная частка А.с.к. адлюстроўвае змест яе прадметнай галіны, тэта значыць мэты, крытэрыі, задачы і спосабы іх рашэння, аперацыі і працэдуры кіравання.
Зона забеспячэння ўтварае інфармацыйна-матэрыяльную аснову А.с.к. і ўключае ў сябе комплекс тэхнічных сродкаў, інфармацыйнае, прававое, праграмна-матэматычнае забеспячэнне, якое выкарысто ўваецца спецыялістамі апарату кіравання для рэалізацыі функцый кіравання (прыняцця рашэння).
“ АУТАМАТЫЗАЦЫЯ ВЫТВОРЧАСЦІ (Автома­тизация производства) -укараненне ў вытворчасць
сістэмы машын і механізмаў, якія вызваляюць работніка ад непасрэднага выканання функций кіравання вытворчым працэсам. При А.в. за рабочим захоўваюцца функцыі кантролю за вытворчасцю, наладкі і рамонту машын. А.в. дазваляе павысіць эканамічную і сацыяльную эфектыўнасць вытворчасці. Эканамічная эфектыўнасць А.в. выяўляецца ў шматразовым павышэнні прадукцыйнасці працы, паляпшэнні якасці прадукцыі, забеспячэнні рытмічнасці і бесперапыннасці вытворчага працэсу. Сацыяльныя вынікі А?в. выяўляюцца ў росце культурна-тэхнічнага і кваліфікацыйнага ўзроўню работнікаў, паляпшэнні ўмоў працы, сціранні мяжы паміж разумовай і фізічнай працай. Адрозніваюць частковую, комплексную і поўнуюаўтаматызацыю. Чатковая А.в. характарызуецца ўкараненнем аўтаматычных машин на асобных вытворчых аперацыях, комплексная — укараненнем у вытворчасць сістэмы аўтаматычных машын, механізмаў і сродкаў аўтаматычнага кантролю і кіравання, якая забяспечвае выкананне вытворчага працэсу без непасрэднага ўдзелу чалавека. Поўная аўтаматызацыя — вышэйшая ступень А.в. Яна характарызуецца перадачай усіх функцый па кіраванню і кантролю на ўсіх стадыях вытворчага пра­цэсу комплексна-аўтаматызаваным сістэмам кіравання.
Поўная А.в. — гэта сістэма, якая сама настройваецца і кіруецца ЭВМ. Комплексная і поўная А.в. — важнейшы напрамак развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу, важ­нейшая ўмова ўсебаковай інтэнсіфікацыі вытворчасці і дасягнення сусветнага ўзроўню якасці прадукцыі.
Б
БАЗА ДАНЫХ (База данных) — пайменаваная, нек аторым чынам арганізаваная (структурная) сукупнасць узаемазвязаных даных, якія адлюстроўваюць стан ао’ектаў канкрэтнай прадметнай сферы, што знаходзяцца пад цэнтралізаваным праграмным кіраваннем.
БАЛАНС АСНОУНЫХ ФОНДАУ (Баланс основ­ных фондов) — спосаб адлюстравання сукупнасці гэтых фондаў у цэлым па краіне і рэгіёнах з паказам іх утварэння і напрамкаў выкарыстання. Асноўныя фонды пад-
раздзяляюцца на два віды вытворчыя і невытворчыя, кожны з якіх у сваю чаргу адлюстроўваецца па галінах вытворчай і невытворчай сфер.
Б.а.ф. складаецца ў дзвюх ацэнках: па поўнай першапачатковай вартасці і па першапачатковай вартасці з улікам зносу. Па періпай ацэнцы характарызуецца фізічны аб’ём (стан) фондаў, і таму баланс уключае ў сябе наступныя артыкулы: 1) наяўнасць асноўных фондаў на пачатак года; 2) увод у дзеянне асноўных фондаў; 3) выбыццё асноўных фондаў; 4) асноўныя фонды на канец года. На аснове гэтага балансу вызначаюцца струк­тура і дынаміка асноўных фондаў, суадносіны фондаў вытворчага і невытворчага прызначэння. Тэты баланс дазваляе абгрунтаваць вытворчую і сацыяльную праграмы на планавы перыяд асноўнымі фондамі.
Па другой ацэнцы адлюстроўваецца змяненне асноўных фонда ў па вартасці. Таму баланс уключае ў сябе: 1) асноўныя фонды па астаткавай вартасці на па­чатак года; 2) увод у дзеянне асноўных фондаў за год; 3) капітальны рамонт; 4) амартызацыйныя адлічэнні; 5) вартасць і асноўныя фонды з улікам зносу на канец года. Тэты баланс важны для ўвязкі ўзнаўлення асноўных фондаў і грамадскага прадукту, вызначэння крыніц капітальных укладанняў.