Кароткі эканамічны слоўнік
Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
працы. В. як паказчык выкарыстоўваецца пры планаванні і ўліку на ўсіх узроўнях прамысловай вытворчасці і вызначаецца як адносіны вырабленай прадукцыі да сярэднеспісачнай колькасці прамыслова-вытворчага персаналу за год, квартал, месяц або да адпрацаванай ім колькасці чалавека-дзён (чалавека-гадзін). Згодна з гэтым адрозніваюць гадавую, квартальную, месячную, дзённую і гадзінную В. Ў залежнасці ад метаду вымярэння аб’ёму прадукцыі В. вызначаецца ў натуральным, вартасным Гпрацоўным вымярэнні.
В. у натуральным вымярэнні найбольш поўна характарызуе эфектыўнасць працы, але прымяняецца яна толькі на прадпрыемствах і ў галінах з вырабам аднароднай прадукцыі (вугальная, хімічная, нафтавая).
Пры выпуску разнастайнай прадукцыі прымяняецца вартасны метад, заснаваны на вымярэнні аб’ёму вырабу прадукцыі паказчыкамі валавой і таварнай прадукцыі ў аптовых цэнах.Іх велічыню ў пэўнай ступені скажаюць матэрыялаёмкасць прадукцыі, асартыментныя змены, узровень кааператыўных паставак. Больш правільна вызначаць вартасны паказчык В. на аснове "чыстай" прадукцыі, якая пазбаўляе ўказаных недахопаў.
Пры працоўным метадзе вымярэння В. аб’ём вырабленай прадукцыі вымяраецца ў нарматыўным рабочым часе, а велічыня В. — шляхам дзялення аб’ёму вытворчасці ў норма-гадзінах на адпрацаваны час. Прымяняецца тэты метад ва ўнутрызаводскім планаванні (у механічных, рамонтных і інструментальных цэхах, у брыгадах і на рабочых месцах). Неабходная ўмова яго прымянення — высок! ўзровень арганізацыі нарміравання і ўлік фактычных затрат працы. Важнейшымі фактарамі росту В. з’яўляюцца: укараненне навукова-тэхнічных дасягненняў у вытворчасць, навуковая арганізацыя вытворчасці і працы, павышэнне кваліфікацыі работнікаў, узмацненне матэрыяльнай зацікаўленасці ў канчатковых выніках працы.
ВЫРУЧКА АД РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАДУКЦЫІ (Выручка от реализации продукции) — сума грашовых сродкаў, якія паступілі на разліковы ці спецыяльны пазыковы рахунак прадпрыемства (аб’яднання) за адгру-
жаную пакупнікам прадукцыю і аказаныя ім паслугі. У склад В. ад р.п. уключаюцца таксама паступленні сродкаў ад іншай рэалізацыі і аказаных паслуг, кошт капітальнага рамонту, выкананага гаспадарчым спосабам, паступленні сродкаў за прадукцыю дапаможнай сельскай гаспадаркі, ад продажу матэрыялаў, якія аказаліся ў лішку або выбылі з вытворчага цыклу, і да т.п.
На памер В. ад р.п. уплываюць аб’ём выпускаемай прадукцыі, яе асартымент, якасць, узровень цэн, змяненне пераходных астаткаў гатовай прадукцыі на складзе прадпрыемства і пры адгрузцы. В. ад р.п. з’яўляецца крыніцай кампенсавання затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, а таксама фарміравання грашовых даходаў.
ВЫТВОРЧАСЦЬ (Производство) — працэс стварэння матэрыяльных даброт, неабходных для існавання і развіцця грамадства, зыходны і вызначальны момант грамадскага ўзнаўлення. Асновай і крыніцай жыцця грамадства з’яўляецца матэрыяльная В., прагрэс якой забяспечвае паступальнае развіццё чалавечай цывілізацыі. Ствараючы матэрыяльныя даброты, прызначаныя для задавальнення патрэб людзей, В. прайшла доўгі гістарычны шлях ад здабычы харчавання першабытным чалавекам да сучасных тэхналогій, заснаваных на навейшых дасягненнях НТР другой паловы XX ст. Сваім развіццём В. у канчатковым выніку абумоўлівала сацыяльныя структуры грамадства, яго ідэі і ўстановы, пераход чалавецтва ад ніжэйшай ступені да вышэйшай. В. заўсёды прадугледжвае ўзаемадзеянне трох асноўных фактараў: 1) рабочай сілы чалавека, яго працы; 2) прадметаў працы, на якія накіравана праца чалавека; 3) сродкаў працы, з дапамогай якіх чалавек уздзейнічае на прадмет працы. Сярод апошніх прылады працы з’яўляюцца своеасаблівым працягам прыродных органаў працы самога чалавека. Прадметы і сродкі працы ў сукупнасці выступаюць як сродкі вытворчасці. У адрозненне ад рабочай сілы, якая з’яўляецца асабістым фактарам вытворчасці, сродкі вытворчасці складаюць яго рэчыўны фактар. Самі па сабе яны нічога стварыць не могуць. Толькі праца чалавека надае, ператварае іх у сап-
раўдныя сродкі вытворчасці.
У працэсе В. людзі ўздзейнічаюць на природу і адзін на другога. У адпаведнасці з гэтым грамадская В. мае два бакі: прадукцыйныя сілы (асабістыя і рэчыўныя фактары вытворчасці ў іх сукупнасці і ўзаемадзеянні) і вытворчыя адносіны (грамадскія адносіны, якія складваюцца паміж людзьмі ў працэсе вытворчасці). В., якая разглядаецца як адзінства і ўзаемадзеянне прадукцыйных сіл і вытворчых адносін, складае спосаб вытворчасці матэрыяльных даброт. Галоўным у яго ажыццяўленні з’яўляецца В., якая вызначае спосаб і сацыяльную асаблівасць размеркавання, абмену і спажывання, а яны, у сваю чаргу, таксама ўздзейнічаюць і на В. Сістэма гэтых сацыяльна-эканамічных адносін ёсць грамадская форма В., сутнасць і аскову якой складаюць адносіны ўласнасці на сродкі вытворчасці. Яны і вызначаюць характар В. і яе мэтанакіраванасць, падпарадкаванасць інтарэсам уласніка. В. развіваецца ў адпаведнасці з эканамічнымі законамі.
ВЫТВОРЧАЯ МАГУТНАСЦЬ (Производственная мощность) — максімальна магчымы гадавы (сутачны, зменны) выпуск прадукцыі ці аб’ём здабычы і перапрацоўкі сыравіны ў наменклатуры, асартыменце і якасці, прадугледжаных планам, пры поўным і эфектыўным прымяненні перадавой тэхналогіі, арганізацыі вытворчасці, навуковай арганізацыі працы. Разлік велічыні В.м. выкарыстоўваецца для абгрунтавання вытворчай праграмы,плана капітальнага будаўніцтва, выяўлення ўнутрывытворчых рэзерваў. В.м. вымяраецца ў тых жа адзінках, што і выраб прадукцыі. Адрозніваюць В.м. уваходную — на пачатак года, выхадную — на канец года і сярэднегадавую — сярэдняя за год. Разлік сярэднегадавой В.м. вядзецца шляхам падсумоўвання магутнасці на пачатак года і сярэднегадавой магутнасці, што ўводзіцца на працягу года, за мінусам сярэднегадавой магутнасці, якая выбывае. В.м. — велічыня пераменная, яе разлічваюць на пяць год з разбіўкай па гадах са штогадовым удакладненнем. Пры разліку В.м. улічваецца ўсё наяўнае абсталяванне, замацаванае за ўчасткам, цэхам (акрамя таго, што знаходзіцца ў рэзерве).
Фонд часу работы абсталявання бярэцца па галіновых нарматывах. На аснове прымянення перадавой тэхналогіі і навуковай арганізацыі працы выкарыстоўваюцца прагрэсіўныя нормы часу (выпрацоўкі), якія вызначаюцца на ўзроўні ўстойлівага дасягнення 20-25 працэнтамі рабочых дадзенай прафесіі за лепшы па паказчыках квартал прайшоўшага года. Склад і якасць выкарыстоўваемай сыравіны, матэрыялаў, паліва бяруцца стандартныя, наменклатура і асартымент — планавыя. В.м. адзінкі абсталявання вызначаецца шляхам дзялення планавага фонду часу работы абсталявання на прагрэсіўную працаёмкасць адзінкі прадукцыі. В.м. падраздзялення вызначаецца па магутнасці вядучага падраздзялення папярэдняй ступені, дзе выконваюцца асноўныя тэхналагічныя працэсы па вырабу прадукцыі і дзе знаходзіцца значная частка асноўных фондаў і працазатрат. На базе разлікаў В.м. на прадпрыемстве складаецца "Баланс вытворчых магутнасцей і іх выкарыстанне", дзе ўказваюцца В.м. і ўзровень яе выкарыстання. Узровень выкарыстання В.м. вызначаецца адносінамі вытворчай праграмы да магутнасці. Паляпшэнне яе выкарыстання — важны рэзерв росту выпуску прадукцыі. Павелічэнне В.м. забяспечваецца шляхам укаранення дасканалага абсталявання, прагрэсіўнай тэхналогіі, удасканалення арганізацыі вытворчасці і працы.
ВЫТВОРЧАЯ ПРАГРАМА (Производственная программа) — сістэма паказчыкаў па выпуску прадукцыі, прызначанай для задавальнення патрэб народнай гаспадаркі. У ёй вызначаюцца наменклатура, аб’ём, якасць прадукцыі, тэрміны яе выпуску. В.п. займае вядучае месца ў бягучых і перспектыўных планах галіны, прадпрыемства (аб’яднання), цэха, участка. На яе аснове распрацоўваюцца ўсе іншыя раздзелы і паказчыкі плана. Для вымярэння аб’ёму вытворчасці прымяняюцца натуральныя і вартасныя паказчыкі. Натуральныя паказчыкі (штукі, кілаграмы, метры, камплекты) выкарыстоўваюцца для арганізацыі працэсу вытворчасці, распрацоўкі матэрыяльных балансаў вытворчасці і размеркавання прадукцыі, устанаўлення навукова абгрунтаваных прапорцый у народнай гаспадарцы. Вартас-
ныя вымяральнікі (таварная, рэалізаваная, "чыстая" прадукцыя) неабходны для ацэнкі агульных аб’ёмаў вытворчасці разнароднай прадукцыі, для параўнання затрат з вынікамі работы. Пры распрацоўцы В.п. вырашаюцца наступныя задачы: болын поўнае задавальненне патрэб у выпускаемай прадукцыі; няўхільнае павышэнне якасці вырабаў; паляпшэнне выкарыстання вытворчых рэсурсаў.
В.п. распрацоўваецца на аснове прагрэсіўных тэхніка-эканамічных норм, з улікам попыту на выпускаемую прадукцыю, які вызначаецца на аснове вывучэння рынку, прамых працяглых сувязей з прадпрыемстваміспажыўцамі і тэрытарыяльнымі органамі дзяржзабеспячэння. Патрэбы ў важнейших відах прадукцыі ўстанаўліваюць ў дзяржаўным заказе. Пры вызначэнні наменклатуры зыходзяць са спецыялізацыі прадпрыемства, дзяржаўнага заказу, заказаў спажыўцоў і заключаных дагавораў на пастаўкі. Якасць і тэрміны пастаўкі прадукцыі ўстанаўліваюцца пры заключэнні дагавораў. В.п. павінна адпавядаць вытворчым магчымасцям. Для гэтага яе супастаўляюць з вытворчай магутнасцю, выяўляюць магчымасці забеспячэння працоўнымі і матэрыяльнымі рэсурсамі. На аснове выкарыстання ЭММ і ЭВМ распрацоўваецца аптымальная В.п., якая забяспечвае найбольш поўнае задавальненне патрэб спажыўцоў пры найбольш рацыянальным выкарыстанні рэсурсаў.
ВЫТВОРЧАЯ СФЕРА (Производственная сфера) сукупнасць галін народнай гаспадаркі або відаў дзейнасці, дзе ствараюцца матэрыяльныя каштоўнасці ў форме рэчавых прадуктаў ці рэчавых паслуг.
Звычайна В.с. атаясамліваюць з так званай сферай матэрыяльнай вытворчасці. Да апошняй савецкая статыстыка адносіць прамысловасць, будаўніцтва, сельскую, лясную і водную гаспадарку, а таксама грузавы транспарт, вытворчую сувязь.гандаль, грамадскае харчаванне, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, збыт і г.д.З матэрыяльнай вытворчасцю звязваецца вытворчасць грамадскага прадукту і нацыянальнага даходу.
В.с. адыгрыва’е вельмі значную ролю ў сістэме гра-
мадскай вытворчасці, бо тут працай работнікаў ствараюцца прадукты, якія задавальняюць галоўныя матэрыяльныя патрэбы грамадства. Нягледзячы на тое, што ў сучасных умовах велізарная роля ў развіцці грамадства, у дасягненні яго мэт належыць не вытворчай, а так званай нематэрыяльнай сферы, значэнне В.с. нельга недаацэньваць. Неабходна збалансаванае развіццё як адной, так і другой сферы.