Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
нем аб А.т. і таварыствах з абмежаванай адказнасцю.
А.т. атрымалі новы імпульс для свайго развіцця ў час фарміравання новага гаспадарчага механізма, перабудовы эканамічных адносін на асновах сапраўднага гас­падарчага разліку. Першым такім А.т. у нашай рэспубліцы стала акцыянерна-будаўнічае таварыства Гродзенскага прадзільна-нітачнага аб’яднання па вырашэнню жыллёвай праблемы. Членамі таварыства сталі шэраг прадпрыемстваЎ г.Гродна і вобласці. Яны аб’ядналі сродкі для того, каб на базе "Гроднажылбуда" будаваць новае жыллё і такім чынам забяспечваць акцыянераў кватэрами.
АМАРТЫЗАЦЫЯ (Амортизация) працэс планавага кампенсавання зносу асноўных фондаў шляхам па­сту повага пераносу імі сваёй вартасці (па меры зносу) на прадукт або паслугі, якія ствараюцца ў працэсе вытворчасці. З’яўляючыся грашовым выражэннем зносу ў абагульненай форме, А. характарызуе ступень фізічнага і маральнага зносу асноўных фондаў. Амартызацыйныя адлічэнні ўключаюцца ў сабекошт прадукцыі ў адпаведнаспі з нормамі амартызацыі, якія характарызуюць гадавы працэнт пагашэння вартасці асноўных фондаў. Нормы А. распрацоўваюцца навукова-даследчымі інстытутамі, гаспадарчымі і іншымі арганізацыямі, зацвярджаюцца урадам і з’яўляюцца адзінымі для ўсіх прадпрыемстваў, аб’яднанняў і арганізацый. Аб’ектам налічэння А. з’яўляецца сярэднегадавая вартасць асноўных фондаў. А. налічваецца як на дзеючыя, так і на нядзеючыя (за выключэннем закансерваваных) асноўныя фонды на працягу ўсяго фактычнага тэрміну іх службы. У нафтавай і газавай прамысловасці А. налічваецца на працягу 15 гадоў (для нафтавых свідравін) незалежна ад фактычнага тэрміну іх службы. Сума амартызацыйных адлічэнняў складае амартызацыйны фонд.
АНАЛІЗ ГАСПАДАРЧАИ ДЗЕИНАСЦ1 (Анализ хозяйственной деятельности) адносіцца да метадаў пазнання рэальнай дзейнасці прадпрыемстваў і іншых гаспадарчых адзінак і з’яўляецца інструментам (сродкам) іх кіравання. А.г.дз. выконвае адну з асноўных функцый
кіравання, і яго аб’ектам выступае ўся гаспадарчая дзейнасць прадпрыемстваў, аб’яднанняў, комплексаў. У залежнасці ад таго, якія часткі гэтага аб’екта аналізуюцца, адрозніваюць асобныя віды А.г.дз. Напрыклад, па ўзбуйненых аб’ектах: функцыянальны, які вывучае функцыі прадукцыі ці паслуг; тэхнічны (інжынерны), які вывучае тэхнічныя працэсы стварэння прадукцыі (паслуг з зададзенымі функцыямі); эканамічны, які вы­вучае працэсы стварэння, размеркавання і пераразмеркавання вартасці прадукцыі (паслуг); сацыяльны, які вывучае сацыяльныя працэсы; экалагічны, які вывучае працэсы экалагічнага парадку. Аб’яднанне аб’ектаў гэтых відаў аналізу прыводзіць адпаведна да стварэння новага віду аналізу. Напрыклад, аб’яднанне аб’ектаў функцыянальнага і эканамічнага аналізу стварыла функцыянальна-эканамічны (вартасны) аналіз (ФВА), аб’яднанне эканамічнага аб’екта з тэхнічным, сацыяльным, экалагічным адпаведна выдзеліла тэхніка-эканамічны, сацыяльна-эканамічны, эканоміка-экалагічны віды А.г.дз.
Раздзяленне аб’ектаў прыведзеных відаў А.г.дз. на больш дробныя састаўныя часткі дае адпаведныя віды аналізу. Напрыклад, з выдзяленнем у эканамічным ао’екце вытворчасці і рэалізацыі таварнай прадукцыі сабекошту, фінансаў выдзяляюцца адпаведныя назвам частак і віды эканамічнага аналізу.
У залежнасці ад часавай характарыстыкі (цыклаў) кіравання гаспадарчай дзейнасцю пералічаныя віды А.г.дз. дзеляцца на аператыўны (кароткатэрміновы), бягучы (сярэднетэрміновы) і перспектыўны (доўгатэрміновы), а ў залежнасці ад маштабаў кіравання гаспадаркай яны дзеляцца яшчэ на ўнутрызаводскі, галіновы, рэгіянальны (тэрытарыяльны) і народнагаспадарчы аналіз.
Асноўныя заданы А.г.дз. у кіраванні гаспадаркай: выяўленне рэзерваў павышэння эфектыўнасці гаспа­дарчай дзейнасці, аб’ектыўная ацэнка вынікаў гаспадарча-разліковай дзейнасці, забеспячэнне кіраўніцтва адпаведных узроўняў неабходнай аналітычнай інфармацыяй, садзейнічанне распрацоўцы аптымальных наву-
кова абгрунтаваных планаў развіцця (функцы яніравання) аб’екта.
АПЛАТА ПРАЦЫ (Оплата труда) асноуная фор­ма праяўлення закону размеркавання па працы, якая ва ўмовах грамадскай уласнасці на сродкі вытворчасці з’яўляецца аб’ектыўнай мерай размеркавання жыццёвых даброт паміж членамі грамадства і крыніцай іх даходаў. А.п. у залежнасці ад яе колькасці, якасці і выніковасці забяспечвае матэрыяльную зацікаўленасць працоўных у выніках вытворчасці,стымулюе рост прадукцыйнасці працы, павышэнне кваліфікацыі, удасканаленне тэхнікі, арганізацыі вытворчасці і працы, садзейнічае выхаванню добрасумленных адносін да працы. А.п. не толькі з’яўляецца формай размеркавання грамадскага прадукту па працы, але і выступав важнейшым сацыяльна-эканамічным інструментам, стымулам далейшага развіцця вытворчасці, павышэння яе эфектыунасці. Бызначэнне колькасці і якасці працы, затрачанай кожным работнікам, і ўстанаўленне залежнасці аплаты працы ад яе затрат і выніковасці дасягаюцца шляхам арганізацыі заработнай платы. Важнейшымі элементам! арганізацыі заработнай платы з’яўляюцца: тарыфная сістэма аплаты працы рабочих і сістэма служоовых акладаў спецыялістаў; нарміраванне працы; формы і сістэмы заработнай платы.
Тарыфная сістэма і сістэма службовых акладау рэгулююць заработную плату ў залежнасці ад выконваемай работы і ўмоў'яе выканання. Нарміраванне працы служыць для' вызначэння часткі ўдзелу кожнага работніка ў агульных выніках працы. Сувязь аплаты пра­цы работнікаў з колькаснымі вынікамі іх работы ажыццяўляецца праз формы і сістэмы заработнай платы. Прымяняюцца дзве асноўныя формы зарплаты: пачасовая і здзельная, кожная з якіх падраздзяляецца на шэраг сістэм. На іх аснове атрымалі развіццё калектыўныя сістэмы аплаты працы, пры якіх заработная плата залежыць ад канчатковых вынікаў працы брыгады, участка, цэха. Пры такой сістэме зарплаты кожны работнік зацікаўлены ў выкананні не толькі свайго індывідуальнага задания, але і ўсяго аб’ёму работ дадзенага калек-
тыву. Гэта садзейнічае лепшаму выкарыстанню рабочага часу, абсталявання, развівае сумяшчэнне прафесій і ўзаемазамяняльнасць. Зарплата кожнага члена калектыву вызначаецца з улікам яго асабістага ўкладу ў агульныя канчатковыя вынікі работы.
Калектыўны заработак размяркоўваецца паміж чле­нам! калектыву ў адпаведнасці з прысвоенымі тарыфнымі разрадамі і фактычна адпрацаваным часам. Для болып поўнага ўліку рэальнага ўкладу кожнага работніка ў агульныя вынікі прыработак і прэмія або ўвесь калектыўны заработак можа размяркоўвацца з прымяненнем каэфіцыента працоўнага ўдзелу.
АПТОВЫ ГАНДАЛЬ СРОДКАМІ ВЫТВОРЧАСЦІ (Оптовая торговля средствами производства) форма матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, якая абслугоўвае рынак сродкаў вытворчасці. Уяўляе сабой свабодную куплю-продаж без фондаў і лімітаў праз пасрэдніцкія звёны: аптовыя базы, склады, магазіны сістэмы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і збытавых органаў прамысловасці ці непасрэдна шляхам заключэння гандлёвых здзелак, доўгатэрміновых дагавораў пастаўкі паміж вытворцамі прадукцыі і іх спажыўцамі.
А.г.с.в. меў шырокае распаўсюджанне ў 1921-1928 гг. Цяпер яго ўдзельная вага ў аптовым абароце сродкаў вытворчасці нязначная, але хутка пашыраецца.
А.г.с.в. з’яўляецца вынікам і адначасова неабходнай умовай рэалізацыі эканамічнай рэформы, укаранення сапраўдных рыначных адносін у народнай гаспадарцы. 3 развіццём перабудовачных працэсаў і ператварэннем прадпрыемстваў і аб’яднанняў у самастойныя гаспадарчыя адзінкі А.г.с.в. павінен заняць пераважнае месца ў аптовым абароце сродкаў вытворчасці.
Дзяржаўнае рэгуляванне А.г.с.в. ажыццяўляецца эканамічнымі метадамі: шляхам устанаўлення дзяржаўных заказаў, праз фінансава-крэдытную сістэму, а таксама рэгуляваннем цэн, тарыфаў, мыт ных пошлін, імпартам неабходных тавараў, арганізацыяй адпаведнай вытворчасці.
АРГАНІЗАЦЫЙНАЯ СТРУКТУРА КІРАВАН-
НЯ (Организационная структура управления) — упарадкаваная, устойлівая будова звязаных паміж сабой органаў і аб’ектаў кіравання. Структура кіравання ўяўляе сабой унутраную будову сістэмы кіравання. Пазнаць структуру — значыць пазнаць заканамернасці сувязей элементаў у сістэме. А.с.к. ствараецца мэтанакіравана і рэгламентуе пазнаныя заканамерныя адносіны: вытворчыя, палітычныя, навуковыя, маральнаэтычныя і іншыя адносіны ў сістэме кіравання. А.с.к. адлюстроўвае дасягнуты ўзровень развіцця спосабу вытворчасці. Пры гэтым непасрэдныя змяненні ў А.с.к. абумоўліваюцца перш за ўсё ўплывам вытворчых адносін. А.с.к. характарызуе элементы і сувязі, да якіх адносяцца органы, звёны і ступені кіравання, а таксама кіраўнікі. Сувязі ў А.с.к. падзяляюцца на вертыкальныя — лінейныя і гарызантальныя — функцыянальныя. Упарадкаванне вертыкальных і гарызантальных сувязей паміж элементам! ўтварае іерархію сістэмы кіравання.
Перабудова А.с.к. заклікана забяспечыцьдасягненне мэт радыкальнай рэформы шляхам арганізацыйнага афармлення новых эканамічных адносін, звязаных з развіццём гаспадарчага разліку, арэндных, акцыянерных форм, кааперацыі. Комплекс задач па перабудове, якія рэалізуюцца цяпер, уключае ў сябе: пераход да пераважна двухзвённай сістэмы кіравання; інтэграцыю галін, стварэнне буйных народнагаспадарчых комплексаў; развіццё навукова-вытворчых і вытворчых аб’яднанняў, стварэнне і ўмацаванне міжгаліновых аб’яднанняў, канцэрнаў, комплексаў; пашырэнне правоў прадпрьіемстваў і аб’яднанняў, змяненне на гэтай аснове ўзаемаадносін і пераразмеркаванне функцый паміж міністэрствамі і вытворчымі адзінкамі; змяненне стату­су міністэрстваў; рацыянальнае спалучэнне галіновага і тэрытарыяльнага падыходу ў кіраванні эканомікай; павышэнне эфектыўнасці работы апарату кіравання, дакладнае размежаванне правоў, абавязкаў і адказнасці паміж органамі кіравання; скарачэнне колькасці работнікаў, занятых у кіраванні.
АРГАНІЧНАЯ БУДОВА ВЫТВОРЧАСЦІ (Орга­ническое строение производства) — узаемасувязь рэ-
чыўных (сродкі вытворчасці) і асабістага (рабочая сіла) фактараў вытворчасці. Эканамічная сутнасць А.б.в. заключаецца ў выражэнні арганізацыйна-эканамічных адносін, якія складваюцца ва ўзаемадзеянні сродкаў вытворчасці і рабочай сілы. Гэта спосаб рэгулявання зыходнай прапорцыі паміж масай сродкаў вытворчасці і неабходнай для іх выкарыстання рабочай сілай. На асобным прадпрыемстве гэта прапорцыя вызначаецца адпаведнасцю пэўнай колькасці і саставу работнікаў патрэбнай колькасці рабочых месц.