Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
* Валютны курс як элемент Г.с. вызначае ацэнку гра­шовай адзінкі адной краіны ў грашовых адзінках іншых краін з улікам пакупной здольнасці валют.
3 1 студзеня 1991 г. ва ўзаемным разліку рэспублікі з краінамі свету выкарыстоўваецца свабодна канверсаваная валюта, а ва ўзаемным гандлі бягучыя цэны сусветнага рынку з абавязковым улікам узроўню канкурэнтаздольнасці і якасці ўзаемапастаўляемых тавараў.
Ва ўмовах перабудовы нашай эканомікі далейшае развіццё атрымліваюць таварна-грашовыя адносіны і ўзмацняецца роля грошай як параджэнне гэтых адносін.
3 Зак. 154
ГРАШОВЫ КАНТРОЛЬ (Денежный контроль) эканамічны кантроль, кантроль рублём, які ажыццяўляецца з выкарыстаннем вартасных катэгорый (грошы, цэны, прыбытак, крэдыт, прэміі і да т.п.). Гэта важны рычаг ажыццяўлення таварнай вытворчасці, заснаваны на рэальным абарачэнні грашовых сродкаў. Пры такім кантролі вырашаюцца наступныя задачы: выяўленне якасных вынікаў і ацэнка работы ўдзельнікаў ўзнаўленчага працэсу, усебаковае ўздзеянне на развщцё ўзнаўлення і павышэнне эфектыўнасці ўзнаўлення, больш поўная мабілізацыя ўнутраных рэзерваў, садзейнічанне ўкараненню перадавых метадаў гаспадарання. Г.к. дзейнічае на розных ўзроўнях гаспадаркі, у тым ліку ўнутры прадпрыемстваў (аб’яднанняў), арганізацый (у гэтым выпадку Г.к. засноўваецца на гаспадарчым разліку брыгад, звёнаў, цэхаў). З’яўляецца адным з прынцыпаў гаспадарчага разліку. Віды Г.к. разнастайныя: узаемны кантроль на аснове заключаных дагавораў, пагадненняў паміж прадпрыемствамі; унутрыведамасны і міжведамасны кантроль, звязаны ў асноўным з пераразмеркаваннем грашовых сродкаў; агульнадзяржаўны кантроль рублём. Апошні ажыццяўляецца ў маштабах краіны органамі цэнаўтварэння, сістэмай фінансава-крэдытных устаноў, міністэрствамі і ведамствамі. Эфектыўнасць Г.к. у многім залежыць ад працэсаў пераразмеркавання нацыянальнага даходу, сістэмы фінансавання і крэдытавання, цэнаўтварэння і інш.
ГРОШЫ (Деньги) асаблівы тавар, які выконвае ролю ўсеагульнага эквіваленту, усеагульная форма ўліку затрат грамадскай працы, планавання вырабу, размеркавання і пераразмеркавання сукупнага грамадскага прадукту.
Г. выражаюць вытворчыя адносіны. Іх сутнасць выяўляецца ў функцыях. Як мера вартасці Г. служаць для вымярэння затрат грамадскай працы на вырао тавараў. Гэта выяўляецца ў працэсе цэнаўтварэння. Ігнараванне грамадска неабходнай меры затрат прыводзіць да неабгрунтаваных цэн, да парушэнняў у адпаведнасці меры працы і спажывання. У сваёй фўнкцыі
сродку абарачэння Г. абслугоўваюць ебмен тавараў. Для гэтай функцыі характэрны адначасовы рух наяўных грошай да прадаўца, тавару да пакупніка. Г. як сродак абарачэння выкарыстоўваецца ў рознічным тевереебероце, сферы аказання платных паслуг, грамадскім херчаванні. У такіх выпадках Г. не проста апасродкуюць працэс абарачэння тавараў, але і актыўна уздзейнічеюць на іх выраб, забяспечваюць кантроль за захаваннем адпаведнасці аб’ёму выпуску гремадскім патрэбам. У працэсе інфляцыі тэта адпаведнасць значна пасла бляецца.
Г. могуць часова прыпыняць свой pyx і назапашвацца на рахунках у касах, у насельніцтва (сродкі некаплення). У такім выпадку яны забяспечваюць мегчымесць набыцця матэрыяльных каштоўнасцей і атрымання паслуг, якія рэальна павінны знаходзіцца ў працэсе ресшыранага ўзнаўлення.
У якасці сродку плацяжу Г. выкарыстоўваюцца для пагашэння разнастайных даўгавых абавязацельстваў як у наяўнай, так і ў безнаяўнай форме. Асобнее месца тут зеймеюць крэдытныя адносіны, у якіх за апошні час адбыліся істотныя пераўтварэнні дзеля ўзмацнення іх уздзеяння на канчатковыя вынікі расшыранага ўзнаўлення (гл. Крэдыт). Сусветныя Г. выкарыстоўваіоцца пры ажыццяўленні міжнародных сувязей, развіцці перш за ўсё эканамічных адносін у гэтай сферы.
Рух Г. у наяўнай і безнаяўнай формах у якасці сродку абарачэння І плацяжу ў працэсе абмену тавараў, аплаты паслуг і іншых плацяжоў нетаварнага характеру незываецца грашовым аберечэннем. Для грашовага абара­чэння характэрны: цэнтралізаванае кіраванне і рэгуляванне праз адзіны цэнтр Нацыянальны банк, павелічэнне колькасці безнаяўных разлікаў, планаванне і рэгуляванне грашовага абарачэння, канцэнтрацыя ў банках грашовага абароту.
Грашовы абарот выступае ў асноўным у безнаяўнай форме шляхам переводу (зепісеў) Г. не рехунек, заліку ўзеемных патраоаванняў. Наяўны еберот характарызуе, як превіле, працэс ферміревання деходеў насельніцтве і іх ресходеванне. Увесь еб’ём выпушченых
у абарачэнне наяўных Г. складае грашовую масу. Сумарна яна ўключае ў сябе наяўныя Г., якія знаходзяцца ў касах крэдытных устаноў (акрамя рэзервовай), прадпрыемстваў, аб’яднанняў, арганізацый і устаноў, а таксама ў насельніцтва. Г. на ўкладах з’яўляюцца Г. у абарачэнні ў тым выпадку, калі яны служаць для Оягучых расходаў. На памер грашовай масы, якая знаходзіцца ў абарачэнні (як павелічэнне, так і памяншэнне), уплываюць: узрастанне маштабаў вытворчасці, размеркавання і спажывання, а значыць, і грашовых даходаў і расходаў насельніцтва, структура грашовага абароту (наяўнага і безнаяўнага), хуткасць абароту грошай, велічыня іх астаткаў у касах і іншыя фактары.
Суадносіны сумы грашовых знакаў рознай вартасці (купюр) утвараюць купюрную будову (структуру) гра­шовай масы. Купюрная будова грашовай масы залежыць ад узроўню грашовых даходаў розных груп насельніцтва, рознічных цэн і тарыфаў на паслугі, суадносін продажу харчовых і нехарчовых тавараў, зменлівых спецыфічных фактараў у асобных рэгіёнах.
ГУМАНІЗАЦЫЯ ВЫТВОРЧАСЦІ (Гуманизация производства) стварэнне матэрыяльна-рэчыўных, арганізацыйна-эканамічных і сацыяльных умоў на вытворчасці, якія адэкватны грамадскай прыродзе чалавека і садзейнічаюць свабоднаму развіццю і рэалізацыі ўсіх яго творчых здольнасцей і дараванняў, стварэнне даброт для чалавека ў якасці крытэрыю ацэнкі грамадскіх адносін.
Г.в. аб’ектыўная неабходнасць развіцця вытворчасці ва ўмовах НТР у напрамку няспыннага ўзмацнення яго сацыяльнай накіраванасці. Яна абумоўлена, па-першае, пастаянным узвышэннем патрэб работнікаў, і перш за ўсё іх задаволенасці працай; падругое, прамой сувяззю паміж больш высокім узроўнем прадукцыйнасці працы, эфектыўнасці вытворчасці, якасці прадукцыі і стварэннем дляфаботнікаў неабходных умоў працы. Такім чынам, Г.в. з’яўляецца адначасова і вынікам НТР, і ўмовай эфектыўнай рэалізацыі яе дасягненняў.
На кожным этапе развіцця грамадскай вытворчасці
Г.в. напаўняецца пэўным канкрэтным зместам. На сучасным этапе развіцця Г.в. мае на ўвазе ліквідацыю цяжкай фізічнай працы, ручной, непрывабнай працы, болып поўную рэалізацыю закону перамены працы, аптымальнае вырашэнне праблемы ратацыі кадраў, паляпшэнне ўмоў працы, больш высокія сацыяльныя патрабаванні да новай тэхнікі, тэхналогіі і да якасці самой працоўнай дзейнасці, стварэнне магчымасцей для рэалізацыі схільнасцей, здольнасцей, назапашаных ведаў і вопыту, самавыяўлення, самасцвярджэння асобы ў працы.
д
ДАБРАБЫТ (Благосостояние)^ — забяспечанасць насельніцтва матэрыяльнымі, духоўнымі і сацыяльнымі дабротамі, а таксама адэкватнымі прыродзе ўмовамі працы і быту. Характарызуецца сістэмай колькасных і якасных паказчыкаў, агульным аб’ёмам спажываемых матэрыяльных і духоўных даброт, умовамі працы, працягласцю рабочага і вольнага часу, развіццём адукацыі, аховы здароўя, культуры, сацыяльнай актыўнасцю асо­бы.
Д. шматграннае паняцце, якое ўключае ў сябе матэрыяльны, духоўны і сацыяльны аспекты. Узровень яго вызначаецца развіццём прадукцыйных сіл і характарам вытворчых адносін. Прадукцыйныя сілы, эфектыўнасць грамадскай вытворчасці ствараюць матэрыяльныя прадпасылкі для росту Д., а характар вытворчых адносін вызначае магчымасць карыстання гэтымі дабротамі як грамадства ў цэлым, так і асобнага чалавека.
ДАГАВОР ГАСПАДАРЧЫ (Договор хозяйствен­ный) — пагадненне паміж прадпрыемствамі аб вызначэнні правоў і абавязкаў у сферы іх гаспадарчай дзейнасці. Да іх ліку адносяцца дагаворы^пастаўкі, падраду на капітальнае будаўніцтва, грузавой перавозкі, кантрактацыі сельскагаспадарчай прадукцыі, арэнды на выкананне навуковых, праектных канструктарскіх работ, па аказанню паслуг і інш.
Д.г. рэгулюецца шматлікімі нарматыўнымі актамі Палажэннямі аб пастаўках, Правіламі аб дагаворах пад­раду на капітальнае будаўніцтва, Палажэннем аб пара-
дку заключэння і выканання дагавораў кантрактацыі сельскагаспадарчай прадукцыі, транспартнымі стату­там! і кодэксамі і г.д.
У апошні час Д.г. выкарыстоўваецца і як прававая форма арганізацыі ўнутрыгаспадарчай дзейнасці (пагадненні аб арэндзе, падрадзе, у тым ліку брыгадным).
ДАГАВОР ПАСТАУКІ (Договор поставки) — пагадненне, у адпаведнасці з якім пастаўшчык, які з’яўляецца прадпрымальнікам, абавязваецца прадаць у вызначаныя тэрміны ці тэрмін ва ўласнасць ( у поўны гаспадарчы нагляд ці аператыўнае кіраванне) пакупніку прадукцыю (тавары), прызначаныя для прадпрымальніцкай дзейнасці ці іншых мэт, якія не звязаны з асабістым (сямейным, хатнім) спажываннем, пакупнік прыняць тавар і заплаціць за яго вызначаную цану.
Прадпрымальнікі маюць права (у парадку аптовага гандлю) заключыць паводле свайго меркавання дагавор на пастаўку прадукцыі, якая вырабляецца звыш дзяржзаказу або не знайшла збыту па планавых актах у тэрмін, што не супадае з момантам заключэння дагавора.
Заключение і выкананне Д.п. рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам (артыкулы 44-50), Палажэннямі аб пастаўках прадукцыі і вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага спажывання, а таксами прик­ладным! дагаворамі. Д.п. заключаецца на 5 гадоў, на год аоо іншы перыяд шляхам складання аднаго дакумента, які падпісваецца бакамі; прыняцця заказу пакупніка да выканання; абмену пісьмамі, тэлеграмамі, тэлетайпаграмамі, тэлефонаграмамі, радыёграмамі. У Д.п. павінны абавязкова вызначацца наменклатура (асартыментХ колькасць 1 якасць прадукцыі (тавараў), тэрміны пастаўкі і цана, а ў доўгатэрміновым дагаворы па працяглых прамых гаспадарчых сувязях найменне, групавая наменклатура (асартымент) і колькасць прадукцыі, парадак і тэрмін узгаднення і прадастаўлення спецыфікацый. Пры адсутнасці гэтых умоў Д.п. лічыцца незаключаным.
За парушэнне абавязкаў Д.п. плаціцца няўстойка (штраф, пеня), абумоўленая палажэннямі аб пастаўках,