Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
Для выяўлення прычын і вінаватых у дапушчэнні Б.в. праводзіцца яго аналіз. Прычынамі Б.в. з’яўляюцца: парушэнні тэхналагічнага працэсу, няспраўнасць абсталявання ці выкарыстанне яго не па прызначэнню, недастатковая кваліфікацыя ці неахайнасць работніка, дэфекты зыходнага матэрыялу, памылкі ў чарцяжах і тэхналагічных картах, нізкі ўзровень тэхнічнага кантролю за якасцю прадукцыі і да т.п. Велічыня страт ад Б.в. улічваецца ў натуральным і вартасным выражэнні. Улік у натуральным выражэнні дае магчымасць вызначыць удзельную вагу бракаванай прадукцыі ў агульным яе выпуску па кожнаму найменню і распрапаваць канкрэтныя мерапрыемствы па яе зніжэнню. Агульныя стра­ты цэха, прадпрыемства ад Б.в. улічваюцца ў вартасным выражэнні. Працэнт страт ад браку вызначаецца шля­хам аднясення іх да сабекошту валавога выпуску прадукцыі, памножанага на 100. У страты ўключаюцца: кошт матэрыялаў, заработная плата, цэхавыя расходы, затраты на выпраўленне браку за мінусам кошту ўтылю.
Вінаватай у дапушчэнні Б.в. лічыцца канкрэтная асоба. Працоўным заканадаўствам устаноўлена матэрыяльная адказнасць за ўрон, нанесены прадпрыемству.
БРЫГАДА ВЫТВОРЧАЯ (Бригада производствен­ная) — пярвічная ячэйка працоўнага калектыву, нізавое звяно кіравання. Б.в. аб’ядноўвае рабочых для сумесна-
га і найбольш эфектыўнага выканання вытворчага за­дания на аснове найбольш рацыянальнага выкарыстання абсталявання, рабочага часу, таварыскай узаемадапамогі, агульнай зацікаўленасці і адказнасці за вынікі работы. Яна з’яўляецца і эфектыўнай формай удзелу рабочых у кіраванні вытворчасцю, выхавання гаспадарлівых адносін да справы. У залежнасці ад форм раздзялення і кааперацыі працы,характару прымяняемай тэхналогіі, узроўню механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці ствараюцца спецыялізаваныя і комплексный брыгады.
Спецыялізаваныя Б.в. аб’ядноўваюць рабочых адной прафессіі, занятых на аднародных тэхналагічных працэсах. Яны ствараюцца тады, калі аб’ём і характар работы дазваляюць забяспечыць поўную загрузку рабо­чых ў адпаведнасці з іх прафесіяй і кваліфікацыяй, а канчатковы вынік працы поўнасцю залежыць ад дадзенага калектыву. Комплексный брыгады ствараюцца з рабочых розных прафесій для выканання комплексу тэхналагічна разнародных, але ўзаемазвязаных работ, якія ахопліваюць поўны цыкл вырабу прадукцыі або яе закончаную частку. Яны прымяняюцца ва ўмовах прадметнай спецыялізацыі вытворчасці, калі канчатковы вы нік работы брыгады залежыць ад узгодненых дзеянняў рабочых розных прафесій і іх кваліфікацыі.
Спецыялізаваныя і комплексный брыгады могуць быць зменнымі, калі ўсе рабочыя гэтых брыгад працуюць у адну змену, або скразнымі, калі ў іх уключаны рабочыя ўсіх змен. У скразных брыгадах лягчэй вызначаецца канчатковы вынік іх працы, паляпшаецца аб’ём незавершанай вытворчасці, скарачаецца цыкл вытворчасці, павышаецца якасць прадукцыі, ствараюцца лепшыя ўмовы для захавання абсталявання, інструменту, матэрыялаў.
Б.в. узначальвае брыгадзір — перадавы кваліфікаваны рабочы, які валодае арганізатарскімі здольнасцямі і карыстаецца аўтарытэтам у членаў брыгады.
На этапе праектавання Б.в. вызначаюцца формы падзелу і кааперацыі працы, аб’ёмы работы, вытворчыя плошчы і абсталяванне, якія замацоўваюцца за брыга-
дай, рэжым працы і адпачынку, парадак чаргавання выконваемых работ, колькасны склад брыгады, сістэма матэрыяльнага і маральнага стымулявання, удакладняюцца тэхналагічны працэс, нормы часу і выпрацоўкі, планавыя паказчыкі работы.
БРЫТАДНЫ ГАСПАДАРЧЫ РАЗЛІК (Бригад­ный хозрасчет) — арганічная частка гаспадарчага разліку прадпрыемства; пабудаваны на аператыўна-вытворчай самастойнасці брыгады, на сувымярэнні затрат і атрыманага эфекту, устанаўленні прамой залежнасці аплаты працы ад канчатковых яе вынікаў. Гаспадарчаразліковай брыгадзе побач з аб’ёмам вытворчасці, зніжэннем працаёмкасці (ростам прадукцыйнасці працы) і павышэннем якасці працы) ўстанаўліваюцца планавыя паказчыкі па фонду заработнай платы, нормы расходу сыравіны, матэрыялаў, паўфабрыкатаў, паліва, энергіі і іншых матэрыяльных рэсурсаў, выкарыстанне якіх залежыць ад яе работы. Абавязковай умовай брыгаднага гаспадарчага разліку з’яўляюцца распрацоўка і давядзенне да брыгады абгрунтаваных нарматываў на затраты жывой працы і матэрыяльных рэсурсаў, а таксама арганізацыя ўліку фактычнага іх выкарыстання.
Аплата працы вядзецца па адзінаму нараду па кан­чатковых выніках. Акрамя заработнай платы брыгада можа атрымліваць прэміі за асноўныя вынікі работы, за эканомію матэрыяльных рэсурсаў. Размеркаванне калектыўнага заработку паміж членамі брыгады вядзецца з улікам індывідуальнага ўкладу кожнага работніка ў агульныя працоўныя вынікі брыгады.
Далейшым развіццём брыгаднага гаспадарчага разліку з’яўляец ца брыгадны падрад, пры якім уся вытворчая дзейнасць падраднага калектыву будуецца на аснове дагавора з адміністрацыяй, які заключаецца на пэўны тэрмін і вызначае правы і абавязкі падраднага калекты­ву і адміністрацыі, адказнасць бакоў.
Падраднаму калектыву ў адпаведнасці з дагаворам даручаецца выкананне пэўнага аб’ёму работ, адначасова за ім замацоўваюцца прылады і сродкі працы, прадастаўляюцца неабходныя вытворчыя рэсурсы, ствараюцца ' ўмовы для паспяховай работы і ўстанаўліваюцца
доўгатэрміновыя нарматывы вызначэння сродкаў на аплату працы. Калектыву гарантуецца адпаведная зарп­лата пры якасным выкананні вызначанага дагаворам аб’ёму работ у абумоўленыя тэрміны, незалежна ад таго, якой колькасцю рабочых ён выкананы.
БЮДЖЭТ ДЗЯРЖАЎНЫ (Бюджет государствен­ный) — асноўны фінансавы план краіны, які выражае сістэму грашовых адносін, што звязаны з утварэннем і выкарыстаннем цэнтралізаванага фонду грашовых сродкаў дзяржавы.
Ў Б.дз.паступаюць плацяжы дзяржаўных прадпрыемстваў, арганізацый, падаткі і зборы з насельніцтва.
У адпаведнасці з Законам аб прадпрыемстве ўзаемаадносіны прадпрыемстваў з бюджэтам пераведзены на доўгатэрміновую нарматыўную базу. Асноўнымі плацяжамі ў оюджэт выступаюць падатак з прыбытку і даходаў, падатак на дадатковую вартасць, а таксама экалагічны падатак, акцызы і інш. Гэта мае вялікае значэнне для павышэння даходнай базы бюджэту. Падаткі з насельніцтва складаюць нязначную частку.
Б.дз. складаецца на аснове плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця. Ён звязаны і актыўна ўздзейнічае на фарміраванне і выкарыстанне фінансавых планаў прадпрыемстваў, галін народнай гаспадаркі, выконвае вядучую ролю ў сістэме фінансавых планаў.
Пр'ызначэнне бюджэту заключаецца ў тым, каб забяспечыць фінансавымі рэсурсамі патрэбы развіцця на­роднай гаспадаркі, сацыяльна-культурныя мерапрыемствы, утрыманне органаў дзяржаўнага кіравання,абарону краіны. Праз Б.дз. адбываецца міжгаліновае і міжтэрытарыяльнае пераразмеркаванне грашовых сродкаў, што з’яўляецца асновай для выраўноўвання ўзроўняў развіцця розных рэгіёнаў, рацыянальнага размяшчэння прадукцыйных сіл, забеспячэння планавых прапорцый. Ён неабходны для фінансавання расходаў на асвету, ахову здароўя, навуку, культуру, сацыяльнае забеспячэнне, павышэнне дабрабыту народа.
У аснове складання бюджэту ляжыць прынцып збалансаванасці яго даходаў і расходаў. Недахоп фінансавых рэсурсаў дл'я пакрыцця расходаў
з’яўляецца прычынай дэфіцыту бюджэту. Бюджэтны дэфіцыт назіраецца з 70-х гадоў як вынік матэрыяльнафінансавых дыспрапорцый у эканоміцы, вялікіх маштабаў датацыйнасці, значных страт у народнай гаспадарцы. Пераадольванне незбалансаванасці бюджэту павінна ажыццяўляцца праз аздараўленне фінансаў краіны,умацаванне ўсёй эканомікі.
БЮДЖЭТНАЯ СІСТЭМА (Бюджетная система) уяўляе сабой сукупнасць розных відаў бюджэтаў, аб’яднаных па адзіных прынцыпах у Дзяржаўным бюджэце. Бюджэтная будова вьіражае арганізацыю Б.с. і прынцыпы яе пабудовы. Б.с. будуецца на прынцыпах адзінства, дэмакратычнага цэнтралізму. Дзяржаўны бюджэт рэспублікі аб’ядноўвае рэспубліканскі і самастойныя мясцовыя бюджэты. Да мясцовых бюджэтаў адносяцца бю­джэты абласцей, раёнаў, гарадоў, сельскія і пасялковыя бюджэты. Ім належыць важная роля ў забеспячэнні комплекснага эканамічнага і сацыяльнага развіцця тэрытарыяльнай адзінкі. Важным элементам бюджэтнай будовы з’яўляецца бюджэтнае права, якое ўяўляе сабой сукупнасць юрыдычных норм, што вызначаюць асновы бюджэтннай оудовы, правы органаў дзяржаўнай улады і кіравання па складанню, разгляду, зацвярджэнню бю­джэту, а таксами па кантролю за яго выкананнем.
В"
ВАЛАВЫ ДАХОД (Валовой доход) — сукупны даход, створаны жывой працай як у межах адасобленых прадпрыемстваў, так і ў маштабе ўсёй грамадскай вытворчасці. 3 пункту гледжання вартасці В.б. уяўляе са­бой нанава створаную вартасць, а з пункту гледжання матэрыяльна-рэчыўнага — чысты прадукт. В.д. усёй грамадскай вытворчасці ўяўляе сабой нацыянальны даход грамадства.
На ўзроўні прадпрыемства В.д. вызначаецца як розніца паміж коштам валавой або рэалізаванай прадукцыі і коштам матэрыяльных і прыроўненых да іх затрат. Прынцыпова такім жа шляхам вызначаецца В.д. на ўзроўні грамадскай вытворчасці.
Ва ўмовах гаспадарчага разліку і арэнды В.д. стаў важным паказчыкам дзейнасці прадпрыемстваў.
ВАЛАВЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПРАДУКТ (Вало­вой национальный продукт)-адзін з абагульненых паказчыкаў грамадскай вытворчасці, які характарызуе ўсю сукупнасць матэрыяльных даброт і паслуг у спецыфічнай ацэнцы — па цэнах без вартасці выкарыстаных матэрыяльных затрат. Прымяняецца ў нашай практыцы з 1988 г., у міжнароднай жа практыцы і замежных краінах выкарыстоўваецца даўно. Істотнае адрозненне В.н.п. ад іншых абагульненых паказчыкаў, напрыклад ад сукупнага грамадскага прадукту, у тым, што ў склад В.н.п. уключаюцца паслугі невытворчай сферы. Тым самым В.н.п. характарызуе канчатковыя вынікі эканамічнай дзейнасці як матэрыяльнай вытворчасці, так і невытворчай сферы,што мае важнае значэнне для планавання і ацэнкі росту дабрабыту насельніцтва.
В.н.п. адрозніваецца і ад нацыянальнага даходу, папершае, тым, што ў яго ўключаецца знос асноўных фондаў (гэтым В.н.п. набліжаецца да канчатковага прадук­ту). Па-другое, на стадыі фарміравання даходаў В.н.п. вызначаецца як агульная сума даходаў усіх прадпрыемстваў і насельніцтва, уключаючы даходы невытворчай сферы і занятых ў ёй работнікаў, даходы, атрыманыя ад індывідуальнай працоўнай дзейнасці, і амартызацыйныя адлічэнні. Выкарыстаны В.н.п. выяўляецца як канчатковае спажыванне матэрыяльных даброт і паслуг, капітальныя ўкладанні, прырост матэрыяльных абаротных сродкаў і сальда знешняга гандлю. Як бачна, В.н.п. дазваляе болып шырока і глыбока аналізаваць працэсы ўзнаўлення, узаемасувязь матэрыяльнай і нематэрыяльнай вытворчасці, фарміраванне даходаў і працэс спажывання матэрыяльных даброт і паслуг. 3 дапамогай В.н.п. можна праводзіць міжнародныя параўнанні эканамічных паказчыкаў.