Кароткі эканамічны слоўнік
Памер: 390с.
Мінск 1993
НАП заклікана вырашаць наступныя задачы: эканамічную рацыянальнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў, павышэнне якасці прадукцыі; псіхафізіялагічную — палягчэнне працы і стварэнне неабходнай адпаведнасці паміж працай і псіхафізіялагічнымі данымі чалавека, умоў для яго гарманічнага развіцця; сацыяльную — паляпшэнне ўмоў працы, фарміраванне творчых адносін да працы.
Напрамкамі НАП з’яўляюцца: удасканаленне Падзелу і кааперацыі працы, паляпшэнне арганізацыі і абслугоўвання рабочых месц, вывучэнне і распаўсюджванне перадавых прыёмаў і метадаў працы, падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кадраў, паляпшэнне ўмоў працы, атэстацыя і рацыяналізацыя рабочых месц, удасканаленне брыгаднай формы арганізацыі і стымулявання працы, захаванне дзяржаўнай і працоўнай дысцыпліны, удасканаленне тэхнічнага нарміравання працы, павышэнне культурна-тэхнічнага ўзроўню работнікаў.
Укараненне НАП стварае перадумовы для эканоміі грамадскай працы і павышэння эфектыўнасці грамадскай вытворчасці. Планаванне мерапрыемстваў па НАП з’яўляецца састаўной часткай планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця прадпрыемстваў.
НАКАПЛЕННЕ (Накопление) -выкарыстанне часткі нацыянальнага даходу (або прыбавачнага прадукту) для расшырэння (павелічэння) грамадскай вытворчасці. У канчатковым выніку гэта — перавышэнне вытворчасці над спажываннем, расшыранае ўзнаўленне грамадскага прадукту і нацыянальнага багацця. Кан-
крэтна Н. уключае ў сябе развіццё матэрыяльнай базы ўсіх галін народнай гаспадаркі (прырост асноўных фондаў), прырост матэрыяльных абаротных сродкаў і рэзерваў, у тым ліку і для ўтрымання работнікаў, якія далучаюцца да вытворчасці дадаткова. Асноўнай крыніцай Н. з’яўляецца прыбавачны прадукт. Акрамя яго на расшырэнне вытворчасці выкарыстоўваецца і частка амартызацыйнага фонду. Н. ажыццяўляецца ў форме капітальных укладанняў і прыводзіць да канцэнтрацыі і цэнтралізацыі вытворчасці, суправаджаецца ростам тэхнічнай узброенасці працы (арганічнай будовы вытворчасці), пераразмеркаваннем рабочай сілы паміж галінамі і сферамі дзейнасці. Змяненне адноснай велічыні накаплення характарызуецца нормай накаплення, якая вызначаецца шляхам дзялення фонду накаплення на велічыню нацыянальнага даходу. Суадносіны накаплення і спажывання павінны быць аптымальнымі, яны складваюцца ў залежнасці ад стану эканомікі, патрэб v абнаўленні асноўных фондаў і ў забеспячэнні росту даорабыту. Цяпер ставіцца задача адшукаць дадатковыя крыніцы сродкаў для павелічэння вырабу тавараў народнага спажывання, паслуг, паскоранага развіцця сацыяльнай сферы. Гэта патрабуе скарачэння вытворчага будаўніцтва і прыводзіць да некаторага змяншэння нормы накаплення. Аднак галоўным напрамкам павышэння ўзроўню жыцця людзей застаецца інтэнсіфікацыя вытворчасці, эканомія рэсурсаў, структурная перабудова народнай гаспадаркі.
Працэс Н. рэгулюецца законам накаплення, гэта значыць аб’ектыўнай неабходнасцю выкарыстання прыбавачнага прадукту на расшырэнне вытворчасці. Закон накаплення вызначае, што чым большыя грамадскае багацце, вытворчыя фонды і эфектыўнасць іх выкарыстання, тым вышэйшыя прадукцыйнасць працы і ўзровень жыцця насельніцтва, больш магчымасцей для эфектыўнай занятасці насельніцтва, усебаковага развіцця ўсіх членаў грамадства. Такая гістарычнаятэндэнцыя Н.
НАРМАТЫВЫ ЭКАНАМІЧНЫЯ (Нормативы экономические) — гранічна дапушчальныя адносныя
велічыні выкарыстання матэрыяльных, працоўных і грашовых рэсурсаў. Яны характарызуюць ступень выкарыстання прылад і прадметаў працы, затрат жывой працы, суадносіны элементаў вытворчагаспадарчых працэсаў прадпрыемства і ўстанаўліваюць велічыню параметраў, якія рэгламентуюць планавыя заданні. Прымяненне сістэмы прагрэсіўных норм і Н. на прадпрыемстве з’яўляецца неабходнай умовай рацыянальнай арганізацыі яго вытворчагаспадарчай дзейнасці, навукова абгрунтаванай распрацоўкі планаў і эфектыўнага кіравання іх рэалізацыяй, эканомнага выкарыстання ўсіх відаў рэсурсаў.
НАРМАТЫУНЫ МЕТАД УЛІКУ (Нормативный метод учета) адзін са спосабаў (метадаў) уліку затрат на выраб прадукцыі і яе калькулявання. Асноўнымі ўмовамі прымянення Н.м.у. з’яўляюцца: наяўнасць нарматыўных калькуляцый па дзеючых нормах на пачатак месяца, улік адхіленняў фактычных затрат ад дзеючых норм у момант іх узнікнення, улік змяненняў дзеючых норм. Н.м.у. лічыцца найбольш прагрэсіўным відам уліку вытворчых затрат. Ён прадугледжвае выяўленне адхіленняў ад норм у момант іх узнікнення, вызначэнне месца, прычыны і вінаватых у іх утварэнні, што садзейнічае хуткай ліквідацыі прычын перарасходаў, выяўленню і выкарыстанню канкрэтных дасягненняў у арганізацыі і кіраванні вытворчасцю. Своечасовы ўлік змянення норм і іх прычын дазваляе аператыўна кантраляваць укараненне і эфектыўнасць навукова-тэхнічных і арганізацыйных мерапрыемстваў па развіццю вытворчасці і ажыццяўленню рэжыму эканоміі.
Пачатковым этапам Н.м.у. з’яўляецца нарміраванне ўсіх затрат на вытворчасць і іх улік па дзеючых нормах. Як тэты, так і наступныя этапы (улік змянення норм, улік адхіленняў ад норм) могуць паспяхова ажыццяўляцца пры ўмове забеспячэння добрай арганізацыі і кіравання вытворчасцю. Па сваей мэце, сутнасці і зместу Н.м.у. уяўляе сабой сістэму аператыўнага кіравання сабекоштам прадукцыі. Важнейшим фактарам стымулявання яе эфектыўнага функцыяніравання з’яўляецца поўны гаспадарчы разлік і самакіраванне гаспадарчых
прад прыемстваў.
НАРОДАНАСЕЛЬШЦТВА (Народонаселение) — пастаянна ўзнаўляльная сукупнасць людзей, якія пражываюць на пэўнай тэрыторыі і йжыццяўляюць сваю жыццядзейнасць у рамках пэўнага грамадскага ладу. Н. можна разглядаць у маштабах зямнога шара, мацерыка, той ці іншйй краіны, яе састаўных частак, гарадоў і раёнаў.
Н. — цэнтральная катэгорыя і аб’ект вывучэння комплекснай сістэмы ведаў пра насельніцтва, якая аб’ядноўвае агульную тэорыю народанасельніцтва, дэмаграфію, эканоміку і сацыялогію Н., геаграфію, экалогію насельніцтва і інш. Важнейший прыкметай Н. з’яўляецца пастаяннае ўзнаўленне насельніцтва ў вышку яго натуральнага руху (нараджэння і смерці), гэта значыць бесперапынная змена пакаленняў.
Н. складаецца з людзей, але яно не можа разглядацца як простае мноства людзей. Людзі ўступаюць у сумесную дзейнасць, у вытворчыя адносіны, дзеляцца на класы. Гэтыя вытворчыя адносіны мяняюцца разам са зменай спосабу вытворчасці. Н. не можа існаваць па-за вытворчымі адносінамі. Разам з тым людзі, якія здольны да мэтазгоднай працоўнай дзейнасці, уяўляюць сабой важнейшую прадукцыйную сілу грамадства,якая адухоўлівае іншыя элементы вытворчасці. Гэта значыць, што насельніцтва з’яўляецца важнейший умовай мйтэрыяльнйга жыцця гримидстви, нсновай і суб’ектйм кожнай грдмддскдй вытворчдсці, носьбітам усіх грамддскіх ЙДНОСІН і з’яў.
Акрймя гэтых двух бйкоў, якія хйрйктарызуюць нйсельніцтва як элемент прэдукцыйных сіл і носьбіта вытворчых адносін, існуе трэці бок, які ўлдсцівы жыццядзейндсці нйсельніцтвй, узндўленне самогд нйсельніцтвд.
Гэтыя зыходныя пйзіцыі дбумоўлены вучэннем митэрыялістычннй дыялектыкі, якйя рнзглядне знкнннмерннсці рнзвіцця прыроды і грамндствн як ндзіннга цэлнгн, снстнўныя чнсткі якога ўзаемййбумоўлены і знаходзяццн ў стане рнзвіцця.
Н.сйцыяльнйя з’явн, якня пндпнрйдкоўвйеццй знко-
нам грамадскага развіцця. Кожнай грамадска-эканамічнай фармацыі ўласцівы свой спецыфічны закон Н., які вызначае, на якіх умовах і ў якой ступені грамадства забяспечвае занятасць працаздольнай часткі насельніцтва.
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ БАГАЦЦЕ (Национальное богатство) — сукупнасць даброт, створаных у грамадстве за весь папярэдні перыяд развіцця. Важным кампанентам Н.б. з’яўляюцца асвоеныя прыродныя рэсурсы.
У шырокім сэнсе Н.б. уключае ў сябе і нематэрыяльныя даброты, духоўныя каштоўнасці: назапашаны вытворчы і жыццёвы вопыт людзей, адукацыйны патэнцыял, інфармацыйныя рэсурсы, дасягненні навуковатэхнічнайдумкі, культурный каштоўнасці. У сукупнасці ўсе гэтыя элементы Н.б. разам з кадрамі работнікаў і вучоных складаюць эканамічны патэнцыял краіны.
Асноўнай крыніцай павелічэння Н.б. з’яўляецца прырост грамадскага прадукту. У адрозненне ад Н.б. натуральнае багацце ўключае ў сябе прыродныя даброты, да якіх не прыкладзена праца чалавека (неразведаныя нетры зямлі, дзікарослыя лясы, няўцягнутыя ў абарот землі, водныя рэсурсы).
Праблемы ўзнаўлення Н.б. уключаюць у сябе складаны комплекс пытанняў, звязаных з вытворчасцю, размеркаваннем і выкарыстаннем грамадскага прадукту, нацыянальнага даходу, абнаўленнем асноўных фондаў, вырабам і выкарыстаннем іншых матэрыяльных рэсурсаў і гатовай прадукцыі, а таксама ўзнаўленнем прыродных рэсурсаў. Апошняе звязана з клопатам ао ахове навакольнага асяроддзя, са стварэннем і зберажэннем неабходных рэсурсаў не толькі для бягучага спажывання, але і для будучых пакаленняў.
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ДАХОД (Национальный доход) — нанава створаная вартасць або частка вартасці грамадскага прадукту за вылікам спажытых (патрачаных) сродкаў вытворчасці. Калі вартасць усяго грамадскага прадукту (Т) распадаецца на вартасць спажытых сродкаў вытворчасці (С), вартасць неабходнага (V) і прыбавачнага (т) прадукту, то Н.д. (НД) будзе роўны V+m, або Т С. Разам з тым Н.д., менавіта як даход,
характарызуе pyx нанава створанай вартасці ў працэсе размеркавання, абарачэння і спажывання грамадскага прадукту, а ў сферы вытворчасці яна набывае форму чыстага прадукту. Чыстая прадукцыя прадпрыемстваў матэрыяльнай вытворчасці характарызуе канкрэтны ўклад прадпрыемстваў у стварэнне нацыянальнага даходу, свабодны ад уплыву фактараў размеркавальнага характару і кан’юнктуры сусветнага рынку. Чысты прадукт распадаецца на неабходны і прыбавачны, а Н.д. на фонд спажывання і фонд накаплення.
Як і сукупны грамадскі прадукт, Н.д. ствараецца ў галінах матэрыяльнай вытворчасці прадукцыйнай працай яе работнікаў. Грамадства і кожны яго член зацікаў;лены ў няўхільным росце Н.д., бо ад яго аб’ёму і тэмпаў росту залежаць рэальныя даходы, узровень жыцця насельніцтва і маштабы расшырэння вытворчасці. Н.д. у гэтым сэнсе — асноўны рэсурсны даход грамадства, асноўная крыніца яго развіцця. Таму Н.д. выступае і ў якасці абагульняючага канечнага выніку, эфекту грамадскай вытворчасці. У росце Н.д. выяўляецца павышэнне эфектыўнасці грамадскай вытворчасці.