Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
велічыня З.п. вызначаецца ў рамках прадпрыемстваў і ўстаноў працоўнымі калектывамі з дапамогай тарыфнай сістэмы. Праз яе дзяржава рэгулюе ўзровень зарплаты рабочых і служачых па галінах вытворчасці ў адпаведнасці з іх народнагаспадарчым значэннем, а таксама ўнутры асобных галін з улікам кваліфікацыі, характару і ўмоў працы розных катэгорый работнікаў і асаблівасцей работы. У сувязі з эканамічнай рэформай, з укараненнем гаспадарчага разліку ўдасканальваецца арганізацыя аплаты працы. Удасканальваюцца пры гэтым дзве традыцыйныя формы З.п. пачасовая і здзельная. Разам з тым усё шырэй распаўсюджваюцца формы спалучэння індывідуальнай і калектыўнай зацікаўленасці і адказнасці за вынікі працы (падрад, арэнда і г.д.). Галоўная задача, якая вырашаецца пры гэтым, заключаецца ў тым, каб паставіць заработак у непасрэдную залежнасць ад канчатковых вынікаў гаспадарчай дзейнасці і тым самым узняць зацікаўленасць працоўнага калектыву і асобнага работніка ў эфектыўнай працы і кіраванні вытворчасцю, а разам з тым і іх адказнасць, стварыць у кожным калектыве здаровы маральны клімат, стан узаемнай адказнасці і патрабавальнасці.
Трэба адрозніваць намінальную З.п. ад рэальнай З.п. Першая гэта выплачаная сума грошай, а другая тая колькасць сродкаў жыцця, якія можна купіць за гэтыя грошы. З.п. разам з выплатам!, ільготамі з грамадскіх фондаў спажывання складае рэальныя даходы насельніцтва. Апошнія залежаць як ад атрыманых грашовых сум, так і ад узроўню цэн. 3 развіццём эканомікі, павелічэннем зарплаты і выплат з грамадскіх фондаў спа­жывання пры стабільнасці рознічных цэн расце і рэальны прыбытак насельніцтва.
ЗБАЛАНСАВАНАСЦЬ НАРОДНАЙ ГАСПАДАРКІ (Сбалансированность народного хозяйства) узгодненае развіццё ўсіх яе сфер, падраздзяленняў, галін, рэгіёнаў з улікам вырашэння сацыяльна-эканамічных задач, вызначаных на планавы перыяд. З.н.г. дасягаецца з дапамогай распрацоўкі і ажыццяўлення планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця, у якіх увязваецца функцыяніраванне ўсіх звёнаў народнай гаспадаркі з
дапамогай балансавага, праграмна-мэтавага, нарматыўнага і іншых метадаў і шляхам стварэння адпаведных рэзерваў розных вытворчых рэсурсаў (матэрыяльных, працоўных, фінансавых).
ЗНЕШНІ ГАНДАЛЬ (Внешняя торговля) форма вартаснага абмену прадуктамі працы і паслугамі паміж краінамі. З.г. складаецца з увозу (імпарту) і вывазу (экспарту) тавараў. У аснове З.г. ляжыць міжнародны падзел працы.
Рэспубліка Беларусь развівае знешнегандлёвыя адносіны кіруючыся прынцыпамі поўнай роўнасці бакоў і ўзаемнай выгады, неўмяшання ва ўнутраныя справы і павагі да дзяржаўнага суверэнітэту, добрасумленнага і дакладнага выканання абавязацельстваў, прынятых па гандлёвых пагадненнях з замежнымі дзяржавамі.
Асноўнымі дакументамі, якія рэгулююць гандлёваэканамічныя адносіны, з’яўляюцца гандлёвыя дагаворы і пагадненні, што ўсталёўваюць прававую базу і вызначаюць гандлёвы рэжым. У дагаворах і пагадненнях знаходзіць адлюстраванне асноўны прынцып міжнароднага гандлю прынцып найбольшага спрыяння.
Усебаковае і ўмелае выкарыстанне праз каналы З.г. пераваг міжнароднага падзелу працы спрыяе паскарэнню навукова-тэхнічнага развіцця вытворчасці, аптымізацыі галіновай структуры народнай гаспадаркі, забяспечвае больш поўнае задавальненне патрэб людзей.
ЗНЕШНІ ДОУГ ДЗЯРЖАУНЫ (Внешний долг государственный) агульная сума запазычанасці дзяржавы па непагашаных знешніх пазыках і не выплачаных па іх працэнтах. Па тэрмінах пагашення адрозніваюцца капітальны дзяржаўны доўг (запазычанасць, па якой тэрмін плацяжу не надышоў) і бягучую запазычанасць ( па якой тэрмін плацяжу надыходзіць у гэтым або бліжэйшым бюджэтным годзе).
Знешнія пазыкі могуць спрыяць удасканаленню эканомікі краіны, развіццю яе инфраструктуры, пераадоленню крызісных сітуацый. Разам з тым пры дапамозе пазык крэдытор у шэрагу выпадкаў мае магчымасць рэальна ўплываць на эканамічнае развіццё дзяржаўдаўжнікоў, іх палітычны курс. Ва ўмовах пашырэння
міжнародных фінансава-крэдытных адносін вельмі важ­ную ролю адыгрываюць прадуманая палітыка знешніх пазык, забеспячэнне іх эфектыўнага выкарыстання.
Неадэкватны эканамічным магчымасцям краіны рост знешняй запазычанасці можа прывесці да вычэрпвання яе матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў, інфляцыйнага росту цэн, дэвальвацыі нацыянальнай ва­люты.
ЗНОС АСНОУНЫХ ФОНДАУ (Износ основных фондов) паступовая страта гэтымі фондамі сваёй спажывецкай вартасці і вартасці ў працэсе функцыяніравання ў вытворчым працэсе. Велічыня зносу характарызуе тую частку вартасці асноўных фондаў, якую яны перанеслі на створаны прадукт. Адрозніваюць фізічны (матэрыяльны) і маральны знос. Фізічны знос характарызуе матэрыяльнае зношванне як у працэсе выкарыстання асноўных фондаў, так і пры іх бяздзейнасці з прычыны ўплыву прыродных фактараў і старэння матэрыялаў, з якіх яны зроблены. Пры фізічным зносе асноўныя фонды паступова губляюць свае вытворча-тэхнічныя характарыстыкі. На яго ўзровень уплывае інтэнсіўнасць выкарыстання фондаў у працэсе вытворчасці, якасць матэрыялаў, з якіх яны зроблены, своечасовасць і якасць рамонтаў, кваліфікацыя рабочых, якія эксплуатуюць і абслугоўваюць асноўныя фон­ды, умовы, у якіх яны выкарыстоўваюцца, і інш. Сту­пень фізічнага зносу пасіўных элементаў асноўных фондаў у працэнтах або па вартасці, як правіла, вызначаецца шляхам вывучэння фактычнага тэхнічнага стану аб’екта цалкам або толькі яго важнейшых канструкцыйных элементаў. Фізічны знос актыўнай часткі асноўных фондаў вызначаецца тэрмінамі службы па формуле Зф= = Тф : Тн х 100, дзе Тф і Тн адпаведна фактычны і нарматыўны тэрміны службы. Маральны знос асноўных фондаў паказвае абясцэненне іх да поўнага фізічнага зносу ў сувязі з развіццём навукова-тэхнічнага прагрэсу. Праяўляецца ў дзвюх формах. Першая змяншэнне вартасці аднаўлення машын і абсталявання, другая укараненне новых, больш прагрэсіўных у тэхнічных адносінах іх відаў. Маральны знос першай формы вы-
значаецца ў працэнтах шляхам супастаўлення поўнай першапачатковай вартасці асноўных фондаў з аднаўленчай па формуле 3М1 = (П А) : П х 100, дзе П і А адпаведна поўная першапачатковая і аднаўленчая іх вартасць. Маральны зное другой формы вызначаецца ў працэнтах на аснове супастаўлення прадукцыйнасці старых і новых асноўных фондаў па формуле Зм2 = (Пн ПС): Пн х 100, дзе Пні Пс прадукцыйнасць адпаведна новых і старых асноўных фондаў. Выкарыстанне маральна ўстарэлых асноўных фондаў да іх поўнага фізічнага зносу эканамічна нявыгадна, бо гэта стрымлівае рост прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці вытворчасці. Таму неабходна ўсямерна збліжаць тэрміны маральнага і фізічнага зносу за кошт больш інтэнсіўнай іх эксплуатаций.
I
ІНДЫВІДУАЛЬНАЯ ПРАЦОЎНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ (Индивидуальная трудовая деятельность) -самастойная ініцыятыўная дзейнасць^грамадзян, якая накіравана на атрыманне прыбытку або асабовага даходу і ажыццяўляецца ад свайго імя, на сваю рызыку і пад сваю адказнасць. І.п.дз. ажыццяўляецца прадпрымальнікам без утварэння юрыдычнай асобы.
Прававую базу для ажыццяўлення І.п.дз. і адпаведна рэалізацыі канстытуцыйных гарантый правоў грамадзян стварае Закон Беларускай ССР "Аб прадпрымальніцтве ў Беларускай ССР". Прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць без утварэння юрыдыч­най асобы, павінны прайсці дзяржаўную рэгістрацыю ў выканкамах мясцовых Саветаў народных дэпутатаў па месцапражыванні. Для гэтага яны павінны прадставіць заяву, ліцэнзію, калі дадзены від дзейнасці падлягае ліцэнзіраванню, дакумент, які пацвярджае іх кваліфікацыю, калі прадпрымальніцкая дзейнасць можа прадстаўляць пагрозу для жыцця і здароў’я людзей ці навакольнага асяроддзя, і дакумент аб унясенні платы за рэгістрацыю.
Калі рэгістрацыя не ажыццёўлена праз 30 дзён ці ў ёй адмоўлена, грамадзянін мае права звярнуцца ў суд. Не дапускаецца заняцце прадпрымальніцкай дзейнасцю
службовымі асобамі і спецыялістамі, якія працуюць у органах дзяржаўнай улады і кіравання, пракуратуры і суда.
Паступова ствараюцца эканамічныя і прававыя ўмовы для свабоднага міжнароднага руху тавараў, фінансавых рэсурсаў, тэхналогій і людзей.
ІНДЭКС (Индекс) адносная велічыня, якая паказвае суадносіны ўзроўняў якой-небудзь з’явы ў часе або прасторы. L, падлічаны для асобнага элемента складанай з’явы, называецца індывідуальным. Адносны паказчык, які характарызуе змяненне складанай з’явы, куды ўваходзяць непасрэдна несувымяральныя элементы, называецца агульным або зводным I.
Сярэдняя форма I. можа быць прадстаўлена ў выглядзе сярэднеарыфметычнага і сярэднегеаметрычнаіа I. Сярэднеарыфметычны I. сярэдняя велічыня якая складаецца з індывідуальных I.
Узровень з’явы, які прымаецца за базу параўнання, называецца базісным, а ўзровень, які параўноўваецца, справаздачным. Шэраг I., падлічаных да адной і той жа базы параўнання, называюцца базіснымі. L, падлічаны ў адносінах да папярэдняга ўзроўню атрымаў назву ланцуговага. Ланцуговыя і базісныя I. узаемазвязаны, а іменна: здабытак шэрага ланцуговых I. вядзе да ўтварэння адпаведнага базіснага I.
Значэнне I. як статыстычнага метаду заключаецца ў яго распаўсюджаным практычным прымяненні і выкарыстанні пры вывучэнні дынамікі выканання плана і прасторавага параўнання сацыяльна-эканамічных з’яў.
ІНТЭГРАЦЫЯ (Интеграция) працэс узмацнення ўзаемасувязей гаспадарча-эканамічных аб’ектаў. Выдзяляюць наступныя віды: 1) эканамічная; 2) аграпрамысловая.
Эканамічная I. гэта форма інтэрнацыяналізацыі гаспадарчага жыцця, якая адлюстроўвае аб’ектыўны працэс перапляцення нацыянальных гаспадарак і правядзення ўзгодненай міждзяржаўнай эканамічнай палітыкі.
Паступова ствараюцца эканамічныя і прававыя ўмовы для свабоднага міжнароднага руху тавараў,
фінансавых рэсурсаў, тэхналогій і людзей.
ІНТЭНСІУНАСЦЬ ПРАЦЫ (Интенсивность тру­да) напружанасць працы, якая вызначаецца затратам! працы ў адзінку часу. Змяненні І.п. звязаны са зменамі затрат рабочай сілы ў адзінку часу за кошт павелічэння ці змяншэння хуткасці выканання працоўных аперацый. Павышэнне Т.п. за пэўны час павялічвае затраты жыццёвых сіл работніка і, такім чынам, павялічвае агульную колькасць вырабленай прадукцыі. І.п. узрастае ў выніку паскарэння работы агрэгатаў, машын, абсталявання, канвеера, павелічэння колькасці адначасова абслугоўваемага абсталявання, змяншэння страт рабочага часу. Ва ўмовах сучаснай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі расходаванне мускульнай энергіі змяншаецца, але затраты нервовай, разумовай энергіі павялічваюцца.