Кароткі эканамічны слоўнік
Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
Патрэбы, якія ўзнікаюцьаб’ектыўна, праламляюцца ў чалавечай свядомасці, а таму неаёходна карпатлівая работа па фарміраванню ў людзей здаровых, разумных патрэб. У іх структуры паступова павінна павялічвацца доля інтэлектуальных, сацыяльных патрэб. Адметнасць дынамізму дзёяння надае З.у.п. навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая паскорыла пераход ад аднаго якаснага ўзроўню спажывання да другога. Аднак развіццё вытворчасці і ўзвышэнне патрэб не павінны падрываць экалагічныя асновы існавання грамадства, наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю. Ва ўмовах дэфіцыту тавараў і паслуг не забяспечваецца неабходны рост за-
давальнення патрэб, што адмоўна ўплывае на развіццё вытворчасці.
ЗАКОН ЭКАНОМП ЧАСУ (Закон экономии времени) адзін з усеагульных законаў, які характарызуе аб’ектыўную неабходнасць пастаяннай эканоміі жывой і арэчаўленай працы як крыніцы і спосабу павышэння эфектыўнасці грамадскай вытворчасці. Як першы эканамічны закон на аснове калектыўнай вытворчасці, З.э.ч. адлюстроўвае самую агульную аснову і ўнутраную логіку эканамічнага, а значыць, і ўсяго грамадскага прагрэсу. З.э.ч. выяўляецца ва ўсіх сферах грамадскай вытворчасці, ён распаўсюджваецца і на тую частку пазарабочага часу, якая звязана з выкананнем сямейна-бытавых абавязкаў за межамі ўласнага часу вытворчасці. Такім чынам, З.э.ч. шырэйшы, чым закон росту прадукцыйнасці працы, які дзейнічае ў вытворчай сферы. Да эканоміі рабочага часу зводзіцца ў канчатковым выніку любая эканомія матэрыяльных і працоўных рэсурсаў на аснове прагрэсіўных змяненняў у тэхніцы і тэхналогіі, у прафесійным майстэрстве работніка, у арганізацыі вытворчасці, працы і кіравання. У эканоміі часу выяўляецца і павышэнне спажывецкіх уласцівасцей прадукту магутнасці і надзейнасці абсталявання, дакладнасці і тэрміну службы прыбораў, пажыўных каштоўнасцей прадуктаў, якасці адзення, абутку і г.д. Эканомія часу з’яўляецца вышэйшым крытэрыем эканамічнасці ўсіх гаспадарчых мерапрыемстваў.
Эканомія часу, дасягненне больш высокай прадукцыйнасці працы гэта адначасова і сведчанне росту ўзроўню развіцця прадукцыйных сіл грамадства, і крытэрый яго багацця, забяспечанасці разнастайнымі матэрыяльнымі і духоўнымі дабротамі, паслугамі. Канкрэтным выяўленнем З.э.ч. з’яўляюцца паказчыкі вытворчасці валавога нацыянальнага прадукту, нацыянальнага даходу, а таксама разнастайных відаў прадукцыі ў натуральным вымярэнні надушу насельніцтва. З.э.ч. патрабуе ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі ўсебаковай інтэнсіфікацыі грамадскага ўзнаўлення, павышэння яго эфектыўнасці.
ЗАКОНЫ ЭКАНАМІЧНЫЯ (Законы экономйче-
ские) істотныя, прычынна-выніковыя, устойлівыя і паўтаральныя сувязі працэсаў і з’яў грамадскага жыцця. Гэта законы развіцця прадукцыйных сіл і вытворчых адносін, усёй грамадска-эканамічнай фармацыі. Яны дзейнічаюць як аб’ектыўная неабходнасць і аб’ектыўная магчымасць, асноўная скіраванасць развіцця, яго пануючая тэндэнцыя. Аб’ектыўны характар дзеяння З.э. азначае іх незалежнасць ад волі і жадання людзей, класаў, але ў той жа час у адрозненне ад законаў прыроды З.э. выяўляюцца ў грамадстве, у дзеяннях людзей, класаў, сацыяльных труп. А гэта азначае, што грамадства, людзі могуць пазнаваць і пазнаюць З.э., выкарыстоўваць іх для дасягнення сваіх мэт.
У эканамічнай навуцы адрозніваюць усеагульныя, агульныя і спецыфічныя З.э. Да першых адносяцца З.э.,якія дзейнічаюць ва ўсіх грамадска-эканамічных фармацыях: законы адпаведнасці вытворчых адносін узроўню і характару прадукцыйных сіл, росту прадукцыйнасці грамадскай працы, перамены працы, узвышэння патрэб і інш. Агульнымі З.э. з’яўляюцца законы, якія дзейнічаюць у некалькіх фармацыях. Гэта законы таварнай вытворчасці (вартасці, грашовага абарачэння, суадносін попыту і прапанавання), а таксама пераважнага росту вырабу сродкаў вытворчасці ў параўнанні з вырабам прадметаў спажывання. Спецыфічнымі з’яўляюцца законы, характэрныя толькі для дадзенай фармацыі ці пэўнага этапа яе развіцця.
З.э. дзейнічаюць як сістэма, у якой вядучую ролю адыгрывае асноўны эканамічны закон. Іншыя З.э. узаемадзейнічаюць з асноўным, адзін з адным, а ўся сістэма выступав як рэгулятар грамадскай вытворчасці. Механізм дзеяння З.э. азначае іх пазнанне, устанаўленне прычынна-выніковых сувязей паміж з’явамі грамадскага жыцця, выяўленне іх у эканамічных інтарэсах, аб’ектыўных эканамічных катэгорыях. Механізм выкарыстання З.э. мае на ўвазе распрацоўку і ажыццяўленне эканамічнага, гаспадарчага механізму, арганізацыю і кіраванне народнай гаспадаркай, навукова абгрунтаваную эканамічную палітыку і эканамічную стратэгію.
ЗАКУПКГ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ПРА-
ДУКЦЫІ (ДЗЯРЖАУНЫЯ) (Закупки сельскохозяйственной продукции) форма цэнтралізаванага фарміравання дзяржаўных харчовых і сыравінных рэсурсаў пры дапамозе набыцця (закупкі) іх у сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і насельніцтва. Дзяржаўныя закупкі адлюстроўваюць вытворча-эканамічныя сувязі паміж горадам і вёскай, прамысловасцю і сельскай гаспадаркай. Удасканаленне сістэмы закупак сельскагаспадарчай прадукцыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з развіццём вытворчых сіл і змяненнем патрабаванняў грамадства.
На сучасным этапе пераходу да рыначных адносін, узмацнення зацікаўленасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў удасканаленне дзяржаўных закупак ажыццяўляецца шляхам расшырэння свабодных дагаварных сувязей вытворцаў сельскагаспадарчых прадуктаў з дзяржаўнымі нарыхтоўшчыкамі, перапрацоўчымі прадпрыемствамі і гандлёвымі арганізацыямі. Пры гэтым прадпрыемствы-вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі дабравольна прымаюць на сябе заказ па яе продажу з улікам узаемных інтарэсаў вытворцаў і пакупнікоў (нарыхтоўшчыкаў).
У сувязі з развіццём перапрацоўкі сельгаспрадукцыі на месцах яе вытворчасці непасрэдна ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах пашыраецца сфера дзяржаўных закупак канечнай прадукцыі аграрнай вытворчасці.
ЗАЛАТЫ СТАНДАРТ (Золотой стандарт) форма арганізацыі грашовай сістэмы, заснаваная на выкарыстанні золата як грашовага тавару. Вядомы некалькі форм З.с. золатаманетны, золатазліткавы і золатадэвізны. Для золатаманетнага стандарту характэрна свабодная чаканка залатых манет пры пэўным утрыманні грашовай адзінкі, а таксама знаходжанне ў абарачэнні золата і грашовых знакаў, якія свабодна разменьваюцца на залатыя манеты. Пры золатазліткавым стандарце банкноты (грашовыя знакі) разменьваюцца толькі на золата ў злітках, а не залатыя манеты пры ўмове прад’яўлення іх на буйную суму. Золата-дэвізны стандарт мае на ўвазе абмен банкнотаў не непасрэдна на золата, а на валюту іншых краін, якая абменьваецца на
залатыя зліткі.
Золатаманетны стандарт быў тыповым для перыяду свабоднай канкурэнцыі і праіснаваў амаль да пачатку першай сусветнай вайны. Золатазліткавы і золатадэвізны стандарты выкарыстоўваліся ў гады першай сусветнай вайны, сусветнага эканамічнага крызізу. На пачатку другой сусветнай вайны банкноты абменьваліся на золата практычна толькі ў ЗША. Пасля другой сусветнай вайны склалася Брэтан-Вудская сістэма, пры якой у краінах са свабодна канверсаванай валютай захаваліся некаторыя прыкметы золата-дэвізнага стандарту. Пры гэтым адна валюта долар ЗША захавала сувязь з золатам (золата доларавы стандарт). 3 1971 г. ЗША афіцыйна спынілі продаж залатых зліткаў на долары. Рашэннямі канферэнцыі Сусветнага камітэта Міжнароднага валютнага фонду ў 1976 г. у Кінгстане (Ямайка) золата было пазоаўлена грашовых функцый.
ЗАПАСЫ ВЫТВОРЧЫЯ (Запасы производственные) частка сукупных запасаў грамадства і асноўная форма абаротных вытворчых фондаў прадпрыемстваў (а(у яднанняў).
Сыравіна, матэрыялы, камплектуючыя вырабы, якія паступілі ў сферу вытворчасці, але яшчэ не падвергліся апрацоўцы і не згубілі сваіх першапачатковых уласцівасцей, адносяцца да З.в.
Неабходнасць у З.в. абумоўліваецца асаблівасцямі вытворчасці розных відаў прадукцыі вытворчатэхнічнага прызначэння, несупадзеннем вытворчых цыклаў, а таксами тэрытарыяльным размяшчэннем асобных, звязаных між сабой, вытворчасцей.
На памер З.в. аказвае ўплыў ступень развіцця сферы таварнага абарачэння сродкаў вытворчасці, вытворчай інфраструктуры. У выніку дзеяння гэтых фактараў рост З.в. у гады экстэнсіўнага развіцця абганяў па тэмпах рост аб’ёму вытворчасці і цяпер дасягнуў звыш 180 млрд руб.
З.в. па той функцыі, якую яны выконваюць, падзяляюцца на падрыхтоўчыя, бягучыя і страхавыя. Яны размешчаны на складах служб забеспячэння прадпрыемстваў (аб’яднанняў), упраўленняў вытворча-тэхна-
лагічнай камплектацыі (УВТК) будаўнічых арганізацый, а таксама ў вытворчых падраздзяленнях. Функцыянальна да З.в. прыпадабняецца незавершаная вытворчасць. Па сутнасці гэта таксама запас сродкаў вытворчасці, які ўступіў непасрэдна ў вытворчы працэс.
ЗАРАБОТНАЯ ПЛАТА (Заработная плата) форма ўзнагароды за працу работнікаў, тая частка ў сукупным грамадскім прадукце ці нацыянальным даходзе, якая ў грашовай форме размяркоўваецца паміж імі ў залежнасці ад колькасці і якасці затрачанай працы. Як эканамічная катэгорыя яна выяўляе складаныя эканамічныя адносіны паміж асобным работнікам і грамадствам наогул, а таксама паміж работнікамі і працоўнымі калектывамі, у якіх яны працуюць, наконт фарміравання і размеркавання асноўнай часткі неабходнага прадукту.
Сутнасць З.п. праяўляецца ў яе функцыях: узнаўленчай, уліковай і кантрольнай, стымулюючай і сацыяльнай. Перш за ўсё З.п. разам з грамадскімі фондам! спажывання забяспечвае расшыранае ўзнаўленне рабочай сілы, пастаянную падтрымку і развіццё здольнасцей чалавека да працы. 3 яе дапамогай ажыццяўляюцца ўлік і кантроль за мерай працы і мерай яе ўзнагароджання, укараняецца правіла: болып зрабіў больш і атрымаў. А гэта, у сваю чаргу, стымулюе рост вытворчасці і дасягненне працоўнымі высокіх эканамічных вынікаў (вытворчасць працы, эканомія рэсурсаў, якасць прадукцыі). Толькі такім шляхам яны могуць павялічваць нацыянальны даход, паляпшаць дабраоыт грамадства і дабрабыт сваёй сям’і, вырашаць іншыя сацыяльныя задачы. З.п. галоўная крыніца даходаў насельніцтва, якія ідуць у індывідуальнае спажыванне. Таму зыходным пунктам вызначэння велічыні З.п. з’яўляецца пражытачны мінімум той мінімальны ўзровень зарплаты, які неабходны для ўзнаўлення простай, некваліфікаванай рабочай сілы. 3 развіццём вытворчасці кваліфікацыя работнікаў становіцца ўсё больш высокай, узвышаюцца іх патрэбы, і разам з тым расту ць магчымасці па павышэнню мінімальнай зарплаты. Яе вышэйшы ўзровень не ўстаноўлены. Практычна