Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
ВАЛЮТА (Валюта) — 1) грашовая адзінка краіны (напрыклад, рубель — валюта СНД, долар — валюта ЗША і г.д.) і яе тып (залатая, сярэбраная, папяровая); 2) грашовыя знакі замежных дзяржаў, а таксама крэдытныя сродкі абарачэння і плацяжу/выражаныя ў за­межных грашовых адзінках (вэксалі, чэкі і да т.п.), якія выкарыстоўваюцца ў міжнародных разліках (замежная
валюта). Формы арганізацыі грашовых адносін, уключаючы нацыянальныя валютныя і банкаўскія ўстановы, ствараюць валютныя сістэмы, якія ахопліваюць спачатку нацыянальную гаспадарку той ці іншай краіны, а потым і міжнародныя эканамічныя сувязі. Спачатку яны былі заснаваны на базе залатога стандарту, пры якім валюты асобных краін свабодна разменьваліся на золата, а золата на любую валюту. Золата мела цвёрдую цану, і курс В. вызначаўся яе залатым утрыманнем. На змену залатому стандарту прыйшла сістэма золатавалютнага стандарту, для якой характэрна папяровая В. Яе курс падтрымліваецца золатам, а неразменный (на золата) банкноты і папяровыя грошы з’яўляюцца зна­кам! золата і замяняюць яго толькі ў функциях сродкаў абарачэння і плацяжу. Калі ў абарачэнні знаходзіцца больш папяровых грошай,чым патрэбна, то наступав іх абясцэньванне — інфляцыя.
Валютныя адносіны паміж краінамі засноўваюцца цяпер на "плаваючых", зменлівых курсах адной нацыянальнай В. у адносінах да іншых валют ці долара, якія вызначаюцца іх пакупной здольнасцю на ўнутраных рынках краін, а таксама попытам і прапановай гэтых валют на міжнародным рынку.
ВАРТАСЦЬ (Стоимость) — увасобленая ў тавары і арэчаўленая ў ім грамадская праца таваравытворцаў. Гэта эканамічная катэгорыя таварнай вытворчасці адлюстроўвае грамадскія адносіны людзей у форме таварна-грашовага абмену. Прадукт працы таваравытворцаў выступае ў форме тавару, які мае дзве ўласнасці: спажывецкую В. і абменную В. Спажывецкая В. як здольнасць знешняга прадмету, рэчы задавальняць, дзякуючы яе ўласнасці, якую-неоудзь патрэбу чалавека існавала заўсёды. Але ў тавары яна павінна задавальняць патрэбы не самога вытворцы, а іншых, быць грамадскай спажывецкай В., матэрыяльным носьбітам другой уласнасці тавара -абменнай В., яго цаны. Пры абмене ідзе сувымярэнне тавараў з рознай спажывецкай В. Гэта магчыма таму, што ва ўсіх таварах арэчаўлена адна і тая ж субстанция — грамадская праца. У гэтай якасці яны і ёсць вартасць, таварная В., якая праяўляе сябе ў форме
абменнай В. Апошняя прайшла гістарычны шлях развіцця ад першых простых форм абмену да абарачэння тавараў з дапамогай грошай, якія сталі канчатковай формаи В.
Праца таваравытворцаў мае дваісты характар. Абменьваючыся таварамі як спажывецкімі вартасцямі, таваравытворцы абменьваюцца пры гэтым рбзнымі відамі канкрэтнай працы, якія яны ствараюць. Кожны таваравытворца, аддаўшы сваю рэч, атрымлівае яе эквівалент — другую рэч, у якой таксама будзе ўвасоблена грамадская праца, праца наогул, абстрактная праца як матэрыяльны згустак затрат чалавечых мускулаў, нерваў, мозгу. Абстрактная праца і стварае В. тавара. Але праца наогул і грамадская праца як праца на іншых існуюць на ўсіх этапах развіцця грамадства. Абстракт­ная праца — не проста грамадская праца, а яе спецыф'чная форма, уласцівая толькі таварнай вытворчасці. Гэта спецыфіка заключаецца ў тым, что праца таваравытворцаў, раз’яднаных прыватнай уласнасцю, выступав непасрэдна як прыватніцкая. У той жа час таваравытворцы звязаны паміж сабой грамадскім падзелам працы, і іх праца носіць грамадскі характар. Але ён схаваны пад абалонкай спажывецкай В. Свае грамадскае значэнне праца выяўляе толькі ў абмене, толькі пасля таго, як яна здзейшлася. Абстрактная пра­ца, якая стварае В., уласціва толькі таварнай вытворчасці і адлюстроўвае эканамічныя адносіны адасобленых таваравы-творцаў. Дадзенае вызначэнне ўрднолькавай ступені адносіцца і да матэрыялізацыі абстрактнай працы.В.гэта не прыродная, а грамадская ўласнасць тавару.
Адкрыццё сутнасці В. як адносін паміж таваравытворцамі ў плане затрат грамадскай працы на вытворчасць тавараў і іх абмен дазваляе ўстанавіць і велічыню В. тавару. Яна колькасна вызначаецца грамадска неабходным рабочым часам, затрачаным на вытворчасць пераважнай большасці тавараў. Зразумела, што велічыня В. тавару прама прапарцыянальна колькасці і адваротна прапарцыянальна вытворчай сіле працы. Неаоходнасць вырабу і абмену тавараў у адпаведнасці з велічынёй В. выяўляе дзеянне закону вартасці.Закон В.
4G
праяўляецца як закон цэн, у аснове якіх ляжыць В. Адхіленне цаны ад В. як аб’ектыўны закон стыхійна рэгулюе грамадскую вытворчасць, сувязі паміж яе ўдзельнікамі, размеркаванне і стымуляванне грамадскай працы ва ўмовах таварна-грашовых адносін, вызначае лес таваравытворцаў.
ВЕДАМАСНАСЦЬ (Ведомственность) — паняцце, вытворнае ад слова "ведамства", якое азначае галіну дзяржаўнага кіравання і сістэму абслугоўваючых яе ўстаноў або ўстаноў, якія знаходзяцца ў распараджэнні якога-небудзь афіцыйнага органа ці асобы. В. азначае абмежаванне пры вырашзнні сацыяльна-эканамічных пытанняў вузкімі інтарэсамі толькі сваёй установи, міністэрства. В. у гэтым сэнсе ўступае ў супярэчнасць з народнагаспадарчымі, грамадскімі інтарэсамі. Задача планавага навукова абгрунтаванага кіравання заключаецца ў тым, каб падпарадкаваць ведамасныя інтарэсы інтарэсам грамадства і кожнага чалавека.
ВОЛЬНЫ ЧАС (Свободное время) — частка пазаработнага часу членаў грамадства, якая выкарыстоўваептта на адпачынак, вучобу, павышэнне кваліфікацыі, ажыццяўленне імі сваіх правоў як чалавека, сем’яніна, грамадзяніна.
В.ч. — складаная эканамічная і сацыяльная катэгорыя, у якой адлюстроўваюцца лад жыцця членаў гра­мадства, аб’ём і структура іх матэрыяльных і духоўных патрэб. Велічыня В.ч. вызначаецца шляхам выключэння з пазарабочага часу такіх элементаў, як вядзенне хатняй гаспадаркі, сон, яда і да т.п.
В.ч. з’яўляецца адным з фактараў усебаковага, гарманічнага развіцця асобы, паказчыкам больш высокага ўзроўню жыцця, сродкам павышэння магчымасцей для развіцця творчых здольнасцей і дараванняў чалавека, паказчыкам і фактарам павелічэння нацыяльнага багацця краіны.
Існуе цесная дыялектычная ўзаемасувязь паміж прадукцыйнасцю працы і В.ч. Крыніцай павелічэння В.ч. служыць перш за ўсё скарачэнне працягласці рабочага дня, рабочага тыдня, якое дасягаецца на аснове павы­шэння прадукцыйнасці працы. Важную ролю ў па-
велічэнні В.ч. адыгрывае таксама больш рацыянальнае выкарыстанне пазарабочага часу.
В.ч.,садзейнічаючы павышэнню культурна-тэхнічнага ўзроўню і кваліфікацыі працоўных, развіццю іх творчых здольнасцей, аказвае адваротны актыўны ўплыў на рост прадукцыйнасці працы і больш плённае выкарыстанне рабочага часу.
ВЫДАТКІАБАРАЧЭННЯ (Издержки обращения) — затраты жывой і арэчаўленай працы, выражаныя ў грашовай форме, на давядзенне тавару ад вытворчасці да непасрэднага спажыўца.
В.а. падраздзяляюцца на дзве групы: "чыстыя" і дадатковыя. "Чыстыя" В.а. звязаны з актам куплі-продажу, гэта значыць ператварэннем таварнай вартасці ў грашовую ў працэсе рэалізацыі тавару. Яны не дадаюць да тавару ніякай вартасці і з’яўляюцца непрадукцыйнымі затратам!. Кампенсаванне гэтых В.а. ажыццяўляецца за кошт прыбавачнага прадукту, створанага ў прамысловасці. Дадатковы В.а. абумоўлены працягам працэсу вытворчасці ў сферы абарачэння. Гэтыя В.а. з’яўляюцца прадукцыйнымі і дадаюць да вартасці тавару новую вартасць. Крыніцай кампенсавання дадатковых В.а. з’яўляецца вартасць, створаная ў самім таварным абарачэнні.
"Чыстыя" В.а. складаюць прыблізна 35 — 40 %, дадатковыя — 60 — 65 %. Паколькі галоўная функцыя гандлю — гэта змена форм вартасці, рэалізацыя тавару насельніцтву, павышэнне якасці абслугоўвання, то перад прамысловасцю пастаўлена задача павелічэння вырабу тавараў, максімальна падрыхтаваных да продажу і спажывання. Таму доля "чыстых" В.а. узрастае.
У сувязі з пераходам гандлю на гаспадарчы разлік і самафінансаванне рэзка ўзрасла зацікаўленасць гандлёвых работнікаў у эканоміі В.а. Асноўныя фактары, якія садзейнічаюць зніженню В.а.: рост прадукцыйнасці пра­цы ў сферы абарачэння, тавараруху, навуковая арганізацыя працы, паляпшэнне выкарыстання гандлёвых, дапаможных складскіх памяшканняў, абсталявання, паскарэнне тавараабароту, развіццё прагрэсіўных форм абслугоўвання
ВЫДАТКІ ГРАМАДСТВА (Издержки общества) — від выдаткаў вытворчасці, якія ўяўляюць сабой сукупныя затраты працы (жывой і мінулай) на выраб прадукту; тэта сапраўдныя або іманентныя выдаткі на выраб прадукту, вымераныя працоўным часам.
В.г. адлюстроўваюць, колькі каштуе для грамадства прадукт або тавар. Акрамя В.г. існуюць выдаткі прадпрыемства, якія ўказваюць на кошт прадукту для прадпрыемства. Выдаткі прадпрыемства звычайна меншыя, чым В.г., на велічыню прыбавачнай вартасці.
В.г. увасабляюцца ў вартасці тавару, а выдаткі прад­прыемства — у ягосабекошце. Велічыня В.г., змешчаная ў прадукце,залежыць ад эфектыўнасці сродкаў працы і ад прадукцыйнасці працы. Чым вышэйшая эфектыўнасць сродкаў працы і яе прадукцыйнасць, тым меншыя В.г. на выраб прадукту.
ВЫДАТКІ ПРАДПРЫЕМСТВА (Издержки пред­приятия) — сукупнасць выдаткаў мінулай працы, роўная вартасці выкарыстаных сродкаў вытворчасці і выдаткаў жывой працы, якія ствараюць неаоходны пра­дукт. У грашовай форме В.п. адлюстроўваюцца ў сабекошце прадукцыі. У гаспадарчай практыцы сабекошт адхіляецца ад В.п. з прычыны кампенсацыі часткі затрат на вытворчасць з дзяржаўнага бюджэту ў форме датацый і інш. В.п. уяўляюць сабой частку вартасці прадукцыі, якая адлюстроўвае грамадскія выдаткі вытворчасці. Яны меншыя, чым грамадскія выдаткі вытворчасці, на велічыню затрат жывой працы, якія ствараюць прабавачны прадукт. Зніжэнне В.п. — важнейшая ўмова ўсебаковай інтэнсіфікацыі і павышэння эфектыўнасці вытворчасці. Дасягаецца яно шляхам павышэння прадукцыйнасці працы, паляпшэння выкарыстання сыравіны, матэрыялаў і асноўных вытворчых фондаў, далейшага паглыблення спецыялізацыі і кааперыравання, развіцця камбінавання. Важнейшымі фактарамі зніжэння В.п. з’яўляюцца ўдасканаленне гаспадарчага механізму, пераход да эканамічных метадаў кіравання, ліквідацыя безгаспадарчасці-
ВЫПРАЦОЎКА (Выработка) — паказчык прадукцыйнасці працы, які характарызуе эфектыўнасць жывой