Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
дагаворамі, а таксама кампенсуюцца страты (панесеныя расходы і неатрыманы прыбытак). У Д.п. можа быць прадугледжана кампенсацыя страт у цвёрдай суме.
ДАТАЦЫЯ (Дотация) грашовыя сродкі, выдадзеныя дзяржавай прадпрыемству ці арганізацыі для пакрыцця разрыву паміж даходамі і расходамі, а таксама тыя сродкі, якія выдаюцца ніжэйстаячаму бюджэту са сродкаў вышэйстаячага.
Адрозніваюць, такім чынам, Д. прадпрыемствам, сабекошт прадукцыі якіх перавышае выручку ад яе рэалізацыі, і бюджэтную датацыю.
Д. прадпрыемствам шырока прымянялася ў ад^ наўленчы перыяд у гады індустрыялізацыі, Вялікай Айчыннай вайны для развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі. Аднак Д. аслабляе зацікаўленасць прадпрыемстваў у паляпшэнні вынікаў іх дзейнасці. Развіццё гаспадарча-разліковых адносін дазволіла адмовіцца ад сістэмы Д. у большасці галін народнай гаспадаркі. Яна захавалася толькі ў сельскай гаспадарцы, некаторых галінах перапрацоўчай і здабываючай прамысловасці, на планава-стратных прадпрыемствах, у асобных арганізацыях невытворчай сферы.
Д. са сродкаў вышэйстаячага бюджэту ніжэйстаячаму ўстанаўліваецца ў тых выпадках, калі пры перадачы ў мясцовыя бюджэты адлічэнняў ад дзяржаўных даходаў і падаткаў у памеры да 100 % ад іх паступленняў на тэрыторыі дадзенага Савета пакрыць суму расходаў мясцовага бюджэту не ўяўляецца магчымым.
Датацыйны метад трэба разглядаць толькі як дадатковы да асноўнага прадастаўлення працэнтных адлічэнняў. Да яго звяртаюцца з прычыны існуючага парадку размеркавання даходаў і расходаў паміж асобнымі відамі бюджэту. Субвенцыя адрозніваецца ад Д. тым, што мае на ўвазе перадачу сродкаў з вышэйстаячых бюджэтаў у ніжэйстаячыя з указанием канкрэтнага накіравання іх расходавання. У выпадках, калі даходы ад мясцовых крыніц паступлення перавышаюць расхо­ды, узнікае неабходнасць у канфіскацыі сродкавых лішкаў у ніжэйстаячых бюджэтаў і перадачы іх у вы-
шэйстаячыя.
ДАХОДЫ ПРАДПРЫЕМСТВА (Доходы предпри­ятия) грашовыя паступленні ад вытворчай і невытворчай дзейнасці за вылікам затрат на яе ажыццяўленне.
Крыніцай фарміравання даходаў з’яўляецца выруч­ка ад рэалізацыі прадукцыі асноўнай вытворчасці, цэхаў шырпатрэбу з адходаў дапаможных гаспадарак, а таксама ад выканання работ і аказання паслуг па-за вытворчасцю (уключаючы капітальны рамонт уласнага абсталявання,рэалізацыю прадукцыі свайму капітальнаму будаўніцтву і непрамысловым гаспадаркам).
ал о?ыРУчка ад рэалізацыі прадукцыі складае больш за 90 ад ўсіх Д.п. Больш высокія даходы атрымліваюць прадпрыемствы ад выпуску і рэалізацыі прадукцыі палепшанай якасці і асартыменту. Гэтыя даходы ўтвараюцца за кошт заахвочвальных надбавак да цэн. Адначасова прадпрыемствы нясуць страты ў даходах, звязаныя са скідкамі за выпуск прадукцыі нізкай якасці' Сумы надбавак і скідак не плануюцца, але прымаюцца ў разлік пры ацэнцы выканання плана Д.п.
Д-пзнаходзяцца ў непасрэднай залежнасці ад узроўню цэн на прадукцыю і матэрыяльных затрат на яе выраб. Зніжэнне матэрыялаёмістасці вырабаў галоўны напрамак павелічэння даходнасці прадпрыемстваў. Д.п. выкарыстоўваюцца для выплаты плацяжоў дзяржаўнаму бюджэту, вышэйстаячай арганізацыі, органам сацыяльнага страхавання; пагашэння запазычанасці па ссудах і уплаты працэнтаў за карыстанне імі; утварэння фондаў эканамічнага стымулявання, якія забяспечваюць фарміраванне фонду аплаты працы калектыву работнікаў прадпрыемства, а таксами фінансаванне расшыранага ўзнаўлення і рацыянальнай праграмы.
Трэба адрозніваць валавы і гаспадарча-разліковы Д.п. Валавы Д.п. вызначаецца як розніца паміж аб’ёмам выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, выкананых работ і паслуг і велічынёй матэрыяльных і прыраўняных да іх затрат (амартызацыйных адлічэнняў і адлічэнняў орга­нам сацыяльнага страхавання). Частка валавога даходу па ўстаноўленых нарматывах накіроўваецца ў дзяржаўны оюджэт, вышэйстаячай арганізацыі, банку ў
форме платы працэнтаў за карыстанне ссудамі. Астат­ная частка выступав як гаспадарча-разліковы даход, гэта значыць даход, які застаецца ў распараджэнні прадпрыемства.
Гаспадарча-разліковы даход з’яўляецца крыніцай і паказчыкам для ўтварэння па вызначаных нарматывах фонду развіцця вытворчасці, навукі і тэхнікі, фонду сацыяльнага развіцця і фонду аплаты працы.
ДЗЯРЖЗАКАЗ (Госзаказ) задание дзяржавы прадпрыемствам (аб’яднанням) на пастаўкі некаторых відаў прадукцыі, неабходнай перш за ўсё для вырашэння навукова-тэхнічных праграм, умацавання абараназдольнасці і забеспячэння эканамічнай незалежнасці краіны.
У склад Дз.з. уключаюцца таксама заданні на ўвод у дзеянне вытворчых магутнасцей і аб’ектаў сацыяльнай сферы за кошт цэнтралізаваных капітальных укладанняў.
Прадпрыемства, аб’яднанне атрымлівае Дз.з. ад вышэйстаячага органа; ён можа размяшчацца на конкурснай аснове і абавязковы для ўключэння ў план. Пры выдачы Дз.з. прадугледжваецца ўзаемная адказнасць бакоў выканаўцы і заказчыка. Дз.з. гарантуе задавальненне першачарговых грамадскіх патрэб. Ен у першую чаргу забяспечваецца неабходнымі матэрыяльнымі рэсурсамі, гарантаваным збытам прадукцыі, характарызуецца ўстойлівасцю і выгаднасцю цэн рэалізацыі і іншымі льготнымі ўмовамі. Дз.з., як правіла, складае толькі частку вытворчай праграмы прадпрыемства, пакідаючы вытворчаму калектыву прастор для ініцыятывы і самастойнасці.
ДРЭВА МЭТ (Дерево целей) графічнае адлюстраванне ўзаемасувязей, супадпарадкаванасці і суадноснай важнасці мэт і задач функцыяніравання сістэм, інструмент праграмнамэтавага падыходу ў кіраванні сацыяльна-эканамічнымі сістэмамі.
Мэты у сваёй аснове аб’ектыўныя. У іх адлюстроўваюцца патрабаванні законаў эканамічнага і сацыяльна­га развіцця, а таксама асаблівасці пэўнага этапа развіцця. Мэты адрозніваюцца па зместу (палітычныя,
сацыяльна-эканамічныя, навукова-тэхнічныя), па ўзроўнях кіравання (народнагаспадарчыя, галіновыя, тэрытарыяльныя, мэты прадпрыемстваў, арганізацый аж да асобных работнікаў), па часоваму аспекту (кароткатэрміновыя, сярэднетэрміновыя, доўгатэрміновыя). Мэты валодаюць уласцівастямі супадпарадкаванасці, разгортваемасці і суадноснай важнасці. Гэтыя ўласцівасці з’яўляюцца асновай для ўпарадкавання мэт з дапамогай Д.м.
Д.м. складаецца з мэт некалькіх узроўняў, якія выяўляюць іх супадпарадкаванне і ўнутраныя ўзаемасувязі. На верхнім ўзроўні знаходзіцца генераль­ная мэта, далей ідуць падмэты I узроўню (галоўныя мэты), падмэты II узроўню і г.д. Для дасягнення генеральнай мэты неабходна рэалізацыя некалькіх больш канкрэтных мэт I узроўню (галоўных), якія з’яўляюцца сродкам дасягнення генеральнай. Для дасягнення мэт I узроўню неабходна выкананне мэт II узроўню і г.д. Падмэты пэўнага ўзроўню, для рэалізацыі якіх не патрэбна ўвязка са сродкамі, называюць задачам!. Задача з’яўляецца асновай для пабудовы праграм дасягнення асобных мэт. Рашэнне задачы ўяўляе сабой комплекс мерапрыемстваў, якія забяспечваюць дасягненне мэты. Мэта вышэйшага ўзроўню разбіваецца на абмежаваную колькасць падмэт (звычайна 7-9) у залежнасц! ад задачы. Гэта вызначана магчымасцямі экспертаў даць параўнальную якасную ацэнку 7-9 разнародных элементаў. Пры гэтым неабходна выбіраць такую раскладку падмэт, для дасягнення якіх існуюць незалежныя адзін ад аднаго спосабы і сродкі. Мэты аднаго ўзроўню не павінны ўяўляць сабой паслядоўныя этапы рэалізацыі мэты больш высокага ўзроўню. Глыбіня раскладвання мэты павінна быць такой, каб канчатковыя падмэты (задачы) былі незалежным!. Мэтазгодна абмяжоўвацца 4-5 узроўнямі ў залежнасці ад маштабаў аб’екта.'Мэтавы падыход дазваляе забяспечыць адзіную мэтавую арыентацыю і ўзгодненасць функцыяніравання сістэмы, вызначае адпаведную структуру кіравання і метады, якія забяспечваюць дасягненне мэт.
ДЫСБАЛАНС (Дисбаланс) неадпаведнасць паміж
пакупніцкім попытам і прапанаваннем, які характэрны для сучаснага стану ўнутранага рынку краіны, спароджаны дэфіцытам, дэфіцытнасцю эканомікі, неспрыяльнымі сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі развіцця народнай гаспадаркі.
Рэзкае разыходжанне вартасных і матэрыяльна-рэчыўных прапорцый прывяло да з’яўлення 'лішніх грошай", якія не маюць рэальнага таварнага забеспячэння, да росту цэн, "вымывания" таннага асартыменту, нарміраванага гандлю па талонах. Тэмпы прыросту зберажэнняў на ўкладах насельніцтва значка абганяюць тэм­пы прыросту рознічнага тавараабароту і выпуску тавараў народнага спажывання. Неадпаведнасць прапанавання попыту, дэфіцыт на спажывецкім рынку прыводзяць да рэзкай палярызацыі ўзроўню жыцця розных слаёў насельніцтва, асабліва нізкааплатных, з цвёрдымі акладамі, памерамі пенсій, стыпендый, да нямэтавага выкарыстання грашовых сродкаў, а гэта, у сваю чаргу, да падзення пакупной здольнасці рубля і рэальных даходаў, да абвастрэння інфляцыі, з’яўлення "чорнага рынку", зніжэння стымулаў да працы. Дэфіцыт спараджае пакупніцкую актыўнасць, ажыятажны попыт.
Асноўныя прычыны Д. на спажывецкім рынку: адставанне’вытворчасці ў параўнанні з пакупной магчымасцю насельніцтва, недахоп сыравінных рэсурсаў, сла­бая тэхнічная аснашчанасць прадпрыемстваў, якія вырабляюць тавары народнага спажывання, выплата незаробленых грошай, непісьменныя камерцыйныя і кіраўніцкія рашэнні, скарачэнне імпарту, арыентацыя на вартасныя паказчыкі, нізкая якасць прадукцыі, адсутнасць валюты і інш.
У Рэспубліцы Беларусь распрацаваны асноўныя першачарговыя напрамкі ліквідацыі Д.: фінансавае аздараўленне эканомікі краіны, адцягненне часткі грашовых сродкаў ад бягучага попыту, павелічэнне працэнтаў па тэрміновых укладах, продаж кватэр, устанаўленне цеснай сувязі зарплаты з канчатковымі вынікамі, актыўнае прыцягненне грашовых сродкаў насельніцтва у сферу кааператыўнай вытворчасці, распаўсюджванне акцый сярод членаў працоўных калектываў, далейшае раз-
віццё новых метадаў гаспадарання, рэзкае пашырэнне прапанавання тавараў і паслуг шляхам дадатковага стымулявання іх вырабу, манеўраванне рэсурсамі, развіццё кааперацыі і арэнды, перагляд імпартнай палітыкі, падключэнне абароннага комплексу да вырабу тавараў народнага спажывання, упарадкаванне цэнаўтварэння, паскарэнне перабудовы палітычнай сістэмы, перамены ў сацыяльнай і духоўна-ідэалагічнай сферах.
ДЫСЦЫГІЛІНА (Дисциплина) вызначаны пара­дак паводзін людзей, які адпавядае нормам права і ма­рал!, што дзейнічаюць у грамадстве, а таксама патрабаванням той ці іншай дзейнасці. Асновай Д. з’яўляецца ўстаноўлены дзяржавай парадак адносін, згодна з якім усе дзяржаўныя ўстановы, грамадскія арганізацыі, службовыя асобы і асобныя грамадзяне павінны своечасова і дакладна вырашаць ускладзеныя на іх задачы і выконваць абавязкі ў адносінах да дзяржавы, працоўнага калектыву і сям’і. Д. неабходна ва ўсіх сферах жыцця людзей. Але асаблівае значэнне трэба надаваць Д. у вытворчых адносінах, якія забяспечваюць эфектыўныя шляхі стварэння і размеркавання матэрыяльных даброт. Сюды адносіцца Д. працоўная, планавая, дагаворная, тэхналагічная і інш.