Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
2 Зак. 154
33
нымі рэспублікамі і іншымі рэгіёнамі краіны. У трэцяй частцы балансу адлюстроўваецца канчатковае выкарыстанне нацыянальнага даходу на фонд спажывання і фонд накаплення (уключаючы рэзервы). Усе тры часткі (створаны, размяркоўваемы і канчаткова выкарыстоўваемы нацыянальны даход) павінны быць збалансаваны паміж сабой. Пры гэтым важна прывесці ў адпаведнасць вартасны аб’ём фонду спажывання і фонду накаплення з іх матэрыяльна-рэчыўным складам, гэта значыць такія фонды павінны быць забяспечаны рэсурсамі прадметаў спажывання і сродкаў вытворчасці. На аснове гэтага балансу вырашаюцца пытанні, звязаныя з павелічэннем рэальных даходаў насельніцтва, стварэннем умоў для расшыранага ўзнаўлення, развіцця невытворчай сферы, з умацаваннем абараназдольнасці краіны. Б.н.д. служыць базай для распрацоўкі дзяржаўнага бюджэту, ба­лансу грашовых даходаў і расходаў насельніцтва, фінансавых планаў міністэрстваў і іншых вартасных балансаў.
БАЛАНС ПРАЦОУНЫХ РЭСУРСАЎ (Баланс трудовых ресурсов) — сістэма паказчыкаў, якія характарызуюць расшыранае ўзнаўленне працоўных рэсурсаў грамадства, іх выкарыстанне. Ён распрацоўваецца як інструмент аналізу і планавання гэтых працэсаў. Б.п.р. складаецца з двух узаемазвязаных раздзелаў. У першым раздзеле адлюстроўваюцца колькасць і склад працоўных рэсурсаў (мужчыны ва ўзросце 16 — 59 год, жанчыны — 16 — 54 год) за выключэннем непрацуючых інвалідаў 1-й і 2-й груп, а таксама асобы старэй працаздольнага ўзросту і падлеткі да 16 год, занятыя ў грамадскай гаспадарцы, у другім — размеркаванне гэтых рэсурсаў па відах занятасці, галінах народнай гаспадаркі і грамадскіх групах (рабочыя, служачыя, калгаснікі).
Б.п.р. распрацоўваюцца як справаздачныя, так і планавыя. Справаздачныя балансы паказваюць фактычны стан працоўных рэсурсаў, прапорцыі, якія складаліся ў іх размеркаванні, рэзервы рабочай сілы. Планавыя ба­лансы вызначаюць колькасць працоўных рэсурсаў у планавым перыядзе зыходзячы з дэмаграфічных даных насельніцтва і паказваюць тое размеркаванне іх па
галінах і па відах занятасці, якое неабходна для развіцця народнай гаспадаркі, прадугледжанага народнагаспадарчым планам.
Б.п.р. распрацоўваецца ў цэлым па краіне, краях і абласцях. Тэрытарыяльныя балансы дазваляюць улічваць асаблівасці ўзнаўлення працоўных рэсурсаў у кож­ным рэгіёне, абгрунтоўваць маштабы і напрамкі міжраённага пераразмеркавання рабочай сілы шляхам арганізаванага яе набору, перасялення сем’яў, грамадскіх заклікаў і да т.п. На аснове Б.п.р. распрацоўваюцца планы падрыхтоЎкі кадраЎ рабочых і спецыялістаў.
БАЛАНСАВЫ МЕТАД ПЛАНАВАННЯ (Балан­совый метод планирования) такая сістэма разлікаў пры распрацоўцы планаў, якая дазваляе ўвязаць, збалансаваць магчымасці з патрэбамі народнай гаспадаркі і насельніцтва ў розных відах прадукцыі, рэсурсаў ( матэрыяльных, працоўных, фінансавых), забяспечыць адпаведнасць паміж даходамі і расходам! на ўсіх узроўнях планавання. Карыстаючыся Б.м.п., можна найбольш правільна вызначыць існуючыя прапорцыі, выявіць з’яўленне дыспрапорцый у народнай гаспадарцы, нявыкарыстаныя рэзервы, устанавіць і забяспечыць но­вый прапорцыі на планавы перыяд.
У народнай гаспадарцы фарміруюцца разнастайныя эканамічныя прапорцыі: агульнаэканамічныя (паміж вырабам сродкаў вытворчасці і прадметаў народнага спажывання, паміж фондам спажывання і фондам накаплення ў нацыянальным даходзе і да т.п.), міжгаліновыя і ўнутрыгаліновыя (паміж прамысловасцю і се­льский гаспадаркай, паміж здабываючай і апрацоўчай прамысловасцю і да т.п.); міжраённыя і ўнутрыраённыя, знешнеэканамічныя. Для ўстанаўлення ўсіх гэтых прапорцый выкарыстоўваецца Б.м.п. шляхам распрацоўкі цэлай сістэмы балансаў, якая ўключае прыватныя эканамічныя балансы і баланс народнай гаспадаркі. Усе асобныя прыватныя эканамічныя балансы дзеляцца на тры групы: матэрыяльныя, вартасныя і працоўныя. 3 дапамогай першай групы балансаў устанаўліваюцца матэрыяльна-рэчыўныя прапорцыі вытворчасці, дасягаецца іх узаемная ўвязка ў плане развіцця асобных галін.
Вартасныя балансы закліканы ўвязваць даходы і расхо­ды прадпрыемстваў (аб’яднанняў), міністэрстваў, насельніцтва і да т.п. Працоўныя балансы выкарыстоўваюцца для ўстанаўлення адпаведнасці паміж працоўнымі рэсурсамі і патрэбамі народнай гаспадаркі ў гэтых рэсурсах. Баланс народнай гаспадаркі ў цэлым дазваляе абгрунтаваць у працэсе планавання найбольш абагульненыя паказчыкі і агульнаэканамічныя прапорцыі/
БАЛАНСЫ МАТЭРЫЯЛЬНЫЯ (Балансы матери­альные) — сукупнасць балансаў, якія характарызуюць суадносіны паміж вырабам і спажываннем асобных відаў прадукцыі, аб’ём якой вымяраецца ў натуральных адзінках або ў грашовым выражэнні. Б.м.з’яўляюцца адным з важнейшых інструментаў аналізу і планавання забеспячэння прапарцыянальнасці паміж рознымі галінамі і падгалінамі народнай гаспадаркі. Б.м. распрацоўваюцца па такіх відах прадукцыі, як паліва, электраэнергія, металы,будаўнічыя матэрыялы, асноўныя віды прадукцыі хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, лесаматэрыялы, машыны і абсталяванне, сельскагаспадарчая сыравіна, важнейшыя тавары народнага спажывання.
Структура Б.м. па асобных відах сродкаў вытворчасці і прадметах спажывання мае сваю спецыфіку. Але ўсе гэтыя балансы маюць дзве часткі: з аднаго боку, паказваюцца рэсурсы па асноЎных крыніцах наступлен­ия (астаткі на пачатак, вырао, імпарт, разбраніраванне дзяржаўных рэзерваў, іншыя паступленні), з другога — вызначаюцца патрэбы народнай гаспадаркі па асноўных відах спажывання (вытворча-эксплуатацыйныя патрэ­бы капітальнага будаўніцтва, рыначныя фонды, экспарт, папаўненне дзяржаўных рэзерваў, астаткі на канец года). Галоўная задача распрацоўкі ўсіх гэтых балансаў заключаецца ў забеспячэнні поўнай адпаведнасці рэсурсаў запланаваным патрэбам народнай гаспадаркі і насельніцтва ў той ці іншай прадукцыі.
БАНК ДАНЫХ (Банк данных) — сістэма спецыяльным спосабам арганізаваных даных (баз даных), прызначаных для забеспячэння цэнтралізаванага назапашвання і калектыўнага многамэтавага выкарыстання гэ-
тых даных. ,
БАНКАУСКАЯ СІСТЭМА (Банковская система) — сукупнасць эканамічных адносін і розных відаў устаноў у іх узаемасувязі, якія абслугоўваюць адпаведныя крэдытныя адносіны. Згодна з асноўнымі палажэннямі карэннай перабудовы кіравання эканомікай, з мэтай павыпіэння ролі банкаў у развіцці народнай гаспадаркі, болып поўнага ўліку асаблівасцей вытворчай дзейнасці прадпрыемстваў, метадаў гаспадарання праведзены рэарганізацыі Б.с. у 1988 і 1990 гг. Важнейшымі задачамі банкаў вызначаны: радыкальнае ўдасканаленне крэдытнага механізму, прывядзенне яго ў адпаведнасць з патрабаваннямі пераоудовы кіравання народнай гаспадаркай, эканамічнае стымуляванне пры дапамозе крэдыту і іншых банкаўскіх рычагоў дасягнення высокіх канчатковых вынікаў у дзейнасці ўсіх звёнаў народнай гаспадаркі, разнастайнае ўмацаванне грашовага абарачэння, павышэнне ўстойлівасці і пакупной здольнасці рубля, арганізацыя найбольш эканамічных форм крэдытавання і разлікаў, удасканаленне валютна-фінансавых і крэдытна-разліковых адносін з замежнымі краінамі, укараненне камерцыйных пачаткаў у дзейнасці саміх банкаў. Ставіцца задача ператварэння банкаў са сціплых пасрэднікаў у арганізатараў гаспадарча-эканамічных сувязей прадпрыемстваў на аснове поўнага гаспадарчага разліку і з улікам усялякага выкарыстання розных форм гаспадарання.
Б.с. Рэспублікі Беларусь з’яўляецца дзвюхузроўневай і ўключае Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, камерцыйныя банкі і другія крэдытныя арганізацыі, зарэгістраваныя ва ўстано’ўленым парадку.
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь — цэнтральны банк рэспублікі знаходзіцца ў яе ўласнасці і падпарадкаваны Вярхоўнаму Савету. Галоўнымі функцыямі Нацыянальнага банка з’яўляюцца: грашова-крэдытнае рэгуляванне, арганізацыя межбанкаўскіх разлікаў і касавае абслугоўванне камерцыйных банкаў; арганізацыя (сумесна з Міністэрствам фінансаў РэспуОлікі Бе­ларусь касавага выканання дзяржаўнага бюджэту праз камерцыйныя банкі; кантроль за рэгістрацыяй камер-
цыйных банкаў і выкананне імі абавязковых нарматываў; прымяненне банкаўскага заканадаўства; кантроль за адкрыццём філіялаў і прадстаўніцтваў замежных банкаў у рэспубліцы; рэгуляванне знешнеэканамічнай банкаўскай дзейнасці; рэгуляванне крэдытнага рынку; забеспячэнне адзінага парадку бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ў банкаўскай сістэме рэспублікі.
Камерцыйныя банкі на тэрыторыі Рэспублікі Бела­русь, арганізаваныя на паявых ці акцыянерных пачатках, ажыццяўляюць сваю дзейнасць галоўным чынам з мэтай акумуляцыі часова свабодных грашовых сродкаў прадпрыемстваў, арганізацый, насельніцтва і іх рацыянальнага выкарыстання на патрэбы развіцця галіны, падгаліны народнай гаспадаркі, групы прадпрыемстваў або рэгіёну, ажыццяўляюць і іншыя банкаўскія аперацыі. Па формах уласнасці гэтыя банкі могуць быць дзяржаўнымі, кааператыўнымі, змешанымі, а таксами з удзелам замежнага капіталу; па відах дзейнасці — універсальнымі ці спецыялізаванымі на асобных банкаўскіх аперацыях. Яны лічацца створанымі і набываюць статут юрыдычнай асобы з моманту рэгістрацыі ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.
БАНКІ (Банки) — асобныя крэдытныя інстытуты, якія акумулююць свабодныя грашовыя сродкі, выдаюць крэдыты, ажыццяўляюцьразлікі, эмісійна-касавыя аперацыі, рэгулююць грашовае абарачэнне, праводзяць аперацыі з валютай, каштоўнымі паперамі. Узнікаюць у грамадска-эканамічных фармацыях, дзе існуюць таварна-грашовыя адносіны.
Па функцыях і характару выконваемых аперацый могуць быць Б. доўгатэрміновых і кароткатэрміновых укладанняў, эмісійныя (цэнтральныя), змешаныя. Б. могуць стварацца па ініцыятыве дзяржавы (дзяржаўныя) і па рашэннях аб’яднанняў, фірм, кааперацыі і г.д. (камерцыйныя, кааператыўныя, інавацыйныя і інш.). У сферы міжнароднага абароту ўзнікаюць міжнародныя Б.
БРАК ВЫТВОРЧЫ (Брак производственный) — прадукцыя (вырабы, дэталі, загатоўкі і да т.п.), вырабленая з адхіленнем ад стандартаў, чарцяжоў і тэхнічных
умоў. Б.в. падраздзяляецца на брак, які можна выправіць (калі гэта тэхнічна магчыма і эканамічна мэтазгодна), і брак канчатковы, які падлягае ўтылізацыі. Па месцы выяўлення Б.в. адрозніваецца: унутры прадпрыемства, выяўлены ў ходзе вытворчага працэсу, і знешні брак, выяўлены за межамі прадпрыемства, у спажыўца. Выпуск бракаванай прадукцыі і рэалізацыя яе па прамому прызначэнню забаронены законам. Б.в. ва ўсіх выпадках з’яўляецца стратай. Ён павялічвае расход матэрыялаў, інструментаў, энергіі, паніжае прадукцыйнасць працы, памяншае колькасць выпускаемай прадукцыі, пагаршае выкарыстанне абсталявання і вытворчых магутнасцей, парушае раўнамерную работу, вядзе да павышэння сабекошту прадукцыі.