Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
БАЛАНС БУХГАЛТАРСКІ (Баланс бухгалтер­ский) — спосаб адлюстравання сродкаў прадпрыемстваў і іх крыніц на пэўную дату ў грашовым вымярэнні. Б.б. уяўляе сабой табліцу, якая складаецца з дзвюх частак: левай — актыў, правай — пасіў. У актыве адлюстроўваюцца сродкі, згрупаваныя па відах,устаноўленай струк­туры і размяшчэнню, а ў пасіве — гэтыя ж сродкі, але згрупаваныя па крыніцах іх утварэння і мэтаваму прызначэнню. Таму вынікі актыву і пасіву балансу павінны быць роўнымі. Адсюль і назва: баланс-раўнавага. Групоўка сродкаў і іх крыніц прадстаўлена ў балансе ў выглядзе артыкулаў і раздзелаў. Б.6., побач з выкананнем кантрольнай функцыі правільнасці вядзення ўліку, з’яўляецца важнай састаўной часткай оухгалтарскай справаздачнасці, якая характарызуе фінансавы стан прадпрыемстваў і арганізацый. Па дадзеных Б.б. можна
вызначыць: суму сродкаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні прадпрыемства; наяўнасць уласных і прыраўняных да іх абаротных сродкаў; забяспечанасць прадпры­емства ўласнымі сродкамі (лішак ці недахоп іх у параўнанні з нарматывам); суму імабілізацыі абаротных сродкаў; велічыню дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці; стан нарміруемых абаротных сродкаў; стан плацежаздольнасці прадпрыемства.
БАЛАНС ВЫТВОРЧЫХ МАГУТНАСЦЕЙ (Ба­ланс производственных мощностей) — спосаб абагулення вытворчых магутнасцей па прадпрыемствах (аб’яднаннях) і па галінах. Ён адлюстроўвае дынаміку магутнасці ў справаздачным або планавым перыядзе (звычайна на працягу года).
Вытворчая магутнасць прадпрыемства (аб’яднання), галіны мяняецца ў сувязі з інтэнсіфікацыяй вытворчасці, рэканструкцыяй і расшырэннем прадпрыемства, уводам у дзеянне новых аб’ектаў у выніку капітальнага будаўніцтва. Таму ў Б.в.м. адлюстроўваюцца: 1) вы­творчая магутнасць на пачатак планавага (справаздачнага) года; 2) павелічэнне магутнасці на працягу года, у тым ліку за кошт арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў на дзеючых прадпрыемствах, іх рэканструкцыі і расшырэння, уводу ў дзеянне новых магутнасцей у выніку будаўніцтва новых прадпрыемстваў; 3) выбыццё вытворчых магутнасцей з-за трухлявасці, зносу і па іншых причинах; 4) магутнасць на канец года; 5) сярэднегадавая магутнасць; 6) каэфіцыент выкарыстання сярэднегадавоймагутнасці; 7) аб’ёмвырабупрадукцыі (як здабытак сярэднегадавой магутнасці на каэфщыент яе выкарыстання).
Пры бягучым планаванні Б.в.м. служыць інструментам абгрунтавання галоўным чынам аб’ёмаў вырабу прадукцыі ў планавым годзе. У працэсе перспектыўнага планавання ён выкарыстоўваецца ў асноўным для абг­рунтавання планаў уводу ў дзеянне новых магутнасцей за кошт перш за ўсё тэхнічнага пераўзбраення і рэканструкцыі дзеючых прадпрыемстваў: іх расшырэння, а ў шэрагу галін і будаўніцтва новых прадпрыемстваў з мэтай забеспячэння запланаванага аб’ёму вырабу пра-
дукцыі.
БАЛАНС ГРАМАДСКАГА ПРАДУКТУ (Баланс общественного продукта) — спосаб адлюстравання агульнага аб’ёму вытворчасці прадукцыі ў цэлым па краіне. Ён паказвае матэрыяльна-рэчыўную структуру прадукту (аб’ём вырабу сродкаў вытворчасці і прадметаў спажывання), галіновую структуру (выраб прамысловай, сельскагаспадарчай прадукцыі, прадукцыі будаўніцтва і іншых галін матэрыяльнай вытворчасці), сацыяльную структуру (вытворчасць на базе розных форм уласнасці).
Б.г.п., як і іншыя балансы, складаецца з дзвюх частак. У адной з іх паказваюцца рэсурсы грамадскага прадукту (уключаючы імпарт прадукцыі), у другой — яго спажыванне, назапашванне і экспарт. Галоўная задача распрацоўкі гэтага балансу заключаецца ў тым, каб выявіць магчымасці павелічэння грамадскага прадукту, збалансаваць гэтыя магчымасці з патрэбамі, прычым не толькі ў цэлым па грамадскаму прадукту, але і асобна па вырабу, спажыванню і назапашванню сродкаў вытворчасці і прадметаў спажывання, па прадукцыі роз­ных галін народнай гаспадаркі (прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва і інш.). Б.г.п. звязаны з усімі раздзеламі планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны наогул, што дазваляе выкарыстоўваць яго ў якасці інструменту распрацоўкі і праверкі збалансаванасці гэтых планаў, асабліва з боку іх матэрыяльна-рэчыўных прапорцый.
БАЛАНС ГРАШОВЫХ ДАХОДАУ I РАСХОДАУ НАСЕЛЬНЩТВА (Баланс денежных доходов и рас­ходов населения) — зводныя даныя пра аб’ём, крыніцы і структуру грашовых даходаў, велічыню і напрамак расходаў насельніцтва. У канчатковым выніку ён вызначае змяненне грашовай масы ў насельніцтва як вынік суадносін яго даходаў і расходаў. Б.г.д. і р.н. адлюстроўвае грашовы абарот у наяўнай і безнаяўнай формах як вынік ўзаемаадносін насельніцтва і розных сацыяльных груп з прадпрыемствамі, арганізацыямі, установим! і паміж сабой. Разлікі балансу (планавыя і справаздачныя) робяцца ў тэрытарыяльным разрэзе: па краіне,
абласцях. На аснове даных балансу вызначаюцца: плацежаздольны попыт насельніцтва, магчымасці яго задавальнення; размяшчэнне грашовай масы па рэгіёнах, ступень яе міграцыі (перамяшчэння ў тэрытарыяльным разрэзе), разлікі балансу выкарыстоўваюцца пры планаванні ао’ёмаў тавараабароту, платных паслуг насельніцтву, вырабу тавараў народнага спажывання, пры вызначэнні рознічных цэн, тарыфаў на паслугі, а таксама памераў аплаты па працы, развіцця ашчаднай справы ў краіне, выпуску пазык, латарэйных білетаў і да т.п. Б.г.д. і р.н. служыць важнай крыніцай інфармацыі аб стане грашовага абарачэння ў краіне, наяўнасці лішніх грошай у абароце, іх абясцэньванні.
У сучасных умовах тэты баланс набывае асаблівае значэнне як рэгулятар грашовага абарачэння, барометр ступені дабрабыту народа, рэальнасці яго даходаў, магчымасцей ператварэння іх у тавары, паслугі.
БАЛАНС МІЖГАЛІНОВЫ (Баланс межотрасле­вой) — састаўная частка балансу вырабу і размеркавання прадукцыі народнай гаспадаркі. Ён выкарыстоўваецца як інструмент эканамічнага аналізу і планавання прапорцый расшыранага ўзнаўлення ў галіновым раз­рэзе. Галоўная асаблівасць Б.м. заключаецца ў тым, што ён будуецца ў выглядзе табліц шахматнага тыпу, у дзейніку якіх звычайна паказваюцца аб’ёмы вырабу прадукцыі па галінах, а ў выказніку — спажыванне гэтай прадукцыі таксама па галінах. Пры гэтым распрацоўка і аналіз даных Б.м. ажыццяўляюцца з дапамогай эканоміка-матэматычных метадаў і электронна-вылічальнай тэхнікі.
Па эканамічнаму зместу і характару інфармацыі выдзяляюцца наступныя разнавіднасці Б.м.: вартасныя, натуральныя і натуральна-вартасныя, якія у сваю чаргу падраздзяляюцца на справаздачныя і планавыя. Вартасны Б.м. характарызуе працэс узнаўлення прадукцыі ў грашовым выражэнні. Па сваёй структуры ён можа быць узбуйненым або дэталёвым. Б.м. у натуральным выражэнні распрапоўваецца па важнейшых відах прадукцыі. Яго наменклатура ўключае ў сябе некалькі соцень найменняў прадукцыі, яле яна не ахоплівае ўсю разнастай-
насць відаў прадукцыі, якая вырабляецца ў народнай гаспадарцы. Натуральна-вартасны Б.м.уключае ў сябе ўсе галіны народнай гаспадаркі, а таксама важнейшыя віды прадукцыі ў натуральным і вартасным выражэнні.
Асноўныя сувязі і прапорцыі ўзнаўлення характарызуюцца галоўным чынам у вартасным выражэнні з дапамогай сістэмы паказчыкаў, якія групуюцца ў чатырох узаемазвязаных частках Б.м. і называюцца квадрантамі. У першым квадранце адлюстроўваюцца прапорцыі размеркавання прадукцыі кожнай галіны на выраб прадукцыі іншых галін (вытворчае спажыванне). Другі квад­рант змяшчае паказчыкі выкарыстання прадукцыі на невытворчае спажыванне і накапленне (уключаючы страты і экспарт). У трэцім квадранце паказваецца размеркаванне нацыянальнага даходу, у чацвёртым — некаторыя працэсы яго пераразмеркавання.
Распрацоўваюцца статыстычная і дынамічная мадэлі Б.м. Асабліва важнае значэнне для планавання мае дынамічная мадэль Б.м. Яна дазваляе вызначыць узаемазбалансаваную сістэму паказчыкаў, якія характарызуюць маштабы і напрамкі развіцця эканомікі, змяненне яе структуры ў планавым перыядзе. Метад Б.м. выкарыстоўваецца не толькі для планавання вырабу і размеркавання прадукцыі, але і для планавання асноўных фондаў, выкарыстання працоўных рэсурсаў, перагляду ўзроўняў цэн у галінах народнай гаспадаркі і прамысловасці.
БАЛАНС НАРОДНАЙ ГАСПАДАРКІ (Баланс на­родного хозяйства) — асаблівы спосаб звядзення сістэмы найбольш абагульненых, узаемазвязаных эканамічных паказчыкаў (грамадскі прадукт, валавы нацыянальны прадукт, прадукцыя I і II падраздзяленняў грамадскай вытворчасці, нацыянальны даход, фонд спажывання, фонд накаплення і інш.), якія характарызуюць узровень развіцця эканомікі, маштабы, тэмпы расшыранага ўзнаўлення і асноўныя народнагаспадарчыя прапорцыі.
У практыцы кіравання эканомікай распрацоўваюцца справаздачныя і планавыя Б.н.г. У справаздачных ба­лансах адлюстроўваюцца з дапамогай указаных паказ-
чыкаў вынікі эканомікі за мінулы перыяд (звычайна за год). Планавыя балансы характарызуюць умовы і вынікі расшыранага Ўзнаўлення, якія павінны ажыццявіцца з улікам патраоаванняў аб’ектыўных эканамічных законаў, гаспадарча-палітычных і сацыяльных задач, вызначаных на планавы перыяд. Яны складаюцца галоўным чынам як інструмент распрацоўкі збалансаваных перспектыўных планаў. 3 іх дапамогай вызначаюцца зыходныя даныя для складання гэтых планаў, устанаўліваюцца асноўныя народнагаспадарчыя прапорцыі (па між вырабам і спажываннем грамадскага прадукту з улікам яго экспарту і імпарту, паміж вырабам сродкаў вытворчасці і прадметаў спажывання, паміж фондамі спажывання і накаплення і да т.п.).
Паколькі Б.н.г. адлюстроўвае разнастайныя і складаныя сувязі, ён складаецца з некалькіх узаемазвязаных, але самастойных балансавых табліц, якія ўяўля-юць сабой асобныя раздзелы гэтага балансу. Важнейшымі з іх з’яўляюцца наступныя: баланс стварэння, спажыван­ня і накаплення грамадскага прадукту; баланс стварэн­ня, размеркавання і выкарыстання нацыянальнага даходу; баланс працы; баланс элементаў нацыянальнага багацця.
БАЛАНС НАЦЫЯНАЛЬНАГА ДАХОДУ (Баланс национального дохода) — табліца аб’ёму створанага на­цыянальнага даходу за пэўны перыяд (звычайна за год), яго размеркавання і канчатковага выкарыстання. У першай частцы балансу паказваецца стварэнне нацыяналь­нага даходу ў цэлым па матэрыяльнай сферы і ў розных яе галінах. Пры вызначэнні гэтага паказчыка на плану емы перыяд задача заключаецца ў пошуку магчымасцеі яго павелічэння. Другая частка балансу адлюстроўвае размеркаванне і пераразмеркаванне нацыянальнага да­ходу. Нацыянальны даход як зноў створаная вартасць спачатку размяркоўваецца ў вытворчай сферы на даходы работнікаў і прадпрыемстваў гэтай сферы,затым ён пераразмяркоўваецца паміж галінамі самой вытворчай сферы, частка яго накіроўваецца на ўтрыманне і развіццё невытворчай сферы, ажыцряўляецца таксама пе­раразмеркаванне нацыянальнага даходу паміж саюз-