Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
Ва ўсіх формах (мадэлях) гаспадарчага разліку велічыня Г.-р.д. калектыву застаецца пастаяннай і аднолькавай (гэта значыць ГРДі = ГРД2). Г.-р.д. стварае ў прадпрыемстваў новую ступень адказнасці. Калі яны расходуюць рэсурсы неэканомна, не выпускаюць высакаякасную прадукцыю ў неабходнай колькасці, не паскараюць навукова-тэхнічны прагрэс, то калектыў, у сваю чаргу, пры рэалізацыі такой прадукцыі не атрымае дастатковых сродкаў для задавальнення сваіх патрэб ва ўдасканаленні вытворчасці, у павелічэнні заработнай платы, будаўніцтве сацыяльных аб’ектаў. Г.-р.д. закладвае фундамент для доўгатэрміновага развіцця вытворчай базы прадпрыемства і правядзення сацыяльнай палітыкі.
ГАСПАДАРЧЫ МЕХАНІЗМ (Хозяйственный ме­ханизм) — сукупнасць форм і метадаў кіравання эканомікай, прыведзеных у пэўную сістэму ў адпаведнасці з патрабаваннямі аб’ектыўных эканамічных законаў.
Асноўныя элементы Г.м. -планаванне, фінансаванне, эканамічнае стымуляванне, арганізацыйныя структуры кіравання. Гаспадарча-разліковыя і асабістыя інтарэсы працоўных рэалізуюцца з дапамогай эканамічнага стымулявання. Арганізацыйныя структуры кіравання садзейнічаюць спалучэнню галіновага і тэрытарыяльнага кіравання, развіццю самакіравання прадпрыемстваў. Формы і метады Г.м. павінны пастаянна ўдасканальвацца па меры змянення канкрэтных гістарычных умоў развіцця эканомікі. Галоўныя напрамкі перабудовы Г.м. на сучасным этапе: павышэнне дзейнасці кіравання эканомікай і самастойнасці прадпрыемстваў (аб’яднанняў); пераход да эканамічных метадаў кіравання на ўсіх узроўнях народнай гаспадаркі, удасканаленне арганізацыйных структур і ўзмацненне сувязі галіновага і тэры­тарыяльнага кіравання; усямерная дэмакратызацыя гаспадарання і павышэнне ролі працоўных калектываў. Пашырэнне самастойнасці праяўляецца ў самакіраванні і дэмакратызацыі ўсіх бакоў дзейнасці працоўных калектываў. Пераход да эканамічных метадаў кіравання характарызуецца пераводам прадпрыемстваў (аб’яднанняў) на поўны гаспадарчы разлік, арэнду, калектыўны падрад. Ўдасканаленне арганізацыйных структур выяўляецца ў стварэнні буйных вытворча-гаспадарчых комплексаў, разнастайных відаў аб’яднанняў дзяржаўных прадпрыемстваў, асацыяцый, кансорцыумаў, канцэрнаў, акцыянерных таварыстваў, сіндыкатаў.
ГАСПАДАРЧЫ РАЗЛІК (Хозяйственный расчет) — сістэма забеспячэння бясстратнай, прыбытковай ра­боты вытворчых звёнаў гаспадаркі і іх поўнай адказнасці за сваю дзейнасць. Можа разглядацца як эканамічная катэгорыя і метад гаспадарання. Пры Г.р. усе формы грамадскай уласнасці дазваляюць узгадняць існуючыя ў адзінстве супярэчлівыя інтарэсы асобных людзей і калектываў, дасягаць сацыяльнай справядлівасці. Праз Г.р. працоўны чалавек далучаецца да ўласнасці і выхоўвае ў сабе пачуццё гаспадара і асабістай адказнасці за зробленае. Г.р.праяўляе сябе як спецыфічная эканамічная катэгорыя, якая адлюстроўвае таварна-грашовыя сувязі паміж гаспадарча-разліковымі
звёнамі і ўнутры іх, паміж імі і грамадствам. Гэта сувязі планамернай арганізацыі, уліку і кантролю за вытворчасцю і размеркаваннем сукупнага грамадскага прадукту, якія вызначаюць долю кожнага чалавека, вытворчага калектыву або тэрытарыяльнай арганізацыі працоўных у яго стварэнні і размеркаванні. Яны дазваляюць улічыць і па магчымасці задаволіць інтарэсы асобы, калектыву і грамадства, уздзейнічаць на іх, кіраваць імі.
Прырода Г.р. аб’ектыўная. Але Г.р. набывае сваё жывое аблічча і становіцца актыўнай сілай, калі сістэма пэўных вытворчых адносін эканамічна прымушае асобных людзей (калектывы) імкнуцца да атрымання найбольшых канчатковых вынікаў і кантралюе іх дзейнасць. Адсюль Г.р. можна разглядаць як метад гаспадарання. Ён павінен забяспечваць спалучэнне на дэмакратычнай аснове планавання з эканамічнай самастойнасцю прадпрыемстваў, з развіццём рыначных адносін, арыентаваць працоўныя калектывы на эфектыўную ра­боту па стварэнню высакаякаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі, на ўкараненне умоў працы і жыцця, вартых чалавека. Г.р. павінен забяспечваць рэалізацыю ва ўсіх адносінах патэнцыяльных пераваг і гуманнага зместу грамадства. Г.р. як метад гаспадарання характарызуюць прынцыпы самаакупнасці, самафінансавання, самакіравання, стымулявання, грашовага кантролю. Укараненне гэтых прынцыпаў у комплексе ёсць поўны Г.р.
Галоўным звяном Г.р. з’яўляюцца вытворчыя прадпрыемствы (аб’яднанні), таваравытворцы, дзейнасць якіх так або інакш падпарадкавана механізму рыначных адносін. Імі ахоплены як знешнія (Г.р. прадпрыемстваў), так і ўнутрывытворчыя сувязі прадпрыемстваў аж да рабочага месца (унутрыгаспадарчы Г.р.). Практыка ўжывання прынцыпаў Г.р. распаўсюджваецца і ў невытворчай сферы. На аснове Г.р. прадпрыемстваў ажыццяўляюцца меры пераходу на самакіраванне, самаакупнасць і самафінансаванне.
ГРАМАДСКІПРАДУКТ (Общественный продукт) — уся сума матэрыяльных даброт^вырабленых за пэўны перыяд часу (звычайна за год). Ён называецца сукупным або валавым. Г.п. ствараецца прадукцыйнай працай
у галінах матэрыяльнай вытворчасці, гэта значыць, у прамысловасці, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, на транспарце і ў сувязі (абслугоўванне матэрыяльнай вытворчасці), у гандлі, грамадскім харчаванні, нарыхтоўках і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, іншых сферах вытворчасці (у асабістай дапаможнай гаспадар­цы, індывідуальнай працоўнай дзейнасці і інш.).
Асноўны фактар росту Г.п. прадукцыйнасць працы, якая дае звыш 90 % усяго прыросту. Другім фактарам росту Г.п. з’яўляеццапавелічэннеколькасці раоотнікаў, якія заняты ў матэрыяльнай вытворчасці (павелічэнне масы працы). Ставіцца і паспяхова вырашаецца задача дасягнення ўсяго прыросту Г.п. за кошт павышэння прадукцыйнасці працы, памяншэння колькасці занятых у галінах матэрыяльнай вытворчасці. У 1988 г., напрыклад, было вызвалена з матэрыяльнай сферы больш як 1 млн чал., значная частка якіх накіравана ў невытворчую сферу, у сферу паслуг.
Г.п. выступае ў розных формах. Адрозніваюць валавы, прамежкавы і канчатковы Г.п. Апошні для грамадства ў цэлым ўяўляе сабой матэрыяльныя дабіроты і паслугі, якія выкарыстоўваюцца на канчатковае спажыванне. Гэта ў асноўным прадметы ўжытку для асабістага спажывання працоўных. Сюды ўваходзяць таксама і сродкі вытворчасці, якія накіроўваюцца на кампенсаванне зносу асноўных фондаў (прадукцыйнае спажыванне). Для прадпрыемстваў канчатковы прадукт прадукт, які поўнасцю закончаны апрацоўкай і адпускаецца за межы прадпрыемства. Для галін і рэспублік канчатковым прадуктам з’яўляецца прадукт, спажыты ў вышэй азначаным сэнсе, а таксама той, які прадаецца за межы галіны, рэгіёна. Прамежкавы прадукт — прадукт паўторнага ліку зыходнага сырога матэрыялу пры паслядоўнай перапрацоўцы яго ў розных цыклах вытворчасці.
ГРАМАДСКІЯ ФОНДЫ СПАЖЫВАННЯ (Об­щественные фонды потребления) — форма размеркавання часткі нацыянальнага даходу, якая прызначаецца для мэтанакіраванага эканамічнага ўздзеяння на струк­туру расхода і спажывання ў інтарэсах усебаковага
фізічнага і духоўнага развіцця асобы і паступовага збліжэння і выраўноўвання сацыяльна-эканамічнага становішча людзей. сацыяльных груп.
Гэта спецыфічны від размеркавання. Як правіла, Г ,ф.с. размяркоўваюцца паміж працоўнымі паза прамой сувяззю з іх працоўным укладам. Пры дапамозе гэтых фондаў задавальняюцца ў рашаючай ступені патрэбы ў адукацыі, ахове здароўя, культуры, жыллі, утрымліваюцца непрацаздольныя члены грамадства. Адметная асаблівасць размеркавання праз Г.ф.с. іх канкрэтная мэтавая накіраванасць.
Размеркаванне праз Г.ф.с. мае многаўзроўневы ха­рактер. Частка іх ствараецца на народнагаспадарчым узроўні, а частка на ўзроўні прадпрыемстваў. Яны фарміруюцца за кошт неабходнага, а часткова за кошт прыбавачнага прадукту.
Г.ф.с. выконваюць наступныя функныі: забяспечваюць задавальненне найбольш прыярытэтных для гра­мадства і асобы патрэб у адукацыі, ахове здароўя, куль­туры, жыллі, адпачынку; выраўноўваюць рэальныя даходы сем’яў з рознай колькасцю непрацаздольных членаў, ствараюць прыблізна аднолькавыя ўмовы для развіцця здольнасці да працы; матэрыяльна забяспечваюць часова ці пастаянна непрацаздольных членаў гра­мадства.
ГРАШОВАЯ СІСТЭМА (Денежная система) арганізацыя грашовага абарачэння краіны, якая рэгулюецпа дзяржаўнымі законам!. Асноўныя элементы Г.с.: найменне грашовай адзінкі; віды грашовых знакаў; па­радак забеспячэння грошай, падтрымання іх устойлівасці; парадак абарачэння грошай, іх выпуск, зняцце з абароту і да т.п.; формы планавання грашовага абара­чэння; арганізацыя безнаяўных разлікаў; банк, які рэгулюе грашовае абарачэнне; валютны курс. Грашовай адзінкай у рэспубліцы з’яўляецца рубель’ які раўняецца 100 кап. (капейка — разменная грашовая манета невялікай вартасці для больш дакладнага ўліку і сувымярэння вартасці). Грашовая адзінка выкарьістоўваецца для выражэння цэн усіх тавараў, тарыфаў на платныя паслугі і да т.п. Грашовыя знак! знак!, якш замяняюць
у абарачэнні паўнацэнныя грошы (золата). У Рэспубліцы Беларусь гэта банкаўскія (10, 25, 50, 100, 200, 500,1000 руб.), казначэйскія білеты (1, 3, 5 руб.), раз­менная манета.
Падтрыманне ўстойлівасці грошай забяспечваецца шляхам захавання правільнай, эканамічна абгрунтаванай прапарцыянальнасці таварнай і грашовай масы ў абарачэнні, а таксама залатымі (валютным!) запасамі суверэннай рэспублікі.
Для планавання грашовага абарачэння выкарыстоўваюцца баланс грашовых даходаў і расходаў насельніцтва (гл. Баланс грашовых даходаў і расходаў насельніцтва), баланс (план) касавых абаротаў і крэдытны план. У плане касавых абаротаў вызначаны напрамкі руху наяўных грошай,аб’ём і крыніцы іх паступлення, памеры і мэты іх выдачы, а таксама выпуск (або зняцце з абароту) грошай у абарачэнне ў тэрытарыяльным разрэзе. Крэдытны план адлюстроўвае крыніцы (рэсурсы) крэдытавання і размяшчэння крэдытных укладанняў (накіраванне рэсурсаў).
Формы безнаяўных разлікаў рэгламентуюць пара­дак дакументальнага афармлення таварных і нетаварных аперацый, іх аплаты, пераводу плацяжу. Прымяняюцца на аснове пагадненняў (дагавораў) паміж пастаўшчыком (падрадчыкам) і пакупніком (заказчыкам). У краіне найбольшае распаўсюджанне атрымалі разлікі плацёжнымі патрабаваннямі, плацёжнымі даручэннямі, акрэдытывамі, чэкамі і інш.