Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
КАНСОРЦЫУМ (Консорциум) -форма арганізацыйна-эканамічнага аб’яднання прадпрыемстваў, арганізацый.
К. — добраахвотная асацыяцыя (аб’яднанне) самастойных прадпрыемстваў і арганізацый з мэтай паспяховага вырашэння народнагаспадарчых задач, эфектыўнага развіцця і аптымальнага выкарыстання ўласнага патэнцыялу на аснове прамых сувязей, самаакупнасці, самафінансавання і самакіравання.
Па прыкмеце фарміравання адрозніваюць галіновыя, міжгаліновыя і тэрытарыяльна-галіновыя К. Пры ўтварэнні К. прадпрыемства і арганізацыі, якія ўваходзяць у яго, цалкам захоўваюць сваю самастойнасць. Але ў той частцы дзейнасці, што датычыць мэтаў К.,яны падпарадкоўваюцца сумесна абранаму кіраўніцтву. Прадпрыемствы і арганізацыі сваімі сіламі арганізоўваюць і ажыццяўляюць капітальнае будаўніцтва, падрыхтоўку і матэрыяльнае забеспячэнне вытворчасці, наладжваюць прамыя сувязі з пастаўшчыкамі матэрыялаў і спажыўцамі прадукцыі, плануюць і рэалізоўваюць мерапрыемствы па паскарэнню тэхнічнага прагрэсу і ахове навакольнага асяроддзя, самастойна арганізоўваюць планавую, кадравую,
фінансавую, збытавую, бухгалтарскую дзейнасць, укараняюць гаспадарчы разлік, удасканальваюць арганізацыю і аплату працы, інфармацыйна-рэкламную і знешнегандлёвую дзейнасць, вырашаюць пытанні кіравання і іншых сфер вытворчай дзейнасці. Выбарнае праўленне К. і кіруемы ім выканаўчы апарат вызначаюць стратэгію развіцця К. у адпаведнасці з агульнымі мэтамі яго ўдзельнікаў, распрацоўваюць адзіную тэхнічную палітыку, вызначаюць напрамкі паглыблення спецыялізацыі і развіцця кааперацыі, фарміруюць і расходуюць централізаваныя і рэзервовыя фонды, ствараюць новыя вытворчасці, сервісныя арганізацыі і ўстановы, сацыяльна-бытавыя аб’екты, вучэбныя цэнтры, якія выкарыстоўваюцца супольна. Рашэннем праўлення К. да прадпрыемстваў даводзяцца дзяржаўныя заказы, нарматывы і ліміты, узгодненыя з кампетэнтнымі дзяржаўнымі органамі кіравання. К. мае магчымасць выступаць падрадчыкам у выкананні буй­ных дзяржаўных заказаў, пры распрацоўцы і рэалізацыі народнагаспадарчых праектаў і праграм, развіваць уласную інфраструктуру, упаўнаважаны ажыццяўляць знешнеэканамічную дзейнасць, рыхтаваць і стымуляваць кваліфікаваныя кадры.
КАНЦЭНТРАЦЫЯ ВЫТВОРЧАСЦІ (Концент­рация производства) — форма арганізацыі грамадскай вытворчасці, якая адлюстроўвае працэс сканцэнтравання вытворчасці ў буйных вытворчых звёнах. К.в. арганізацыйна можа быць прадстаўлена канцэнтраваннем разнародных вытворчасцей (універсальнае прадпрыемства ), канцэнтраваннем вытворчасці аднароднай прадукцыі (спецыялізаванае прадпрыемства) і ўзаемазвязаных разнародных вытворчасцей ( камбінаванае прад­прыемства ). Найбольш прагрэсіўнымі з’яўляюцца спецыялізаваныя і камбінаваныя прадпрыемствы аптымальных памераў.
К.в. ажыццяўляецца па-рознаму: павелічэнне памераў дзейнічаючых прадпрыемстваў шляхам іх пашырэння, рэканструкцыі і мадэрнізацыі, будаўніцтва но­вых прадпрыемстваў, арганізацыя аб’яднанняў.
Адрозніваюць тэхналагічную К.в. пашырэнне
аб’ёмаў (устаноўленай магутнасці) тэхналагічна аднародных вытворчасцей; заводскую павелічэнне памераў прадпрыемстваў; арганізацыйна-гаспадарчую аб’ядноўванне дробных прадпрыемстваў, стварэнне вытворчых аб’яднанняў.
К.в. характарызуецца наступнымі паказчыкамі: гадавы аб’ём прадукцыі (работ, паслуг), сярэднегадавая колькасць прамыслова-вытворчага персаналу, кошт асноўных вытворчых фондаў. К.в. забяспечвае эфект за кошт аптымальнага выкарыстання абсталявання вялікай адзінкавай магутнасці і прадукцыйнасці, павышэння ўзроўню ўнутрызаводскай спецыялізацыі, прымянення болып прагрэсіўных тэхналогій і тэхнікі, магчымасці больш поўнага выкарыстання дасягненняў навукі ў рамках уласных НДІ, КБ, доследна-эксперыментальных вытворчасцей. Важнейшим напрамкам К.в. з’яўляецца стварэнне і развіццё вытворчых і навуковавытворчых аб’яднанняў галіновага, міжгаліновага і тэрытарыяльнага характару. К.в. суправаджаецца аптымізацыяй структуры аб’яднанняў, вызначэннем такіх памераў прадпрыемстваў, якія ў найбольшай ступені адпавядаюць эканамічным, экалагічным і іншым грамадскім патрабаванням. У сучасных умовах навуковатэхнічнага прагрэсу, дзякуючы комплекснай аўтаматызацыі вытворчасці, паглыбленню спецыялізацыі і развіццю міжзаводскай кааперацыі працы, многія перавагі буйных прадпрыемстваў робяцца даступнымі для сярэдніх і адносна дробных спецыялізаваных прадпрыемстваў. Перавагі К.в. забяспечваюцца пры аптымальным спалучэнні буйных, сярэдніх і невялікіх спецыялізаваных прадпрыемстваў.
КАПІТАЛЬНЫЯ УКЛАДАННІ, або ІНВЕСТЫЦЫІ (Капитальные вложения, или инвести­ции) — форма ажыццяўлення расшыранага ўзнаўлення (накаплення) асноўных фондаў. Гэта сукупнасць грашовых затрат на стварэнне новых, расшырэнне, рэканструкцыю, тэхнічнае пераўзбраенне дзеючых фондаў вытворчага і невытворчага прызначэння. К.у. і асноўныя фонды не раўназначныя паняцці ні па свайму эканамічнаму зместу, ні па вартаснаму выражэнню.
Якасныя адрозненні паміж імі заключаюцца ў тым, што К.у. — гэта патэнцыяльныя асноўныя фонды, а асноўныя фонды — гэта ўжо асвоеныя К.у. К.у. маюць галіновую, тэхналагічную, узнаўленчую і тэрытарыяльную структуру. Тэхналагічная структура гэта суадносіны памераў К.у. у будаўніча-мантажныя работы, абсталяванне, інструмент, праектна-разведачныя і іншыя затраты; узнаўленчая размеркаванне К.у. паміж рознымі відамі ўзнаўлення асноўных вытворчых фондаў (новае будаўніцтва, рэканструкцыя, расшырэнне, тэхнічнае пераўзбраенне). Пераважным у структуры К.у. з’яўляецца павелічэнне затрат на абсталяванне, а таксама на рэканструкцыю і тэхнічнае пераўзбраенне дзеючых аб’ектаў.
Інвестыцыйны працэс ахоплівае сферу дзейнасці шэрагу галін (капітальнае будаўніцтва, прамысловасць і інш.) на ўсіх этапах будаўніцтва ад перадпраектнай стадыі да асваення магутнасцей на ўведзеных у эксплу­атацию прадпрыемствах. К.у. вызначаюць комплексны падыход да буйнамаштабнага будаўніцтва з улікам яго вытворчай базы, інфраструктуры, эканамічнай і сацыяльнай эфектыўнасці. Устойлівае ідынамічнае развіццё народнай гаспадаркі ў многім залежыць ад росту эканамічнай эфектыўнасці К.у., гэта значыць ад канкрэтных вынікаў, дасягнутых пры іх выкарыстанні ў адносінах да затрат.
У сучасных умовах эфектыўнасць К.у. павышаецца надзвычай марудна. Прымаюцца меры да болып рашучага правядзення інвестыцыйнай палітыкі.
КІБЕРНЕТЫКА (Кибернетика) -навука аб кіраванні і сувязі ў жывых арганізмах і машынах. У розных падыходах да разгляду прадмета К. можна выдзеліць агульнае — тлумачэнне К. як навукі аб кіраванні і інфармацыі. К. вывучае заканамернасці, звязаныя з інфармацыйным бокам працэсаў кіравання. Центральнай ідэяй К. з’яўляецца тэзіс аб адзінстве працэсаў сувязі і працэсаў кіравання. Сувязь тлумачыцца як інфармацыйная з’ява, інфармацыйны працэс.
Аб’ектам вывучэння К. з’яўляюцца складаныя дынамічныя сістэмы, якія здольны да змянення свайго ста-
ну і якія змяшчаюць у сабе мноства больш простых, узаемазвязаных і ўзаемадзейнічаючых элементаў і падсістэм. Кіраванне заключаецца ў пераводзе сістэмы з аднаго стану ў іншы шляхам уздзеяння на яе парамет­ры. Любы працэс кіравання заўсёды адбываецца на аснове прыёму, перапрацоўкі і перадачы інфармацыі ва ўмовах узаемадзеяння пэўнай сістэмы са знешнім або ўнутраным асяроддзем. К. вывучае, што менавіта неабходна зрабіць, каб перавесці сістэму ў новы стан; яна вывучае таксама пытанне аб тым, як гэтага дасягнуць аптымальным шляхам.
КІРАВАННЕ НАРОДНАЙ ГАСПАДАРКАЙ (Уп­равление народным хозяйством) — мэтанакіраваны працэс, які рэалізуе патрабаванні аб’ектыўных эканамічных законаў, накіраваных на спалучэнне грамадскіх, калектыўных і індывідуальных інтарэсаў, і забяспечвае функцыяніраванне і развіццё народнай гаспадаркі. К.н.г. рэалізуе характэрныя грамадству мэты. Ао’ектам кіравання з’яўляюцца народная гаспадарка і яе састаўныя элементы галіны, тэрытарыяльныя ком­плексы, вытворчыя звёны, а суб’ектам кіравання дзяржаўныя органы. Змест кіравання вызначаецца аб’ектам кіравання. Кожная галіна вытворчасці, з’яўляючыся састаўной часткай народнай гаспадаркі наогул, уяўляе са­бой цэласны, адносна самастойны комплекс. Тэрытары­яльныя комплексы таксама адносна самастойныя часткі народнай гаспадаркі. Кожны аб’ект кіравання галіна, тэрытарыяльны комплекс, прадпрыемства характарызуецца складанай структурай, якая функцыяніруе як адзінае цэлае.
Важнейшая функцыя кіравання забеспячэнне ўзгодненасці, узаемасувязі і ўзаемадзеяння розных частак састаўнога цэлага. Ад арганізацыі кіравання залежыць эфектыўнасць сумесных дзеянняў, зладжанасць механізму ўзаемадзеяння паміж сістэмамі, якая кіруе і якой кіруюць.
КРЫТЭРЫЙ АПТЫМАЛЬНАСЦІ (Критерий оп­тимальности) — прыкмета, на аснове якой даецца параўнанне, ацэнка магчымых рашэнняў (альтэрнатыў) і зыбар найлепшага з іх. Змест К.а. аб’ектыўна абу-
моўлены многімі фактарамі. Прыкмета, якая мае экстрэмальнае значэнне, з’яўляецца К.а. і характарызуе гранічна дасягаемую эфектыўнасць стану або развіцця аб’екта кіравання. К.а. дапамагае абгрунтаваць выбар найлепшага варыянта дзеянняў, які забяспечвае дасягненне акрэсленага (зададзенага) выніку пры мінімальных выдатках рэсурсаў (транспартныя задачы), знайсці найлепшы варыянт выкарыстання наяўных рэсурсаў для атрымання максімальнага выніку. Рашэнне задачы любога тыпу зводзіцца да разгляду мноства альтэрнатыў з наступнай іх параўнальнай ацэнкай і выбарам найлепшай.
К.а. для транспартных задач з’яўляецца пераменны паказчык — мінімум затрат. Задача ўскладняецца, калі апрача грашовых затрат неабходна ўлічыць расход матэрыяльных, працоўных і іншых рэсурсаў, якія не заўсёды магчыма вызначыць у грашовай форме. Для выяўлення лепшага з рашэнняў неабходна параўнаць іх па некалькіх паказчыках. У гэтым выпадку можа ўзнікнуць неабходнасць у фарміраванні К.а., які забяспечыць параўнальную ацэнку альтернатыў. У якасці К.а. можна выкарыстоўваць велічыню, якая, як і асобны паказчык, вымяраецца ў беслерапыннай, або дыскрэтнай, шкалах. Шкалы дазваляюць вызначыць, які з варыянтаў лепшы ў параўнанні з іншымі. На практыцы параўноўваюць альтэрнатывы, якія адрозніваюцца канчатковымі вынікамі і затратамі тыпу "лепш і даражэй", "горш і тайней". Выбар найлепшага (аптымальнага) ва­рыянта з ліку рацыянальных можна зрабіць з дапамогай адпаведнага К.а. Апошні павінен быць такім, каб увогуле можна было параўнаць такія варыянты, калі адзін з паказчыкаў узрастае, а другі змяншаецца. Параўнальная ацэнка варыянтаў плана можа праводзіцца або непасрэдна па спалучэнню значэнняў паказчыкаў, або па спецыяльна сфармуляванаму К.а., які павінен забяспечыць ацэнку варыянтаў зыходзячы з пастаўленай мэты. Выбар К.а. з’яўляецца галоўным пытан­ием параўнальнай ацэнкі альтэрнатыў. Асноўны метадалагічны прынцып ацэнкі сістэмны падыход да ацэнкі магчымых рашэнняў. Параўнанне альтэрнатыў неаб-