Кароткі эканамічны слоўнік
Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
А.б.в. аб’ядноўвае тэхнічную і вартасную будову вытворчасці. Першая — гэта адносіны масы сродкаў вытворчасці да масы працы. У практыцы работы прадпрыемстваў так вызначаюць, напрыклад, машынаўзброенасць працы, калі паказваюць колькасць станкоў, што абслугоўваюцца адным работнікам. Вартасная будова суадносін фактараў вытворчасці даецца ў грашовым выражэнні. Можна падлічыць, напрыклад, вартасць вытворчых фондаў (сродкаў вытворчасці) на адзінку неабходнага прадукту ў грашовым выражэнні. А.б.в. можна назваць фондаўзброенасцю працы. Яна паказвае, якая вартасць вытворчых фондаў выкарыстоўваецца адным работнікам. Такім чынам, А.б.в. мае вытворча-эканамічны і сацыяльны бакі. У першым выпадку яна характарызуе змяненне матэрыяльна-тэхнічнай базы вытворчасці па стварэнню неабходных умоў для высокапрадукцыйнай працы. Сацыяльнае ж значэнне А.б.в. заключаецца ў тым, што з яе дапамогай ажыццяўляюцца кіраванне занятасцю насельніцтва, перамена працы ў сувязі з выслабаненнем рабочай сілы пры механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці, удасканаленне якасці рабочай сілы ў адпаведнасці з патрабаваннямі навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.
АРЭНДА (Аренда) — метад гаспадарання, заснаваны на тэрміновым і кампенсацыйным валоданні арандатарам асноўнымі фондамі і абаротнымі сродкамі, на дагаворнай форме адносін, поўнай самастойнасці ў вядзенні гаспадаркі і размеркаванні даходаў.
Гаспадарчая дзейнасць арэнднага прадпрыемства ажыццяўляецца на базе мадыфікаванай другой мадэлі
гаспадарчага разліку, заснаванай на размеркаванні прибытку прадпрыемства, атрыманага пасля кампенсацыі з выручкі матэрыяльных выдаткаў. А. прымяняецца ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Арэндадаўцамі могуць быць дзяржаўныя органы, выканаўчыя камітэты Саветаў народных дэпутатаў, дзяржаўныя, кааператыўныя і іншыя грамадскія прадпрыемствы, установы, у распараджэнні, валоданні або ва ўласнасці якіх знаходзяцца вытворчыя фонды, зямля ado іншая маёмасць. Арандатарам! могуць быць працоўныя калектывы дзяржаўных, кааператыўных і іншых грамадскіх прадпрыемстваў, іх падраздзяленняў, а таксама арганізацыі арандатараў, асобныя грамадзяне або групы грамадзян. Асноўным дакументам, які рэгламентуе адносіны арэндадаўцы з арандатарамі, з’яўляецца дагавор арэнды. У ім прадугледжваюцца абавязкі і правы арандатара і арэндадаўцы, велічыня арэнднай платы, тэрмін і іншыя ўмовы А. Арэндная плата ўяўляе сабой частку выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (аказання паслуг), якую арандатар павінен пералічваць арэндадаўцу ў абумоўлены ў дагаворы тэрмін за права карыстання асноўнымі фондам!, абаротнымі сродкамі і іншай маёмасцю. Працоўны калектыў (арандатар) атрымлівае поўную свабоду гаспадарчай дзейнасці на ўвесь час арэнды. Умяшанне арэндадаўцы ў выкарыстанне арэндаванай маёмасці і гаспадарчую дзейнасць арандатара з’яўляецца недапушчальным. Арэнднае прадпрыемства плануе вытворчасць прадукцыі на аснове кантрольных лічбаў, дзяржаўных заказаў і прамых дагавароў спажыўцоў. Пры А. выкарыстоўваецца безнарматыўны метад размеркавання гаспадарча-разліковага прыёытку. Працоўны калектыў самастойна вызначае памеры фондаў рызыкі, развіцця вытворчасці і аплаты працы. Змяніць умовы дагавора арэнды або скасаваць яго можна па дамоўленасці бакоў або па заяве аднаго з бакоў судом альбо арбітражам. Пры ўнутрыгаспадарчай А. пытанне аб змяненні ці скасаванні дагавора арэнды вырашае працоўны калектыў.
АРЭНДНАЯ ПЛАТА (Арендная плата) — форма рэалізацыі эканамічных інтарэсаў арэндадаўцыўласніка ў эфектыўным карыстанні аб’ектамі, якія аран-
дуюцца. Памер А.п. устанаўліваецца на ўвесь тэрмін заключэння з разбіўкай на гады, кварталы, месяцы.
Базай вызначэння велічыні А.п. з’яўляецца мінімальны ўзровень чыстага даходу, які мог бы атрымаць арэндадаўца без перадачы маёмасці ў арэнду. Велічыня А.п. залежыць ад ступені зносу асноўных фондаў, фінансавага стану прадпрыемства, яго галіновай прыналежнасці, устаноўленага парадку разліку па плацяжах з бюджэтам. Так, пры цэнтралізаваным парадку разліку з бюджэтам у склад А.п. уключаюцца ўсе віды плацяжоў, якія накіроўвае прадпрыемства вышэйстаячай арганізацыі і дзяржаўнаму бюджэту.
Вызначэнне памеру А.п. па кожнаму цэху (ў тым выпадку, калі ўсё прадпрыемства працуе на ўмовах арэнды) базіруецца на размеркаванні велічыны А.п. прадпрыемства па падраздзяленнях у залежнасці ад ступені ўдзелу кожнага цэха ў фарміраванні гаспадарчаразліковага даходу прадпрыемства. Калі прадпрыемства не перайшло на арэндны падрад, то велічыня А.п. цэха, які працуе на падрадзе, вызначаецца шляхам паэлементнага разліку. У яе склад уключаюць: плату за вытворчыя фонды, амартызацыйныя адлічэнні, плату на пэўнае аднаўленне асноўных фондаў; плату за прыродныя і працоўныя рэсурсы; кампенсацыі арэндным цэхам часткі агульназаводскіх і пазавытворчых расходаў прадпрыемства; частку прыбытку для разліку з бюджэтам, вышэйстаячымі і фінансава-крэдытнымі арганізацыямі.
АРЭНДНЫ ПАДРАД (Арендный подряд) — форма рэалізацыі ўласнасці, заснаваная на перадачы сродкаў вытворчасці прадпрыемстваў ў карыстанне і валоданне працоўным калектывам на пэўны тэрмін і на пэўных умовах. А.п. дазваляе наблізіць уласнасць да працаўніка, робіць яго рэальным гаспадаром, павышае матэрыяльную зацікаўленасць і адказнасць працоўнага калектыву і кожнага работніка за канчатковыя вынікі працы.
А.п. развіваецца на двух узроўнях. Першы — гэта арэндныя адносіны паміж кіраўніцтвам прадпрыемстваў і асобнымі працоўнымі калектывамі (орыгады, цэхі). Другі — арэндныя адносіны паміж калектывам прадп-
рыемства і яго вышэйстаячай арганізацыяй ці іншымі органам!. Арэндныя адносіны замацоўваюцца ў дагаворы, дзе ўказваюцца ўмовы перадачы арэндным калектывам у іх карыстанне і распараджэнне сродкаў вытворчасці. У дагаворы фіксуюцца ўзаемныя абавязацельствы і правы бакоў. Прадпрыемствы (а ўнутры іх — першасныя калектывы ці асобныя работнікі) абавязуюцца прыняць у арэнду вытворчыя будынкі, збудаванні, абсталяванне, нарміруемыя абаротныя сродкі, жылы фонд, аб’екты сацыяльна-культурнага комплексу і ўтрымліваць іх ў поўнай адпаведнасці з правіламі тэхнічнай эксплуатацыі, забяспечваць захаванне аб’ектаў уласнасці. У дагаворы адлюстроўваюцца арэндныя плацяжы, якасныя паказчыкі гаспадарання, абавязацельствы па пастаўках прадукцыі і інш. Арэндадаўца абавязуецца забяспечваць фондамі на сыравіну, матэрыялы, паліва, тэхніку, аказваць дапамогу ў тэхнічным пераўзбраенні, падрыхтоўцы кадраў. Дагавор заключаецца на працяглы тэрмін (5-20 год).
Працоўны калектыў мае поўную гаспадарчую самастойнасць. Ён, кіруючыся дзяржзаказам, кантрольнымі лічбамі і заказамі спажыўцоў прадукцыі, самастойна распрацоўвае планы, фарміруе сваю маёмасць, расшырае вытворчасць за кошт гаспадарча-разліковага даходу і асабістых зберажэнняў працуючых, распараджаецца гаспадарча-разліковым даходам. Арэндны калектыў нясе адказнасць за вынікі гаспадарчай дзейнасці, за парушэнні дагаворных абавязацельстваў.
А.п. стварае ўмовы для найбольш поўнага выяўлення ініцыятывы і прадпрымальнасці працоўных калектываў, ператварае іх у сапраўдных гаспадароў грамадскай уласнасці, якія клапоцяцца пра яе эфектыўнае выкарыстанне.
Дзяржава праз эканамічныя рычагі — дзяржзаказ, арэндную плату, падаткі — ўздзейнічае на эканамічныя інтарэсы таваравытворцаў, стымулюе вытворчасць патрэбных грамадству тавараў.
АСАЦЫЯЦЫЯ ПРАДПРЫЕМСТВАУ (Ассоциация предприятий) аб’яднанне самастойных прадпрыемстваў з мэтай сумеснага ажыццяўлення некаторых
функцый гаспадарчай дзейнасці і сацыяльнага развіцця на аснове аб’яднання сродкаў членаў асацыяцыі. На этапе пераходу да рынку А.п. регулююць гарызантальныя эканамічныя сувязі прадпрыемстваў, каардынуюць работу прамысловасці рэгіёнаў. Так, створана, напрыклад, Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя, у якую ўвайшлі болын за 55 аб’яднанняў, заводаў і ўстаноў рэспублікі. Галоўныя праолемы, якія вырашае А.п. рэспублікі, тэта праблемы перспектыўнага развіцця, навукова-тэхнічнага прагрэсу, стварэння інфраструктуры прадпрыемстваў, развіцця сацкультбыту, выхаду на зарубежжа. Інтэнсіўна вывучаецца замежны вопыт, ствараюцца малыя прадпрыемствы па выпуску тавараў народнага спажывання, вядзецца перападрыхтоўка кадраў — спецыялістаў па працы ва ўмовах рыначнай эканомікі. А.п. могуць замяніць і замяняюць сучасныя црамысловыя і іншыя міністэрствы.
АСНОУНЫЯ ВЫТВОРЧЫЯ ФОНДЫ (Основные производственные фонды) — важнейшая частка вытворчых фондаў народнай гаспадаркі, яе галін, прадпрыемстваў (аб’яднанняў), якая ўяўляе сабой сродкі працы, уцягнутыя ў вытворчы працэс, што працягла функцыяніруюць у ім і паступова, часткамі, па меры зносу пераносяць сваю вартасць на нанава створаны гатовы прадукт. А.в.ф. з’яўляюцца рашаючым фактарам павелічэння грамадскага прадукту, развіцця эканомікі і асновай матэрыяльна-тэхнічнай базы краіны. Складаюцца з будынкаў, збудаванняў, перадатачных механізмаў, машын і абсталявання, інструменту, вытворчага, гаспадарчага інвентару і прылад, рабочай і прадукцыйнай жывёлы, шматгадовых пасадак і іншых асноўных фондаў. У залежнасці ад ролі, якую яны адыгрываюць у вытворчым працэссе, А.в.ф. падзяляюцца на актыўныя (рабочыя машыны і абсталяванне, прыборы, інструменты і інш.) і пасіўныя (будынкі, зоудаванні, перадатачныя механізмы і іншыя элементы). Суадносіны актыўных і пасіўных элементаў у агульнай вартасці А.в.ф. характарызуюць іх відавую (тэхналагічную) структуру. А.в.ф. улічваюцца ў натуральным і вартасным (грашовым) выражэнні. Натуральный вымя-
ральнікі выкарыстоўваюцца для вызначэння вытворчай магутнасці, распрацоўкі балансу абсталявання, вызначэння тэхнічнага саставу і стану А.в.ф. Вартасная (грашовая) ацэнка выкарыстоўваецца для вызначэння іх агульнага аб’ёму, структуры, зносу, амартызацыі, рэнтабельнасці, размераў платы ў бюджэт, арэндных плацяжоў. А.в.ф. ацэньваюцца па першапачатковай, аднаўленчай і рэшткавай вартасці. Першапачатковая вартасць А.в.ф. уключае ў сябе затраты на стварэнне (пабудову), набыццё, транспарціроўку і іншыя работы. Аднаўленчая вартасць А.в.ф. — гэта кошт іх аднаўлення ў сучасных умовах. Рэшткавая вартасць (вартасць з улікам зносу) уяўляе сабой розніцу паміж першапачатковай (аднаўленчай) вартасцю і сумай зносу А.в.ф., налічанай у адпаведнасці з вызначанымі нормамі амартызацыі.